Свята лёну ў Дварцы
Летні святочны каляндар праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” адкрыўся ўрачыстасцю ў аграгарадку Дварэц. Мерапрыемства, прысвечанае лёну, любімай беларусамі расліне з больш чым двухтысячагадовай гісторыяй, сабрала мясцовых жыхароў і гасцей з розных куткоў Дзятлаўшчыны. У час урачыстасці ўшанавалі людзей, якія займаюцца вырошчваннем і перапрацоўкай лёну – плённа працуюць на ААТ “Дварэцкі льнозавод”.Вядучыя займалі гледачоў цікавымі фактамі пра гэту сельскагаспадарчую культуру і народныя абрады, звязаныя з вырошчваннем лёну, градус добрага настрою падтрымлівалі артысты Дзятлаўшчыны.Са сваімі лепшымі песнямі прыехалі артысты Гродзенскай абласной філармоніі. Мерапрыемства прадоўжылася конкурсам “Адгадай мелодыю”, народнымі забавамі ад тэатра гульні “Суседзі” і моладзевай дыскатэкай.
Открытие молодежной танцплощадки «Диско-Fantasy»
3 июня отделом по работе с детьми и молодежью Центра культуры г. Дятлово было проведено открытие молодежной танцплощадки «Диско-Fantasy».
Калектывы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел ў абласным аглядзе рэгіянальнага фальклору
Калектывы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прынялі ўдзел ў абласным аглядзе рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».
«Вясновы букет»
У цэнтры г. Мінска на тэрыторыі Верхняга горада 3 чэрвеня 2023 года прайшоў ХІV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет”. У рабоце тэматычнай пляцоўцы Гродзенскай вобласці былі прадстаўлены экспазіцыямі выстаўкі народнага мастацтва 9-ці раёнаў і асобнымі майстрамі з Астравецкага, Зельвенскага, Лідскага, Смаргонскага, Слонімскага, Свіслацкага, Карэліцкага, Шчычынскага, Мастоўскага, Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў, з правядзеннем майстар-класаў па традыцыйных рамёствах. Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага РЦКНТ на свяце прадставіў майстроў: Валянціну Гнаінскую – майстр па вырабу паясоў, Таццяну Загорцаву – майстр вышыўкі, Марыну Лотыш – майстр карункапляцення. А таксама майстра лозапляцення Сяргея Балыкова. І, канешне ж, Анатолія Кардаша, ганчара-кераміста. Талент Анатолія Аляксандравіча шматгранны: ён выдатны мастак, файны танцор, хаця па спецыяльнасці ён юрыст, працаваў на розных пасадах звязаных з юрыспрудэнцыяй.