Дзятлаўчане разам праспявалі “Дзень Перамогі”
На Дзятлаўшчыне, як і ва ўсёй Беларусі, стала добрай традыцыяй завяршаць праграму святочных мерапрыемстваў 9 мая акцыяй “Праспяваем Дзень Перамогі разам”. Не было выключэннем і сёлетняе майскае свята. Песня кампазітара Давіда Тухманава на словы Уладзіміра Харытонава “Дзень Перамогі” зноў урачыста загучала над плошчай 17 Верасня. Да яе выканання далучыліся ўсе прысутныя, не толькі работнікі культуры, але і прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь, старэйшае пакаленне. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Тропа генерала»
09 мая прошла Квест-игра «Тропа генерала», подготовленная филиалом «Гезгаловский Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Концерт народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю»
Народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» с концертом в День Победы для отдыхающих санатория «Радон». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
У Дзень Перамогі над горадам, песня, гучы! (+відэа)
Праграму святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжыла арт-платформа “У шэсць гадзін вечара пасля вайны”.Станоўчыя эмоцыі гледачам дарылі народны інструментальны ансамбль “Калейдаскоп” і выступленні выкладчыкаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. З гала-канцэртам з сімвалічнай назвай “У сэрцы ты ў кожнага, Перамога!” на святочную сцэну ў райцэнтры выйшлі пераможцы фестывалю патрыятычнай творчасці “У сэрцах пакаленняў”. Безумоўна, не абышлося і без падарунка ад гасцей. Яго для дзятлаўчан падрыхтавалі ўдзельнікі сталічнага казацкага ансамбля “Бацька атаман”. Заліхвацкія танцы, песні, мелодыі нікога не пакінулі раўнадушнымі. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дзень Перамогі ў Дзятлаве: святочны канцэрт і забаўляльная праграма (+відэа)
Да яго далучыліся ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае!”, прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, гараджане, госці райцэнтра. Пранікнёныя вершы і музычныя кампазіцыі для гасцей свята падрыхтавалі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны, а таксама школьнікі раёна. У час святкавання Дня Перамогі дзятлаўчане і госці горада маглі пачаставацца салдацкай кашай, далучыцца да палявога кінасеанса, сфатаграфавацца каля тэматычнай фотазоны і паразгадваць крыжаванкі ад гісторыка-краязнаўчага музея. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Салют , Победа!»
В филиале»Гезгаловский дом культуры» прошла концертная программа «Салют , Победа!», посвященная Дню Победы
Мы памятаем, мы ганарымся. Дзятлаўшчына сустракае Дзень Перамогі
Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы распачаліся на Дзятлаўшчыне святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 9 Мая. Сёлета святкаванне Дня Вялікай Перамогі стала асаблівым: яго ўпрыгожыў вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”, якім Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў горад Дзятлава. Пад гукі Новаяльнянскага духавога аркестра па вуліцах райцэнтра прайшлі ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” – дзеці і дарослыя з фотапартрэтамі сваіх продкаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Разам з імі ў святочнай калоне да абеліска рухаліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, да якіх сёлета далучыўся наш зямляк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, воіны-афганцы, навучэнцы школ раёна, каб ушанаваць памяць землякоў, загінулых у час ваеннага ліхалецця. – 9 мая наша краіна адзначае Дзень Вялікай Перамогі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта свята, якое спалучае ў сабе смутак і радасць, аб’ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, якія застануцца ў памяці навечна, свята гордага народа-пераможцы. Сёння мы сабраліся на гэтым свяшчэнным месцы, каб выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам і ўдзельнікам вайны, каб ушанаваць памяць усіх, хто абараняў нас у тыя вогненныя гады. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам: – 9 Мая з’яўляецца сімвалам гераізму нашага народа, увасабленнем яго мужнасці і стойкасці. Мы адзначаем гэтае святое для ўсіх нас свята, славячы герояў-землякоў, якія пераадолелі страшныя цяжкасці вайны дзеля вызвалення роднага краю. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам. Сёлета адзначаецца важная для нашага народа дата – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 лютага Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў указ № 44, згодна з якім вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” ўзнагароджаны 9 населеных пунктаў, сярод якіх і Дзятлава. Наш горад па праве заслужыў званне горада воінскай славы і доблесці. Мы нізка схіляем галовы перад веліччу подзвігу тых, хто прайшоў агонь небывалай у гісторыі чалавецтва вайны і не вярнуўся з поля бою. Мы ніколі не забудзем подзвіг тых, хто змагаўся за нашу свабоду са зброяй у руках на франтах, у партызанах і падполлі; тых, хто адчуў на сабе жах канцлагераў і фашысцкіх засценкаў; тых, хто быў сагнаны на прымусовыя работы ў Германію і падвяргаўся гвалту на акупіраваных тэрыторыях; тых, хто, не шкадуючы сябе ў знясільваючай працы на заводах і ў палях, аддаваў усё для фронту і Перамогі; тых, хто, здзяйсняючы подзвігі ў барацьбе з фашызмам, склаў галовы ў імя жыцця іншых пакаленняў. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць: гераічная шматпакутная зямля, палітая крывёю яе жыхароў, партызан і чырвонаармейцаў, памятае пра подзвіг дзядоў і прадзедаў. Дарагія землякі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Перамогі. У гэты святочны дзень шчыра жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, росквіту і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам любімай Айчыны. Няхай свята Вялікай Перамогі стане для кожнага з нас сімвалам нацыянальнага гонару і памяці аб подзвігу нашых продкаў. Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель павіншаваў прысутных з Днём Перамогі і запрасіў далучыцца да малебна аб супакоі душаў загінулых і памерлых герояў вайны, які ён здзейсніў разам з духавенствам раёна. Таксама супольную малітву аб памерлых і жывых дзятлаўчане ўзнеслі разам з настаяцелем касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксяндзом-пробашчам Андрэем Лішко. У летапісе нашай дзяржавы 9 Мая назаўжды застанецца свяшчэннай датай, днём усенароднай урачыстасці, нацыянальнага гонару і воінскай славы. Для тых, хто цяпер жыве, і ўсіх наступных пакаленняў, гэты подзвіг назаўсёды будзе галоўным маральным урокам, вялікім запаветам ганарыцца сваёй краінай, да канца быць вернымі свайму абавязку, дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Таму вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” з сённяшняга дня да 9 ліпеня – дня вызвалення горада Дзятлава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – з гонарам ва ўрачыстай абстаноўцы будзе перадавацца школам горада Дзятлава і раёна з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі. Першай эстафету прыняла Новаяльнянская сярэдняя школа, якая носіць званне “Школы міру”.Хвілінай маўчання ўдзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых, усклалі вянкі, гірлянды і кветкі да мемарыяла і Вечнага агню. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.