Святочны настрой. Ганарыся, Айчына, слаўнымі сынамі (+відэа)
23 лютага на Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў горада Дзятлава. У знак памяці, пашаны да гераічнага мінулага роднай зямлі і ўсіх загінулых у Вялікай Айчыннай вайне яны ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў. Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава з удзелам творчых калектываў і артыстаў раёна. Гасцей канцэрта павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец: – У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем абаронцаў Радзімы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана, хто сёння ў радах Узброеных Сіл Беларусі выконвае свой воінскі абавязак. У нашай краіне дзесяцігоддзямі гэта свята адзначаецца як усенароднае, – нагадаў ён. – Абарона Айчыны заўжды была справай доблесці і гераізму, так было, ёсць і будзе. Усе задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам краіны перад беларускімі вайскоўцамі, будуць выкананы ў поўнай меры. Музычнымі падарункамі гледачоў парадавалі дзіцячы танцавальны калектыў “Сунічкі”, народны ансамбль “Зараначка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, а таксама сольныя выканаўцы. З раённай сцэны гучалі віншаванні для сапраўдных мужчын, пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.
“Глыбінкай жыве Беларусь”
22 лютага творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” пабывалі ў культурна-пазнавальнай экспедыцыі у вёсцы Нарбутавічы, дзе наведалі старажылу Дзятлаўскага раёна- 90-гадовага Мечаслава Паўлавіча Генюка. У свае 90 гадоў Мечаслаў Паўлавіч яшчэ падрабязна памятае самыя значныя моманты свайго жыцця. Памятае калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і як цяжка было перажыць тыя ваенныя гады. Ён распавёў артыстам пра сваё пражытае нялёгкае жыццё і падзяліўся сваім сакрэтам даўгалецця, «Рэцэпт» якога апынуўся простым, але такім важным у наш час-гэта любоў да блізкіх, і безумоўна, здаровы лад жыцця. Артысты павіншавалі Мечаслава Паўлавіча з надыходзячым святам Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадалі яму моцнага здароўя, душэўнай цеплыні і бадзёрасці духу, а таксама выканалі ў яго адрас песні, якія змаглі вярнуць ўспаміны пра яго маладосць. Кожная нота, кожны акорд няслі з сабой цёплае пачуццё настальгіі, звязанае з даўно забытымі момантамі і эмоцыямі. Напрыканцы сустрэчы даўгажыхар падзякаваў сваім гасцям і ад шчырага сэрца пажадаў маладому пакаленню берагчы мір на зямлі. — “Калі будзе мір- будзе і жыццё”-сказаў Мечаслаў Паўлавіч. Мечыслаў Паўлавіч верыць, што яго мудрыя словы пранікнуць глыбока ў сэрцы і даюць зразумець маладым людзям, што без міру і згоды няма шчаслівага і паўнавартаснага жыцця.
Концертный марафон
В преддверии празднования Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь, коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКИНТ» с концертным марафоном посетил отдаленные и малонаселенные деревни Дятловского района. Несмотря на то, что деревня Змеёвцы, Миклаши, Плебановичи и Сверплевичи удалены от городской суеты с небольшим количеством жителей, артистов встречали гостеприимно и с радостью. Всех собравшихся артисты поздравили с наступающим праздником, пожелали крепкого здоровья, стойкости, мужества и исполнили душевные песни, которые наполнили эту встречу особой атмосферой.
«Сцежкамі роднай мовы».
21 лютага работнікі філіяла «Гезгалаўскі Дом культуры» сумесна з аддзелам традыцыйнага мастацтва і рамёстваў правялі мікс-пляцоўку «Сцежкамі роднай мовы».
«З любоўю да роднай мовы»
Литературно-музыкальная программа «З любоўю да роднай мовы» прошла в филиале «Дворецкий Дом культуры», приуроченная Международному Дню родного языка.
«Роднаму слову гучаць вечна»
21 февраля в филиале «Даниловичский Дом культуры» к Международному дню родного языка прошла квест-игра «Роднаму слову гучаць вечна».
«Идем на выборы»
Специалисты ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» присоединились к областному фоточеленджу «Идем на выборы» #областнойфоточелендж #ГРОДНО #ИдемнавыборыВМЕСТЕ.
«Геноцид-нет права забыть!»
Учащиеся Крутиловичской средней школы посетили тематическую выставку «Геноцид-нет права забыть!», посвященную геноциду белорусского народа на базе филиала «Даниловичский Дом культуры». Учащиеся с большим интересом слушали о еврейском гетто на территории Дятловского района.
С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ
В рамках акции «Ровесники освобождения» сектор нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» поздравили с 80-летним юбилеем долгожительницу из деревни Беляки- Марию Ивановну Борисевич. Этот день рождения стaл замечательной возможностью не только услышать теплые слова поздравления для именинницы, но еще и вспомнить о нелегких временах, в которых она жила, выразить признательность за труд и силу духа. Мария Ивановна за свои годы стала свидетелем огромных изменений в нашей стране, и её жизнь стала источником вдохновения и учения для всей семьи. Несмотря на тяжёлый жизненный путь, эта удивительная женщина никогда не падала духом. В своем почтенном возрасте, Мария Ивановна остаётся активной и энергичной, полной сил и энтузиазма. Артисты поздравили юбиляршу с Днем рождения и исполнили песни её юности, где каждая нота проникла в сердце, и перенесла именинницу в самые счастливые моменты её жизни.