Месяц: Сентябрь 2023

Жыццё, напоўненае шчасцем

       Сёлетні багаты яркімі фарбамі і шчодрым ураджаем верасень стаў адметным для жыхаркі Гезгалаў Станіславы Васкель: жанчына адзначыла сваё 90-годдзе. Павіншаваць  яе з юбілейнай датай прыехалі дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, артысты горада Дзятлава Таццяна Шостка і Ірына Бакшук. Юбілярцы адрасавалі шчырыя словы віншавання, уручылі памятныя падарункі і кветкі, якіх у імянінніцы набралася цэлая хатняя аранжарэя. А яшчэ падарылі добра знаёмыя песні, якія Станіслава Іосіфаўна таксама з задавальненнем падпявала. Яна расказала гасцям аб сваім няпростым, але насычаным, поўным любові блізкіх і сямейнага шчасця жыцці. – Мая радасць, мой гонар і суцяшэнне – наша вялікая дружная сям’я, – падзялілася жанчына. – Чацвёра дзяцей, сем унукаў, ужо таксама дарослых, дзевяць праўнукаў – гэта маё ўсё. Некалькі дзён таму ўсе родныя сабраліся разам у рэстаране, каб павіншаваць з юбілеем любімую, дарагую мамачку, бабулю і прабабулю, па-сапраўднаму багатую жанчыну. Дачка Ірына з Гродна, якая ў адпачынку знаходзіцца ў гасцях у матулі, адкрыла сакрэт, што Станіслава Іосіфаўна, якая ўсё жыццё працавала ў калгасе паляводам, заўжды хацела, каб дзеці атрымалі добрую адукацыю, сталі дастойнымі людзьмі, каб у сям’і абавязкова з’явіліся медыкі. Яе мара была пачута Богам і рэалізавана спаўна: абедзве дочкі сталі медыцынскімі сёстрамі, сын – доктарам, у сям’і кожнага з чацвярых дзяцей таксама ёсць свае дактары – дзеці і нявестка.

Автор admin 22.09.2023 Выкл.

«Моя деревня — дарит вдохновенье»

    19 сентября коллектив сектора нестационарного обслуживания населения провёл концертно- тематическую программу «Моя деревня — дарит вдохновенье», для жителей отдалённых деревень: Гирики, Палубочки и Тарасовичи, в рамках социально-культурного проекта «Глубинкой живёт Беларусь». Артисты приятно порадовали всех присутствующих своим зарядом позитива, задорными песнями и искренними улыбками.

Автор admin 19.09.2023 Выкл.

Адзінствам моцныя (+відэа)

           Святочныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства на Дзятлаўшчыне распачаў урачысты мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Ён сабраў на гэтым знакавым для дзятлаўчан месцы разам прадстаўнікоў раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, школьнікаў. Да прысутных звярнулася старшыня моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя Тыць: — 17 верасня -Дзень народнага адзінства. Менавіта з гэтай даты была адноўлена гістарычная справядлівасць, беларускі народ стаў адзіным. І сёння дзякуючы адзінству мы выстаялі, нягледзячы на тое, што сусветная супольнасць кожны дзень кідае выклік нашай краіне. Але, як кажуць, чым ярчэйшае полымя, тым мацнейшая сталь. І сённяшнюю дату мы павінны помніць як Дзень Вялікай Перамогі, Дзень Незалежнасці нашай краіны. Са словамі віншаванняў выступіў  ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец: — Мы разумеем, наколькі высокая цана міру, незалежнасці і свабоды, асабліва знаходзячыся тут, на гэтым свяшчэнным месцы. Хачу павіншаваць усіх нас са святам і пажадаць міру, дастатку, каб наша краіна працвітала і надалей. Прысутныя ўсклалі да помніка вянкі і кветкі ў знак памяці і ўдзячнасці тым, хто аддаў сваё жыццё за наша мірнае неба. Святочныя мерапрыемствы прадоўжыла канцэртная праграма, якая адбылася на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці. Гэта свята аб’яднала ўсіх адной мэтай: быць згуртаванымі, адданымі сваёй Радзіме, мець агульныя каштоўнасці, любіць сваю краіну. Скрозь гады даносяцца да нас галасы продкаў, у якіх гучыць шчырая любоў да роднай беларускай зямлі. Сёння дзякуючы стабільнасці і згодзе ў грамадстве, узаемнай падтрымцы і паўсядзённай працы мы дасягаем пастаўленых мэтаў і ствараем моцную і квітнеючую Беларусь. — Квітней, любімая старонка, няхай беды і гора абыходзяць цябе, мы разам — менавіта гэтым і моцная наша дзяржава. Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, спакой у сэрцах людзей, каб не змаўкаў смех дзяцей, не згасалі ўсмешкі на тварах, — жадалі вядучыя канцэрта землякам. Са святам дзятлаўчан і гасцей віншавалі лепшыя калектывы і салісты раёна: вакальная група  раённага цэнтра культуры, група » Мара», Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Таццяна Шостка, вакальная група народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі».

Автор admin 17.09.2023 Выкл.

«Одна земля — один народ!»

       «С визитом добра, радости и песни» 15 сентября коллектив сектора нестационарного обслуживания населения, в преддверии празднования Дня народного единства, провели концертно-тематическую программу «Одна земля — один народ!», для жителей отдаленной деревни: Головли. Для всех собравшихся гостей артисты рассказали, что праздник- День народного единства, призывает людей не только вспомнить важнейшие исторические события, но и помнить о важности сплочения, и почему стоит чтить подобные даты. Артисты исполнили песни о Беларуси, о добре, друзьях, земле и единстве. Зрители от души благодарили аплодисментами и, конечно же, цветами.

Автор admin 15.09.2023 Выкл.