Месяц: Декабрь 2023

Галоўная ёлка раёна сабрала сяброў

28 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло вялікае навагодняе свята для навучэнцаў Дзятлаўшчыны з удзелам кіраўніцтва раёна. Мерапрыемства наведалі навучэнцы школ, якія паказваюць высокія вынікі ў вучобе і навуковай дзейнасці, спорце, мастацтве, хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Самыя цёплыя навагоднія пажаданні юным дараванням Дзятлаўшчыны адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Новы год і Нараджэнне Хрыстова – самыя казачныя святы з дзяцінства, якія мы ўсе заўжды чакалі з нецярпеннем. Цуды і непаўторныя моманты дарылі нам нашы бацькі, мы праз усё жыццё пранеслі гэта цяпло, каб сёння падарыць непаўторную атмасферу свята вам, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі. Спадзяюся, калі станеце дарослымі, вы таксама будзеце перадаваць навагоднія эмоцыі сваім дзецям. Сённяшняе мерапрыемства праходзіць у рамках акцыі “Нашы дзеці”, але мы ніколі не стрымліваемся яе межамі працягласцю ў месяц. На Дзятлаўшчыне заўжды вельмі многа ўвагі і сродкаў надаецца сістэме адукацыі, бо будучыню нашага раёна і нашай роднай Беларусі мы бачым у вас, дарагія дзеці. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, узнагародамі, якія атрымліваеце на абласным і рэспубліканскім узроўні, на конкурсах і тэлепраектах, дзе вы праслаўляеце Дзятлаўшчыну. Упэўнены, што самая добрая навагодняя акцыя “Нашы дзеці” не міне ніводнага маленькага дзятлаўчаніна. З гэтай нагоды словы асаблівай удзячнасці адрасую прадпрыемствам раёна, якія актыўна прынялі ўдзел у стварэнні навагодніх цудаў для дзяцей; педагогам, якія з’яўляюцца не толькі праваднікамі ведаў, але і запальваюць светлы агонь у дзіцячых сэрцах. Усім маленькім і юным жыхарам раёна Андрэй Уладзіміравіч пажадаў навагодніх цудаў і спаўнення жаданняў, у адказ ад дзяцей Дзятлаўшчыны яму ўручылі салодкі падарунак. Гэтым разам увазе гледачоў быў прадстаўлены новы спектакль “Навагоднія прыгоды Чабурашкі і яго сяброў” ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Да прыгодаў казачных герояў далучыліся дарослыя і дзеці, якія разам здолелі адшукаць самы каштоўны скарб – шчырую дзіцячую ўсмешку.   Мерапрыемства прадоўжылася каля галоўнай гераіні навагодніх святаў – святочна ўпрыгожанай ёлкі, вакол якой у адзіным карагодзе сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, педагогі і дзеці.     Гэтым разам юных дзятлаўчан чакала гульнёвая квэст-праграма ад раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей и моладзі, у час якой яны падарожнічалі па казачных станцыях, танцавалі, разгадвалі рэбусы і збіралі элементы навагодняй паштоўкі. Усіх, хто наведаў свята, чакалі салодкія падарункі ад раённага Дзядулі Мароза.

Автор admin 29.12.2023 Выкл.

«Як гулялi i час бавiлi нашы продкi»

28 декабря в агроусадьбе «Каля дуба» для детских оздоровительных лагерей дневного пребывания «Эрудит» Дятловской гимназии и «Лесная поляна» Новоельнянской средней школы, творческим коллективом филиала Дворецкий Дом культуры» было проведено театрализованное представление «Як гулялi i час бавiлi нашы продкi».

Автор admin 28.12.2023 Выкл.

