Месяц: Сентябрь 2023

Вывучаць гісторыю, каб разам ствараць будучыню

           У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады ў нашым раёне прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная Году міру і стварэння і 525-гадоваму юбілею горада Дзятлава. Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дзятлаўскія навукоўцы і краязнаўцы, а таксама школьнікі, якія захапляюцца вывучэннем роднага краю. Па добрай традыцыі гасцей на дзятлаўскай зямлі сустрэлі хлебам-соллю. Удзельнікаў канферэнцыі павітала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім. У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці ім прадставілі турыстычны і спартыўны патэнцыял Дзятлаўшчыны,  навуковыя і культурныя дасягненні нашых землякоў. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Андрэй Садоўскі. – Мы з вамі сустракаемся на Дзятлаўшчыне ў знакавы час – Год міру і стварэння, юбілейны для горада Дзятлава. За свой шматвекавы шлях наш горад прайшоў нямала выпрабаванняў, стаў утульным і прыгожым дзякуючы энергіі, працы і таленту яго жыхароў, іх клопату аб сваёй малой радзіме, – адзначыў ён. – Мы па праве ганарымся гераічным мінулым, творчай, духоўнай спадчынай і дасягненнямі нашых знакамітых землякоў. Мы з пакалення ў пакаленне беражліва перадаём усё лепшае, створанае за гісторыю ў больш чым 5 стагоддзяў. Правядзенне ў нас канферэнцыі “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць” – гэта не толькі даніна памяці, але і новы крок на шляху разумення нашага паходжання, таго, дзе нашы карані. Звяртаючыся да мінулага, мы чэрпаем у ім духоўныя, маральныя сілы, вучымся верыць, перамагаць і аддана служыць нашай Радзіме. Спадзяёмся, што будучы дыялог дасць магчымасць усім прысутным, маладому пакаленню не толькі больш поўна пазнаёміцца з мінулым нашага краю, зразумець сучаснасць і будаваць будучыню Дзятлаўшчыны і Беларусі. За асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці на Дзятлаўшчыне Андрэй Уладзіміравіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама дырэктару Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдату гістарычных навук, дацэнту, нашаму земляку Вадзіму Лакізу. Вадзім Леанідавіч затрымаўся на раённай сцэне, каб павітаць юных і дарослых навукоўцаў на сваёй малой радзіме: – Сёння мы шмат будзем гаварыць пра гісторыю Беларусі і навукова-даследчую работу, якая праводзіцца ў нас. А зараз я хацеў бы пажадаць вам усім дабра, міру, дабрабыту. У Год міру і стваральнай працы – усяго самага найлепшага, моцнага здароўя, творчасці, каб вочы ў кожнага з вас гарэлі жыццём, сяброўствам, каб маладое пакаленне атрымлівала самыя высокія адзнакі і задавальненне ад навучання. Вашы настаўнікі – самыя лепшыя вашы сябры. Сваё прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі перадаў яшчэ адзін наш выдатны зямляк – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Яго прывітальны адрас быў агучаны з раённай сцэны: – Вітаю вас на такім значным для Дзятлаўшчыны навуковым мерапрыемстве. Сёння тут не толькі ўзгадваем нашу гісторыю, але і будуем планы на будучыню. Абмен меркаваннямі паміж вопытнымі і маладымі вучонымі, сувязь паміж навукай і нашым звычайным жыццём надае новы імпульс для развіцця як Дзятлаўскага краю, так і краіны ў цэлым. Вывучэнне гісторыі роднага краю, захаванне нашай агульнай гісторыі, прадаўжэнне нашых традыцый – неабходная справа для кожнага чалавека. Гэта не проста наша мінулае: не адрывацца ад сваіх каранёў важна для будучыні. Для мяне, як многіх тысяч людзей, Дзятлаўшчына – малая радзіма. Важна захоўваць памяць аб ёй, рабіць уклад у яе росквіт і не забываць, што яна заклала ў наш светапогляд. Рухацца наперад, жыць у міры і згодзе як адна вялікая сям’я, магчыма толькі ў тым выпадку, калі мы шануем каштоўнасці, выпрабаваныя стагоддзямі. Гэта залог нашага мірнага і спакойнага жыцця. За работу па падрыхтоўцы і правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць” Вадзім Лакіза ўручыў дзятлаўчанам узнагароды. Граматай і Падзякай  дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў узнагароджаны старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, Падзякай – начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Кулеш. Таксама Падзякамі дырэкцыі інстытута былі адзначаны настаўнік геаграфіі Дварэцкай сярэдняй школы Сяргей Каско, спецыяліст па турызме Дзятлаўскага раённага турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Марыя Шавель, настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства Новаяльнянскай, Вензавецкай сярэдніх школ, гімназіі № 1 і сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Ганна Савасцюк, Людміла Лапата, Алена Радомская, Аксана Якаўчык, настаўніца інфарматыкі гімназіі № 1 Святлана Кетка, кіраўнік музея “Дзяці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы Тамара Крывеня. Былі ўзнагароджаны пераможцы і прызёры конкурсу навучэнцаў у рамках канферэнцыі: дыпломамі І ступені – Анастасія Шавель (СШ № 3), Ганна Грыцук (Новаяльнянская СШ), дыпломамі ІІ ступені – Анастасія Бортнік (Новаяльнянская СШ), Станіслаў Якаўчык (СШ № 3), дыпломамі ІІІ ступені – Назар Баканаў (Вензавецкая СШ), Дар’я Бурдун, Вікторыя Шымчык (гімназія № 1). У час пленарнага пасяджэння з дакладамі выступілі Вадзім Лакіза і навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама дзятлаўскія навукоўцы. Абмяркоўвалі дзейнасць установы, вехі гістарычнага развіцця Дзятлаўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці, дзятлаўскі край ад заключэння Рыжскага міру да ўз’яднання, партызанскага шпіталя ў Ліпічанскай пушчы, дзейнасць Новаяльнянскага і Дзятлаўскага дзіцячых прытулкаў у часы Вялікай Айчыннай вайны.  Удзельнікам канферэнцыі была прэзентавана кніга  “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”. Далей навукова-практычная работа была прадоўжана на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава ў дзвюх секцыях – “Дзятлаўшчына ад старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя” і “Дзятлаўскі край у ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”. Навукова-практычная канферэнцыя завяршылася абзорнай экскурсіяй па Дзятлаве, у час якой яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць абаронцаў Радзімы і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з архітэктурнымі адметнасцямі горада і яго памятнымі мясцінамі.  

