«Инстаграм Снегурочки или тайна новогоднего волшебства»
В Центре культуры г. Дятлово прошёл Новогодний утренник для детей работников Дятловского РГС в рамках акции «Наши дети».
«В ожидании Нового года»
В рамках областной акции «Новый год в каждый двор», коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» проехали по маршруту автолавки, и посетили отдаленные деревни: Красный Бор и Яблонька. Дед Мороз и Снегурочка радовали и зажигали праздничную атмосферу в каждом дворе и для каждого жителя. Звуки новогодних песен и щедрые улыбки согревали не только зрителей, но и эти небольшие деревни целиком , ведь каждая улочка в них ожила под звуки новогоднего веселья. Люди, которые давно так трепетно ждут радости в предстоящие праздники- веселились и не скупились на аплодисменты.
«Зимнее путешествие»
26 декабря, для детского оздоровительного лагеря дневного пребывания «Зимнее путешествие» Хвиневичской средней школы, творческим коллективом филиала «Дворецкий Дом культуры» было проведено театрализованное представление «Як гулялi i час бавiлi нашы продкi».
Дорогие друзья, приглашаем всех желающих к нам на бал!
Дорогие друзья, приглашаем всех желающих к нам на бал! В субботу, 02 марта, в 16.00 в танцевальном зале Центра культуры в Дятлово состоится уникальное и атмосферное мероприятие, праздник «Весенний бал у Тызенгауза. Гостей ждёт живая музыка, уроки танца, академическое пение и бальные игры. На один вечер жизнь каждого участника и гостя праздника превратится в настоящую сказку. Почувствовать это волшебство можете и вы. Все на бал! Дресс-код: дамы – бальное платье, платье в пол. Кавалеры – фрак, смокинг, строгий костюм с галстуком, парадная военная форма. *Всех жителей города Дятлово и Дятловского района, а также всех желающих приглашаем на первую репетицию*, которая состоится 14 января в 11:00 часов в танцевальном зале Центра культуры.
Акцыя “Ад усёй душы” дорыць цяпло і веру ў навагодні цуд
Другі год запар у Беларусі з ініцыятывы кіраўніка дзяржавы праводзіцца дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. Яна заклікана падарыць увагу, падтрымку і святочны настрой адзінокім пажылым людзям. У рамках акцыі на Дзятлаўшчыне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў гарадскога пасёлка Казлоўшчына Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства для насельнікаў гэтай установы. Варта адзначыць, што наша дзяржава заўсёды клапоціцца аб уразлівых катэгорыях насельніцтва, шмат увагі ім надаецца і на Дзятлаўшчыне. Напрыклад, сёлета з раённага бюджэту для казлоўшчынскага аддзялення былі выдзелены 30 тысяч рублёў. За гэтыя сродкі тут заменены ўсе ложкі і матрацы, набыты шафы, тэлевізар і камп’ютары, абноўлена мэбля. Гэта робіцца для таго, каб 25 чалавек, якія тут знаходзяцца, адчувалі сябе як дома – утульна і камфортна. Каб падзяліцца з імі яшчэ і цеплынёй сэрцаў, шчырай увагай у рамках акцыі з падарункамі і віншаваннямі ў аддзяленне завіталі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, яна ж старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў, валанцёры, работнікі Казлоўшчынскага дома культуры. – У навагоднія святы ўвагі заслугоўваюць не толькі дзеці, але і пажылыя людзі, – адзначыў Вадзім Бялятка. – Беларусы заўсёды гатовы дапамагаць асабліва тым, хто найбольш мае ў гэтым патрэбу. За шмат гадоў гэта пацвердзіла акцыя “Нашы дзеці”, а ў 2023 годзе з ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі стартаваў яшчэ адзін дабрачынны праект – “Ад усёй душы”, які таксама становіцца ўсебеларускай традыцыяй. У рамках акцыі на Дзятлаўшчыне для пажылых людзей у сацыяльных установах, аддзяленнях сястрынскага догляду, на даму пройдуць шматлікія мерапрыемствы, каб падарыць цяпло і веру ў навагоднія цуды. Першымі віншаванні прымаеце вы. Няхай 2024 год будзе для вас шчаслівым, здароўя, бадзёрасці духу, спаўнення жаданняў. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка перадаў для аддзялення падарунак. З надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым насельнікаў аддзялення павіншаваў, уручыў салодкія пачастункі, пажадаў міру і цярпення і протаіерэй Георгій Ярмоліч. – Няхай гэта маленькая часцінка цяпла, якую мы пастараліся перадаць вам, сагравае на працягу ўсіх святаў, – далучыліся да цёплых пажаданняў дырэктар ТАА “Панэкспа” Павел Сазон і дырэктар КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Віктар Адамчык. Кожнаму з жыхароў аддзялення яны ўручылі салодкія падарункі і садавіну. – Вельмі прыемна бачыць вас здаровымі, прыгожымі і ў добрым настроі, – перанялі віншавальную эстафету лідары раённай і пярвічнай арганізацый Беларускага саюза жанчын Алена Васкель і Тамара Буяк. – Цудоўна, што ў Беларусі з’явілася акцыя і для пажылых людзей, бо выхаванне падрастаючага пакалення ў многім залежыць ад стаўлення да старэйшых. Дабрабыту вам і светлых цёплых дзён, няхай іх яшчэ больш упрыгожаць нашы падарункі. Не абышлося свята і без Дзеда Мароза і Снягурачкі пад песні якіх жыхары аддзялення пусціліся ў пляс, самі паспявалі песні “пад ёлачку”, пачыталі вершы і атрымалі за гэта салодкія прызы, а з дапамогай “чароўнай рукавічкі” выказалі свае пажаданні. За шчырасць і добрыя словы гасцям і жыхарам аддзялення падзякавала Таццяна Нікіпорчык. Яна пажадала ўсім і надалей рабіць дабро і верыць у яго, шчодра дарыць надзею іншым людзям. На гэтым афіцыйная частка сустрэчы скончылася, але яе прадоўжылі сардэчныя размовы, бо многія з гасцей сустрэлі ў аддзяленні сваіх знаёмых і землякоў.
