«Поклон вам, мамы дорогие!»
14 октября в аг. Крутиловичи прошла концертная программа «Поклон вам, мамы дорогие!».
90-летний юбилей Елены Павловны Процко
14 октября сектор нестационарного обслуживания населения совместно с секретарем ветеранского движения Яниной Гуща от всей души поздравили уважаемую Процко Елену Павловну с 90-летним юбилеем. Пожелали ей крепкого здоровья, хорошего настроения и долгих лет жизни. В адрес Елены Павловны прозвучали хорошие, веселые песни в исполнении Ивана Кашко, Ирины Бакшук и Янины Гуща.
«Говорите мамам нежные слова»
13 октября в филиале «Дворецкий Дом культуры» для жителей агрогородка Дворец прошла концертная программа ко Дню матери «Говорите мамам нежные слова».
Для вас, дарагія матулі! (+відэа)
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылося раённае свята-шанаванне матуляў, работніц арганізацый і прадпрыемстваў. Павіншаваць іх прыйшло кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, а таксама прафсаюзныя лідары. Абаяльныя дзятлаўчанкі сабраліся ва ўтульнай зале за кубачкам чаю, каб на пару гадзін пакінуць важныя справы, клопаты і перажыванні, акунуцца ў атмасферу свята, проста адпачыць душой. Словы віншавання жанчынам з нагоды Дня маці адрасаваў Андрэй Садоўскі: — Паважаныя жанчыны, прыміце самыя шчырыя віншаванні са святамі – Днём маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Дзякуючы гэтай даце мы ўсведамляем місію самой жанчыны, якая нараджае і выхоўвае дзяцей, аберагае дамашні ачаг, дзякуючы жанчынам захоўваюцца сямейныя традыцыі. Сёння я рады вітаць у гэтай святочнай зале не проста жанчын, а жанчын-працаўніц і матуляў нашага раёна, якія праслаўляюць яго сваёй дзейнасцю. Яны сумленна выконваюць свае абавязкі, з’яўляюцца выдатнымі работніцамі і кіраўнікамі. Мы ганарымся тым, што ў нашым раёне 310 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца каля 1000 дзяцей, 49 матуляў узнагароджаны ордэнам Маці. Усе мы дарослыя людзі, але бязмежна любім сваіх матуляў, гэта сувязь на ўсё жыццё. Ад імя кіраўніцтва раёна хочацца пажадаць вам у гэты светлы дзень моцнага здароўя, сямейнага дастатку, міру і дабра. Каб родныя акружалі вас любоўю і клопатам. Каб у вас заўжды была нагода ганарыцца сваімі дзецьмі. Са святам! З Днём маці! Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў кожная госця мерапрыемства атрымала на памяць кветкавую кампазіцыю. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі прафсаюзаў Дзятлаўшчыны. – Шаноўныя мамы! Сёння мне выпала адказная місія — павіншаваць вас з такім цудоўным святам, праз вас адрасаваць віншаванні ўсім матулям Дзятлаўскага раёна. Дзякуй за тое, што вы робіце для сваіх дзяцей, сем’яў, працоўных калектываў, для нашай краіны. Няхай у вашым жыцці будзе шмат любові і радасці, каб вашы сэрцы ніколі не ведалі смутку, дзеці прыносілі толькі радасць і прыемныя моманты, – павіншаваў жанчын старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік. Далучыўся да пажаданняў і ўручыў падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу яе старшыня Уладзімір Казак, матуляў сферы адукацыі павіншавала старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова. Ад імя ўсіх прысутных матуляў павіншавала са святам і выказала словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за цудоўнае мерапрыемства тэхнічны рэдактар газеты “Перамога” Марына Ляшчун. На працягу ўсяго мерапрыемства гасцям не давала засумаваць вядучая Людміла Раманава. Яна чытала добрыя вершы, дарыла хвілінкі гумару, сабрала разам з жанчынамі музычны букет самых прыгожых кветак. Музычныя сюрпрызы падрыхтавалі педагогі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і артысты раёна. Урачыстасць прадоўжылася святочным канцэртам, на працягу якога гучалі цёплыя словы на адрас матуляў Дзятлаўшчыны, песенныя сюрпрызы ад Нэлі Санюк, Алы Чарняўскай, Таццяны Дудкінай, Сяргея Малышчыка, Таццяны Шостка, Чэслава Свіба, Алёны Касцюк, Алесі Варабей, Веры і Андрэя Добышаў. Спецыяльна да Дня маці работнікі раённага вузла паштовай сувязі арганізавалі “Святочную паштоўку” і выставу-продаж тэматычных тавараў.
