“Глыбінкай жыве Беларусь”
22 лютага творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” пабывалі ў культурна-пазнавальнай экспедыцыі у вёсцы Нарбутавічы, дзе наведалі старажылу Дзятлаўскага раёна- 90-гадовага Мечаслава Паўлавіча Генюка. У свае 90 гадоў Мечаслаў Паўлавіч яшчэ падрабязна памятае самыя значныя моманты свайго жыцця. Памятае калі пачалася Вялікая Айчынная вайна і як цяжка было перажыць тыя ваенныя гады. Ён распавёў артыстам пра сваё пражытае нялёгкае жыццё і падзяліўся сваім сакрэтам даўгалецця, «Рэцэпт» якога апынуўся простым, але такім важным у наш час-гэта любоў да блізкіх, і безумоўна, здаровы лад жыцця. Артысты павіншавалі Мечаслава Паўлавіча з надыходзячым святам Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пажадалі яму моцнага здароўя, душэўнай цеплыні і бадзёрасці духу, а таксама выканалі ў яго адрас песні, якія змаглі вярнуць ўспаміны пра яго маладосць. Кожная нота, кожны акорд няслі з сабой цёплае пачуццё настальгіі, звязанае з даўно забытымі момантамі і эмоцыямі. Напрыканцы сустрэчы даўгажыхар падзякаваў сваім гасцям і ад шчырага сэрца пажадаў маладому пакаленню берагчы мір на зямлі. — “Калі будзе мір- будзе і жыццё”-сказаў Мечаслаў Паўлавіч. Мечыслаў Паўлавіч верыць, што яго мудрыя словы пранікнуць глыбока ў сэрцы і даюць зразумець маладым людзям, што без міру і згоды няма шчаслівага і паўнавартаснага жыцця.
Концертный марафон
В преддверии празднования Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь, коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКИНТ» с концертным марафоном посетил отдаленные и малонаселенные деревни Дятловского района. Несмотря на то, что деревня Змеёвцы, Миклаши, Плебановичи и Сверплевичи удалены от городской суеты с небольшим количеством жителей, артистов встречали гостеприимно и с радостью. Всех собравшихся артисты поздравили с наступающим праздником, пожелали крепкого здоровья, стойкости, мужества и исполнили душевные песни, которые наполнили эту встречу особой атмосферой.