Нам даверана памяць. Хатынь – бязмерны смутак беларускага народа (+відэа)
Для Беларусі сакавіцкія дні адзначаны сумнай датай: 81 год таму на Зямлі не стала Хатыні. 22 сакавіка 1943 года жывымі былі спалены або расстраляны 149 вяскоўцаў, 75 з якіх – дзеці. Сімвалічна, што кожны год у гэты дзень у памяць аб хатынскай трагедыі ва ўсіх кутках краіны праходзяць жалобныя мітынгі. Дзятлаўчане таксама ў чарговы раз далучыліся да раённай акцыі “Сёстры Хатыні” і сабраліся каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” на гарадскіх могілках, дзе вечны спачын знайшлі больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з Ленінграда, Прыбалтыкі, Беларусі, Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі, міжнароднага піянерскага лагера “Наваельня”, загінулыя ад голаду і эпідэмій, замучаныя акупантамі ў 1943-1944 гадах. Ушанаваць памяць загінулых у “агні ваеннага ліхалецця” да мемарыяла прыйшлі прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, прадстаўнікі працоўных калектываў, сілавых структур, ваеннага камісарыята, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, школьнікі, педагогі, дзятлаўчане. – Спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі Хатынь стала сімвалам трагедыі многіх беларускіх вёсак, – звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Толькі на Дзятлаўшчыне лёс Хатыні раздзялілі 23 населеныя пункты, 7 з якіх былі знішчаны поўнасцю. Памяць аб трагедыі ваеннага ліхалецця ўвасоблена ў больш чым 90 помніках і мемарыяльных плітах раёна. Беларусы, як ніхто, разумеюць цану міру і не дазволяць перапісаць трагічныя падзеі гісторыі. Мы ганарымся гераічным мінулым суайчыннікаў і землякоў. Іх доблесць высока ацэнена: у год 80-годдзя вызвалення Беларусі горад Дзятлава ўзнагароджаны вымпелам Мужнасці. Нямногім населеным пунктам уручаецца такая адзнака. Таму мы павінны ганарыцца гераічным мінулым землякоў, разумець, што такое мір, захоўваць яго і перадаваць нашчадкам як вышэйшую каштоўнасць. Да слоў кіраўніка раёна далучыліся і святары райцэнтра – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Андрэй Лішко. Яны нагадалі, што ў зямным жыцці вернікам належыць жыць па законе любові і захоўваць паміж сабой мір і згоду. Вядучыя акцыі яшчэ раз аднавілі ў памяці яе ўдзельнікаў падзеі страшнага для Хатыні дня 22 сакавіка 1943 года, калі ворагі сагналі ў хлеў усіх вяскоўцаў. У полымі, пад кулямі аўтаматаў цудам удалося выжыць 2 хлопчыкам: Віктару Жалабковічу, якога, падаючы, прыкрыла сваім целам забітая маці, і дванаццацігадоваму Антону Бараноўскаму, які быў паранены ў нагу разрыўной куляй і яго палічылі памерлым. Адзіны дарослы сведка вогненнай трагедыі – 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, які паранены вылез з-пад абломкаў хлява да паміраючага сына. Гэты момант пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – “Няскораны чалавек”. Песню, прысвечаную той страшнай трагедыі, “Набат Хатыні”, выканала Тамара Ступак. Памяць аб расстраляных і загінулых у агні вайны дзятлаўчане ўшанавалі хвілінай маўчання, а затым у знак пашаны ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны стала арэнай генацыду і страціла кожнага трэцяга жыхара. Наша краіна ніколі не змірыцца з адраджэннем фашызму і яго ідэалогіі ў любых формах. Жыць на сваёй зямлі, абараняць яе, гадаваць дзяцей і берагчы гістарычную памяць – запавет нашых дзядоў і прадзедаў сучаснаму пакаленню. Не дапусціць паўтарэння, спыніць фашызм, захаваць нацыянальную ідэнтычнасць – заклікаюць нас званы Хатыні. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