С Праздником!!!
13 октября в преддверии Дня Матери, творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил женщин ОАО «Гранит-Агро» с праздником.
«Все краски жизни -для тебя!»
13 октября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Все краски жизни — для тебя!», посвященная Дню Матери.
С 90-летним юбилеем!
11 октября сектор нестационарного обслуживания населения выехал с поздравлением к Венско Елене Францевне поздравить ее с 90-летним юбилеем. Встретила нас именинница с улыбкой и радостью. Много хороших слов и пожеланий мы подарили этой прекрасной и мудрой женщине. В исполнении Ивана Кашко и Ирины Бакшук, прозвучали веселые песни по просьбе юбиляра.
Дораць цяпло, праганяюць адзіноту. На Дзятлаўшчыне выбіралі лепшага сацыяльнага работніка
Конкурс вельмі патрэбных і заўжды чаканых спецыялістаў прайшоў у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Людзі-ўніверсалы, здольныя на хуткія і мудрыя рашэнні, якія ў любое надвор’е спяшаюцца да сваіх падапечных, каб зрабіць іх восень жыцця цёплай і камфортнай, на гэты раз выйшлі на сцэну і расказалі аб сабе крыху больш – пра характар, захапленні, жыццёвыя прыярытэты і не толькі. Ужо на ўваходзе ў залу ўсіх, хто прыйшоў падтрымаць канкурсантаў, сустракала яркая экспазіцыя – іх творчае завочнае заданне. Удзельнікі пастараліся без слоў – праз свае вырабы, прыгатаваныя стравы, афармленне сталоў – максімальна расказаць пра сябе. Вядучая Наталля Маліноўская прадставіла ўсіх 5 канкурсантак, коратка характарызуючы кожную з іх. Расказала, што сацыяльная работніца Жанна Варган аказвае сацыяльныя паслугі па Вензавецкім сельскім савеце, працуе ў аддзяленні з 2021 года, без яе песень не абыходзіцца ніводнае творчае мерапрыемства, падапечныя яе любяць і паважаюць за адкрытасць, добрасумленнасць, пазітыў. Паслугі па гарпасёлку Наваельня аказвае Таццяна Кузняцова, якая ў прафесіі з 2016 года, яна ўмее да кожнага падабраць ключык і прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Юлія Мурын абслугоўвае пажылых людзей у горадзе Дзятлаве, у аддзяленні з 2020 года, для падапечных умее знаходзіць патрэбныя словы, яна вясёлая, абаяльная, уважлівая. У доме сумеснага самастойнага пражывання аграгарадка Гезгалы з 2013 года працуе Вольга Раманенка, спраўная работніца, адказная за камфорт і бяспеку пражывання насельнікаў, для іх адначасова з’яўляецца і поварам, і сябрам, і сацыяльным работнікам, і псіхолагам. У Дзятлаве пажылым грамадзянам з 2014 года дапамагае Алена Радзько, а ўсяго яе стаж у сферы – 22 гады. Жанчына актыўна ўдзельнічае ў грамадскіх справах сваёй арганізацыі, шматлікіх творчых, валанцёрскіх, спартыўных мерапрыемствах. Перад выпрабаваннямі канкурсантак падбадзёрыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама старшыня журы Алена Васкель: – Я ўпэўнена, што прафесія сацыяльнага работніка і надалей застанецца запатрабаванай. Магчыма, дзесьці і можна замяніць чалавека машынай, але ў вашай справе – ніколі. Пажылым людзям неабходны сапраўдныя чалавечыя эмоцыі – цеплыня, клопат, стасункі, якія вы ім дорыце. Таму жадаю, каб і ў вашых сем’ях панавалі здароўе, дабрабыт, шчасце. У конкурсе візітовак “Маё прызванне – сацыяльная работа”. Канкурсанткі паразважалі аб тым, за што любяць сваю прафесію, якія якасці характару дапамагаюць ім спраўляцца з цяжкасцямі і нечаканасцямі, а што прыносіць задавальненне і добры настрой. Другое конкурснае заданне “Прафесійны экспромт-кансультацыя” запатрабавала грунтоўных ведаў у сферы аказання сацыяльных паслугаў. Кожная з удзельніц атрымала па тры пытанні, на якія дала поўныя і зразумелыя для аўдыторыі адказы. Менавіта такім чынам сацработнікі кансультуюць і сваіх падапечных, бо аказанне інфармацыйных паслугаў пажылым людзям таксама ўваходзіць у кола іх прафесійных абавязкаў. Шмат пазітыву падарыў гледачам трэці, творчы конкурс. Удзельніцы раскрылі свае здольнасці, захапленні і таленты. Таццяна Кузняцова выразна прадэкламавала верш земляка пра Наваельню, а Юлія Мурын наогул напісала свой з філасофскімі разважаннямі аб прафесійнай дзейнасці і жыцці, Жанна Варган падрыхтавала душэўную песню, а Вольга Раманенка з мужам праспявалі вясёлыя і арыгінальныя прыпеўкі, Алена Радзько ў сваю чаргу гасцінна запрасіла членаў журы за стол з традыцыйнымі стравамі беларусаў, бо яе захапленне – гатаваць і частаваць. Падвесці вынікі конкурсу аказалася няпроста, бо ўсе жанчыны-ўдзельніцы па-свойму цікавыя і таленавітыя, а таму кожная з іх атрымала дыплом “За праяўлены талент, крэатыўнасць і актыўны ўдзел у конкурсе” з рук ганаровага члена журы Галіны Чура, кветкі і грашовыя прэміі – ад кіраўніцтва ўстановы. Па добрай традыцыі спонсарамі мерапрыемства сталі яшчэ і грамадскія аб’яднанні – раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Таварыства Чырвонага Крыжа, цёплыя словы пажаданняў сацыяльным работніцам адрасаваў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Напрыканцы прыспеў час уручыць самую важкую ўзнагароду – дыплом пераможцы з пазнакай “Лепшы сацыяльны работнік-2023”. Яго ўладальніцай сёлета стала Алена Радзько. – Атрымала шмат пазітыву. Вельмі ўдзячна лёсу за добрых людзей на жыццёвым шляху, сваім падапечным – за тое, што яны ёсць, калегам – за падтрымку і цёплыя адносіны, наогул, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна стаў для мяне важным складальнікам жыцця, другім родным домам, – падзялілася ўражаннямі пераможца.
