Памяць – у нашых сэрцах (+відэа)
9 мая святочныя мерапрыемствы да Дня Вялікай Перамогі распачаліся на Дзятлаўшчыне Маршам памяці і ўрачыстым мітынгам каля абеліска Славы. Пад гукі Новаяльнянскага духавога аркестра па вуліцах райцэнтра прайшлі ўдзельнікі акцыі “Беларусь памятае” – дзеці і дарослыя з фотапартрэтамі сваіх продкаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Разам з імі ў святочнай калоне да абеліска рухаліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, воіны-афганцы, навучэнцы школ раёна, каб ушанаваць памяць землякоў, загінулых у час ваеннага ліхалецця. – 9 мая наша краіна адзначае Дзень Вялікай Перамогі, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Гэта свята, якое спалучае ў сабе смутак і радасць, аб’ядноўвае ўсіх нас пачуццём гонару за доблесныя подзвігі продкаў, якія застануцца ў памяці навечна. Гэта свята гордага народа-пераможцы. Сёння мы сабраліся на гэтым свяшчэнным месцы, каб выказаць глыбокую ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам і ўдзельнікам вайны, каб ушанаваць памяць тых, хто абараняў нас у тыя вогненныя гады. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў дзятлаўчан са святам: – 9 Мая – асаблівае для кожнага беларуса свята. Гэта дзень вялікай радасці і гонару нашага народа за подзвіг пакалення сапраўдных герояў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, абаранялі нашу Айчыну. 78 гадоў мы жывём пад мірным небам, будуем гарады, збіраем ураджай, выхоўваем дзяцей. Мінаюць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але светлая памяць аб воінах-вызваліцелях, партызанах, падпольшчыках, вязнях канцлагераў – нашых земляках, якія не вярнуліся з вайны, захоўваецца ў нашых сэрцах. Мы высока цэнім уклад пасляваенных пакаленняў у аднаўленне краіны. Іх самаадданая праца дазволіла пераўтварыць параненую зямлю ў квітнеючыя палі і сады, пабудаваць дзяржаву, у якой можна спакойна жыць, вучыцца, працаваць і быць упэўненымі ў дастойнай будучыні нашых дзяцей. Усім гэтым мы абавязаны нашым паважаным ветэранам. Нізкі вам паклон за тое, што перамаглі, аднавілі з руінаў і попелу родную зямлю. Наша самая галоўная задача сёння – даносіць да маладых пакаленняў праўду аб Вялікай Айчыннай вайне, і мы дастойна выканаем яе. Дзеці, унукі і праўнукі назаўжды запомняць што гэта наша Перамога, Найвялікшая Перамога, якой няма цаны. Ад імя раённых выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў віншую вас з Днём Вялікай Перамогі. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой. Камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец узгадаў, што 9 мая — не толькі ўрачыстая, але і сумная дата. Ад імя моладзі землякоў павіншавала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Моладзь заўжды будзе помніць і шанаваць подзвіг сваіх герояў, якія падарылі нам Вялікую Перамогу, магчымасць жыць, любіць, вучыцца, працаваць у мірнай і незалежнай краіне. Дзякуй усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за тое, што выстаялі, перамаглі, дзякуй ветэранам працы за адноўленыя гарады і вёсці, за шчырую сумленную працу. Дзякуй за гэта светлае свята – Дзень Перамогі. Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі Іаан Кісель павіншаваў прысутных з Днём Перамогі і запрасіў далучыцца да малебна аб супакоі душаў загінулых і памерлых герояў вайны, які ён здзейсніў разам з духавенствам раёна. Таксама супольную малітву аб памерлых і жывых дзятлаўчане ўзнеслі разам з настаяцелем касцёла ксяндзом-пробашчам Здзіславам Пікулам. Хвілінай маўчання ўдзельнікі ўрачыстасці ўшанавалі памяць загінулых, усклалі вянкі, гірлянды і кветкі да мемарыяла і Вечнага агню.
У мажоры і міноры гучалі песні пра пераможны май (+відэа)
Святочную праграму да Дня Перамогі ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня прадоўжыў урачысты канцэрт пад назвай “Пераможны дзень вясны спявае”. У мажоры і міноры пранікнёнымі песнямі і музычнымі нумарамі маладыя і дарослыя артысты раёна праслаўлялі подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны і пераможны май 1945 года. Над горадам ляцелі дарагія і ўсімі любімыя мелодыі. Тут жа, побач са сцэнай, артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілі акцыю “Памяць. Адзінства. Перамога”. Любы жадаючы мог далучыцца да яе: прымацаваць на зорку-стэнд чырвоны гваздзік як сімвал памяці і падпісаць паштоўку-пажаданне для землякоў і ў гонар тых, хто падарыў нам мір. Арт-эстафету ў старэйшых перанялі юныя выканаўцы – “унукі Перамогі”. Яны таксама парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі і падарылі выдатны настрой. На раённай сцэне дзятлаўчан змянілі госці з Гродна – артысты музычнага тэатра “Рада”, якія прадоўжылі светлае і ўсімі любімае свята Вялікай Перамогі яркімі хітамі мінулых гадоў і прыгожымі танцавальнымі пастаноўкамі.
Песні Вялікай Перамогі (+відэа)
З нагоды свята 9 Мая артысты і творчыя калектывы раёна падрыхтавалі для дзятлаўчан вялікую канцэртную праграму. Удзел у ёй прынялі педагогі і навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, народны хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”, народны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня, сольныя выканаўцы. https://www.youtube.com/watch?v=PcfsxDbnH5M https://www.youtube.com/watch?v=FE3OUE67de8 https://www.youtube.com/watch?v=LCC_UGsUl7E https://www.youtube.com/watch?v=p-RZvqcvOeo
Дзятлаўчане і госці горада далучыліся да акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам» (+відэа)
9 мая на Плошчы 17 Верасня жыхары і госці горада Дзятлава прынялі ўдзел у рэспубликанскай акцыі «Праспяваем Дзень Перамогі разам».