Автор admin 15.09.2023 Выкл.

Дзятлаўчане наведалі прэм’ерны паказ кінастужкі “На іншым беразе” (+відэа)

      14 верасня ў кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава стартавала нацыянальная прэм’ера гістарычнай драмы “На іншым беразе” рэжысёра Андрэя Хрулёва вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”. Праз лёс галоўнага героя паказваюцца падзеі, якія разгарнуліся ў Заходняй Беларусі ў 1925 годзе: народныя хваляванні, партызанская вайна, жорсткае падаўленне любых спробаў захаваць нацыянальную ідэнтычнасць. Цікава, што першапачаткова карціну планавалі назваць “Мы адзіныя”, але пасля было прынята рашэнне даць больш паэтычную назву. “На іншым беразе” нясе глыбокі гістарычны сэнс: як вядома, мяжа паміж Заходняй і Савецкай Беларуссю праходзіла па беразе ракі Нёман. І атрымалася, што на адным беразе жыхары пакутавалі ад акупантаў, а на іншым, нягледзячы на мінулыя войны, працягвалі будаваць новае жыццё. Таму для назвы вырашылі выкарыстаць такую алегорыю. Аднымі з першых навінку ўбачылі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, вучні школ горада Дзятлава. Госці прэм’ернага паказу падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад убачанага. Віталій Юрго, пракурор Дзятлаўскага раёна: – Беларускі народ шматпакутны і разам з тым непахісны. Ён спаўна адчуў на сабе жахі польскай акупацыі. Нашы дзяды з болем успамінаюць, што адбывалася на роднай зямлі ў той час, як жылося людзям. Фільм “На іншым беразе” — гэта не проста кінастужка, ён адносіцца да ліку праектаў, важных для грамадства, асабліва для моладзі. Беларусь памятае, у нас нішто не забыта. Алена Васкель, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”: – Фільм гістарычны, але вельмі актуальны для нашага часу, калі мы вымушаны задумацца не толькі аб тэме адзінства Беларусі, але яшчэ і аб аб’яднанні нашых сем’яў. У грамадстве даўно не абмяркоўвалася, што адбывалася без малога 100 гадоў таму з жыхарамі Заходняй Беларусі, таму фільм у гэтым плане можна лічыць прарывам. Аляксандр Дубовік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў: – Фільм вельмі спадабаўся, выклікаў адчуванне болю за гэты перыяд гісторыі Беларусі і гонар за нашых продкаў, якія цаной свайго жыцця адстаялі мір, адзінства роднай краіны. Дастойная ігра як вопытных беларускіх акцёраў, так і ўзыходзячых зорак айчыннага кіно. Яны выдатна паказалі станаўленне галоўных герояў як грамадзян сваёй краіны. Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх дзятлаўчан ад вялікай сям’і прафсаюзаў з надыходзячым святам – Днём народнага адзінства. Жадаю, каб наша адзінства з кожным годам толькі больш умацоўвалася. А гэта, як кажа Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, будзе тады, калі кожны будзе шчыра і сумленна працаваць на сваім месцы. Марыя Раеўская, настаўніца сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава: – Выдатны гістарычны фільм, які паказвае мужнасць і стойкасць беларускага народа на шляху да самавызначэння і незалежнасці. Таксама ён вучыць нас ні ў якіх абставінах не страчваць веру, надзею і любоў. Акцёрская ігра на вышыні, вельмі дастойная. Прыгожыя, шчырыя галоўныя героі, я да апошняга моманту перажывала за братоў Паўла і Антона Смолічаў, іх сяброў, якія хацелі зусім простага: жыць побач са сваімі блізкімі на радзіме, не падзеленай мяжой.