“Ад усёй душы жадаем вам”
Пад такой назвай у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Самыя цёплыя віншаванні прымалі тыя, хто пастаянна клапоціцца, каб у нашы кватэры і ўстановы спраўна паступалі выгоды цывілізацыі, а на вуліцах было чыста і прыгожа. Калектыў і ветэранаў працы павіншаваў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк: – Сёлета мы адзначаем не толькі прафесійнае свята, але і 85-годдзе са дня стварэння нашага прадпрыемства. Таму Год якасці для нас стаў яшчэ і Годам памяці і гісторыі, якую кожны дзень вы сваёй працай ствараеце на карысць нашай арганізацыі. Не кожны чалавек разумее, што ЖКГ – гэта шматгаліновы, вытворча складаны комплекс, і колькі вашых намаганняў неабходна для яго падтрымання і развіцця. У розны час сутак стаіце вы на варце нашага камунальнага спакою, ствараеце ўсе неабходныя ўмовы для жыцця грамадзян. Не ўсім зразумела, што гэты камфорт даецца ў тым ліку і за кошт вашага свабоднага, асабістага часу. Многія ідуць на работу з пачуццём адказнасці і разумення, што гэта – абавязак. Перад узнагароджаннем хачу адзначыць, што ў нас няма горшых і лепшых людзей, тыя, каго адзначым, проста крыху вылучыліся сёлета. Я рады, што ўсе вы ўстойліва супрацьстаіце любым праблемам, неспадзяванасцям і капрызам надвор’я і мы разам ствараем дабрабыт для людзей. Жадаю вам здароўя, шчасця, удачы, бадзёрага настрою. Пасля віншаванняў Васіль Пяцюк уручыў работнікам камунгаса заслужаныя ўзнагароды. Ганаровую грамату дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” атрымаў слесар па рамонце абсталявання кацельняў Іван Юшкевіч, грамату дзяржаб’яднання – вадзіцель Сяргей Санцэвіч, падзячны ліст – рабочы па добраўпарадкаванні Яўген Радзевіч. – Адчуваю гонар за вашага кіраўніка, які ў маладым узросце паспяхова ўзначаліў такое складанае прадпрыемства, – далучыўся да віншаванняў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Жыллёва-камунальная гаспадарка – складаная сфера. Абслугоўванне ўсіх участкаў патрабуе ад спецыялістаў прафесіяналізму, адказнасці, ведаў. Гэта і райцэнтр, і гарпасёлкі, і аграгарадкі, мы разумеем колькі жылля перададзена вам на баланс. Вы спраўляецеся. Мы заўжды вас падтрымліваем. Летась і сёлета значныя сродкі выдзелены на добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, капрамонты жылля, асфальтаванне вуліц, у тым ліку ў гарпасёлках. Аднак самая галоўная каштоўнасць нават не сродкі, а людзі, без якіх не робіцца нічога. Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці і віншавання. Ганаровыя граматы райвыканкама Андрэй Садоўскі ўручыў Алене Уласевіч, Дзмітрыю Татарчыку. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама адзначаны Анатоль Шундрык, Аляксандр Ерамейчык, Іван Юшкевіч. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў уручаны Аляксандру Місцюкевічу, Мікалаю Сёмуху, Дзмітрыю Гушчу, падзячныя лісты райсавета – Васілю Лявошку, Паўлу Каткоўскаму, Дзмітрыю Швяцу. За працоўную актыўнасць, добрасумленную працу і высокія паказчыкі ў рабоце занесены на Дошку гонару прадпрыемства імёны Міхаіла Шундрыка, Аляксандра Латушкі, Юрыя Курачкі, Аляксандра Ваніслаўчыка, Вячаслава Канюшкевіча, Іны Фраловай. Таксама ў час ўрачыстасці за поспехі ў рабоце граматамі Дзятлаўскага РУП ЖКГ адзначаны: Андрэй Анішчык, Алена Баковіч, Дзмітрый Гародка, Яўген Кармільчык, Уладзімір Добыш, Сяргей Кароль, Наталля Кібінь, Святлана Кузьміч, Наталля Кургун, Сяргей Юргель, Валерый Ішуцін. Самыя шчырыя віншаванні на адрас камунальнікаў прагучалі ад дырэктара Дзятлаўскага філіяла ДП “Гроднааблпаліва” Васіля Шпакоўскага, які ўручыў дакументы ад карыснага падарунка для участка РУП ЖКГ гарпасёлка Казлоўшчына. Эстафету віншаванняў перанялі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Андрэй Кардаш і старшыня пярвічкі Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Ішуцін. За актыўны ўдзел у жыцці калектыву і спартыўна-масавых мерапрыемствах яны ўзнагародзілі граматамі прафсаюза Сяргея Гушчу, Таццяну Каралько, Міхаіла Вяроўку, Яўгенію Казлоўскую, Наталлю Лянную, Алену Сударыкаву, Мікалая Пятроўскага, Святлану Каляда. Вясёлыя песні і цудоўны настрой работнікам і ветэранам Дзятлаўскага РУП ЖКГ дарылі артысты і творчыя калектывы раёна. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Показ фильмов к 100-летию белорусского кино
Кинотеатр «Спутник» начинает показ фильмов к 100-летию белорусского кино. Первый фильм, который был снят на киностудии «Беларусьфильма» в 1924 году «Лесная быль», можно увидеть 20 марта. В рамках республиканского кинофестиваля «Киновек» вашему вниманию будут предложены фильмы «Девочка ищет отца», «Красные листья», «Моя любовь», «Белые росы», «Лист ожидания» и другие фильмы отечественного производства. Зрителей ждём каждую среду в 17.00.
«Масленица-2024» санаторий Радон
17 марта «Масленица-2024» санаторий Радон. Народный театр студия игры «Суседзі» радовал отдыхающих своим творчеством.
“Масленічны разгуляй-2024” (+відэа)
Менавіта так сёлета дзятлаўчане назвалі шумнае і вясёлае раённае культурна-спартыўнае свята провадаў зімы, якое прайшло на плошчы 17 Верасня райцэнтра. У лепшых традыцыях народных гулянняў ладзіліся вясёлыя конкурсы і спаборніцтвы, працавалі атракцыёны і гандлёвыя кропкі, праходзіла дэгустацыя бліноў і іншай смакаты, гучалі песні, далучацца да цікавых гульняў прысутных заклікалі скамарохі і артысты. Паколькі Масленіца ў першую чаргу вясновае свята, то і сустрэлі яго дзятлаўчане карагодам з колам і стужкамі – так наша сонейка дзень за днём, год за годам па небе ходзіць, зямлю сагравае, дорыць людзям ураджай і цяпло. Паколькі Зіма ў час “Масленічнага разгуляю” павінна была справядліва саступіць сваё месца Вясне, то і конкурс “Міс Вясна” быў скіраваны менавіта на гэту цудоўную традыцыю. За тытул самай вясновай лэдзі паспрачаліся 5 канкурсантак: Вікторыя Дарафейчык з Дварэцкай сярэдняй школы, Юлія Сіняк з Казлоўшчынскага дзіцячага сада, Лізавета Калановіч з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Алена Сёмуха з ААТ “Граніт-Агра”, Анастасія Ганчарук з гімназіі № 1 горада Дзятлава. Прыгажуням давялося прайсці тры выпрабаванні. Першае з іх было “хатнім заданнем” – стварыць касцюм “Вясна ў горадзе” з ужываннем нетрадыцыйных матэрыялаў і арыгінальна прадставіць яго ў час дэфіле. Безумоўна, гэты іспыт падарыў гледачам сапраўдную эстэтычную асалоду. Быць кемлівымі і вынаходлівымі дзяўчат прымусіла інтэлектуальнае конкурснае заданне, у час якога яны адказвалі на пытанні вядучых. Знайсці найбольш прыхільнікаў сваёй прыгажосці дапамог апошні іспыт – “Масленічны цягнік”. Пасля паспяховага праходжання