Месяц: Октябрь 2023

Са святам, творчыя людзі! (+відэа)

          На пачатку кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры – свята тых, хто дорыць іншым людзям радасць, песню, мастацтва. Сваю адметную дату прадстаўнікі гэтай прафесіі сустрэлі канцэртам-шанаваннем, які адбыўся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава. Работнікі клубных установаў, бібліятэк, школ мастацтваў, музеяў, народных калектываў нашага раёна прайшлі ў святочную залу па чырвонай дарожцы, як зоркі Галівуда, каб заняць лепшыя месцы ў глядзельнай зале. Са словамі віншавання да прадстаўнікоў самай творчай прафесіі звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік: – Дзякуючы вам і вашай працы кожнае свята дорыць людзям Дзятлаўшчыны радасць і добры настрой. Сваім невычарпальным натхненнем і верным служэннем мастацтву вы напаўняеце незабыўнымі ўражаннямі любы дзень нашага жыцця, верна служыце культуры, шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям. А гэта значыць, што кожны з вас уносіць свой вялікі ўклад у развіццё культурнай палітыкі раёна. У гэты святочны дзень дазвольце падзякаваць вам за бязмежную любоў да абранай прафесіі. Няхай і ў далейшым ваша творчасць запальвае і сагравае сэрцы людзей. Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама бібліятэкару раённай бібліятэкі Алене Хрышчановіч, загадчыцы Дварэцкага дома культуры Людміле Баклушынай, гукааператару Гезгалаўскага дома культуры Вользе Аўсянік. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны вадзіцель бібліобуса Іван Якшук, загадчыца аддзела па кінавідэаабслугоўванні Ірына Сарачынская, вадзіцель аўтобуса цэнтра культуры і народнай творчасці Сяргей Варэйка, галоўны захавальнік фондаў гісторыка-краязнаўчага музея Ірына Якаўчык. Таксама ён уручыў узнагароды раённага Савета дэпутатаў прафесіяналам сферы: Ганаровую грамату райсавета – бібліятэкару Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Алене Якаўчык; Падзячны ліст старшыні райсавета – майстру народных рамёстваў аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Сяргею Балыкову. Вялікую ўдзячнасць за работу, самаадданасць і ўзаемную падтрымку ўсім работнікам культуры, ветэранам сферы выказаў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько. Ён пажадаў калегам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, каб ніколі іх не пакідалі творчасць і натхненне, каб яны маглі ўсё больш і больш радаваць і здзіўляць гледачоў сваімі канцэртамі, выставамі, мерапрыемствамі. За добрасумленную працу ён адзначыў работнікаў культуры граматамі сектара. Асаблівыя словы падзякі і кветкі былі адрасаваны ветэранам сферы культуры, якія даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але ўвесь час падтрымліваюць сваіх малодшых калег. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, кіраўнікі прафсаюзных камітэтаў школ мастацтваў раёна Жанна Лукашэня і Лілія Дзегцярова павіншавалі маладых спецыялістаў, якія сёлета прыйшлі ва ўстановы культуры раёна, з іх першым прафесійным святам і ўручылі членскія білеты галіновага прафсаюза. У гэтам годзе адразу некалькі калектываў Дзятлаўшчыны святкуюць свае юбілеі. У юбілярах – адразу тры бібліятэкі: Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб адзначыла сваё 65-годдзе, Раклевіцкая сельская бібліятэка і Новаяльнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр стасункаў і інфармацыі – 75-годдзе. Віншаванні з прыгожым 45-гадовым юбілеем прымаў народны фальклорны калектыў вёскі Погіры пад кіраўніцтвам Тамары Ступак. Важкі 85-гадовы юбілей сустракае Новаяльнянскі духавы аркестр, кіраўніком якога з’яўляецца Сяргей Майсюк. Усіх юбіляраў павіншавалі на раённай сцэне, уручылі граматы і грашовыя сертыфікаты ад раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Наўзамен калектывы парадавалі гледачоў сваім выступленнем. Музычныя падарункі да Дня работнікаў культуры сваім калегам зрабілі Іна Анушкевіч, Марына Міхалоўская, Андрэй Добыш і Аляксандр Баклушын, Ірына Бакшук і Васіль Шпігановіч, Маргарыта Шчарбакова, Сяргей Малышчык.

Автор admin 05.10.2023 Выкл.

