Период предвыборной агитации стартовал в Беларуси
Период предвыборной агитации стартовал сегодня в Беларуси, сообщает БЕЛТА. Агитация будет проходить до 24 февраля включительно. В единый день голосования, который пройдет в Беларуси 25 февраля, агитация запрещена законодательством. Агитация может проводиться в форме собраний, пикетов, митингов в уведомительном порядке, встреч с избирателями в помещениях, определяемых исполкомами, изготовлении печатных агитационных материалов и других. Кроме того, кандидаты в депутаты вправе создавать собственные избирательные фонды и финансировать за счет этих средств любую, не запрещенную законом, агитационную деятельность. БелТА
І працавала, і прыгажосць стварала
Па маленькіх вёсачках і аграгарадках Дзятлаўшчыны прадаўжае сваё падарожжа праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Глыбінкай жыве Беларусь”. Ён знаёміць дзятлаўчан з доўгажыхарамі, самабытнымі майстрамі, старастамі населеных пунктаў, раскрывае іх асабістыя сакрэты даўгалецця, творчыя дасягненні, гісторыю розных куточкаў нашай малой радзімы. На гэты раз работнікі культуры Ірына Бакшук, Святлана Венская, Іван Кашко разам з сакратаром раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча накіраваліся ў вёску Труханавічы. Для паездкі туды выдалася адметная нагода: свой 90-ы дзень нараджэння святкавала мясцовая жыхарка, мудрая, працавітая жанчына Зінаіда Крывеня. Родныя бабулі паклапаціліся аб тым, каб атмасфера важкага юбілею была асабліва ўрачыстай, арыгінальнай, запамінальнай, таму Зінаіда Данілаўна сустракала сваіх гасцей у прыгожай фотазоне, аздобленай паветранымі шарамі. Наведвальнікі таксама падрыхтавалі для юбіляркі самыя шчырыя і цёплыя словы віншаванняў, памятныя падарункі і жывую музычную паштоўку ў суправаджэнні баяна. Яны жадалі імянінніцы бадзёрасці духу, здаровага даўгалецця, клопату родных людзей, сямейнага дабрабыту, сонечных і радасных дзён. Вясёлыя мілагучныя песні нагадалі Зінаідзе Данілаўне пра гады яе маладосці і самыя шчаслівыя моманты жыцця, падзялілася яна з гасцямі і сакрэтамі асабістага даўгалецця. Біяграфія нашай шаноўнай зямлячкі пачалася ў далёкім студзені 1934 года. Нарадзілася яна ў вёсцы Хвінявічы ў сям’і простых сялян, дзе гадавалася чацвёра дзяцей. Гаспадарка ў бацькоў была вялікая, таму і працаваць усім членам сям’і даводзілася шмат. З юных гадоў Зіна навучылася ўсім сялянскім справам, а калі з’явіліся калгасы – пайшла ў паляводы. На той час работа на палетках яшчэ не была механізавана, а таму шчыраваць у полі даводзілася ад узыходу сонца да позняга вечара. Уручную калгаснікі касілі, сушылі і зграбалі сена, сеялі зерневыя культуры, палолі і ўбіралі іх. Зінаіда Крывеня была стараннай працаўніцай, а таму яе прызначалі і звеннявой. У вольны час, а прыпадаў ён пераважна на зіму, Зінаіда Данілаўна займалася рукадзеллем: вязала, вышывала, вельмі любіла ткаць. Яе “радзюжкі” і палавікі ўдаваліся яркімі, адметнымі, з самабытнымі ўзорамі. Найчасцей майстрыха аддавала перавагу кветкам яркіх жыццесцвярджальных колераў, “поле” паміж імі аздоблівала сакавітай зелянінай. Вясковая хата, упрыгожаная такімі тканымі шэдэўрамі, адразу ж напаўнялася святлом, утульнасцю, цёплай энергетыкай. Некаторыя з работ Зінаіды Данілаўны захаваліся і да нашага часу, хаця ў цяперашнім сельскім побыце “народная мода” мінулага стагоддзя, на жаль, значна менш запатрабавана. Прыгожую працавітую дзяўчыну запрыкмеціў юнак з вёскі Труханавічы Іван Крывеня. Так пасля замужжа наша зямлячка памяняла месца жыхарства. Муж Іван Ігнацьевіч таксама быў працавітым чалавекам, меў вельмі “прэстыжную” для таго часу прафесію – быў краўцом. Акрамя швейнага, асвоіў і яшчэ адно важнае ў вёсцы рамяство – займаўся вырабам “кольцаў” для калодзежаў. У маладой пары нарадзілася дачка Галіна. Гады праляцелі непрыкметна, хаця, як прызнаецца Зінаіда Данілаўна, душа і ў важкія 90 застаецца маладой. Жыве наша зямлячка сярод родных людзей, па-ранейшаму стараецца дапамагаць дачцэ Галіне ў няхітрых хатніх справах, радуецца любімым унукам Максіму і Паўлу. Сакрэтамі свайго даўгалецця Зінаіда Крывеня лічыць генетыку, здаровае харчаванне, бо заўсёды на стале былі традыцыйныя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя з дамашніх прадуктаў, а таксама працу, без якой няма і дабрабыту. Юбілярка, нягледзячы на многія жыццёвыя выпрабаванні, вызначае сябе шчаслівым чалавекам і вельмі ўдзячна Прэзідэнту Беларусі за тое, што жыве ў мірнай краіне, дзе ёсць усё, што душы заўгодна. Па вечарах Зінаіда Данілаўна з задавальненнем глядзіць па тэлевізары забаўляльныя і песенныя праграмы, любіць і сама паспяваць. Маладому пакаленню доўгажыхарка жадае мірнага неба над галавой, здароўя, жыць у пары, цаніць і паважаць адзін аднаго.