День: 29.12.2023

Театрализованное представление «Як гулялi i час бавiлi нашы продкi»

29 декабря в агроусадьбе «Каля дуба» для детского оздоровительного лагеря дневного пребывания «Снеговичок» Дворецкой средней школы творческим коллективом филиала Дворецкий Дом культуры» было проведено театрализованное представление «Як гулялi i час бавiлi нашы продкi».

Автор admin 29.12.2023 Выкл.

Галоўная ёлка раёна сабрала сяброў

28 снежня ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшло вялікае навагодняе свята для навучэнцаў Дзятлаўшчыны з удзелам кіраўніцтва раёна. Мерапрыемства наведалі навучэнцы школ, якія паказваюць высокія вынікі ў вучобе і навуковай дзейнасці, спорце, мастацтве, хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Самыя цёплыя навагоднія пажаданні юным дараванням Дзятлаўшчыны адрасаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Новы год і Нараджэнне Хрыстова – самыя казачныя святы з дзяцінства, якія мы ўсе заўжды чакалі з нецярпеннем. Цуды і непаўторныя моманты дарылі нам нашы бацькі, мы праз усё жыццё пранеслі гэта цяпло, каб сёння падарыць непаўторную атмасферу свята вам, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі. Спадзяюся, калі станеце дарослымі, вы таксама будзеце перадаваць навагоднія эмоцыі сваім дзецям. Сённяшняе мерапрыемства праходзіць у рамках акцыі “Нашы дзеці”, але мы ніколі не стрымліваемся яе межамі працягласцю ў месяц. На Дзятлаўшчыне заўжды вельмі многа ўвагі і сродкаў надаецца сістэме адукацыі, бо будучыню нашага раёна і нашай роднай Беларусі мы бачым у вас, дарагія дзеці. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, узнагародамі, якія атрымліваеце на абласным і рэспубліканскім узроўні, на конкурсах і тэлепраектах, дзе вы праслаўляеце Дзятлаўшчыну. Упэўнены, што самая добрая навагодняя акцыя “Нашы дзеці” не міне ніводнага маленькага дзятлаўчаніна. З гэтай нагоды словы асаблівай удзячнасці адрасую прадпрыемствам раёна, якія актыўна прынялі ўдзел у стварэнні навагодніх цудаў для дзяцей; педагогам, якія з’яўляюцца не толькі праваднікамі ведаў, але і запальваюць светлы агонь у дзіцячых сэрцах. Усім маленькім і юным жыхарам раёна Андрэй Уладзіміравіч пажадаў навагодніх цудаў і спаўнення жаданняў, у адказ ад дзяцей Дзятлаўшчыны яму ўручылі салодкі падарунак. Гэтым разам увазе гледачоў быў прадстаўлены новы спектакль “Навагоднія прыгоды Чабурашкі і яго сяброў” ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Да прыгодаў казачных герояў далучыліся дарослыя і дзеці, якія разам здолелі адшукаць самы каштоўны скарб – шчырую дзіцячую ўсмешку.   Мерапрыемства прадоўжылася каля галоўнай гераіні навагодніх святаў – святочна ўпрыгожанай ёлкі, вакол якой у адзіным карагодзе сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, педагогі і дзеці.     Гэтым разам юных дзятлаўчан чакала гульнёвая квэст-праграма ад раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей и моладзі, у час якой яны падарожнічалі па казачных станцыях, танцавалі, разгадвалі рэбусы і збіралі элементы навагодняй паштоўкі. Усіх, хто наведаў свята, чакалі салодкія падарункі ад раённага Дзядулі Мароза.

Автор admin 29.12.2023 Выкл.