Роднае-народнае. Ад філіграннай сурвэткі – да цёплага шаліка
Рукі майстра не ведаюць стомы, натхненне – межаў, а ідэі для новых работ сустракаюцца літаральна на кожным кроку. Ісціна гэта добра вядома рукадзельніцы з вёскі Міроўшчына, нашай творчай зямлячцы Алене Жыбко. Менавіта Алена Віктараўна на гэты раз стала героем рубрыкі “Роднае-народнае” сацыяльна-культурнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Як у народнай казцы, амаль штодзень, яна “ідзе па нітачцы за чароўным клубочкам”, вывязваючы кручком усё новыя і новыя рэчы. – Захапленне вязаннем прыйшло да мяне ў шостым класе, – падзялілася вытокамі свайго ўмення рукадзельніца. – Звязана гэта было не з самай цудоўнай падзеяй майго жыцця. Якраз тады я ляжала ў бальніцы, вядома ж, сумавала, маркоцілася, аднак вельмі пашчасціла з суседкай па палаце. Гэта была жанчына ўжо сталага ўзросту, якая таксама знаходзілася на лячэнні і не губляла дарэмна свабодных хвілін. Я зацікавілася заняткам суседкі, часта прысядала побач, каб паназіраць, як спрытна рухаюцца яе рукі, як з-пад іх літаральна на вачах “выплывае” новая вязаная рэч. Для мяне на той час гэта здавалася нечым звышмагчымым. Нават не думала, што праз даволі кароткі час пасля прапановы маёй новай сяброўкі навучыцца вязанню, і сама змагу настолькі ж спрытна ўпраўляцца з ніткамі і кручком. З таго дня прайшлі дзесяцігоддзі, а карыснае захапленне так і застаецца маім спадарожнікам па жыцці, дорачы шмат пазітыву і прыгажосці. Алена Віктараўна ўраджэнка Лідчыны, вёскі Крупава. На Дзятлаўшчыну яна пераехала, калі выйшла замуж, хаця і раней часта наведвала наш раён, адпачываючы на канікулах у цёткі і дзядзькі ў вёсцы Чырвоны Бор. Там жа на танцах пазнаёмілася з будучым мужам Іванам. У Міроўшчыне, дзе ўжо шмат гадоў жыве іх сям’я, Алену Віктараўну ведаюць як добрага,чулага, уважлівага чалавека. Якасці гэтыя спаўна яна рэалізоўвае ў рабоце, бо працуе сацыяльным работнікам: дапамагае пажылым людзям спраўляцца з бытавымі справамі і паўсядзённымі праблемамі, падтрымлівае іх сваім пазітывам і добрым словам. А яшчэ Алена Жыбко славіцца як умелая майстра па вязанні. Цяжка падлічыць, колькі рукатворных шэдэўраў выйшла з-пад яе рук за многія гады. Сама жанчына называе лічбу 500, але ў ёй не ўпэўнена. Вязаныя рэчы не толькі занялі пачэснае месца ў інтэр’еры дома рукадзельніцы, яе гардэробе і блізкіх людзей, але і нярэдка становяцца жаданымі падарункамі для сяброў і знаёмых. Гэта не дзіўна, бо мала хто адмовіцца ад аўтэнтычнай рукатворнай сурвэткі ці вязанага букета. Безумоўна, у наш час на паліцах магазінаў дастаткова якаснага тэкстылю, але аўтарскія работы заўжды цаніліся людзьмі. У іх укладзена адметная ідэя, ад іх вее цёплай энергетыкай чалавечых рук, яны прыемныя на дотык, цікавыя, прыцягваюць погляды. Майстрыха расказала, што сярод ранніх яе работ былі пераважна сурвэткі. Затым “пачалася мода” на ўпрыгажэнні інтэр’еру, і Алена Віктараўна ў гэтым кірунку дала волю сваёй фантазіі. Сярод любімых работ узорыстыя абрусы, вязаныя ружы, якія глядзяцца ў вазах не горш за штучныя пакупныя кветкі, а нядаўна сваё майстэрства жанчына прыклала, каб звязаць адметную калекцыю ёлачных цацак. Яна атрымалася мяккай і яркай. “Зімовую тэму” папоўніў і прыгожы набор сурвэтак для чаявання ў выглядзе блакітных сняжынак, а ўжо колькі вязаных звяроў і герояў мультфільмаў “пасялілася” ў пакоях кватэры Алены Жыбко, цяжка і падлічыць. У вазах гарэзліва “цвітуць” букеты, а на сценах гаспадароў і гасцей радуюць карціны з алмазнай мазаікі – яшчэ адно “рукадзельнае” захапленне Алены Віктараўны і яе дачкі, якая таксама пераняла ад матулі любоў да творчасці. Аднак з-пад руплівых рук майстрыхі часта выходзяць і абноўкі для модніц: накідкі і шалі, у якіх любяць зухаваць жанчыны розных узростаў. Рукадзельніца хваліцца, што яе кардыганы і хусцінкі можна сустрэць на жанчынах не толькі на Дзятлаўшчыне, а і ў Польшчы, Амерыцы. Не засталіся без сувеніраў ад Алены Віктараўны і яе госці – кожны атрымаў па вязанай кветцы. Гасціннай, вясёлай, таленавітай зямлячцы на развітанне яны пажадалі далейшых поспехаў у творчым і асабістым жыцці. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Карнавале масок в АГ Еремичах
