Месяц: Май 2023

«Цветок Победы в каждом окне!»

     04 мая сектор нестационарного обслуживания населения присоединился к областной акции «Цветок Победы в каждом окне!», прикрепив символ Великой Победы на окно домов где жили ветераны Великой отечественной войны: Жидко Иван Иванович — д. Хрольчицы и Тарас Иван Николаевич — д. Паникарты.

Автор admin 04.05.2023 Выкл.

Верым усёй душой, што гэта не паўторыцца

      4 мая ў гарадскім пасёлку Наваельня прайшоў мітынг памяці на месцы пахавання мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённага і сельскага выканаўчых камітэтаў, пракуратуры, прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, педагогі і навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы. Сабраліся на ўскраіне пасёлка, на месцы, дзе больш за 80 гадоў таму адбылася страшная трагедыя – масавае забойства мірнага насельніцтва, аб чым сёння нагадвае мемарыял. – Мы ўшаноўваем памяць расстраляных нямецкімі карнікамі, астанкі якіх былі перапахаваны 8 снежня 2022 года, – звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч. – У 1942-1943 гадах кар’ер Наваельня выкарыстоўваўся фашыстамі як месца знішчэння мірных людзей. Тут было расстраляна каля паўтысячы чалавек. Жахі Вялікай Айчыннай вайны сталі чорнай старонкай беларускай гісторыі. І сёння мы павінны паказаць сапраўднае аблічча нацызму і фашызму. Трэба, каб усе, асабліва моладзь, ведалі і памяталі, што гэта такое. Шлях ад міру да вайны вельмі кароткі. Варта разумець, што толькі ў мірны час падрастаючае пакаленне можа будаваць сваю будучыню і рэалізоўваць сябе. Мы павінны ўвекавечваць такія месцы памяці, каб людзі ведалі, куды можна прыйсці і аддаць даніну пашаны і павагі загінулым. Тэму прадоўжыў пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго: Сімвалічна, што мерапрыемства праводзіцца напярэдадні Дня Перамогі. Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе Генеральным пракурорам Беларусі ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У час яе расследавання ўстаноўлены новыя месцы зладзействаў. Галоўная мэта такой дзейнасці не толькі вызначыць імёны загінулых, але і ўстанавіць вінаватых. У 2021-2022 гадах у Наваельні на гэтым месцы праходзілі раскопкі, знойдзены астанкі, якія пацвердзілі факты расстрэлу. Гэта пахаванне вельмі сімвалічна не толькі для новаяльнянцаў, але і для жыхароў усёй Беларусі, бо тут мы разумеем, якія зладзействы ажыццяўляліся нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі. Вядучыя мерапрыемства Галіна Сушко і Наталля Нагорная нагадалі прысутным, што на Гродзеншчыне трэці год запар рэалізоўваецца шырокамаштабны патрыятычны праект “Памяць. Адзінства. Перамога” па стварэнні музея візуальных формаў камунікацыі пад адкрытым небам, якія ўвекавечваюць памяць аб абаронцах Айчыны і ахвярах генацыду беларускага народа. Ужо ўстаноўлена больш за 200 інфармацыйных шыльдачак. Тут у 2022 годзе адкрыта 207-я форма візуальнай камунікацыі на месцы генацыду мірнага насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, скарыстацца якой можна з дапамогай мабільнага тэлефона.

Автор admin 04.05.2023 Выкл.

«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»

     03 мая сектор нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» продолжил концертный марафон в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», где посетили отдаленные и малонаселенные деревни Дятловского района: Ятвезь, Норцевичи, Пенчицы, Курпеши и Заполье. Участники агитбригады исполнили песни военных лет и поздравили жителей с наступающим праздником Великой Победы. Наряду с музыкальными поздравлениями вниманию жителей были предоставлены два импровизированных стенда: первый, в виде звезды памяти «Память. Единство. Победа», где каждый желающий житель отдаленных деревень мог прикрепить на звезду, красные бумажные гвоздики, как символ памяти о наших защитниках Отечества и жертвах геноцида белорусского народа. Второй стенд, в виде «Фронтового треугольника», где жители с удовольствием крепили открытки, в которых выражали свои слова благодарности тем, кто подарил нам мирное небо над нашей головой.

Автор admin 03.05.2023 Выкл.

«В городском саду»

       Дятловщина присоединилась к областной акции «В городском саду»🎶🌸🎺🎼🌸🎷🎺🎷🌸🎷🎺🎶Под звуки народного духового оркестра г.п. Новоельня на перроне ЖД вокзала вальсировали пары.

Автор admin 03.05.2023 Выкл.

Нас снимают!!!

🎬🎥🎬«Бодрое утро» — ежедневная культурно-развлекательная программа утреннего часа канала Беларусь 4 Гродно сегодня в гостях в Дятловском районе. Съемочная группа программы встретилась с народным театром-студией игры «Суседзі» Дятловского районного центра культуры и народного творчества.

Автор admin 02.05.2023 Выкл.

