Месяц: Январь 2024

Да 105-годдзя сацыяльнай абароны Беларусі. “Няхай дабрынёй напоўніцца душа!”

     Урачыстае мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 105-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь і прафесійнага свята 5 студзеня сабрала ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці работнікаў і ветэранаў галіны.Ужо ў фае гаспадароў і гасцей урачыстасці радавалі выставы творчасці ўстановаў сацсферы, каля якіх, як і ў фотазонах, можна было разам пафатаграфавацца. Пазітыўны тон сустрэчы задалі пранікнёныя вершы і песня ад Таццяны Шостка і Сяргея Малышчыка з сімвалічнай назвай “Калі можаш дапамагчы, дапамажы”. Іх словы яшчэ раз пацвердзілі, што работнік сацыяльнай абароны – не проста прафесія, а лад жыцця людзей, якія нясуць дабро, сардэчнасць, шчырасць і дапамогу іншым. Вядучыя ўрачыстасці Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб нагадалі, што афіцыйны адлік сваёй гісторыі гэта запатрабаваная служба пачала з 1919 года, калі пры Часовым рабоча-сялянскім Урадзе Беларусі быў створаны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння. Ён падтрымліваў уразлівыя катэгорыі грамадзян. Цяпер функцыі службы значна пашырыліся і ахопліваюць не толькі традыцыйнае пенсійнае забеспячэнне і сацыяльнае абслугоўванне, але і працоўныя адносіны, садзейнічанне занятасці, ахову працы. На Дзятлаўшчыне сфера прадстаўлена трыма ўстановамі, калектывы якіх прысутнічалі на ўрачыстасці, – Казлоўшчынскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. З прафесійным святам гэтых работнікаў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: – 105 гадоў – той этап, за які поўнасцю была ацэнена значнасць вашай работы. Органы сацыяльнай абароны заўжды выконваюць самую высокую функцыю – дапамагаюць бліжнім. З нагоды прафесійнага свята дзякую за работу кіраўнікам падраздзяленняў – Алене Васкель, Таццяне Нікіпорчык, Ігару Ціхану і ўсім іх падначаленым, якія ў нашым раёне рэалізоўваюць сацыяльную палітыку дзяржавы. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена толькі добрымі падзеямі і для вас заўжды гучаць заслужаныя словы ўдзячнасці, а мы вас падтрымаем у добрых справах. У пацвярджэнне свайго выказвання кіраўнік раёна перадаў грашовы сертыфікат на суму 5500 рублёў на набыццё 8 веласіпедаў для сацработнікаў і ЖК-тэлевізара для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Далей Андрэй Садоўскі прадоўжыў прыемную місію і ўручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта спецыялістам Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Але Ражко і Цэнтра сацабслугоўвання Іне Жыбко і Ганне Майдабуравай. Падзячныя лісты – работнікам упраўлення Марыі Кулеш, Казлоўшчынскага дома-інтэрната – Марыне Кучынскай, Наталлі Палуянцэвіч, Таі Скрундзь, Святлане Трахімовіч, Цэнтра сацабслугоўвання – Жанне Варган, Галіне Касцюк, Таццяне Нічыпаровіч, Іне Петрукевіч, Валянціне Саламевіч, Святлане Лагуцінай, Наталлі Сачанка. Эстафету віншаванняў прадоўжыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ганаровыя граматы райсавета ад яго атрымалі намеснік начальніка ўпраўлення Алена Навічэнкава і сацыяльная работніца Руфіна Бахар, падзячныя лісты – работнікі Цэнтра сацабслугоўвання Святлана Лагуціна і Вольга Раманенка. Да віншаванняў далучылася начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель. Яна прачытала віншавальны адрас старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольгі Сядзельнік і перадала Ганаровую грамату камітэта работніцы Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага інтэрната Жанне Рак, падзякі камітэта – яе калегам па ўстанове Ганне Антончык і Наталлі Антончык. Самыя шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі на свяце на адрас ветэранаў галіны, якія шмат гадоў аддалі сістэме сацыяльнай абароны Дзятлаўшчыны, дарылі свае сілы і цеплыню сэрцаў любімай справе. Кожнаму з іх у знак пашаны былі ўручаны грашовыя сертыфікаты і кветкі ад ТАА “Ізакам”. Да  цёплых віншаванняў далучыўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік з узнагародамі і падарункамі для спецыяліста ўпраўлення Святланы Латушка і намесніка начальніка ўпраўлення Таццяны Дорда. Ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” работнікаў галіны павіншавала яе старшыня Алена Васкель і адзначыла ўзнагародамі спецыяліста ўпраўлення Наталлю Губар і сацыяльнага работніка Аліну Самахвал. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк уручыла падарункі аб’яднання работніцам Цэнтра сацабслугоўвання Таццяне Пышко, Алене Радзько, Алене Якаўчык. Па добрай традыцыі з юбілеем службы супрацоўнікаў сферы раёна павіншавалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны. Не абышлося і без падарункаў: для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ноутбук  набыло КСУП “Войневічы”, элемент мэблі – ДРБУ-119, харчовую прадукцыю – раённая арганізацыя ГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Песенныя віншаванні і добры настрой  удзельнікам свята дарылі Ала Чарняўская, Анастасія і Віталь Крэйдзічы, Жанна Варган, Аляксандра Чарняўская, вакальная і танцавальная групы народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, Чэслаў Свіб. Завяршылася сустрэча таксама на высокай ноце: артысты і прысутныя ў зале разам выканалі гімн сацыяльнай службы.  