Образцовая студия ростовых кукол стала настоящим центром внимания на карнавале масок в АГ Еремичах, привлекая к себе восхищенные взгляды и аплодисменты зрителей. Ее участие в этом празднике принесло радость и восторг не только самим создателям, но и всем тем, кто смог насладиться удивительным зрелищем, представленным ими. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Где обычаи чтут, там весело живут!»
26 мая в филиале «Козловщинском ДК» прошла познавательная программа: «Где обычаи чтут, там весело живут!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
15 Республиканская фестиваль-ярмарка народных художественных ремесел «Вясновы букет»
Отдел традиционного искусства и ремесел Дятловского районного центра культуры и народного творчества принимает участие в Республиканском фестивале-ярмарке изделий ремесленников (г. Минск). На ярмарке представлены изделия мастеров народного творчества Дятловщины, мастер-классы по лозоплетению от Сергея Балыкова, по вышевке от Татьяны Загорцевой, гончарному мастерству от Анатолия Кардаша. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«С песней по жизни»
⭐️ВОЕННАЯ АГИТБРИГАДА. Дарогамі вызвалення 80⭐️ К 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры» проведена концертная программа «С песней по жизни» для жителей деревени Огородники и Жихи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Стартуем вместе»
24 мая состоялся районный конкурс по развитию двигательной активности детей-инвалидов и детей с особенностями психофизического развития «Стартуем вместе», посвященный Дню защиты детей. Организаторы конкурса: отдел образования Дятловского райисполкома, Дятловский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. На стадионе гимназии № 1 города Дятлово конкурс собрал 20 обучающихся из 10 учреждений образования района. Директор районного ЦКРОиР Марина Гугович поприветствовала участников соревнований и пожелала им успехов, здоровья и ярких впечатлений от праздника. Дети показали свою ловкость, силу, быстроту в различных упражнениях. Поддержать их и всех присутствующих пришли артисты образцовой студии ростовых кукол «Яркий праздник для всех». А самое главное – и дети, и взрослые получили заряд бодрости и массу положительных эмоций. В завершении мероприятия главный специалист отдела образования Дятловского райисполкома, председатель районного общественного объединения «Белорусский детский фонд» Елена Чайковская поздравила всех присутствующих с праздником, пожелала мира, добра и ярких солнечных дней. Все участники соревнований получили медали и сладкий подарок от Белорусского детского фонда. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Равеснікі вызвалення. Любоў Анісенка: “Цярпліва пераадольваць жыццёвыя нягоды”
80 гадоў Беларусь жыве мірна, свабодна, шчасліва. У час Вялікай Айчыннай вайны наша краіна заплаціла дарагую цану – загінуў кожны трэці яе жыхар, дзясяткі гарадоў былі зруйнаваны, сотні вёсак – спалены з жыхарамі. Пасляваеннаму пакаленню давялося прыкласці шмат сілаў і энергіі, каб адрадзіць літаральна з руінаў народную гаспадарку. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сектарам нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці рэалізуецца юбілейны патрыятычны праект “Равеснікі вызвалення”. На гэты раз арганізатары праекта пабывалі ў аграгарадку Хвінявічы з віншаваннямі для равесніцы вызвалення Любові Анісенка. Іван Кашко, Святлана Венская, Ірына Бакшук падарылі Любові Дзяменцьеўне цёплую музычную паштоўку і шмат шчырых словаў. Яны жадалі юбілярцы здаровага даўгалецця, светлага мірнага неба над галавой, любові родных і блізкіх, прыемных вестак і сустрэць яшчэ ні адну пераможную вясну. Равесніца вызвалення расказала гасцям, што нарадзілася яна ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці ў простай сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце, і маці давялося адной гадаваць чацвярых дзяцей. – Жылося нам вельмі галодна, – успамінае сваё цяжкае сіроцкае дзяцінства Любоў Дзяменцьеўна. – Тату я ведала толькі па фотакартках, якія віселі ў рамках на сцяне, бо нарадзілася ўжо пасля яго гібелі. Нягледзячы на складанае становішча, маці пастаралася даць усім сваім дзецям годную адукацыю. Люба скончыла 10 класаў, паступіла ў Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, дзе атрымала прафесію бухгалтара. Па спецыяльнасці працавала ў адной з гаспадарак Хойніцкага раёна. Там і пазнаёмілася з будучым мужам. Пётр прыехаў у мясцовы калгас у рабочую камандзіроўку і зайшоў у кантору падпісаць дакументы, так ён і сустрэў каханне ўсяго свайго жыцця. У хуткім часе маладая пара згуляла вяселле і засталася жыць на Гомельшчыне. Магчыма, Анісенкі жылі б там і да гэтага часу, каб не страшная навала: трагедыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі вымусіла іх з сынам Валерыем і дачкой Галінай пакінуць родны дом. Хойнікі трапілі ў зону адсялення. У пошуках новага месца жыхарства лёс прывёў Анісенкаў на Дзятлаўшчыну ў аграгарадок Хвінявічы, які стаў ім другой радзімай. Любоў Дзяменцьеўна да выхаду на заслужаны адпачынак працавала бухгалтарам спачатку ў мясцовым калгасе, потым на Парэцкім спіртзаводзе. Пётр усё працоўнае жыццё прысвяціў шафёрскай справе. З мужам мірна і дружна юбілярка пражыла 55 гадоў. Дзяцей сваіх Анісенкі выгадавалі годнымі людзьмі. Сын цяпер жыве ў Новасібірску, ён ужо маёр у адстаўцы. Хоць раз на год Валерый з сям’ёй стараецца прыехаць у родную Беларусь да матулі. Дачка Галіна атрымала юрыдычную і педагагічную адукацыю. Яна жыве і працуе ў Гродне. Стараецца не даваць матулі сумаваць. Па некалькі разоў на дзень Галіна тэлефануе Любові Дзяменцьеўне, часам іх размовы цягнуцца гадзінамі. Не даюць самоціцца бабулі і ўнучкі Вікторыя і Сафія. – Я лічу сябе шчаслівым чалавекам, – прызналася гасцям Любоў Анісенка. – Хоць жыццё маё выдалася нялёгкім, напачатку галодным і халодным, затое потым яно было напоўнена прыемнымі і жаданымі момантамі. Безумоўна, сапраўдным выпрабаваннем быў наш ад’езд з малой радзімы, затое маю сям’ю цёпла прыгарнулі Хвінявічы. Аграгарадок за дзесяцігоддзі жыцця стаў для нас родным. Сюды любяць прыязджаць мае дзеці і ўнукі. Маладому пакаленню Любоў Дзяменцьеўна пажадала здароўя, міру, цярпення і сілаў, каб пераадольваць жыццёвыя нягоды і цяжкасці. З уласнага вопыту яна яскрава ведае, што за самотнымі днямі абавязкова прыходзяць шчаслівыя. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве. Урачыстае адкрыццё (+відэа)
Ужо восьмы раз фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў у нашым горадзе тых, для каго сям’я – гэта не проста слова, а вялікае добрае сэрца, сагрэтае шчасцем. Больш за 60 сем’яў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці будуць сёння паказваць свае ўменні ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, а дзятлаўчане і госці горада – адпачываць, весяліцца, зараджацца энергіяй і дарыць добры настрой адзін аднаму. