Встреча с инспектором РОЧС
31 октября, в рамках республиканской акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них «За безопасность вместе», в филиале *Козловщинский ДК» прошла встреча с инспектором РОЧС Сеньковцом Арсением Андреевичем.
Вочы разбягаюцца, а ногі ў скокі ідуць: сельскагаспадарчы кірмаш у Дзятлаве (+відэа)
Па добрай традыцыі завяршальны раённы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у райцэнтры на плошчы 17 Верасня. Ён быў прадстаўлены шырокім гандлем, канцэртнай праграмай і бяспройгрышнай латарэяй. Багаты сёлетні ўраджай зерня, садавіны і агародніны прывезлі практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна, фермеры і прыватныя прадпрымальнікі. Найбольшы ажыятаж назіраўся каля машын з зернем, якога прывезлі багата, і яблыкамі. Дзятлаўчане актыўна куплялі як традыцыйныя капусту, цыбулю, моркву, буракі, арэхі і мёд, так і брокалі, свежую рыбу, саджанцы і нават капелюшы з матрошкамі. Цікавіліся прамысловымі таварамі і вырабамі майстроў з лёну, дэкаратыўнымі цукеркамі, кухоннымі прыладамі, сувенірамі. Дастаўлялі свае пакупкі дзятлаўчане таксама рознымі спосабамі: у руках, на гаспадарчых вазках, сумках на колах, на тачках, уласных машынах і нават на таксі. Тым, каму цяжкавата было даставіць пакупкі ад прылаўка да транспарту або дома, дапамагалі валанцёры раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. – Сёння тут са мной вучні 10 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, добраахвотнікі моладзевага руху, – расказала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. –Разам з імі мы прапануем дзятлаўчанам даставіць набыты тавар ад гандлёвага месца да прыпаркаванага непадалёку транспарту, бо важкія пакупкі жанчынам або пажылым людзям нават на невялікую адлегласць данесці бывае няпроста. Для гэтага мы прывезлі з сабой на кірмаш тачку. Людзі актыўна карыстаюцца нашай дапамогай. У халодны кірмашовы дзень добры настрой дзятлаўчанам стваралі цёплыя душэўныя песні і яскравыя жарты ад артыстаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны. На “Восеньскім кірмашы” свае песні гасцям дарылі ансамблі “Зараначка”, “Суседзі”, “Мара”, салісты, творчыя калектывы з Новаяльнянскага, Гезгалаўскага, Данілавіцкага, Казлоўшчынскага дамоў культуры. Для ахвотнікаў выпрабаваць удачу на працягу ўсяго мерапрыемства працавала жартоўная бяспройгрышная латарэя. Кожны, хто купіў шчаслівы білецік, не пайшоў з кірмашу з пустымі рукамі. Галоўны прыз – гаспадарчую сумку на колах — выйграла Святлана Кветка з КСУП “Жукоўшчына”. — На кірмаш прыехала гандляваць, разам з калегамі з КСУП “Жукоўшчына” прадавалі яблыкі, буракі, моркву. Купіла пяць білетаў, усе падарункі парадавалі, спатрэбяцца ў гаспадарцы, – падзялілася Святлана Пятроўна. Для дзяцей і дарослых на кірмашы працавала тэматычная пляцоўка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ладзілася танцавальна-забаўляльная праграма роставых лялек.
«Не шути с огнём!»
27 октября в рамках республиканской акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них «За безопасность вместе» в аг. Крутиловичи прошла акция «Не шути с огнём!».
«Пожар и действия человека при пожаре»
27 октября в рамках республиканской акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них «За безопасность вместе» в аг. Дворец прошла беседа «Пожар и действия человека при пожаре» с привлечением инспектора РОЧС Каменецкой Кристины.