С 80-летним юбилеем

     5 октября работники сектора нестационарного обслуживания населения с музыкальным поздравлением отправились в д. Охоново к удивительной женщине — Широко Зинаиде Михайловну, которой исполнилось 80 лет. Юбиляршу поздравили Иван Кашко и Ирина Бакшук, они пожелали крепкого здоровья, долголетия и благополучия в семейной жизни,а в подарок прозвучали веселые хорошие песни.

Автор admin 05.10.2023 Выкл.

“Музыка восені” гучыць у Шчучыне. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў фестываль для людзей мудрага ўзросту

      Творчы імпэт, шчырыя размовы і радасць сустрэчы напоўнілі сёння канцэртную залу Шчучынскага цэнтра культуры і народнай творчасці. А ўсё таму, што Шчучыншчына прыняла ўдзельнікаў і гасцей фестывалю творчасці пажылых людзей «Музыка восені». Абласны фестываль сабраў шмат гледачоў, удзельнікаў і ганаровых гасцей з усёй Гродзеншчыны. Для ўдзельнікаў мерапрыемства ў фае цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнуліся цікавыя тэматычныя пляцоўкі. Пажылыя жыхары і госці Шчучыншчыны мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Напаўнялі прастору цудоўнай музыкай навучэнцы Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў. Пазнаёміцца з культурай і звычаямі нашай зямлі можна было ў зоне цэнтра рамёстваў. Паралельна працавала выстава вышыўкі і малюнкаў. Вялікай папулярнасцю карысталася фотазона, зробленая адмыслова да фестывалю. І вось на сцэну выходзяць канкурсанты. Розныя па рэпертуары і максімальна шчырыя ў выкананні творы не маглі пакінуць поўную залу гледачоў абыякавымі. Гучнымі апладысментамі сустракалі і праводзілі калектывы з розных раёнаў вобласці. Кранальныя вершы, душэўныя песні і захапляльныя танцы дэманстравалі ўдзельнікі фестывалю. Хтосьці спрабаваў здзівіць членаў журы прыгожымі касцюмамі, нехта рабіў стаўку на акторскае майстэрства. Але ўсё выступы былі цікавымі і былі вартымі перамогі. Класічныя, народныя і сучасныя творы ў выкананні калектываў з усёй Гродзеншчыны даказвалі, што старэйшае пакаленне ў плане творчасці можа даць фору нават моладзі. Сёлета было вырашана не вызначаць пераможцу конкурсу. Такім чынам, усе калектывы атрымалі каштоўныя прызы. Цырымонію ўзнагароджвання правялі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, старшыня абласнога Савета ветэранаў Іван Тустаў і старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк. Але, нягледзячы на каштоўныя прызы, нашмат важней, што ў гэты дзень пажылыя людзі змаглі сабрацца разам, пачуць любімыя песні і правесці час у прыемнай кампаніі.

Автор admin 05.10.2023 Выкл.

С Днём пожилых людей

          03 октября коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», поздравили на дому с Днём пожилых людей – Лях Софью Игнатьевну из д. Молдути. Ведь в этот праздник сердце по особенному переполняется чувством глубокой признательности, и  хочется быть особенно чуткими и внимательными к людям. Артисты порадовали женщину песнями её молодости, пожелали крепкого здоровья, бодрости духа на долгие года, а так же подарили цветы и сладкие угощения.

Автор admin 03.10.2023 Выкл.

90-летний юбилей

      1 октября сектор нестационарного обслуживания населения поздравил юбиляра Лебецкого Евгения Михайловича с 90-летним юбилеем. В его адрес прозвучало много мелодичных белорусских песен в исполнении Жанны Варган, Ирины Бакшук и Ивана Кашко. Было сказано много пожеланий в адрес Евгения Михайловича: здоровья, благополучия и всех земных благ.

Автор admin 01.10.2023 Выкл.

Фестиваль творчества пожилых людей «Сердца искусству отдаём, талант, любовь — земле родной»

1 октября 2023 года народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» Дятловского районного центра культуры и народного творчества (руководитель Татьяна Викторовна Шостко) приняли активное участие в Фестивале творчества пожилых людей «Сердца искусству отдаём, талант, любовь — земле родной»  на базе филиала «Дитвянский Дом культуры» Лидского РЦКиНТ.  По итогам участия: в номинации танцевальное творчество «Движение жизнь» — диплом 1 степени танцевальная группа народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю», в номинации инструментальное исполнительство «Играй, музыкант!» Диплом 1 степени — Василий Шпиганович, в номинации песенное творчество «С песней по жизни» диплом 2 степени Сергей Малыщик, в номинации «Декоративное мастерство» диплом 3 степени Алла Кучинская.  

Автор admin 01.10.2023 Выкл.