“Зецельскі фэст”. Інтэрактыўныя пляцоўкі
Сапраўдныя сямейныя батлы з творчым запалам і добрым настроем разгортваліся на фестывальных пляцоўках, дзе сем’ям прапанавалі праявіць сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні. У гарадскім скверы працавалі “Гастранамічная” і “Турыстычная” пляцоўкі, у скверы Дварчаніна – “Арт-актыў”, на галоўнай сцэне – “Рэтра-сям’я”. Свае спартыўныя здольнасці ўдзельнікі паказвалі на стадыёне “Колас” у спаборніцтвах “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Заслужаныя ўзнагароды
Работа інтэрактыўных пляцовак восьмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі. Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка. У самым смачным конкурсе на пляцоўцы “Гастранамічная” ўсе прызы дасталіся дзятлаўчанам. Першае месца прысуджана сям’і Мухаў, другое – сям’і Ахламёнак, трэцяе – сям’і Ванчук. Заахвочвальны прыз – у сям’і Хілімончык. Найбольш артыстычных вызначалі на пляцоўцы “Арт-актыў”. Лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Купрэевых з Ашмянскага раёна, на другім месцы – сям’я Дварчанін з Дзятлава, на трэцім – сям’я Мілюн з Воранава. Заахвочвальны прыз дастаўся сям’і Стасяловіч з Гродна. На пляцоўцы “Рэтра-сям’я” не было роўных сям’і Здончык з Іўеўскага раёна, якая адзначана дапломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Ламака з Дзятлаўскага раёна, трэцімі сталі таксама дзятлаўчане – сям’я Добыш. А сям’я Сержан атрымала заахвочвальны прыз. У спартыўных спаборніцтвах самымі лепшымі сталі госці з Мастоўскага раёна – сям’я Чарніцкіх. На “Турыстычнай пляцоўцы” ў пераможцах ізноў шмат дзятлаўчан. “Золата” дасталося сям’і Палухіных, “серабро” забрала сям’я Лагуцік, “бронзу” – сям’я Бакей. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Дубаневіч і Лішык. Усе сем’і, якія прымалі ўдзел у інтэрактыўных пляцоўках, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт, новыя ўражанні і знаёмствы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Шоу роставых лялек (+відэа)
Юныя артысты падрыхтавалі для гасцей свята інтэрактыўнае шоу роставых лялек “Чабурашка і сакрэт выдатнага настрою”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Живёт в веках любовь и верность”
С концертной программой под таким названием творческий коллектив сектора внестационарного обслуживания населения Дятловского районного центра культуры и народного творчества побывал в деревнях Плебановичи, Головли, Савичи, Запролье, Курпеши. Встречи проходили в рамках празднования Дня семьи и подорили жителям много приятных минут. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«День рождение с клоуном Ириской»
14 мая творческие работники филиала «Дворецкий Дом культуры» поздравили с Днём рождения девочку Настюшу из города Дятлово. Именинница и её друзья играли , и танцевали вместе с весёлой Ириской. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Сімвалы Беларусі – сімвалы міру і адзінства народа
12 мая ў Дзятлаве адбылося святкаванне Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Стартавалі ўрачыстыя мерапрыемствы на плошчы 17 Верасня. Пачатак ім паклала акцыя “Сімвалы маёй краіны”, у час якой удзельнікам і гасцям мітынгу моладзь раздала чырвона-зялёныя стужкі з бутаньеркамі і іншую атрыбутыку ў каляровай гаме дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў свята павітаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец: – Воляй народа Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн Рэспублікі Беларусь сталі духоўнымі святынямі, якія ўвасабляюць традыцыі, маральныя каштоўнасці, якасці беларусаў. Нязменна гэта дата святкуецца пасля Дня Вялікай Перамогі. 79 гадоў назад чырвоны сцяг Перамогі быў узняты над рэйхстагам. Як для воінаў-франтавікоў дарагі сцяг Перамогі, так і для кожнага беларуса дарагія герб, сцяг, гімн. Яны суправаджаюць нас на працягу ўсяго жыцця: ад знамянальных дзяржаўных святаў да спартыўных перамог. Ад усёй душы віншую ўсіх з гэтым цудоўным святам. Жадаю мірнага яснага неба, дабрабыту і ўтульнасці ў дамах, міру і цяпла – у сэрцах. Адкрылі святочны мітынг рытуал урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга і акцыя “Праспяваем гімн разам!”, да якіх далучыліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, навучэнцы, дзятлаўчане. Пачэснага права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь былі ўдастоены дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Жых, пад кіраўніцтвам якога арганізацыя займае пачэснае месца на раённай Дошцы гонару; дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык – установа адукацыі па выніках 2023 года занесена на Дошку гонару раёна; навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Анастасія Шавель –лаўрэат абласной прэміі імя А. Дубко, прызёр рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па грамадазнаўстве і Станіслаў Якаўчык – член моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым і Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, пераможца абласнога конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”. Праграму мітынгу прадоўжыла патрыятычная акцыя “Клятва вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь”, якую прынесла моладзь Дзятлаўшчыны. Юнае пакаленне грамадзян суверэннай Беларусі паабяцала любіць, паважаць, абараняць сваю Айчыну, самааддана працаваць на яе карысць, памнажаючы эканамічную моц, навуковы патэнцыял, культурнае багацце і спартыўную славу. Нотку ўрачыстасці сустрэчы надало яркае і дынамічнае сцяг-шоу ад школьнікаў і меладычная песня. Кранальна прайшла ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў рады грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якую правялі старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Моладзевыя лідары раёна пажадалі юнакам і дзяўчатам не забываць сваё піянерскае юнацтва, прадаўжаць добрыя справы і дасягненні ў радах Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, старанна вучыцца, быць актыўнымі і ініцыятыўнымі, сваімі намаганнямі і поспехамі памнажаць дабрабыт краіны і каб над галавой было светлае мірнае неба роднай Беларусі. Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова ў гарадскім парку. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дзятлаўчане разам праспявалі “Дзень Перамогі”
На Дзятлаўшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, стала добрай традыцыяй завяршаць праграму святочных мерапрыемстваў 9 мая акцыяй “Праспяваем Дзень Перамогі разам”. Не было выключэннем і сёлетняе майскае свята. Песня кампазітара Давіда Тухманава на словы Уладзіміра Харытонава “Дзень Перамогі” зноў урачыста загучала над плошчай 17 Верасня. Да яе выканання далучыліся ўсе прысутныя, не толькі работнікі культуры, але і прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь, старэйшае пакаленне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Тропа генерала»
09 мая прошла Квест-игра «Тропа генерала», подготовленная филиалом «Гезгаловский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Концерт народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю»
Народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» с концертом в День Победы для отдыхающих санатория «Радон». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
У Дзень Перамогі над горадам, песня, гучы! (+відэа)
Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжыла арт-платформа “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”.Станоўчыя эмоцыі гледачам дарылі народны інструментальны ансамбль “Калейдаскоп” і выступленні выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. З гала-канцэртам з сімвалічнай назвай “У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!” на святочную сцэну ў райцэнтры выйшлі пераможцы фестывалю патрыятычнай творчасці “У сэрцах пакаленняў”. Безумоўна, не абышлося і без падарунка ад гасцей. Яго для дзятлаўчан падрыхтавалі ўдзельнікі сталічнага казацкага ансамбля “Бацька атаман”. Заліхвацкія танцы, песні, мелодыі нікога не пакінулі раўнадушнымі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.