Месяц: Сентябрь 2023

«Днем мудрости зовется этот день»

       В филиале «Гезгаловский Дом культуры» совместно с библиотекой прошла ретро-вечеринка «Днем мудрости зовется этот день’, во время которой было проведено чествование ранее работавших в учреждении людей «золотого возраста».

Автор admin 30.09.2023 Выкл.

«Як у нас на кiрмашы»

         30 сентября творческие работники филиала «Дворецкий Дом культуры» принимали туристов, преподавателей из Минского финансово–экономического колледжа. Их встретил ансамбль песни «Мара» веселой белорусской песней про местную речку Молчадку, затем туристы посетили музейную экспозицию «Побытавая культура беларускага селянiна», с которой их познакомила заведующая филиала Баклушина Людмила Ивановна. А на площадке гостей ждала самая настоящая ярмарка, на которой смогли посмотреть, а так же преобрести для себя изделия из лозы от мастера по лозоплетению Балыкова Сергея Александровича и принять участие в мастер-классе по плетению ивового дерева. Гости с удовольствием приняли участие в игровой программе «Як у нас на кiрмашы». А вкус Дворецкого медового самогона и вкуснейшего «Сала по Дворецки» надолго запомнится туристам из Минска.

Автор admin 30.09.2023 Выкл.

Шчодрая восень на святы і песні (+відэа)

      Нават канец верасня-пачатак кастрычніка прадаўжае радаваць нас шчодрым цяплом, яркімі фарбамі і шматлікімі святамі. 1 кастрычніка на календары Дзень пажылых людзей – свята мудрасці і вопыту, аптымізму і надзеі. Напярэдадні яго спецыялісты аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці і самадзейныя артысты Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі для людзей сярэбранага ўзросту канцэрт на адкрытым паветры. Самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра, бадзёрасці духу прагучалі ад вядучай урачыстасці Алы Чарняўскай. Ад імя маладзейшага пакалення яна дзякавала землякам мудрага ўзросту за многія гады працы, жыццёвы вопыт, які перадаюць моладзі, цёплы клопат аб унуках, маладосць душы, станоўчы прыклад для ўсіх нас. Яркую паштоўку песенных падарункаў для ўдзельнікаў канцэрта на адкрытым паветры падрыхтавалі Тамара Ступак, Чэслаў Свіб, Сяргей Малышчык, Ала Кучынская, Людміла Хадаркевіч, Алена Касцюк, Таццяна Шостка, народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. У рамках акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы”, скіраванай на людзей пажылога ўзросту, з удзельнікамі свята  правяла прафілактычную размову аб бяспечных паводзінах у побыце, адказала на пытанні і раздала тэматычныя памяткі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Крысціна Камянецкая. Усе, хто наведаў мерапрыемства, атрымалі важкі зарад добрага настрою і карысныя парады.  

Автор admin 30.09.2023 Выкл.

С наилучшими пожеланиями!

        29 сентября сектор нестационарного обслуживания населения поздравил с Днем пожилых людей и наступающим праздником работников культуры своих коллег, которые проработали много лет в культуре. Это: Полюшевич Николай Константинович, Шпиганович Василий Николаевич, Андрукевич Светлана Николаевна, Маскаль Ирина Альфонсовна. Счастья Вам, здоровья, долгих лет жизни. Вы достойны звания работника культуры.  

Автор admin 29.09.2023 Выкл.

С хорошим настроением!

         29 сентября сектор нестационарного обслуживания населения совместно с народным хором ветеранов труда «Ветераны в строю» поздравили работников «Центра социального обслуживания населения», которые на пенсии. В их адрес прозвучали хорошие песни и поздравления в исполнении вокальной группы хора, Жанны Варган, Ирины Бакшук и Ивана Кашко.

Автор admin 29.09.2023 Выкл.

Цёплая восень жыцця (+відэа)

