Захоўваць традыцыі і ўкараняць навацыі
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло пасяджэнне вынікована Савета сектара культуры райвыканкама з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі і намесніка начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжаны Куратчык. Удзел у ім прынялі работнікі Дамоў культуры, клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў Дзятлаўшчыны. Загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько пазнаёміў прысутных з вынікамі работы падведамасных установаў культуры раёна за 2023 год і агучыў задачы на 2024-ы. Ён адзначыў, што раён выканаў усе паказчыкі па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, але працаваць яшчэ ёсць над чым. У год якасці падрыхтоўка кожнага з мерапрыемстваў патрабуе больш пільнай увагі і рэсурсаў. Аб арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці і работай клубных установаў раёна расказала загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец. Якім чынам у раёне наладжана работа аддзела па кінавідэаабслугоўванні з рознаўзроставай аўдыторыяй, праінфармавала яго загадчыца Ірына Сарачынская. Па яе словах, вялікай папулярнасцю карыстаюцца дадатковыя паслугі ўстановы, такія як правядзенне тэматычных мерапрыемстваў, а вось вялікае кіно дзятлаўчане, на жаль, не вельмі паважаюць. Дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Шэнаева падзялілася поспехамі ў рабоце калектыву, дасягненнямі вучняў школы, напрацоўкамі і планамі на будучыню. Расказала, як у Наваельні працуюць з замацаваннем маладых спецыялістаў. Сняжана Куратчык павітала калег і падвяла вынікі сустрэчы. Яна адзначыла высокі ўзровень работы дзятлаўчан. Заўважыла, што гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава ўнікальны, але патрабуе абнаўлення экспазіцыі. Сняжана Віктараўна падзякавала бібліятэчным работнікам раёна за праектную дзейнасць. – Вы “гучыце” на ўзроўні вобласці і вышэй, дзякую за выніковую работу, – сказала яна. Канструктыўная размова ішла пра маладыя кадры ва ўсіх сферах культуры, захаванне культурнай спадчыны і яе помнікаў, пераемнасць пакаленняў, з’яўленне новых народных майстроў і абнаўленне матэрыяльнай базы ўстановаў культуры. – Усе пажаданні і заўвагі, агучаныя на Савеце, мы разгледзім і разам з кіраўніцтвам сектара культуры будзем прымаць меры для іх рэалізацыі, – адзначыў Вадзім Бялятка. Ён падзякаваў работнікам і калектывам дадзенай сферы за прафесіяналізм і самаадданую працу, у тым ліку на выбарчых участках у час нядаўняй электаральнай кампаніі. Карыстаючыся выпадкам, павіншаваў жанчын у зале з надыходзячым Міжнародным жаночым днём. Вадзім Аляксандравіч уручыў падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў работніцам Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Салата і Людміле Раманавай. Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама была адзначана кіраўнік народнага фальклорнага калектыва вёскі Погіры Тамара Ступак. Па выніках работы за 2023 год сярод клубных установаў раёна 1 месца ў Гезгалаўскага, 2 месца – у Новаяльнянскага, 3 месца – у Данілавіцкага дамоў культуры. Дыпломы пераможцам і ўзнагароды калегам па выніках работы за год уручыў Васіль Шыцько.
Концертная программа «Наш выбор-наше будущее!» на избирательном участке в АГ Раклевичи
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертной программой «Наш выбор-наше будущее!» на избирательном участке в агрогородке Раклевичи.
Адзіны дзень галасавання. Любая важная падзея – з песняй (+відэа)
Такая ў беларусаў цудоўная традыцыя: і працаваць, і адпачываць, і важныя для жыцця рашэнні прымаць заўсёды з песняй. Не стаў выключэннем і адзіны дзень галасавання. На выбарчых участках нашага раёна сапраўдную атмасферу свята ствараюць работнікі культуры, калектывы Дзятлаўшчыны і самадзейныя артысты. У райцэнтры канцэртную эстафету на ўчастках ладзяць спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Лепшыя песні пра Радзіму, наш народ і традыцыі гучаць у выкананні Сяргея Малышчыка, Марыны Варган, Таццяны Шостка, Алы Чарняўскай, Алены Касцюк і іншых артыстаў. Уражаннямі ад асноўнага дня выбараў і канцэрта падзяліліся дзятлаўчане: Лілія Дзяхцевіч: – Настрой цудоўны. Я заўсёды хаджу на выбары. Сёння якраз заспела на ўчастку канцэрт. Мне ён спадабаўся, прыемна было паслухаць песні. Дэпутатам, якіх мы выберам, жадаю, каб працавалі паспяхова, плённа, каб усё ў іх атрымлівалася. Усім беларусам – мірнага неба над галавой і моцнага здароўя. Канстанцін Лазута: – Прыйшоў на ўчастак з выдатным настроем, прагаласаваў за кандыдатаў, якіх палічыў дастойнымі. Тым, хто стане дэпутатамі, жадаю, каб не забывалі народ, сваіх выбаршчыкаў, каб працавалі як след. Жадаю, каб наша краіна жыла без вайны, была шчаслівай і багатай.
Поздравления в АГ Войневичи
Народный ансамбль песни «Заранка» радует своим творчеством на избирательном участке агрогородке Войневичи.
Праздничное настроение для жителей АГ Роготно
Творческий коллектив «Дворецкого Дома культуры» порадовал избирателей АГ Роготно хорошими и всеми любимыми песнями.
Праздничное настроение на избирательном участке в агрогородке Торкачи
Коллективы любительского творчества «Даниловичского Дома культуры» дарят праздничное настроение на избирательном участке в агрогородке Торкачи.
«Наш выбор-наше будущее!»
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения с концертной программой «Наш выбор-наше будущее!» на избирательном участке в агрогородке Вензовец.
Праздничное настроение на избирательном участке в г.п. Новоельня
Народный духовой оркестр «Новоельнянского Дома культуры» дарит праздничное настроение на избирательном участке в г.п. Новоельня.
«наш выбор — Беларусь!» АГ Гезгалы
Творческий коллектив «Гезгаловского Дома культуры» порадовал избирателей хорошими и всеми любимыми песнями жителей п. Гезгалы.