Месяц: Октябрь 2023

Областной конкурс исполнителей разговорного жанра

✨В Гродно состоялся областной конкурс исполнителей разговорного жанра, в котором продемонстрировали своё творчество юные участники сельских клубных учреждений Дятловского районного центра культуры и народного творчества. Домой участники вернулись с яркими эмоциями, незабываемыми впечатлениями, а также с наградами и памятными подарками.✨Диплом ІІ степени в номинации «комедийно-сатирическое произведение» у Леры Кастусик — филиал «Гезгаловский Дом культуры» и Диплом за участие в номинации «поэзия» Арсений Борисевич — филиал «Даниловичский Дом культуры»✨.

Автор admin 20.10.2023 Выкл.

У гэты дзень віншуем татаў! (+відэа)

Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне завяршыўся святочным канцэртам да Дня бацькі, які сабраў прадстаўнікоў улады раёна, працоўныя калектывы, дзятлаўчан у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Святочны настрой чакаў наведвальнікаў ужо ў фае ўстановы, дзе працаваў імправізаваны пункт продажу паштовак і сувеніраў Дзятлаўскага раённага вузла паштовай сувязі. Тут можна было набыць прыемныя падарункі, каб парадаваць блізкіх і сяброў. — Другі год запар у Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Радасць бацькоўства не менш важная, чым шчасце мацярынства. Быць добрым бацькам – самая адказная і патрэбная работа ў жыцці мужчын, – павіншавала татаў і дзядуляў Дзятлаўшчыны ад імя раённага выканаўчага камітэта начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. – Тата для дзіцяці – герой, абаронца, прыклад для пераймання. Нараўне з маці ён робіць каштоўны ўнёсак у развіццё інстытута сям’і, перадае традыцыі падрастаючаму пакаленню. Упэўнена, што гэта свята трывала замацуецца ў нашым жыцці і паспрыяе ўмацаванню сем’яў. Паважаныя таты, жадаю вам ісці па жыцці смела. Няхай вашы поспехі дапамогуць дзецям расці сапраўднымі людзьмі, патрыётамі Беларусі. Тэму прадоўжылі вядучыя ўрачыстасці Чэслаў Свіб і Анастасія Голуб. Яны прапанавалі гледачам жартоўнае відэа “Тата можа”, заклікалі іх узгадаць, якімі былі дзеці, першыя словы, крокі, мары, іншыя шчаслівыя моманты. Віншавальную эстафету пераняў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: – Літаральна тыдзень таму мы адзначалі цудоўнае свята – Дзень маці, тыдзень прайшоў пад дэвізам бацькоўскай любові, і лагічным яго завяршэннем стаў Дзень бацькі. Бацька, як і маці, любіць, верыць, перажывае, спадзяецца, аднак усё гэта ён робіць па-свойму. Разам з тым бацькамі нас робяць нашы дарагія жонкі-маці, ім вялікае дзякуй. Жадаю усім шчасця, дабрабыту, міру і кахання. Свой музычны падарунак Генадзь Тадэвушавіч адрасаваў жанчынам. Не менш цёплыя і яркія музычныя, танцавальныя, вершаваныя паштоўкі для самых дарагіх людзей на Зямлі, татаў і матуляў, падрыхтавалі маленькія артысты з дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава, гімназісты і дарослыя. Сярод іх былі Ала Чанняўская, Ганна Харлінская, Аксана Кашляк, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, удзельніцы народнага хора ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, тэатр-студыя “Мелодыя душы” і іншыя таленты Дзятлаўшчыны. Знакам удзячнасці для ўсіх, хто выйшаў на сцэну, было мора пазітыву, апладысментаў і шчырых усмешак ад гледачоў.

Автор admin 20.10.2023 Выкл.

Поздравления мужчин ОАО «Гранит-Агро»

    20 октября, творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры», поздравили мужчин ОАО «Гранит-Агро» с наступающим праздником Днем Отца. В адрес мужчин звучали поздравления и музыкальные открытки.

Автор admin 20.10.2023 Выкл.

Мама — дорогое, близкое, родное

      15 октября сектор нестационарного обслуживания населения поздравили жителей д. Мировщина с прекрасным праздником с Днем Матери. Много пожеланий и прекрасных песен было исполнено в их адрес. Праздник удался.

Автор admin 15.10.2023 Выкл.