У актавай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава адбылося раённае свята-шанаванне людзей залатога ўзросту, якія не адно дзесяцігоддзе прысвяцілі рабоце ў працоўных калектывах Дзятлаўшчыны. Павіншаваць іх з надыходзячым Днём пажылых людзей прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. У святочнай зале сабраліся сапраўдныя легенды, ветэраны працы калектываў Дзятлаўшчыны, іх стаж вызначаецца лічбамі – ад 40 да 50 гадоў. Практычна ўсе яны нават на пенсіі вядуць актыўны лад жыцця, узначальваюць ветэранскія аб’яднанні ў сваіх калектывах, некаторыя яшчэ працуюць і пераважная большасць спявае ў народным хоры “Ветэраны ў страі”. Аляксандр Бараноўскі звярнуўся да гасцей свята са словамі ўдзячнасці за шматгадовую плённую працу і віншавання з надыходзячым святам: – Віншую вас з днём вопытных, мудрых людзей. Ад імя раённых Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта шчыра вітаю вас. Нездарма ў добрай песні ёсць словы пра тое, што восень жыцця, як і пару года трэба прымаць з удзячнасцю. Ёсць у гэтай пары свае радасці і прывілеі: выраслі дзеці, у вас з’явіліся людзі, якіх вы любіце больш за ўсіх на свеце – гэта вашы ўнукі, поспехам якіх мы радуемся ад душы. Хачу пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, каб ніколі боль і бяда не прыходзілі ў ваш дом. Доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі, мірнага неба над галавой. Каб такая цёплая, лагодная восень, якая пануе сёлета ў прыродзе, прысутнічала ў вашым жыцці. Да словаў віншавання далучыўся Міхаіл Губар: – Ад ветэранскай арганізацыі раёна хачу шчыра павіншаваць вас са святам і пажадаць здароўя, удачы, цяпла, радасці, каб унукі вас любілі і паважалі, а вы іх да пенсіі датрымалі. Уладзімір Казак, якому пашчасціла папрацаваць з выдатнымі прадстаўнікамі аграпрамысловага комплексу нашага раёна, узгадаў нямала прыемных момантаў і таксама павіншаваў ветэранаў працы. – Жадаю вам душэўнай цеплыні, удзячнасці ад працоўных калектываў і блізкіх людзей, шчырай любові і каб заўсёды была нагода радавацца жыццю, – адзначыў Уладзімір Фёдаравіч. Ён уручыў памятныя падарункі паважаным дзятлаўчанам ад галіновага прафсаюза. Таксама з цёплымі словамі віншавання і сувенірамі ад “Белай Русі” на свята прыйшла Вольга Рагачова. Яна пажадала землякам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і радасных дзён. Ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” павіншавалі прысутных і ўручылі падарункі Алена Васкель і Таццяна Нікіпорчык. Кацярына Хілімончык павіншавала прысутных з надыходзячай святочнай падзеяй, падзякавала прадстаўнікам залатога ўзросту за ініцыятыўнасць, работу з моладдзю, якой сёння вельмі патрэбны мудрыя парады, актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах. Яна таксама ўручыла прыемныя сюрпрызы на памяць аб сустрэчы. Са словамі віншавання і ўдзячнасці выступіла ганаровая старшыня Беларускага саюза жанчын, у мінулым – начальнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Галіна Чура, выказаўшы цвёрдае перакананне ў тым, што пенсійны ўзрост дзятлаўчан можа і павінен быць насычаным на справы, сустрэчы і ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна. У гэту ўтульную сяброўскую сустрэчу добрымі песнямі гасцей свята радавалі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Тамара Ступак, Аксана Кашляк, Ала Чарняўская і Чэслаў Свіб.

Автор admin 28.09.2023 Выкл.

«Родное-народное»

             27 сентября коллектив сектора нестационарного обслуживания населения побывал в экспедиции «Родное-народное», в рамках социально культурного проекта «Глубиной живёт Беларусь», в д. Трухоновичи, где проживала Косило Мария Николаевна, (но жаль её уже нет), но дочь Бакшук Ирина  рассказала и показала мамино творчество. Много интересного увидели и услышали из уст дочери. На память дочь Ирина подарила самотканое мамино покрывало.

Автор admin 27.09.2023 Выкл.

Шчыра запрашаем на дзятлаўскі падворак! (+відэа)

        У межах святкавання абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” адбыўся “Кірмаш святаў” – прэзентацыя падворкаў кожнага з раёнаў вобласці.   Сёлета тэматычная пляцоўка Дзятлаўшчыны была прысвечана лёну, які паспяхова вырошчваецца ў раёне і перапрацоўваецца Дварэцкім ільнозаводам. Гасцей зацікавілі дзятлаўскім аўтэнтычным каларытам, народнымі песнямі ў выкананні гурта “Мара” і артыстаў раёна. Разам з дэлегацыяй вобласці гасцінны дзятлаўскі падворак наведаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Для гасцей свята ладзіліся выстава і дэгустацыя ад прадпрыемстваў раёна – Дзятлаўскага лясгаса, лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь”, Дзятлаўскіх філіялаў ААТ “Молочный Мир” і Гродзенскага аблспажыўтаварыства.      Святочнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу ў Зэльве.  Сабраўшыся ў святочную яркую калону на вуліцы Перамогі, удзельнікі шэсця – кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, спецыялісты агранамічных службаў, механізатары і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў, словам, усе, хто ўнёс свой пасільны ўклад у агульны каравай, накіраваліся да галоўнай сцэны свята, усталяванай на цэнтральнай плошчы.

Автор admin 23.09.2023 Выкл.