Твой шлях, камсамол, – шлях адвагі і доблесці…
Напярэдадні 105-годдзя Ленінскага камсамолу ў Рэспубліцы Беларусь ладзяцца сустрэчы ў фармаце дыялогаў пакаленняў. Дзятлаўшчына не стала выключэннем. 26 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці форум “Камсамолу – 105. Эстафета пакаленняў” аб’яднаў кіраўніцтва раёна, актывістаў і лідараў ГА “БРСМ” і ГА “БРПА”, байцоў студэнцкіх атрадаў, ветэранаў камсамолу розных гадоў. Яркую, напоўненую ўспамінамі і патрыятычнымі песнямі праграму падрыхтавалі для гасцей артысты аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці. Вядучая форуму Анастасія Голуб нагадала прысутным, што Усесаюзны Ленінскі камуністычны саюз моладзі быў заснаваны 29 кастрычніка 1918 года ў Маскве на І з’ездзе камсамолу. Сярод яго слаўных спраў – удзел у аднаўленні краіны пасля грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, будаўніцтва БАМа і іншае, нездарма на сцягу арганізацыі – 6 дзяржаўных узнагародаў: ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Чырвонай Зоркі, тры ордэны Леніна, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі. У нашай краіне слаўную эстафету ад свайго папярэдніка пераняў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які прадаўжае лепшыя традыцыі камсамолу. – З камсамолам звязаны самыя буйныя будоўлі Савецкага Саюза, падняцце цаліны, ужо не кажучы пра яго ролю ў час ваеннага ліхалецця, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Хочацца, каб цяперашнія пераемнікі гэтай арганізацыі, члены ГА “БРСМ”, ведалі гісторыю моладзевага руху і дасягненні, якімі ганарыліся іх бабулі і дзядулі, каб і яны рабілі ўсё магчымае, што будзе спрыяць развіццю нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Няхай наша краіна працвітае, застаецца суверэннай і шчаслівай. З пажаданнямі да моладзі звярнулася і былы ІІІ сакратар Дзятлаўскага райкама камсамола Галіна Чура: – Ведаю з уласнага вопыту і артыкулаў раённай газеты, што вы робіце шмат карысных спраў. Жадаю, каб і надалей заставаліся такімі ж актыўнымі, каб скарбонка дасягненняў папаўнялася важнымі справамі на карысць Радзімы. Жывіце цікава, так, каб вам было што расказаць будучым дзецям і ўнукам. Дыялог пакаленняў прадоўжыў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка: – Я таксама паспеў уступіць у камсамол, пакуль існавала гэта ўнікальная, не маючая аналагаў у гісторыі моладзевая арганізацыя. Яна была сапраўднай школай выхавання, навучыла нас актыўнай жыццёвай пазіцыі, дапамагла знайсці шлях у жыцці. Сёння можна сказаць, што камсамольцамі розных гадоў зроблена шмат запатрабаванага, што служыць маральным арыенцірам і для сучаснай моладзі. Віншую ўсіх, хто малады душой, не губляе веры ў лепшае, жыве і працуе дзеля дабрабыту людзей. Эстафету пажаданняў пераняла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель: – Нашы ветэраны працы, камсамольцы мінулых гадоў з’яўляюцца членамі многіх цяперашніх грамадскіх аб’яднанняў, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Нізкі ім за гэта паклон! Жадаю ўсім міру і дабра, а моладзі – аптымізму і ўдачы. Алена Васкель уручыла памятныя падарункі ветэранам камсамольскага руху Галіне Чура, Святлане Якаўчык, Ірыне Жэгала. У дыялог пакаленняў уключылася першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык: – 105 гадоў святкуе вялікая арганізацыя, якая выхавала не адно дастойнае пакаленне. Дзякуй вам, ветэраны-камсамольцы, што вы заўжды побач, падстаўляеце нам плячо. Спадзяюся, што наша сяброўства, творчасць, любоў да справы і надалей паспрыяюць