МТК “Еленка”: новыя перспектывы малочнай жывёлагадоўлі ААТ “Граніт-Агра”
У снежні калектыў ААТ “Граніт-Агра” і ўвесь Дзятлаўскі раён атрымаў важкі падарунак: на 4 месяцы раней запланаванага тэрміну ўведзены ў эксплуатацыю новы малочнатаварны комплекс на 777 галоў. Урачыстае адкрыццё аб’екта адбылося пры ўдзеле прадстаўнікоў раённай улады, падраднай будаўнічай арганізацыі, духавенства, кіраўніцтва гаспадаркі і калектыву комплексу. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў гранітаўцаў з самай важнай для іх прадпрыемства падзеяй адыходзячага года: – Сёння мы адкрываем аб’ект, значны не толькі для ААТ “Граніт-Агра”, але і для ўсяго раёна, бо з часу адкрыцця папярэдняга такога комплексу мінула амаль дзесяцігоддзе. Хочацца пажадаць, каб комплекс стаў узорным, прыбытковым, тэхналагічным, паказваючы высокую вытворчасць і якасць малака. Для гэтага неабходны зладжаны калектыў, падтрымка кіраўніцтва і надзейная кармавая база – усё гэта ў вас ёсць. Андрэй Уладзіміравіч падзякаваў будаўнікам, якія выканалі сваю работу на найвышэйшым узроўні, уручыў раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны дырэктар Шчучынскай МПМК-167 Юрый Краеўскі, начальнік участка Дзмітрый Старасцін, Падзячным лістом старшыні райвыканкама – майстар Аляксандр Бабылёў, а таксама мантажнік і электраманцёр ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Расціслаў Варган і Валерый Шарстабітаў. Кіраўнік раёна заўважыў сімвалічнасць падзеі: перад Новым годам у калектыва гаспадаркі з’явілася свая “Еленка”, а таксама павіншаваў усіх з надыходзячымі навагоднімі святамі. Павітаў гасцей урачыстасці і павіншаваў свой калектыў са знакавай падзеяй дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур:– Увод у эксплуатацыю МТК “Еленка” – падзея, важная для ўсіх нас і вельмі своечасовая: у сённяшняй сітуацыі дэфіцыту кадраў у сельскай гаспадарцы мы можам стварыць для нашых работнікаў дастойныя ўмовы працы, дадаткова зацікавіць іх. Я ўпэўнены, што адкрыццё новых комплексаў дасць штуршок у развіцці малочнага жывёлаводства, мы зробім больш важкі ўклад у гэту галіну раёна. Станіслаў Станіслававіч выказаў словы ўдзячнасці раённым уладам за ініцыятыву і падтрымку, паабяцаў, што гранітаўцы будуць імкнуцца займаць лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй сферы не толькі на раённым, але і на абласным узроўні. Да віншаванняў далучыўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён уручыў калектыву “Еленкі” падарунак ад раённай прафсаюзнай арганізацыі – новы халадзільнік, пашпарт ад якога перадаў загадчыцы комплексу Наталлі Болтач. Не абышлі ўвагай гэту знакавую падзею і партнёры прадпрыемства: спецыяліст па сыравіне Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Лізавета Буйніцкая павіншавала калектыў ААТ “Граніт-Агра” з адкрыццём комплексу і ўручыла падарункі работнікам. Памаліліся за добрую работу комплексу і здароўе ўсіх работнікаў гаспадаркі настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Валерый Мануйла і ксёндз-магістр Алег Жураўскі. Кульмінацыяй мерапрыемства стала перарэзванне чырвонай стужкі і ўручэнне сімвалічнага ключа ад новага малочнатаварнага комплексу, якім Станіслаў Мазур “адкрыў” дзверы новага аб’екта і запрасіў гасцей на экскурсію. Малочны комплекс “Еленка” стаў чацвёртым такім навабудам на Дзятлаўшчыне: гэта вынік зладжанай работы спецыялістаў і рабочых даччынага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Шчучынская МПМК-167”, іх субпадрадчыкаў, а таксама работнікаў ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”. Будаўніцтва аб’екта пачалося крыху больш за год таму, было выканана высакаякасна і ў рэкордны тэрмін. Праектам было прадугледжана будаўніцтва двух кароўнікаў на 389 і 388 галоў боксавага ўтрымання, даільнага блока, міні-кацельні, помпавай станцыі, пляцоўкі для выгрузкі гною. Для работы персаналу тут створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку пакой адпачынку, гардэробныя, санвузлы, душавыя, пакой для прыёму ежы з кухняй і бытавой тэхнікай. Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у цяперашні час на комплексе размешчаны 478 галоў дойнага статку, пагалоўе МТК “Еленка” сфарміравана на аснове малочнатаварных фермаў гаспадаркі “Еленка” і “Данілавічы”, у далейшым плануецца яго павелічэнне каля 25 жывёлаў штомесяц за кошт далейшай перакамплектацыі фермаў і нецялёў. Прадаўжаецца перыяд адаптацыі жывёлаў да новых умоваў бяспрывязнага знаходжання, але ўжо сёння сярэднясутачны надой на карову складае 17,4 літра, у далейшым гэту лічбу плануецца павысіць. Гэта па сілах калектыву, у які ўвайшлі вопытныя спецыялісты і работнікі гаспадаркі. Новы комплекс дазволіць палепшыць умовы ўтрымання жывёлы, нарасціць аб’ёмы вытворчасці, а значыць, палепшыць паказчыкі работы.
«Ішла каляда, калядуючы!»
Хорошо известный и любимый в районе, и не только, народный театр-студия игры «Суседзі» Дятловского районного центра культуры и народного творчества подарил праздник для отдыхающих санатория «Альфа-Радон». Концертно-развлекательная программа очень понравилась зрителям, ведь они с удовольствием подпевали, играли и танцевали народные танцы.
«Песні пад Каляднай зоркай»
Свята Божага Нараджэння ў Беларусі – заўжды выхадны дзень, а значыць, добрая нагода завітаць на калядны канцэрт, які ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для дзятлаўчан і гасцей горада падрыхтавалі артысты і калектывы раёна. Сёлета ён адкрыўся тэматычнай прэм’ерай ад вакальнай групы ў саставе Алы Чарняўскай, Івана Кашко, Таццяны Шостка і Сяргея Малышчыка разам з маленькімі зорачкамі – танцавальным ансамблем “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрысценка. Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павіншаваў дзятлаўчан са святам Нараджэння Хрыстова. Ён пажадаў усім адкрыць свае сэрцы Богу, шчыра любіць яго і сваіх блізкіх, а таксама агучыў словы святочнага адраса біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча: – Няхай сёлетнія святы Божага Нараджэння перажываюцца ў міры і згодзе, узаемнай павазе і братэрскай любові. Няхай сёлетні дэвіз Бэтлеемскага агню міру “Будзем чыніць мір” стане праграмай нашага жыцця на кожны дзень новага 2024 года. Вядучыя канцэртнай праграмы ўзгадалі самыя вядомыя калядныя традыцыі, абрады і прыкметы, сярод якіх – начныя святочныя богаслужэнні, упрыгожванне ёлкі і абавязкова – песні. – Нараджэнне Божае – найвялікшае свята для вернікаў усяго свету, якое збірае людзей у сямейным коле, гэта свята прымірэння, дабрыні, праслаўлення міралюбства, любові да Хрыста, – расказалі яны. На працягу канцэрта гучала шмат добрых песень, гледачоў радавалі нечаканыя дуэты ды іншыя сюрпрызы. Добры настрой гледачам дарылі артысты Таццяна Дудкіна, Аксана Кашляк, Ганна Калмыкова, Ганна Харлінская, Алена Касцюк, Жанна Варган і гурт “Натхненне”, у які ўвайшлі ўдзельніцы хору “Ветэраны ў страі”. Госці канцэрта атрымалі асалоду ад музычнай праграмы, а самыя дасціпныя – салодкую ўзнагароду за веданне калядных традыцый. Былі і шчасліўчыкі, якія выйгралі суперпрыз каляднай латарэі, яго на раённай сцэне ўручыў галоўны чараўнік надыходзячых навагодніх святаў – Дзед Мароз разам з унучкай Снягурачкай.
«Мелодии Рождества»
25 декабря работники филиала Новоельнянского ДК провели праздничную концертную программу «Мелодии Рождества».
«Прыйшлі святкі,варожбы ды калядкі»
25 декабря в аг. Крутиловичи прошёл обряд «Прыйшлі святкі, варожбы ды калядкі», подготовленный творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».