«Дорогами Победы»
7 мая творческий коллектив филиала «Дворецкий ДК» в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада : фронтовой экспресс» с концертной программой «Дорогами Победы» посетили д. Великая Полонка и д. Малая Полонка.
«Дорогами Победы»
7 мая творческий коллектив филиала «Козловщинский ДК», в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», с концертной программой «Дорогами Победы» посетили д. Денисов и д. Ненадовичи.
«Мы о войне говорим стихами»
В филиале «Даниловичский Дом культуры» 6 мая прошла литературная гостиная «Мы о войне говорим стихами».
Гэты дзень вы набліжалі, як маглі
Напярэдадні 78-годдзя Вялікай Перамогі віншаванні са святам прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Сафонаў. З віншаваннямі, падарункамі, кветкамі і песнямі да яго ў вёску Гірычы завітала цэлая дэлегацыя гасцей. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ад імя ўсіх дзятлаўчан падзякаваў Сцяпану Маісеевічу за мірнае неба і пажадаў здароўя і даўгалецця. З нагоды свята Аляксандр Станіслававіч уручыў ветэрану падарунак ад старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Да словаў віншавання далучыўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, паабяцаўшы, што сучаснае пакаленне будзе імкнуцца быць дастойным подзвігу сваіх продкаў.Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова ўручыла ветэрану падарунак і кветкі ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”. Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык таксама прыехала да Сцяпана Сафонава з прыемнай місіяй: яна далучыла ветэрана да моладзевай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”: побач з медалямі прышчапіла да лацкана яго пінжака яблыневы цвет, які сімвалізуе ў Беларусі Дзень Перамогі. Такія ж кветкі ўпрыгожылі акно ў доме ветэрана. Ужо традыцыйнымі сталі “Салдацкі трохкутнік” з віншаваннем ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама святочны прадуктовы набор ад гандлёвай сеткі “Еўраопт”, які перадала ветэрану дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык. У гэты дзень Сцяпана Маісеевіча не абышлі ўвагай і віншаваннямі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і маленькія “шэфы” ветэрана – навучэнцы Раклевіцкай базавай школы разам са сваімі настаўнікамі. Прыемным сюрпрызам ветэрану стала песня “Дзень Перамогі”, якую Сцяпану Сафонаву падарылі артысты Дзятлаўшчыны.
Гучалі юр’еўскія песні над Ахонава
Ці ведаеце вы, чым асаблівая дата 5 мая для Дзятлаўшчыны? Толькі ў гэты дзень раз на год у нашым раёне можна пабачыць адметную народную традыцыю – ахонаўскае Юр’е. Аўтэнтычны абрад святкавання Юр’я ў вёсцы Ахонава з’яўляецца першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці. Ён занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як адметная рыса праяўлення лакальнай культурнай традыцыі з прысваеннем катэгорыі “А”. Мясцовыя жыхары, вядома ж, гэтым ганарацца, аднак любяць і шануюць свята менавіта як тую “нітачку”, якая цягнецца з глыбокай даўніны і злучае паміж сабой розныя пакаленні вяскоўцаў. У Ахонава з даўніх часоў Юр’е адзначаецца шырока, як другі Вялікдзень. Свята звязана з абуджэннем зямлі, выганам жывёл у поле і мае элементы ахоўнай магіі і духоўнай веры саміх удзельнікаў народнага абраду ў спрыяльнае надвор’е, добры ўраджай, прыплод статку і нават сямейны дабрабыт. Сёлета, як і заведзена, 5 мая фальклорны гурт ахонаўскіх жанчын разам з пераемнікамі традыцыі з Наваельні і Дварца сабраўся каля ўпрыгожанага крыжа, што ўстаноўлены побач з мясцовым храмам. Кланяючыся, пачалі абрад просьбамі: — Святы Юрый, памажы нам ва ўсім добрым: дай нам меру сонца, цяпла, дожджыку, каб вырасла травіца для жывёлы, на палях былі добрыя ўсходы жыта, пшаніцы і ўсякай пашніцы, здароўя ўсім людзям і скацінцы. Дарэчы, варта ведаць, што Святы Юрый у хрысціянскай традыцыі – велікамучанік Георгій Пераможца, якому прыпісваецца шмат цудаў і подзвігаў, самы вядомы з якіх – перамога над змеем, што паядаў людзей. Дзень памяці і ўшанавання святога прыпадае на 6 мая. У народнай жа традыцыі Святы Юр’я – “Божы ключнік”, бо беларусы верылі, што ў яго знаходзяцца ключы, якімі ён замыкае зіму і адмыкае вясну, выпускае расу, бласлаўляе ўсё: зямлю, людзей, жывёлу. Адсюль і традыцыя ахоўных абрадаў, накшталт ахонаўскага. На Дзятлаўшчыне Юр’е шырока святкавалася таксама ў вёсках Погіры і Горка, дзе ў гонар святога Георгія пабудаваны храм. Ад крыжа каля царквы ахонаўскія спявачкі па старадаўняй традыцыі прайшліся да таго, што стаіць на ўездзе ў вёску. Па дарозе ўзгадвалі народныя юр’еўскія прыкметы, сярод якіх: “калі на Юр’е мароз – сей на балоце авёс; калі дождж на Юр’е, то будзе хлеб і ў дурня; на Юр’е трэба садзіць агуркі; калі святы Юрый сказаў “жыта ўраджу”, то Мікола сказаў “пачакай, пагляджу”. З малітвамі і песнямі спыніліся каля другога крыжа. Затым пачалі прыгадваць, колькі вяселляў у Ахонава згулялі за год. Яшчэ адна адметная ахонаўская юр’еўская традыцыя – спяваць маладым дзяўчынам, якія ўступілі ў шлюб, “Малодачку”: Маладая, маладая малодачка,Выйдзі, выйдзі на вулачку,Вынясь, вынясь падарачак.