працвітанню нашай малой і вялікай Радзімы. Кацярына Хілімончык уручыла падарункі ветэранам камсамолу Ганне Скрундзь і Галіне Баковіч. Кожны з прысутных камсамольцаў мінулых гадоў для цяперашніх удзельнікаў моладзевага руху ГА “БРСМ” таксама ўзгадаў самыя яркія і важныя падзеі сваёй маладосці. Ганна Скрундзь: – Камсамольцы ў школе былі лідарамі, таму павінны былі заставацца паспяховымі і ў працы, і ў вучобе, і ў дысцыпліне. Калі хто-небудзь адставаў па прадмеце, яго замацоўвалі за больш моцным вучнем, так мы дапамагалі адзін аднаму, былі вельмі дружныя. Галіна Баковіч: – Сапраўды, мы жылі ў моцнай і дружнай камсамольскай сям’і, дзе старэйшыя шэфствавалі над малодшымі, у пашане была ўзаемадапамога. За поспехі і актыўнасць у грамадскіх справах нас адзначалі. Галіна Чура: – Паступленне ў рады УЛКСМ праходзіла ў форме сур’ёзнага іспыту, які ў моладзі прымалі камсамольцы-лідары. Трэба было ведаць асноўныя падзеі з жыцця арганізацыі і палітычнага жыцця краіны, быць годным чалавекам. Здаралася, што “экзамен” вытрымлівалі не з першага разу. Вельмі цікава праходзілі піянерскія вогнішчы, запамінальнымі былі пленумы, калі камсамольцы трымалі ўрачыстую справаздачу аб сваёй рабоце, яркімі – спартыўныя камсамольскія святы. Святлана Якаўчык: – Мы ў школе рыхтавалі тэматычныя вечарыны – вучылі вершы, біяграфіі паэтаў, а потым танцавалі пад пласцінкі. На навагоднія карнавалы з дапаможных матэрыялаў майстравалі сабе касцюмы, было цікава. За ведамі і кнігамі беглі ў бібліятэку. З сабой я прынесла чорна-белыя здымкі, на якіх камсамольскія сустрэчы, суботнікі, будатрады, зорныя паходы. Ірына Жэгала: – У райкам камсамола я прыйшля 35 гадоў таму. Першым сакратаром быў Валерый Саўко, другім – Аляксандр Кахновіч, сакратаром – Тэрэза Ляпешка. На жаль, многіх ужо няма. Запамінальна праходзілі турыстычныя злёты, камсамольскія сходы. Нашымі старэйшымі сябрамі і надзейнай падтрымкай быў райкам партыі. Вам, маладыя людзі, таксама жадаю, каб і ў вас усё было цікава, каб вам хацелася жыць і працаваць.
На Дзятлаўшчыне адбыўся раённы семінар-практыкум па народных рамёствах
Сакрэтамі, як спазнаць душу народа, супыніць час і ўкласці прыгажосць у кожны твор рук чалавечых, падзяліліся ўдзельнікі раённага семінара-практыкума «Развіццё традыцыйных рамёстваў ва ўстановах культуры клубнага тыпу». На адкрыцці семінара дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская падкрэсліла: “Непарыўная сувязь паміж традыцыйнымі народнымі рамёствамі і прыкладным мастацтвам існуе цягам многіх стагоддзяў. Народная культурная спадчына – галоўны складнік сённяшняга нацыянальнага мастацкага набытку Беларусі, таму важна не толькі яе зберагаць, але і развіваць, перадаваць новым пакаленням маладых беларусаў. І вялікая радасць, што на Дзятлаўшчыне да спадчыны продкаў адносяцца з вялікай любоўю і пашанай”. Актуальнасць гэтых слоў пацвердзілі і выступленні народных майстроў і работнікаў клубных устаноў.
«Вася Лайдачкiн у краiне шкодных звычак»
25 кастрычніка ў філіяле «Гезгалаўскі Дом культуры» прайшоў спектакль «Вася Лайдачкiн у краiне шкодных звычак» ДУК «Слонiмскi драматычны тэатр».
«Вместе всей семьей»
22 октября, в рамках Недели родительской любви, в филиале «Козловщинский Дом культуры» Дятловского РЦКиНТ состоялась конкурсно — музыкальная программа «Вместе всей семьей».
С визитом добра, радости и песни
Сектор нестационарного обслуживания населения поздравили жителей д. Ходевляны с праздником Дня Отца. Моросящий дождик, не стал помехой для хороших песен и отличного настроения.