Песня пачынаецца з сям’і
У сферу культуры людзі трапляюць рознымі шляхамі: адны ледзь не нараджаюцца з мікрафонам, пачынаюць таленавіта спяваць з ранняга дзяцінства, другія ўсведамляюць выбар будучай творчай прафесіі пасля школы, а ёсць тыя, хто прыходзіць у гэту справу нечакана, ад гэтага не менш цэніць хлеб работніка культуры. Тут пачынаецца гісторыя цудоўнай пары – Людмілы і Аляксандра Баклушыных, у якіх адны на дваіх песня, каханне і лёс. Сёлета іх сям’і спаўняецца 30 гадоў. Думаю, многія дзятлаўчане ведаюць і любяць іх творчасць, але не ўсе знаёмы з двума цікавымі фактамі іх біяграфіі. Напрыклад, такім, што Людміла і Аляксандр – не адзіны дуэт Баклушыных на Дзятлаўшчыне: пачынальнікамі песеннай традыцыі ў іх сям’і былі бацькі Аляксандра – Клаўдзія Аляксееўна і Аляксандр Сямёнавіч, ад якіх дзеці з удзячнасцю перанялі добрыя традыцыі і песні. У падарунак ад матулі яны атрымалі цэлы сшытак аўтэнтычных песень, якія і цяпер часта выконваюцца на сямейных сустрэчах. А яшчэ Людміла Баклушына па адукацыі – медыцынскі работнік, яна прыехала з Баранавічаў па размеркаванні ў Дварэцкую амбулаторыю, тут сустрэла суджанага і знайшла сябе. На пытанне, што было найперш, сям’я ці песня, Людміла Іванаўна ўпэўнена адказвае: – Вядома, сям’я! На Дзятлаўшчыне я 8 гадоў працавала па медыцынскай спецыяльнасці і нават не ўяўляла, што некалі буду спяваць на сцэне. У вольны час хадзіла на мясцовую дыскатэку, пазнаёмілася з будучым мужам, які мяне “ўцягнуў” у свет музыкі. Сам Аляксандр Баклушын усё жыццё працуе ў сферы культуры, з якой некалі пазнаёміў і маладую жонку: разам хадзілі на рэпетыцыі, яна дапамагала яму ладзіць мерапрыемствы, спрабавала спяваць пакрысе ў мастацкай самадзейнасці, пакуль аднойчы муж не прапанаваў выступіць дуэтам. – Як цяпер помню, упершыню выконвалі песню “Стары знаёмы” Ірыны Алегравай на раённым аглядзе-конкурсе сямейнай творчасці, з ёй занялі першае месца і паехалі прадстаўляць Дзятлаўшчыну ў Масты, – успамінае жанчына. – З таго дня спяваем заўжды разам. Людміла Баклушына прызнаецца, што яна дагэтуль баіцца выходзіць на сцэну без падтрымкі мужа, таму амаль ніколі не выступае сольна, толькі ў дуэце або калектыве “Мара”, які ў 2020 годзе быў створаны з лёгкай рукі таленавітага спевака і культарганізатара, іх калегі Андрэя Добыша. Андрэй Андрэевіч навучыў калектыў спяваць чатырохгалоссем, выконваць не толькі эстрадныя песні, але і народныя. Цяпер “Мара” – візітная картка турызму на Дзятлаўшчыне, пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў, абласных і рэспубліканскіх фестываляў. У 2000 годзе Людміла Баклушына афіцыйна далучылася да дружнага калектыву работнікаў культуры, за 23 гады толькі ўмацавалася ў сваім выбары. За гэты час атрымала спецыяльнасць работніка культуры ў Мінскім інстытуце перападрыхтоўкі кадраў, узначаліла філіял “Дварэцкі дом культуры”, які стаў для жанчыны не проста месцам работы, а вялікай дружнай творчай сям’ёй. – Шчыра люблю сваю справу – святочную, яркую, калі ты заўжды з песняй, заўжды ў цэнтры падзей і ўвагі, – дзеліцца Людміла Іванаўна. – Гэта асаблівая прафесія, не кожны зможа вытрымаць такі графік, калі працуеш усе святы і выхадныя. Але як закахаешся ў яе аднойчы, ужо ніколі не пакінеш.
«Наркотики и наркомания — опасный круг»
6 октября в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла встреча с инспектором ИДН Дятловского РОВД старшим лейтенантом милиции Филиповичем Николаем Вячеславовичем на тему «Наркотики и наркомания — опасный круг».