Автор admin 14.09.2023 Выкл.

Са святам, работнікі лесу!

         У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму прафесійнаму святу – Дню работнікаў лесу. Калектыў Дзятлаўскага лясгаса прымаў віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад запрошаных гасцей і артыстаў Дзятлаўшчыны. Словы віншавання і ўдзячнасці на адрас калектыву лясгаса выказаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Паважаныя работнікі лесу! Гэты год юбілейны для вас: сёлета сваё 55-годдзе адзначаеДзятлаўскі лясгас, утвораны некалі на базе трох раёнаў. Каля 52 % тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пакрыта лясамі, і ўсё гэта багацце зберагаюць і абслугоўваюць усяго толькі 360 чалавек, якія выконваюць увесь цыкл лясных работ ад вырошчвання саджанцаў з насення да нарыхтоўкі і перапрацоўкі драўніны. Мне асабліва прыемна адзначыць той факт, што Дзятлаўскі лясгас займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, а Гродзеншчына – адна з лепшых у рэспубліцы. Хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву арганізацыі за наша сацыяльнае партнёрства, падзякаваць асабіста Сяргею Віктаравічу за яго пазіцыю як кіраўніка. Жадаю, каб ваша арганізацыя эканамічна квітнела і развівалася, усім яе работнікам — міру і дабра. Андрэй Уладзіміравіч уручыў высокія раённыя ўзнагароды работнікам арганізацыі. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны вядучы інжынер па лесакарыстанні Ніна Мамедава, інжынер па лесакарыстанні Анастасія Ермаковіч; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – памочнік ляснічага Казлоўшчынскага лясніцтва Дзмітрый Венскі, бухгалтар Наталля Муха. Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці работнікам Дзятлаўскага лясгаса адрасаваў дырэктар Сяргей Дурко. – Стала добрай традыцыяй у трэцюю нядзелю верасня адзначаць работу тых, чыімі рукамі ствараюцца, захоўваюцца і памнажаюцца багацці нашай краіны. Сёння лес аб’ядноўвае людзей розных прафесій, менавіта ў гэтым залог устойлівасці і росквіту нашай арганізацыі. Зберагчы і з розумам скарыстаць прыроднае багацце – няпростая задача, якая ляжыць на плячах усіх тых, хто звязаў жыццё з лясной гаспадаркай. Асаблівую ўдзячнасць хачу выказаць вам, ветэраны лясной галіны. Ваш бясцэнны вопыт дазваляе эфектыўна працаваць і не дапускаць памылак. Дзякуй кіраўнікам арганізацый, з якімі мы цесна супрацоўнічаем і можам разлічваць на падтрымку. За 55 гадоў у Дзятлаўскім лясгасе змянілася многае дзякуючы маім папярэднікам — Васілю Трафімавічу Бондару, Вячаславу Сільвестравічу Ерамейчыку, Аляксандру Міхайлавічу Ківулю, якія ўнеслі свой уклад, зрабілі фундамент і стварылі спрыяльныя ўмовы для паспяховай работы сучаснікаў. Мы не спыняемся на дасягнутым, працягваем усе разам укладваць свае сілы для росквіту нашай Беларусі. Віншую ўсіх са святам, жадаю моцнага здароўя, мірнага неба і дабрабыту, – адзначыў Сяргей Віктаравіч. Ён уручыў Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь начальніку бюро па ахове працы Анатолю Францішчыку, егеру Аляксандру Касачу. Падзяка Міністра лясной гаспадаркі была аб’яўлена намесніку галоўнага бухгалтара Але Гліністай. Ганаровымі граматамі Гродзенскага ДВЛА былі адзначаны машыніст лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Віктар Ёда, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Аляксандр Каско, інжынер па падрыхтоўцы кадраў Ларыса Лабарэвіч; Падзякай генеральнага дырэктара Гродзенскага ДВЛА – бухгалтар Лявонавіцкага лясніцтва Лідзія Грамадская. На Дошку гонару Гродзенскага ДВЛА занесена імя трактарыста на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Раготнаўскага лясніцтва Ігара Курмана. З нагоды свята ўзнагароды Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўручыла старшыня прафкама Дзятлаўскага лясгаса Алена Свораб. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага лясгаса калегам уручыў галоўны ляснічы Канстанцін Дзісько. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшлі кіраўнікі арганізацый, з якімі лясгас супрацоўнічае і падтрымлівае добразычлівыя адносіны – РУП ЖКГ, раённага аддзялення “Белаграпрамбанк”, Дзятлаўскага філіяла прадпрыемства “Гроднааблпаліва”, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, дзіцячай школы мастацтваў. Музычныя падарункі гасцям свята дарылі Ала Чарняўская, Аксана Кашляк, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ірына Бакшук, Іван Кашко, ансамбль “Мара”.