Автор admin 05.01.2024 Выкл.

З падарункамі да пажылых людзей

У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” часова выконваючы абавязкі старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце  ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка і работнікі Данілавіцкага дома культуры з падарункамі наведалі самых пажылых людзей Данілавіцкага сельсавета –  Казіміра Жмура (94 гады), Валянціну Шаўчук (96 гадоў), Валянціну Сарока (92 гады), Ірэну Талкун (92 гады). На адрас доўгажыхароў прагучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі, а таксама вясёлыя песні для цудоўнага святочнага настрою.

Автор admin 05.01.2024 Выкл.

«Час весёлых затей»

       5 января в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла танцевально- развлекательная программа «Час весёлых затей» для детей оздоровительного лагеря «Снеговичок» Дворецкой средней школы.

Автор admin 05.01.2024 Выкл.

«Улыбка»

Мероприятие, которое прошло 5 января в центре культуры Дятлово, оказалось невероятно ярким и волшебным благодаря интерактивному шоу «Улыбка», представленному образцовой студией ростовых кукол «Яркий праздник для всех». Это мероприятие было специально организовано для детского оздоровительного лагеря «Улыбка». Дети не только активно реагировали на выступление кукол, но и с удовольствием участвовали в интерактивных моментах. Они пели песни, танцевали под музыку, водили хороводы и, конечно же, радовались встрече с мыльными пузырями, которые придали праздничному настроению дополнительную легкость и воздушность. Шоу «Улыбка» стало настоящим ярким праздником для детей, наполненным весельем, улыбками и положительными впечатлениями. Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» смогла создать неповторимый момент в жизни маленьких зрителей, оставив в их сердцах воспоминания о волшебном и незабываемом событии.  

Автор admin 05.01.2024 Выкл.

Танцевально-развлекательная программа

     5 января в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла танцевально- развлекательная программа «Час весёлых затей» для детей оздоровительного лагеря «Лесная поляна» Новоельнянской средней школы.

Автор admin 05.01.2024 Выкл.

«Пусть наша доброта согреет души»

В рамках акции «От всей души» коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» 4 января поздравили с Новым годом и Рождеством одиноко проживающих граждан, находящихся в больнице сестринского ухода в агрогородке Гезгалы. Артисты с пониманием и заботой, привезли с собой для этих людей частичку праздника. Мелодии новогодних песен проникли в каждую душу и подняли настроение. Теплая и добрая обстановка окутала всех присутствующих, начиная уютными разговорами и заканчивая песнями и искренними пожеланиями здоровья и счастья.

Автор admin 04.01.2024 Выкл.

