Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве. Урачыстае адкрыццё (+відэа)
Ужо восьмы раз фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў у нашым горадзе тых, для каго сям’я – гэта не проста слова, а вялікае добрае сэрца, сагрэтае шчасцем. Больш за 60 сем’яў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці будуць сёння паказваць свае ўменні ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, а дзятлаўчане і госці горада – адпачываць, весяліцца, зараджацца энергіяй і дарыць добры настрой адзін аднаму. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury. Гасцінная дзятлаўская зямля шчыра сустрэла апладысментамі і духмянымі караваямі ганаровых гасцей свята – прадстаўніц “Саюза жанчын Расіі” Рэспублікі Карэлія Наталлю Няборскую, Валерыю Маркелаву, Наталлю Лоймаеву, а таксама намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандру Гарачаву. Удзельнікаў і гасцей фестывалю павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – “Зецельскі фэст” мы праводзім восьмы раз, прыемна, што з кожным годам ён набірае абароты і апошнія два гады ўжо праходзіць у якасці міжрэгіянальнага. Сям’я – самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека, гэта тое месца, дзе нас заўжды рады бачыць, прымуць і ў горы, і ў радасці. Сёння аказваецца вельмі сур’ёзная падтрымка дзяржавы сем’ям, асабліва шматдзетным, прыёмным. Хачу падзякаваць бацькам прыёмных дзяцей. Гонарам раёна з’яўляюцца і 300 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца больш за тысячу дзяцей. Вялікая пашана жанчынам, адзначаным ордэнам Маці, іх на Дзятлаўшчыне 51. Мерапрыемства праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, і хацелася б, каб, удзельнічаючы ў конкурсах, вы адчувалі падтрымку сваіх родных. Жадаю, каб у вашых сем’ях заўжды панавалі мір, спакой, дабрабыт. Да віншаванняў з Днём сям’і далучылася Аляксандра Гарачава, якая таксама згодная, што сям’я – гэта наша апора, дзе мы чэрпаем энергію, новыя сілы. Яна адзначыла, што фестываль “Зецельскі фэст”, які з мінулага года ўжо з’яўляецца не проста раённым, а міжрэгіянальным, атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад сем’яў-удзельнікаў з іншых раёнаў, таму і сёлета тут сабралася шмат гасцей. Аляксандра Сяргееўна пажадала ўсім моцнага здароўя, шчасця, шанаваць і зберагаць сямейныя традыцыі. Хлебам-соллю віталі сёлета 13 сем’яў з іншых раёнаў вобласці, якія прыехалі паўдзельнічаць у фестывалі. Арганізатары свята павіталі іх і ўручылі духмяныя дзятлаўскія караваі і памятныя сувеніры аб сустрэчы. Вялікая радасць у кожнай сям’і, калі нараджаюцца дзеці. Увесь горад віншаваў у гэты дзень самага юнага свайго жыхара Антона Яраша і яго бацькоў. Адным са значных юбілеяў у сямейным жыцці з’яўляецца сярэбранае вяселле. Яго адзначаюць пары, якія пражылі разам 25 гадоў. Цырымонію заключэння сярэбранага шлюбу правяла начальнік аддзела ЗАГС Кацярына Ваніслаўчык. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 7 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі, а кветкі і падарункі прымалі ад прадстаўнікоў арганізацый, дзе працуюць. Яшчэ больш гарачымі апладысментамі сустракалі сямейныя пары, якія святкуюць сёлета залатое вяселле. Гэта Міхаіл Іванавіч і Яніна Іосіфаўна Кучынскія, Георгій Арсенцьевіч і Марыя Сцяпанаўна Белушы, Сямён Аляксандравіч і Алена Феліксаўна Пруцікі. Вядучыя пажадалі, каб іх пачуцці, светлыя і глыбокія, і надалей былі для іх крыніцай сілы, аптымізму і шчасця. Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў фестывалю запрасілі на інтэрактыўныя пляцоўкі і зоны – “Рэтра-сям’я”, “Арт-актыў”, “Гастранамічная”, “Турыстычная”, “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, пажадалі ім натхнення, вялікіх поспехаў, удачы і перамог. Святлана ГРЫШЫНА Вольга ЮШКЕВІЧ
«Паланэз-2024. Ад вытокаў да адраджэння»
В Слониме состоялся региональный открытый фестиваль «Паланэз-2024. Ад вытокаў да адраджэння». Дятловщину представили участники любительского объединения «Элит Данс» Центра культуры г. Дятлово, руководитель Анатолий Кардаш. По итогам участия 🏆ДИПЛОМ І степени в номинации «Хореографический жанр». Поздравляем с победой и желаем дальнейших успехов!!! Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Танцуем і спяваем разам (+відэа)
Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання сем’яў-пераможцаў праграму фестывалю прадоўжылі забаўляльныя мерапрыемствы. Юныя артысты падрыхтавалі для гасцей свята інтэрактыўнае шоу роставых лялек “Чабурашка і сакрэт выдатнага настрою”. А патанцаваць і паспяваць разам з артыстамі ўсе жадаючыя маглі на канцэртах ВІА “Гарачыя сэрцы” і кавер-бэнда з горада Гродна “Fish_dessert”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Інтэрактыўныя пляцоўкі
Сапраўдныя сямейныя батлы з творчым запалам і добрым настроем разгортваліся на фестывальных пляцоўках, дзе сем’ям прапанавалі праявіць сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні. У гарадскім скверы працавалі “Гастранамічная” і “Турыстычная” пляцоўкі, у скверы Дварчаніна – “Арт-актыў”, на галоўнай сцэне – “Рэтра-сям’я”. Свае спартыўныя здольнасці ўдзельнікі паказвалі на стадыёне “Колас” у спаборніцтвах “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Заслужаныя ўзнагароды
Работа інтэрактыўных пляцовак восьмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі. Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка. У самым смачным конкурсе на пляцоўцы “Гастранамічная” ўсе прызы дасталіся дзятлаўчанам. Першае месца прысуджана сям’і Мухаў, другое – сям’і Ахламёнак, трэцяе – сям’і Ванчук. Заахвочвальны прыз – у сям’і Хілімончык. Найбольш артыстычных вызначалі на пляцоўцы “Арт-актыў”. Лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Купрэевых з Ашмянскага раёна, на другім месцы – сям’я Дварчанін з Дзятлава, на трэцім – сям’я Мілюн з Воранава. Заахвочвальны прыз дастаўся сям’і Стасяловіч з Гродна. На пляцоўцы “Рэтра-сям’я” не было роўных сям’і Здончык з Іўеўскага раёна, якая адзначана дапломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Ламака з Дзятлаўскага раёна, трэцімі сталі таксама дзятлаўчане – сям’я Добыш. А сям’я Сержан атрымала заахвочвальны прыз. У спартыўных спаборніцтвах самымі лепшымі сталі госці з Мастоўскага раёна – сям’я Чарніцкіх. На “Турыстычнай пляцоўцы” ў пераможцах ізноў шмат дзятлаўчан. “Золата” дасталося сям’і Палухіных, “серабро” забрала сям’я Лагуцік, “бронзу” – сям’я Бакей. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Дубаневіч і Лішык. Усе сем’і, якія прымалі ўдзел у інтэрактыўных пляцоўках, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт, новыя ўражанні і знаёмствы. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Зецельскі фэст”. Шоу роставых лялек (+відэа)
Юныя артысты падрыхтавалі для гасцей свята інтэрактыўнае шоу роставых лялек “Чабурашка і сакрэт выдатнага настрою”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.