Месяц: Март 2024

“Мы – разам!” – букет віншаванняў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

       Яркую, эмацыйную, пазітыўную, непараўнальную сустрэчу 7 сакавіка жанчынам Дзятлаўшчыны падарыла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Па запрашэнні Міхаіла Орды напярэдадні самага вясновага свята ў наш раён “прыехала” рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя ФПБ “Мы разам – за Беларусь!”. Вясновы настрой панаваў ужо ў фае Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе кожнай наведвальніцы пры дзвярах з лепшымі пажаданнямі ўручалі букет кветак. А ў зале вабных і прыгожых чакаў яшчэ і букет песенных нумароў і найлепшых пажаданняў ад артыстаў беларускай эстрады і папулярнага вядучага Дзмітрыя Карася. Шчырыя, цёплыя словы дзятлаўчанкам адрасаваў Міхаіл Орда: – 8 Сакавіка – адно з самых цудоўных святаў, якое чакаюць як жанчыны, так і мужчыны, каб падарыць свае віншаванні. Жанчына заўжды была і застаецца сімвалам прыгажосці, надзейнасці, цярпення, міласэрнасці. Вы, жанчыны, выступаеце за самае галоўнае – аберагаеце мір для нашых дзяцей. Разам з тым паспяваеце сябе рэалізаваць: дабіваецеся прафесійных і кар’ерных поспехаў, аберагаеце сям’ю, ствараеце ў ёй любоў. Жадаю вам, каб асаблівая святочная атмасфера гэтага дня заставалася з вамі надалей, каб блізкія былі побач, цанілі вас і бераглі. Ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў дзятлаўчанак павіншаваў Андрэй Садоўскі: – Такой колькасці зорак адначасова ў гэтай зале яшчэ не было, але вы гэтага падарунка дастойныя. Цяжка недаацаніць вашу працу, прафесійнае майстэрства, вы ўносіце значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, актыўныя ў грамадскім жыцці, дзейнаці аб’яднанняў, незаменныя ў сем’ях. Жадаю вам кахання, павагі, каб не толькі ў святы, але і ў будні сем’і вам былі апорай, дзеці апраўдалі найлепшыя спадзяванні, а мы, раённая ўлада, вас падтрымаем. За значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Дзятлаўшчыны кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі ўручыў дыплом райвыканкама і ганаровы знак “За заслугі” Міхаілу Ордзе. – Ніхто іншы на працягу сваёй прафесійнай дзейнасці і дэпутатства так не перажываў за Дзятлаўскі раён і столькі для яго не зрабіў, як вы, Міхаіл Сяргеевіч, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Гэта мая малая радзіма, тут я дома, – падзякаваў землякам Міхаіл Орда. – Дзякуй і за тое, што падтрымалі маю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Я выбраны туды ўжо чацвёрты раз. А самы вялікі гонар, які ёсць, – гэта служыць сваім землякам. Буду рабіць усё, каб мы спраўляліся з праблемамі. А калі “Мы – разам!”, як вызначае акцыя, то зможам усё. Каб “раскрыць” яшчэ адзін сюрпрыз, Міхаіл Сяргеевіч успомніў свае юныя гады, калі ўдзельнічаў у школьным ансамблі. Расказаў, што ў падтрымку самадзейнасці ў раёне сёння ён прывёз і дорыць музычныя інструменты. Святочную праграму прадоўжылі яркія выступленні народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай, фіналіста сумеснага праекта Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Музычнай медыякампаніі і тэлеканала АНТ “Зорны шлях” Андрэя Цямчыка, спявачкі Аляксандры Мелех, салісткі групы “Аўра” Юліі Быкавай, заслужанай артысткі Беларусі Вікторыі Алешка. І, безумоўна, цэлы акіян эмоцый гледачам падарыла выступленне любімай і шануемай ў Беларусі групы “Дразды”.   Ірына СТЫРНІК

Автор admin 07.03.2024 Выкл.

С песнями поздравили женщин ОАО «Гранит-Агро»

      Творческий коллектив филиала «Даниловичский ДК» совместно с заместителем директора по идеологической работе Екатериной Дубешко с цветами и песнями поздравили женщин ОАО «Гранит-Агро» с женским днём.

Автор admin 07.03.2024 Выкл.

«Есть в марте день особый»

     Творческие работники филиала «Козловщинский Дом культуры» с участием артистов сектора внестационарного обслуживания населения провели концертную программу «Есть в марте день особый» для коллектива работников Козловщинской больницы.

Автор admin 07.03.2024 Выкл.

День женщин

     День женщин — замечательный повод для настоящего праздника, наполненного любовью и волшебством музыки. Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертным марафоном «Песенный букет в подарок» посетили отдаленные деревени Юровичи, Трухоновичи, Кашкалы, Лудичи, Лагуны и Воловники, где поздравили всех прекрасных жительниц с праздником весны. В этот день прозвучало много теплых, трогательных слов и пожеланий. Артисты, исполнили романтические и вдохновляющие песни, посвященные весне, женщине и красоте, тем самым создали для собравшихся атмосферу любви, уважения, которая так нужна каждой даме в этом мире. Музыкальные поздравления от артистов — стало настоящим праздником посвященным нежности и женской красоте.

Автор admin 07.03.2024 Выкл.

«Дарите женщинам цветы»

     6 марта работники Новоельнянского и Дворецкого домов культуры, а также Иван Кашко, провели концертную программу «Дарите женщинам цветы» для женской половины работников ОАО «Дятловская сельхозтехника».

Автор admin 06.03.2024 Выкл.

С 90-летним юбилеем

         В рамках проекта «Глубинкой живет Беларусь» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили с 90-летним юбилеем Марию Петровну Степуро, долгожительницу из д. Новики. 90 лет — это по-настоящему великолепный возраст, достойный особенного почета для юбиляра. В свой юбилей, Мария Петровна смотрит назад на свою жизнь с гордостью и удовлетворением. Она прожила настоящую жизнь, испытав все ее радости и трудности, и сегодня она точно знает, что смогла пройти этот путь с достоинством и мудростью. Артисты поздравили юбиляршу с праздником, пожелали крепкого здоровья и исполнили песни, которые пробудили самые теплые и искренние чувства у именинницы и всех присутствующих гостей. В этот день ощущалась особая радость, уважение и благодарность, за то, что жизнь дарит возможность пережить такое замечательное событие вместе.

Автор admin 06.03.2024 Выкл.

«Весенняя капель» 

       6 марта в аг. Крутиловичи прошла конкурсно-развлекательная программа «Весенняя капель», приуроченная ко Дню женщин и  в рамках проекта «Крутиловичи — здоровый посёлок». В программе приняли участие четыре команды: команда учителей и команда девочек Крутиловичской СШ, команда свиноводческого комплекса ОАО «Гранит-Агро» и команда ГУ «Дятловский райЦГЭ». Программа была подготовлена творческим коллективом филиала «Даниловичский ДК» совместно с ОАО «Гранит-Агро».

Автор admin 06.03.2024 Выкл.