Акцыя “Ад усёй душы” дорыць цяпло і веру ў навагодні цуд

Другі год запар у Беларусі з ініцыятывы кіраўніка дзяржавы праводзіцца дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. Яна заклікана падарыць увагу, падтрымку і святочны настрой адзінокім пажылым людзям. У рамках акцыі на Дзятлаўшчыне ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў гарадскога пасёлка Казлоўшчына Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства для насельнікаў гэтай установы. Варта адзначыць, што наша дзяржава заўсёды клапоціцца аб уразлівых катэгорыях насельніцтва, шмат увагі ім надаецца і на Дзятлаўшчыне. Напрыклад, сёлета з раённага бюджэту для казлоўшчынскага аддзялення былі выдзелены 30 тысяч рублёў. За гэтыя сродкі тут заменены ўсе ложкі і матрацы, набыты шафы, тэлевізар і камп’ютары, абноўлена мэбля. Гэта робіцца для таго, каб 25 чалавек, якія тут знаходзяцца, адчувалі сябе як дома – утульна і камфортна. Каб падзяліцца з імі яшчэ і цеплынёй сэрцаў, шчырай увагай у рамках акцыі з падарункамі і віншаваннямі ў аддзяленне завіталі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, яна ж старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель, дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў, валанцёры, работнікі Казлоўшчынскага дома культуры. – У навагоднія святы ўвагі заслугоўваюць не толькі дзеці, але і пажылыя людзі, – адзначыў Вадзім Бялятка. – Беларусы заўсёды гатовы дапамагаць асабліва тым, хто найбольш мае ў гэтым патрэбу. За шмат гадоў гэта пацвердзіла акцыя “Нашы дзеці”, а ў 2023 годзе з ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі стартаваў яшчэ адзін дабрачынны праект – “Ад усёй душы”, які таксама становіцца ўсебеларускай традыцыяй. У рамках акцыі на Дзятлаўшчыне для пажылых людзей у сацыяльных установах, аддзяленнях сястрынскага догляду, на даму пройдуць шматлікія мерапрыемствы, каб падарыць цяпло і веру ў навагоднія цуды. Першымі віншаванні прымаеце вы. Няхай 2024 год будзе для вас шчаслівым, здароўя, бадзёрасці духу, спаўнення жаданняў. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка перадаў для аддзялення падарунак. З надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым насельнікаў аддзялення павіншаваў, уручыў салодкія пачастункі, пажадаў міру і цярпення і протаіерэй Георгій Ярмоліч. – Няхай гэта маленькая часцінка цяпла, якую мы пастараліся перадаць вам, сагравае на працягу ўсіх святаў, – далучыліся да цёплых пажаданняў дырэктар ТАА “Панэкспа” Павел Сазон і дырэктар КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Віктар Адамчык. Кожнаму з жыхароў аддзялення яны ўручылі салодкія падарункі і садавіну. – Вельмі прыемна бачыць вас здаровымі, прыгожымі і ў добрым настроі, – перанялі віншавальную эстафету лідары раённай і пярвічнай арганізацый Беларускага саюза жанчын Алена Васкель і Тамара Буяк. – Цудоўна, што ў Беларусі з’явілася акцыя і для пажылых людзей, бо выхаванне падрастаючага пакалення ў многім залежыць ад стаўлення да старэйшых. Дабрабыту вам і светлых цёплых дзён, няхай іх яшчэ больш упрыгожаць нашы падарункі. Не абышлося свята і без Дзеда Мароза і Снягурачкі пад песні якіх жыхары аддзялення пусціліся ў пляс, самі паспявалі песні “пад ёлачку”, пачыталі вершы і атрымалі за гэта салодкія прызы, а з дапамогай “чароўнай рукавічкі” выказалі свае пажаданні. За шчырасць і добрыя словы гасцям і жыхарам аддзялення падзякавала Таццяна Нікіпорчык. Яна пажадала ўсім і надалей рабіць дабро і верыць у яго, шчодра дарыць надзею іншым людзям. На гэтым афіцыйная частка сустрэчы скончылася, але яе прадоўжылі сардэчныя размовы, бо многія з гасцей сустрэлі ў аддзяленні сваіх знаёмых і землякоў.

Автор admin 28.12.2023 Выкл.

«В ожидании Нового года»

В рамках областной акции «Новый год в каждый двор». В преддверии новогодних праздников 27.12 коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» провели экспресс-поздравление по маршруту автолавки для жителей отдаленных деревень: Молдути, Маскалёвцы, Жуковщина, Стрела. Новогодние хороводы, танцы, поздравления и чарующие мелодии песен в исполнении Деда Мороза и Снегурочки звучали словно зимний концерт, и каждая нота задерживалась в воздухе, чтобы лечь на сердца людей, и порадовать их в предпраздничные дни радостью.

Автор admin 27.12.2023 Выкл.

«Новогодний переполох или с новым годом»

      27 декабря для воспитанников оздоровительного лагеря «Весельчак» Крутиловичской средней школы прошла игровая программа «Новогодний переполох или с Новым годом», подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».

Автор admin 27.12.2023 Выкл.

«Новогодние приключения Чебурашки и друзей»

Образцовая студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех» провели театрализованное представление «Новогодние приключения Чебурашки и друзей» для детей отдыхающих в детском оздоровительном санатории «Боровичок».

Автор admin 27.12.2023 Выкл.