Прафсаюзы вобласці – з душэўным візітам на Дзятлаўшчыне

У нашым раёне прадаўжаецца рэспубліканская дабрачынная навагодняя акцыя “Ад усёй душы”, якая дорыць клопат і ўвагу прадстаўнікам старэйшага пакалення. З гэтай нагоды сацыяльныя ўстановы Дзятлаўшчыны з пажаданнямі і падарункамі наведалі госці – старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Гарачова. Разам з намеснікам старшыні райвыканкама, дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Вадзімам Бяляткам, старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандрам Дубовікам і начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аленай Васкель яны наведалі Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.   Дырэктар установы Ігар Ціхан пазнаёміў гасцей з умовамі, якія створаны для пражываючых, расказаў пра сістэму медыцынскага абслугоўвання, побыт, захапленні, сярод якіх – вышыўка, стварэнне карцін і вялікіх мадэляў тэхнікі. Для гасцей падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму. Віктар Лісковіч павіншаваў пажылых насельнікаў інтэрната з Новым годам і Калядамі, а тых, хто кожны дзень у клопатах аб іх здароўі і дабрабыце – з надыходзячым Днём сацыяльнага работніка. – З ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў навагоднім календары беларусаў з’явілася такая цёплая і добрая акцыя “Ад усёй душы”, у час якой мы можам надаць яшчэ больш увагі людзям шаноўнага ўзросту, павіншаваць іх са святамі, зрабіць прыемныя сюрпрызы, – заўважыў Віктар Андрэевіч.Уладзіслаў Галяк адзначыў, што з новага года ў кожнай абласной арганізацыі прафсаюзаў з’явіліся свае падшэфныя сацыяльныя арганізацыі. Разам яны ўручылі грашовы сертыфікат наміналам 1000 рублёў на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы дома-інтэрната кіраўніку ўстановы.Наступным пунктам маршруту дабрачыннай акцыі стала Казлоўшчынскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе цяпер знаходзяцца 25 жыхароў, якія атрымліваюць дапамогу і клопат ад сацыяльных работнікаў.Віктар Лісковіч адрасаваў пенсіянерам пажаданні дабра, утульнасці і моцнага здароўя, уручыў падарункі ад прафсаюзаў найстарэйшай жыхарцы Дзятлаўшчыны 105-гадовай Юліі Гульнік, якая ў хуткім часе адзначыць свой чарговы дзень нараджэння. У сваю чаргу Аляксандра Гарачова выказала словы ўдзячнасці ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама кіраўніцтву Дзятлаўскага раёна на чале са старшынёй Андрэем Садоўскім.– Шчырае дзякуй вам за тое, што аказваеце падтрымку людзям пажылога ўзросту не толькі ў час навагодняй акцыі, а і на працягу ўсяго года, – адзначыла Аляксандра Сяргееўна. – У мінулым годзе на патрэбы гэтай установы было выдзелена 30 тысяч рублёў, на якія абноўлена мэбля, праведзены рамонт. Мы вельмі цэнім супрацоўніцтва з вамі і ўсё тое, што вы робіце для дзятлаўчан. Таксама яна ўручыла пачастункі для жыхароў аддзялення, ад прафсаюзаў Гродзеншчыны яны атрымалі бытавую тэхніку і пасцельную бялізну. У Дзятлаўскім цэнтры сацыяльнай абароны насельніцтва дарагіх гасцей сустракалі народнымі песнямі пад баян удзельніцы аматарскага клуба для людзей сярэбранага ўзросту “Нам гады не бяда”. Прафсаюзных лідараў павітала дырэктар цэнтра Таццяна Нікіпорчык, яна расказала, што людзі пажылога ўзросту наведваюць тут розныя аб’яднанні па інтарэсах. – У коле аднадумцаў людзі розных прафесій: дактары, эканамісты, культработнікі і былыя кіраўнікі арганізацый – усе, хто сёння не губляе бадзёрасці духу і мае актыўную жыццёвую пазіцыю, – прэзентавала клуб “Нам гады не бяда” яго кіраўнік Галіна Касцюк. Карыстаючыся выпадкам, яна ўручыла ўзнагароду Ядвізе Гушча, як аднаму з лепшых валанцёраў вобласці сярэбранага ўзросту. У пацвярджэнне гучнай назвы свайго аб’яднання “Нам гады не бяда” маладыя пенсіянеры прадэманстравалі творчыя таленты ў канцэртнай праграме і нават запрасілі прафсаюзных лідараў на танцы. У падарунак ад прафсаюзаў яны атрымалі грашовы сертыфікат і бытавую тэхніку. Вадзім Бялятка падзякаваў прафсаюзным лідарам і гасцям за тое, што наведалі Дзятлаўшчыну ў межах акцыі “Ад усёй душы”, шчыра павіншавалі дзятлаўчан са святамі, пакінулі тут часцінку сваёй цеплыні. Ён адзначыў, што клопат аб пажылых земляках – адна з важных сацыяльных задач, якую на працягу ўсяго года рэалізуюць у нашым раёне.    

Автор admin 04.01.2024 Выкл.

«На крылах таленту»

       4 января в отделе традиционного искусства и ремесел прошла интерактивная программа «На крылах таленту» для детей оздоровительного лагеря «Эколог» Гезгаловской СШ. В рамках программы специалисты отдела совместно с работниками филиала «Гезгаловский ДК» провели мастер-классы по различным видам декоративно-прикладного искусства, в том числе, по изготовлению рождественской открытки.

Автор admin 04.01.2024 Выкл.

«Новогоднее путешествие с клоуном Филей»

4 января творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры» была проведена игровая программа «Новогоднее путешествие с клоуном Филей» для воспитанников оздоровительного лагеря «Весельчак».

Автор admin 04.01.2024 Выкл.

«Наши дети»

3 января творческий коллектив филиала «Даниловичский ДК» в рамках республиканской акции «Наши дети» посетили на дому детей-инвалидов аг. Крутиловичи и вручили им сладкие подарки.

Автор admin 03.01.2024 Выкл.