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. Гасцінная дзятлаўская зямля шчыра сустрэла апладысментамі і духмянымі караваямі ганаровых гасцей свята – прадстаўніц “Саюза жанчын Расіі” Рэспублікі Карэлія Наталлю Няборскую, Валерыю Маркелаву, Наталлю Лоймаеву, а таксама намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандру Гарачаву. Удзельнікаў і гасцей фестывалю павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – “Зецельскі фэст” мы праводзім восьмы раз, прыемна, што з кожным годам ён набірае абароты і апошнія два гады ўжо праходзіць у якасці міжрэгіянальнага. Сям’я – самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека, гэта тое месца, дзе нас заўжды рады бачыць, прымуць і ў горы, і ў радасці. Сёння аказваецца вельмі сур’ёзная падтрымка дзяржавы сем’ям, асабліва шматдзетным, прыёмным. Хачу падзякаваць бацькам прыёмных дзяцей. Гонарам раёна з’яўляюцца і 300 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца больш за тысячу дзяцей. Вялікая пашана жанчынам, адзначаным ордэнам Маці, іх на Дзятлаўшчыне 51. Мерапрыемства праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, і хацелася б, каб, удзельнічаючы ў конкурсах, вы адчувалі падтрымку сваіх родных. Жадаю, каб у вашых сем’ях заўжды панавалі мір, спакой, дабрабыт. Да віншаванняў з Днём сям’і далучылася Аляксандра Гарачава, якая таксама згодная, што сям’я – гэта наша апора, дзе мы чэрпаем энергію, новыя сілы. Яна адзначыла, што фестываль “Зецельскі фэст”, які з мінулага года ўжо з’яўляецца не проста раённым, а міжрэгіянальным, атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад сем’яў-удзельнікаў з іншых раёнаў, таму і сёлета тут сабралася шмат гасцей. Аляксандра Сяргееўна пажадала ўсім моцнага здароўя, шчасця, шанаваць і зберагаць сямейныя традыцыі. Хлебам-соллю віталі сёлета 13 сем’яў з іншых раёнаў вобласці, якія прыехалі паўдзельнічаць у фестывалі. Арганізатары свята павіталі іх і ўручылі духмяныя дзятлаўскія караваі і памятныя сувеніры аб сустрэчы. Вялікая радасць у кожнай сям’і, калі нараджаюцца дзеці. Увесь горад віншаваў у гэты дзень самага юнага свайго жыхара Антона Яраша і яго бацькоў. Адным са значных юбілеяў у сямейным жыцці з’яўляецца сярэбранае вяселле. Яго адзначаюць пары, якія пражылі разам 25 гадоў. Цырымонію заключэння сярэбранага шлюбу правяла начальнік аддзела ЗАГС Кацярына Ваніслаўчык. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 7 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі, а кветкі і падарункі прымалі ад прадстаўнікоў арганізацый, дзе працуюць. Яшчэ больш гарачымі апладысментамі сустракалі сямейныя пары, якія святкуюць сёлета залатое вяселле. Гэта Міхаіл Іванавіч і Яніна Іосіфаўна Кучынскія, Георгій Арсенцьевіч і Марыя Сцяпанаўна Белушы, Сямён Аляксандравіч і Алена Феліксаўна Пруцікі. Вядучыя пажадалі, каб іх пачуцці, светлыя і глыбокія, і надалей былі для іх крыніцай сілы, аптымізму і шчасця. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў фестывалю запрасілі на інтэрактыўныя пляцоўкі і зоны – “Рэтра-сям’я”, “Арт-актыў”, “Гастранамічная”, “Турыстычная”, “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, пажадалі ім натхнення, вялікіх поспехаў, удачы і перамог. Святлана ГРЫШЫНА Вольга ЮШКЕВІЧ
«Паланэз-2024. Ад вытокаў да адраджэння»
В Слониме состоялся региональный открытый фестиваль «Паланэз-2024. Ад вытокаў да адраджэння». Дятловщину представили участники любительского объединения «Элит Данс» Центра культуры г. Дятлово, руководитель Анатолий Кардаш. По итогам участия 🏆ДИПЛОМ І степени в номинации «Хореографический жанр». Поздравляем с победой и желаем дальнейших успехов!!! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Танцуем і спяваем разам (+відэа)
Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання сем’яў-пераможцаў праграму фестывалю прадоўжылі забаўляльныя мерапрыемствы. Юныя артысты падрыхтавалі для гасцей свята інтэрактыўнае шоу роставых лялек “Чабурашка і сакрэт выдатнага настрою”. А патанцаваць і паспяваць разам з артыстамі ўсе жадаючыя маглі на канцэртах ВІА “Гарачыя сэрцы” і кавер-бэнда з горада Гродна “Fish_dessert”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.