День: 23.09.2023

Шчыра запрашаем на дзятлаўскі падворак! (+відэа)

        У межах святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” адбыўся “Кірмаш святаў” – прэзентацыя падворкаў кожнага з раёнаў вобласці.   Сёлета тэматычная пляцоўка Дзятлаўшчыны была прысвечана лёну, які паспяхова вырошчваецца ў раёне і перапрацоўваецца Дварэцкім ільнозаводам. Гасцей зацікавілі дзятлаўскім аўтэнтычным каларытам, народнымі песнямі ў выкананні гурта “Мара” і артыстаў раёна. Разам з дэлегацыяй вобласці гасцінны дзятлаўскі падворак наведаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Для гасцей свята ладзіліся выстава і дэгустацыя ад прадпрыемстваў раёна – Дзятлаўскага лясгаса, лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Дзятлаўскіх філіялаў ААТ “Молочный Мир” і Гродзенскага аблспажыўтаварыства.      Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу ў Зэльве.  Сабраўшыся ў святочную яркую калону на вуліцы Перамогі, удзельнікі шэсця – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты агранамічных службаў, механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, словам, усе, хто ўнёс свой пасільны ўклад у агульны каравай, накіраваліся да галоўнай сцэны свята, усталяванай на цэнтральнай плошчы.

Автор admin 23.09.2023 Выкл.