Пачастункі і танцы з роставымі лялькамі
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца Дзень міру, які праходзіць у рамках тыдня студэнцтва і моладзі з удзелам ГА “БРСМ” і іншых грамадскіх аб’яднанняў раёна. На адкрытую пляцоўку раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі да выхаванцаў установы, а таксама дзяцей з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава з падарункамі ад арганізацый завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, яна ж намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Вольга Рагачова і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, а таксама роставыя лялькі ўзорнага тэатра гульні “Лялькі для ўсіх” і іх мастацкія кіраўнікі Іван Каско і Аксана Кашляк. Яны арганізавалі для дзяцей маленькае свята з пачастункамі, добрымі пажаданнямі, танцамі і станоўчымі эмоцыямі. – Віншуем вас з надыходзячым святам – Днём моладзі, якому папярэднічае тыдзень студэнцтва і моладзі, што праходзіць сёлета пад дэвізам “Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!”. Сёння мы адзначаем Дзень міру, таму жадаем вам цудоўнага адпачынку на канікулах, яркіх уражанняў ад стасункаў з сябрамі, незабыўных падзеяў і прыміце ад нас падарункі, – звярнулася да дзяцей Вольга Рагачова. Да віншаванняў далучылася Кацярына Хілімончык. Яна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам моцнага здароўя, радасці і запрасіла іх у вясёлы карагод з роставымі лялькамі. Сустрэча завяршылася на пазітыве: дзеці запрасілі гасцей прыходзіць яшчэ.
«В гостях у Нептуна»
19 июня творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» провел для оздоровительного лагеря «Весельчак» Крутиловичской СШ развлекательную программу «В гостях у Нептуна».
«Каникулы без дыма и огня»
18 июня в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла познавательная программа «Каникулы без дыма и огня».
Праздник деревни Торкачи
18 июня в агрогородке Торкачи прошёл праздник деревни «Мой край родной, ты даришь мне вдохновение!», подговленный творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».
«Вы наш лучик надежды»
18 июня работники филиала «Новоельнянский дом культуры» провели концертно-танцевальную программу «Вы наш лучик надежды», посвящённую Дню медицинского работника.
«В поисках потерянных сокровищ»
17 июня на молодежной площадке в филиале «Новоельнянский дом культуры» работники провели квест игру «В поисках потерянных сокровищ».
«Угадай мелодию»
16 июня в филиале»Гезгаловский Дом культуры» прошла детская развлекательная программа «Угадай мелодию», для ребят оздоровительного лагеря «Эколог».
«Jast Dans»
17 июня в филиале «Козловщинский ДК» работала танцевальная молодёжная площадка «Jast Dans».
«Лето на календаре»
17 июня в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла игровая программа «Лето на календаре».
«Промыслы i рамествы беларускага селянiна»
16 июня в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошёл час фольклора «Промыслы i рамествы беларускага селянiна».