Падарачак – паясочак.Копу яек на паўміску,Каўбасою акружыці,Белым сырам залажыці. З юр’еўскім саматканым паяском і кошыкам пачастункаў да спявачак звычайна выходзіла тая самая “малодачка”. Перадавала кошык і кідала паясок. Спачатку ўдзельнікі абраду, перацягваючы пояс, спрабавалі яго на трываласць, а затым разразалі на маленькія кавалачкі і раздавалі. Верылі, што кожная рэштачка мае магічную сілу: каб дзіцятка не хварэла, ад грому, ад ліхіх вачэй, каб жывёла вялася. Знайшлася адна “малодачка” і сёлета, а таму ўсе прысутныя атрымалі адметныя абярэгі. Свята прадоўжылася каля аднаго з вясковых падворкаў, дзе правялі юр’еўскія забавы – спаборніцтвы і гульні, якія раней ладзіла моладзь, асабліва вясковыя пастушкі. Нікога не пакінуў раўнадушным і майстар-клас па побытавым танцам. На абрадзе ў Ахонава прысутнічалі госці, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі ад убачанага. Таццяна Валодзіна, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: – Калі мы ішлі і ціхенька сабе пераспеўвалі гэты прыпеў, фактычна з валачобнай песні і на яе матыў, то было адчуванне чарговага новага года, калі наноў зацвярджаецца калектыў і яго цэласнасць, магічна праграмуецца ўрадлівасць нівы, плоднасць жывёлы, і самае галоўнае – працяг чалавечага роду. Што засмуціла? Што вёскі як такой няма. Што трэба каб жыў абрад? Вучыць дзетак змалку? Штодзень гаварыць па радыё і тэлебачанні? Самае галоўнае, каб ён жыў – трэба, каб жыла вёска, каб не кардонны муляж выводзілі, а сапраўдную карову Зорку. І мне сёння падалося, што галоўнымі персонамі абраду якраз сталі маладыя дзяўчынкі, якія няхай ў гульнявой форме паспрабавалі паглыбіцца ў традыцыю. Безумоўна. гэта інсцэніроўка, гэта не абрад нават у першым набліжэнні, але магчыма ў іх сэрцах нешта зменіцца. Дзмітрый Скварчэўскі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: — Пра абрад ведаю гадоў 6-7 з этнагарафічнай літаратуры, але калі чытаеш – гэта адно. Сёння атрымалася сюды даехаць і далучыцца да святкавання. Кожная такая міні-экспедыцыя дапамагае пачарпнуць нешта для сябе. У Ахонава я ўпершыню. Ішоў і прафесійным вокам вычэпліваў розныя дэталі – планіроўка вёскі, афармленне сядзібаў, разбярства. Для многіх гэта паўсядзённа і не заўважаецца, а я ўжо ведаю, звяртаю ўвагу і шэраг фотаздымкаў для калекцыі зроблены, магчыма, з цягам часу яны спатрэбяцца. Аднак самае каштоўнае, што атрымаў – новыя веды. Калі каменціраваць тутэйшы юр’еўскі абрад, то ў Ахонава ёсць тое, чаго нельга пабачыць у іншых рэгіёнах – ушанаванне “малодачкі”, маладых сем’яў, шлюбная скіраванасць. Звычайна мы ведаем Юр’е, як свята земляробства, гаспадаркі, жывёлагадоўлі, а тут бачым яго як апекуна сям’і. Гэта натуральна, бо ўсё ж такі тычыцца плоднасці ўсяго свету і ўсяго жывога. Прываблівае і сам абыходны абрад “ад крыжа да крыжа”, праз усё паселішча, да якога далучаюцца сустрэчныя, і уся вёска атрымлівае блаславенне. Гэта для мяне каштоўна і цікава, як і магчымасць прайсці разам, паслухаць спевы.
«Песни великого подвига»
4 мая творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры», в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», посетил отдаленные и малонаселенные деревни Барташи, Охоняны и Даниловичи с концертной программой «Песни великого подвига».
Концертный марафоном, посвященный Дню Победы.
04 мая сектор нестационарного обслуживания населения выехал по маршруту автолавки с концертным марафоном посвященный Дню Победы в отдаленные и малонаселенные деревени: Хрольчицы, Дубатовка, Дираки, Морозовичи и Паникарты. Вместе с музыкальными поздравлениями жители прикрепили красную гвоздику, как символ памяти на импровизированный стенд-звезду «Память. Единство. Победа», и на небольших открытках выразили свои слова благодарности тем, кто подарил нам мирное небо над нашей страной.
«Жива в нашем сердце победная дата»
04 мая сектор нестационарного обслуживания населения «Дятловского РЦКиНТ», совместно с отделением социальной реабилитации, абелитации инвалидов центра соц. обслуживания населения, провели военную агитбригаду «Жива в нашем сердце победная дата», посвященный Дню Победы, а также в рамках мероприятия прошёл мастер-класс «Голубь-мира», к году мира и созидания, для посетителей отделения социальной реабилитации, абелитами инвалидов и участников любительского объединения “Родник вдохновения. В преддверии Дня Победы артисты поздравили всех с наступающим праздником и вместе спели всеми любимые «День Победы», «Катюшу», «Смуглянку. Завершилось мероприятие мастер-классом по изготовлению «Голубя-мира». Участники отделения реабилитации своими руками изготовили символ мира — белого голубя, из бумаги в технике объемной композиции, и прикрепили к нему «цветок победы». У каждого участника получился свой голубь, который, несомненно, станет атрибутом приближающегося праздника.