Слава людзям працы! Першамай на Дзятлаўшчыне (+відэа)

     Святочныя мерапрыемства 1 мая распачаў парад працоўных калектываў і спартсменаў па вуліцах горада.     На цэнтральнай плошчы Дзятлава прайшла ўрачыстасць ушанавання землякоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у працы, грамадскім жыцці, навуцы, спорце.     Свята распачала ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на раённую Дошку гонару. З Першамаем удзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі: – На Дзятлаўшчыне жывуць і працуюць выдатныя людзі, аб’яднаныя любоўю да роднага краю. Яны не раз даказалі, што ім па плячы сур’ёзныя задачы і адказныя справы.За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2022 годзе Дзятлаўскі раён празнаны пераможцам спаборніцтваў і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Гэта ўзнагарода для нас асабліва каштоўная, бо сёлета мы адзначым юбілейную дату – 525-годдзе заснавання Дзятлава.   У гэты дзень мы адрасуем словы павагі і пашаны кожнаму працаўніку і кожнаму працоўнаму калектыву, выказваем глыбокую ўдзячнасць ветэранам працы, тым, хто перадаў дастойную эстафету маладой змене.     Мы ўручаем сертыфікаты аб занясенні на раённую Дошку гонару тым, хто ў 2022 годзе стаў узорам працалюбства і адказнасці. Дзякуючы іх энтузіязму і адданасці справе наш раён прадаўжае развівацца. Сертыфікаты атрымаюць таксама працоўныя калектывы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй дзейнасці. Дзякуй вам за любоў да роднай зямлі і высакародную працу дзеля яе росквіту і дабрабыту!     Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў яшчэ раз віншую ўсіх са Святам вясны і працы. Няхай Першамай прынясе надзею, радасць і дабро ў кожны дом, у кожную сям’ю. Няхай жыццё будзе напоўнена цікавай работай і творчасцю, смелымі задумкамі і яркімі ідэямі. Выдатнага вам настрою, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, жыццёвых сіл і нязгаснай энергіі!      Са словамі віншавання да землякоў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк. http://diatlovonews.by/2023/05/slava-ljudzyam-pracy-pershamaj-na-dzyatla-shchyne-videa-abna-lyaecca/        Песенныя падарункі ў час свята гасцям падарылі работнікі культуры і вучні школ раёна.  https://youtube.com/shorts/_hTu5H7FG1s?feature=share https://youtu.be/lMuzJSDhu5U https://youtu.be/DNGnDbKISCw https://youtu.be/HVrbEN5dK0I

Автор admin 01.05.2023 Выкл.

“Шлях да поспеху”: творча, крэатыўна, з песняй (+відэа)

     Па добрай традыцыі ў Дзень працы на Дзятлаўшчыне ладзіўся раённы фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Шлях да поспеху”.      Ён зноў сабраў разам у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці нашых юных таленавітых землякоў з розных куткоў зямлі дзятлаўскай і ўсіх, хто прыйшоў іх падтрымаць.      Удзельнікі мелі магчымасць выпрабаваць свае таленты і творчыя ўменні ў намінацыях “Вядучы”, “Саліст-вакаліст”, “Вакальны ансамбль, дуэт”, “Ансамбль сучаснай харэаграфіі”, “Саліст-інструменталіст”, “Інструментальны ансамбль”. Творчыя іспыты ладзіліся адразу для трох узроставых катэгорый: малодшай (5-8 гадоў), сярэдняй (9-13 гадоў) і старэйшай (14-17 гадоў).      Выступленні выдаліся яркімі, кранальнымі, эмацыянальнымі, прыгожымі, таму журы няпроста было выбраць лепшых.     За смеласць, адвагу і волю да перамогі маладым зорачкам раёна падзякаваў яго старшыня – загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько.      Для ўзнагароджання на сцэну былі запрошаны ўсе без выключэння юныя артысты. Дыпломы за ўдзел у фестывалі атрымалі вядучыя конкурсу Яўгенія Цар і Арцём Лазоўскі. За танцавальны нумар дыпломамі ўдзельнікаў адзначаны артысты ўзорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” раённага цэнтра культуры, а таксама іх атрымалі Анастасія Маркевіч з танцавальнай групай падтрымкі і Матвей Маркевіч з Дварэцкага дома культуры, дуэт Кацярыны Літвін і Марыі Скрундзь з Казлоўшчынскага дома культуры, Дар’я Клімец з Новаяльнянскага дома культуры, Маргарыта Кастусік з Гезгалаўскага дома культуры.      Дыплом у намінацыі “Той, хто падае надзеі” атрымала Мілана Лазовік (Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці). Дыпломам “За волю да перамогі” адзначана Соф’я Мамакова (Казлоўшчынскі дом культуры).       У намінацыі “Вядучы” першае месца падзялілі і атрымалі адпаведныя дыпломы Валерыя Кастусік (Гезгалаўскі дом культуры) і Арсеній Барысевіч (Данілавіцкі дом культуры), дыплом ІІ ступені – Аліна Кулеш (Гезгалаўскі дом культуры),  ІІІ ступені – Андрэй Голуб (Новаяльнянскі дом культуры).     Пераможцамі намінацыі “Вакалісты” сталі і ўзнагароджаны дыпломамі І ступені Артур Лішык (Казлоўшчынскі дом культуры) і Нэлі Санюк (Гезгалаўскі дом культуры), ІІ ступені – Ксенія Жэляніна (Гезгалаўскі дом культуры), ІІІ ступені – Ганна Муха (Новаяльнянскі дом культуры).

Автор admin 01.05.2023 Выкл.