День: 23.02.2024

«Мужество, доблесть и честь!»

        23 февраля для мужчин ОАО «Дворец Агро» творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры» прошел праздничный концерт «Мужество, доблесть и честь!» приуроченный ко Дню защитников Отечества и Вооруженных сил.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.

«ВАМ СЛАВА И ЧЕСТЬ»

                    Работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «ВАМ СЛАВА И ЧЕСТЬ» приуроченную ко Дню защитников Отечества.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.

Святочны настрой. Ганарыся, Айчына, слаўнымі сынамі (+відэа)

         23 лютага на Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў горада Дзятлава. У знак памяці, пашаны да гераічнага мінулага роднай зямлі і ўсіх загінулых у Вялікай Айчыннай вайне яны ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў. Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава з удзелам творчых калектываў і артыстаў раёна. Гасцей канцэрта павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец: – У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем абаронцаў Радзімы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана, хто сёння ў радах Узброеных Сіл Беларусі выконвае свой воінскі абавязак. У нашай краіне дзесяцігоддзямі гэта свята адзначаецца як усенароднае, – нагадаў ён. – Абарона Айчыны заўжды была справай доблесці і гераізму, так было, ёсць і будзе. Усе задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам краіны перад беларускімі вайскоўцамі, будуць выкананы ў поўнай меры. Музычнымі падарункамі гледачоў парадавалі дзіцячы танцавальны калектыў “Сунічкі”, народны ансамбль “Зараначка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, а таксама сольныя выканаўцы. З раённай сцэны гучалі віншаванні для сапраўдных мужчын, пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.

Автор admin 23.02.2024 Выкл.