Автор admin 14.09.2023 Выкл.

80-летний юбилей

      10 сентября коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», совместно с представителем районного совета ветеранов Ядвигой Гуща, поздравили с 80-летним юбилеем долгожительницу из деревни Ивезь – Рудик Дануту Ивановну. Артисты вручили памятные подарки, цветы и порадовали юбиляршу музыкальным поздравлением.

Автор admin 10.09.2023 Выкл.

«Поем вместе»

          9 сентября в аг. Крутиловичи прошла концертная программа «Поем вместе», подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».

Автор admin 09.09.2023 Выкл.

В агрогородке Гезгалы прошел праздник картошки

              В субботу в аг. Гезгалы Дятловского района прошел праздник картошки «Картофельный БУМ». Гостей праздника привлекали выставки «Картофель и фантазия» и «Картофельные диковинки», где были представлены и оригинальные картофельные композиции. Стараниями местных хозяек был накрыт стол с множеством разнообразных блюд из картофеля, которые можно было попробовать и оценить. Очаровывали публику песнями цыганский ансамбль песни «БахтаЛачи» из Дятлово. Зрители тепло принимали каждый номер, подпевая вместе с артистами знакомые мелодии.

Автор admin 09.09.2023 Выкл.

«Найди себе дело по душе»

    Работники филиала «Новоельнянский дом культуры» провели агитационную беседу с учениками Новоельнянской средней школы по привлечению новых участников в клубные формирования, в рамках акции «Найди себе дело по душе».

Автор admin 06.09.2023 Выкл.

Ростовые куклы на агроусадьбе «Каля дуба»!

          🎊Сюрприз-поздравление с днём рождения 🎁 удался вместе с зайчиком «Лялей» образцовой студи ростовых кукол «Яркий праздник для всех» 🎈Дятловского районного центра культуры и народного творчества. Пели, прыгали и плясали от души и дети и взрослые🙃👏 https://www.youtube.com/watch?v=yt2bDX05hHk

Автор admin 05.09.2023 Выкл.