ўсіх выпрабаванняў тытул “Міс Вясна” дастаўся Лізавеце Калановіч, дыпломам за ІІ месца адзначана Алена Сёмуха, за ІІІ месца – Вікторыя Дарафейчык. Астатнія ўдзельніцы і гледачы конкурсу атрымалі шмат пазітыву і вясновы настрой. Нікога не пакінуў раўнадушным самы гасцінны і смачны конкурс аладак і традыцыйных беларускіх страваў “Масленница блинная, весёлая, старинная” – ад працоўных калектываў раёна. Канкурсанты пастараліся на славу: напяклі па правераных рэцэптах (якія, дарэчы, былі прадстаўлены побач на лісточках) цэлыя горы аладак – сімвалаў сонца і цяпла, прапаноўвалі іх, іншыя адметныя стравы, гарачы чай гасцям. Зарыгінальнічалі і ў назвах кулінарных шэдэўраў. А паколькі заадно з блінным ладзіўся і творчы конкурс – на “Лепшую ляльку-пудзіла Масленіцы”, то фантазію і крэатыў самабытныя майстры і майстрыхі з установаў адукацыі, гаспадарак і арганізацый праявілі і тут. Рознакаляровыя прыгажуні “прымасціліся” на імправізаваных “подыумах” каля застаўленых прысмакамі сталоў, нібыта зазываючы гасцей. Разгледзець іх і пафатаграфавацца на памяць маглі ўсе жадаючыя. Журы няпроста было вызначыцца з пераможцамі іспыту “Масленічны разгуляй”. Лідарам гэтага конкурсу (нездарма прафесіяналы) стаў Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, на другой пазіцыі замацаваўся КСУП “Хвінявічы”, трэцяе месца – у сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Тым часам на спартыўнай пляцоўцы свята разгортваліся “гарачыя” спаборніцтвы міні-спартакіяды. Удзел у іх прымалі 5 каманд ад працоўных калектываў раёна. Ім давялося насіць бліны на лапатах, данесці і не разліць ваду, камандна прайсціся на дошчачках, вытрымаць “хакейны” іспыт, трапна кінуць дроцікі. Па выніках агульнага заліку за ўсе віды спаборніцтваў пераможцам міні-спартакіяды стала каманда Дзятлаўскага РУП ЖКГ, на другім месцы аказаліся спартсмены сярэдняй школа № 3 горада Дзятлава, на трэцім – работнікі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Як ні шкада, але, каб канчаткова развітацца з зімой у гэтым годзе, па народнай традыцыі напрыканцы свята трэба было спаліць ляльку-масленіцу. Пільна за гэтым рызыкоўным працэсам назіралі супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС, а вось дзятве ён даставіў шмат радасці – многія паспелі зняць відэа на тэлефоны. Пудзіла спачатку не хацела загарацца, але потым “прапала ў агні” за лічаныя хвіліны. Будзем спадзявацца, што такім чынам дзятлаўчане сказалі Зіме сваё цвёрдае і ўпэўненае: “Да пабачэння, да сустрэчы ў наступным годзе і пажадана ў снежні!” Ірына СТЫРНІК
«Эх, Масленица!»
🥞☀️🔥🥞☀️🔥☀️🥞☀️🔥🥞☀️🔥 16 марта в агрогородке Крутиловичи прошёл праздник «Эх, Масленица!».
Праздник «Масленица»
16 марта в агрогородке Дворец прошел фольклорный праздник «Масленица». После праздника отец Сергий храма Покрова Пресвятой Богородицы рассказал о праздновании Масленицы в православных традициях и угостил всех присутствующих блинами и сладкими угощениями.
«Не стареют душой ветераны»
16 марта Народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» ГУК «Дятловский РЦКиНТ» приняли участие в областном фестивале ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны» в г. Ивье. Поздравляем коллектив с заслуженными наградами и желаем творческих успехов!
«Масленица пришла и весну нам принесла!»
🥞🔥☀️🥞🔥☀️🥞🔥☀️🥞🔥 ⚡️16 марта в г.п. Козловщина прошел праздник «Масленица пришла и весну нам принесла!».