«Промыслы i рамествы беларускага селянiна»
16 июня в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошёл час фольклора «Промыслы i рамествы беларускага селянiна».
Медыкі раёна прымалі віншаванні з прафесійным святам (+відэа)
Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт для тых, хто штодня выконвае важную задачу: ратуе жыцці людзей, стаіць на варце іх здароўя. Павіншаваў медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: — Паважаныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Дзятлаўскага раёна. Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам. Гэты дзень – яшчэ адна нагода выказаць словы ўдзячнасці прадстаўнікам высакароднай прафесіі, якія не на словах, а на справе дэманструюць лепшыя якасці душы чалавека: бескарыслівасць, міласэрнасць, самааддачу. Тут не можа быць выпадковых людзей, гэта праца па прызванні. Яна па плячы толькі абраным, тым, хто цалкам аддае сябе клопату пра іншых. Ваша дзейнасць – гэта служэнне ў імя і на карысць людзей. Вы самааддана ахоўваеце самыя вялікія каштоўнасці, падараваныя чалавеку – жыццё і здароўе. Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны. Ваш вопыт і адданасць прафесіі выклікаюць захапленне і павагу. На вашым прыкладзе выхоўваецца новае, годнае пакаленне работнікаў аховы здароўя. Хачу выказаць вам словы падзякі за вашу шматгадовую нястомную працу, чулае сэрца, здольнасць саграваць тых, хто мае патрэбу ў цяпле і дапамозе. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні, далейшых поспехаў у вашай такой неабходнай справе. Галоўны доктар райбальніцы Алег Анцух павіншаваў калегаў са святам, падзякаваў за работу і пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Алег Іванавіч узнагародзіў Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Жанну Рацько, доктара-трансфузіёлага кабінета трансфузіялогіі; Падзякай начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Марыну Маліка, медыцынскую сястру па фізіятэрапіі (старшую) аддзялення медыцынскай рэабілітацыі і аднаўленчага лячэння. Да віншаванняў медыкаў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня грамадскага аб’яднання РГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч: – На вашых плячах ляжыць вялікая адказнасць, а работа патрабуе высокай кампетэнтнасці, адданасці абранай справе, цярпення і міласэрнасці. І гэтыя ўмелыя рукі кожны дзень робяць дабро, а часам – сапраўдныя цуды. Прыміце самую шчырую падзяку за ваш высокі прафесіяналізм, вернасць абранай справе, цярпенне і міласэрнасць, за ўменне прымаць ключавыя, жыццёва важныя рашэнні і аператыўна дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Станіслававіч уручыў Наталлі Карпенка, доктару агульнай практыкі (загадчыцы Дварэцкай амбулаторыі); Алене Мацкевіч, загадчыцы-медыцынскай сястры Руда-Яварскага ФАПа; Тэрэсе Плошчанка, акушэрцы Парэцкай амбулаторыі; Маі Бурба, медыцынскай сястры кабінета ўльтрагукавой дыягностыкі. Пазітыўных эмоцый медыкам дадалі работнікі раённай культуры і эстрадны спявак Сяргей Славянскі.
«Скорая культпомощь»
16 июня состоялась концертная программа «Скорая культпомощь» в г.п. Козловщин, посвящённая Дню медицинского работника.
«Летняя заниматика»
16 июня работники филиала «Новоельнянский дом культуры» провели танцевально-игровую программу «Летняя заниматика» для детского оздоровительного лагеря «Лесная сказка».
«Собирайся, детвора»
16 июня для детей оздоровительного лагеря «Здоровячок» творческими работниками филиала «Козловщинский Дом культуры» проведена танцевально-развлекательная программа «Собирайся, детвора».
На Дзятлаўшчыне вызначылі ўладара сяла
“Уладар сяла” – праект з нацыянальным каларытам. На Беларусі кажуць: “Шануй сваё!”. Мудрай думкі продкаў прытрымліваецца Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які з 2009 года разам з сацыяльнымі партнёрамі на рэспубліканскім узроўні рэалізуе штогадовы сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”. Ён скіраваны на замацаванне маладых сем’яў на вёсцы, папулярызацыю сельскагаспадарчых прафесій, адраджэнне працоўных дынастый і традыцый беларускай глыбінкі, фарміраванне здаровага ладу жыцця ў моладзевым асяроддзі. На Дзятлаўшчыне раённы этап вясёлых спаборніцтваў маладых сельскіх сем’яў сёлета ладзіўся ў аграгарадку Хвінявічы з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, раённых камітэтаў ГА “БРСМ” і прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сектара культуры райвыканкама. На адной пляцоўцы ён сабраў 4 маладыя сям’і з дзецьмі, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці нашага раёна, а таксама вядуць уласную дапаможную гаспадарку. – Прыемна бачыць вас на нашым свяце, – павітала прысутных першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Вельмі рада, што сем’і-ўдзельніцы праекта знайшлі час для падрыхтоўкі і сёння знаходзяцца на конкурснай пляцоўцы. Жадаю перамогі мацнейшым, а ўсім вам міру, шчасця і дабра, падтрымлівайце адзін аднаго, будзьце заўжды дружнымі і згуртаванымі. – Мне асабліва ганарова, што ў сёлетнім конкурсе спаборнічаюць адразу тры сям’і, якія прадстаўляюць гаспадаркі Дзятлаўшчыны, – адзначыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. – Усім жадаю ўдачы і прыемна правесці час на праекце. Свята пачалося з конкурсу візітовак “Давайце пазнаёмімся”. У цікавай форме пра сябе, работу і сельскія будні расказалі сем’і Літвінскіх з ААТ “Граніт-агра”, Юруцяў з КСУП “Хвінявічы”, Жуйковых з КСУП “Жукоўшчына” і Мурыных, якія прадстаўлялі Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і Ахонаўскае лясніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Для самапрэзентацый яны падрыхтавалі яшчэ і завочныя заданні – выставы кулінарнага і творчага майстэрства. Чаго толькі не было на іх: ад кулінарных шэдэўраў Юруцяў, да вынікаў карысных захапленняў рыбалкай Мурыных, бісерам і алмазнай мазаікай Літвінскіх. Паколькі вясковыя жыхары павінны быць спрытнымі і руплівымі гаспадарамі, усё паспяваць не толькі на працы, але і дома, то і наступным этапам праекта сталі самыя распаўсюджаныя сельскія гаспадарчыя выпрабаванні. Так, у час конкурсу “Сіўка-Бурка” неабходна было запрэгчы і распрэгчы каня, конкурс “Дрывасек” вымусіў нарыхтоўваць і складваць дровы, “Сельскагаспадарчая эстафета” ўключала адразу некалькі іспытаў як для старэйшых, так і малодшых членаў сем’яў, а конкурс “Майстар” быў аб’яўлены менавіта для татаў – яны майстравалі дошкі для рэзкі з дапамогай адной сякеры. У перапынках радасць і добры настрой удзельнікам свята дарылі артысты гурта “Мара”, а таксама Ала Чарняўская і Чэслаў Свіб. Прыемным момантам сустрэчы стала падвядзенне вынікаў. Званне “Уладар сяла” і перамогу ў раённым этапе праекта заваявала сям’я Юруцяў, якая адзначана галоўным падарункам ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Званне віцэ-лідараў і дыплом за ІІ месца атрымалі Літвінскія, ім уручаны памятны падарунак ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. “Бронзавы” вынік падзялілі сем’і Мурыных і Жуйковых. Яны атрымалі дыпломы ІІІ ступені і прызы ад раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.
ДЕНЬ открытых дверей
В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ 👧 👦👶Третий день подряд в образцовой студии ростовых кукол «Яркий праздник для всех» и образцовой театральной студии «Мелодия души» Дятловского районного центра культуры и народного творчества проходит ДЕНЬ открытых дверей. Дети узнали много интересного про создание коллективов, познакомились с творчеством, гастрольным графиком, а также примерили костюмы ростовых кукол….👍
Бумажное ШОУ
В ЦЕНТРЕ ВНИМАНИЯ 👧 👦👶Яркое, креативное Бумажное ШОУ прошло в Дятловском Центре культуры для воспитанников детского оздоровительного лагеря «Карусель» из агрогородка Хвиневичи. Восторг, море эмоций царило на протяжении всего мероприятия. https://www.sb.by/articles/teatr-s-rostovymi-kuklami-i-bumazhnoe-shou-na-dyatlovshchine-dlya-detey-organizuyut-yarkie-kanikuly.html