«Помнит сердце, не забудет никогда»
8 мая в рамках праздника Победы в аг. Гезгалы прошла концертная программа «Помнит сердце, не забудет никогда». Маленьких зрителей порадовала своим выступлением студия ростовых кукол «Яркий праздник для всех». Закончилась праздничная программа праздничным фейерверков.
Ёсць у гісторыі нашай вялікія даты…
8 мая ў аграгарадку Гезгалы праходзіць свята, прысвечанае 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з сімвалічнай назвай “Пад яркім салютам Вялікай Перамогі”.Пачалося яно з мітынгу “Героям вайны прысвячаецца”, які быў арганізаваны каля абеліска, дзе сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, вайскоўцы, школьнікі, жыхары. – З кожным днём усё менш застаецца сведкаў той страшнай вайны, якая адгрымела 78 гадоў таму, – адкрыў урачыстасць старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. – На жаль, на тэрыторыі сельсавета жывых ветэранаў Вялікай Айчыннай ужо не засталося. Наша асноўная задача: памятаць людзей, якія аддалі свае жыцці за нашы свабоду, шчаслівае жыццё і мірнае неба, бо, калі забудзем – нашчадкі нам не даруюць. Мы бачым, што там, дзе забываюць мінулае, зноў пачынаюцца войны, уздымаюць галовы неанацысты. Наша мэта – захоўваць гістарычную памяць у стагоддзях. – Заўтра мы адзначым самае светлае і сапраўды ўсенароднае свята – Дзень Перамогі, а таму павінны ведаць, хто падарыў нам мір, – прадоўжыў тэму ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. – Сёння я звяртаюся да маладога пакалення: вы стваральнікі будучыні. Мы, старэйшае пакаленне, павінны данесці да вас усе боль і трывогу, якія параджае вайна. Жадаю ўсім міру, здароўя, дабрабыту, стваральнай працы на карысць Беларусі. Пранікнёнымі былі і выступленні прадстаўнікоў мудрага пакалення – старшыняў ветэранскіх арганізацый. – Усё больш часу аддзяляе нас ад таго светлага майскага дня, калі прагучала слова “перамога”, – звярнуўся да прысутных старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл Аляксандр Волкаў. – Савецкі Саюз неймавернымі намаганнямі, цаной мільёнаў жыццяў адстаяў не толькі свабоду і незалежнасць, але і змог зламаць хрыбет фашызму і вызваліць Еўропу ад фашысцкага ярма. Супраць нас ваявала не толькі Германія, нам аб’явілі вайну многія іншыя краіны, але нашы дзяды перамаглі. Мы павінны памятаць, што менавіта яны ўзнялі сцяг Перамогі і распісаліся на Рэйхстагу, пра гэта трэба расказваць дзецям і перадаваць эстафету памяці наступным пакаленням. – Вялікую Перамогу савецкія салдаты здабывалі доўгія 1418 дзён і начэй, – звярнуўся да фактаў гісторыі старшыня РГА “Ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння” Іван Кірычэнка. – Перад нападам на Савецкі Саюз Гітлер загадаў ваенным начальнікам, каб сцерлі савецкі народ з карты свету. Быў створаны план “Ост” – аб перавазе арыйскай расы над усімі іншымі. Нам быў падрыхтаваны лёс рабоў. Гэтыя тэрыторыі меркавалі засяліць немцамі, а пэўную колькасць славян пакінуць у якасці абслугоўваючага персаналу. Найбольшыя страты панесла Беларусь, бо заўжды была “прахадным дваром” для захопнікаў. Беларусы супраціўляліся з усіх сіл: ваявалі на франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі, аднак загінуў кожны трэці, у тым ліку і мірнае насельніцтва. Перамога і незалежнасць даліся нашым продкам дарагой цаной, таму наша задача – захаваць іх і зберагчы Радзіму. Для гэтага маем усё неабходнае, у тым ліку сучаснае ўзбраенне. Узгадалі прысутныя і аб тым, што ў гады ваеннага ліхалецця на Дзятлаўшчыне было нямала герояў. У пацвярджэнне факта верш уласнага сачынення пра ліпічанскага Сусаніна, нашага земляка Іосіфа Філідовіча, прачытала мясцовая паэтка Вера Хрышчановіч. Не менш кранальным было выступленне навучэнцаў Гезгалаўскай сярэдняй школы. Памяць загінулых удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання, усклалі вянкі і кветкі да абеліска.Яшчэ адной важнай падзеяй святочнага дня стала сумесная закладка алеі Памяці ў гонар ветэранаў войскаў стратэгічнага прызначэння. Прыняць удзел у працоўным дэсанце і пасадзіць маладзенькія туі гезгальцы выйшлі цэлымі сем’ямі. Дзякуючы іх намаганням, цяпер аграгарадок упрыгожваюць 30 дэкаратыўных дрэўцаў. Урачыстасці прадоўжыла праграма “Песні, з якімі мы перамаглі”.Вечарам чакаюцца выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, інтэрактыўнае шоу студыі роставых лялек, у тым ліку Міланы Хаметавай, “Яркае свята для ўсіх”, канцэрт “Памятае сэрца, не забудзе ніколі” і феерверк.
«Пусть не будет войны никогда»
7 мая работники филиала «Козловщинский ДК» провели праздничный концерт «Пусть не будет войны никогда», посвящённый Дню Победы.
«Нам мир завещано беречь»
7 мая работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничный концерт «Нам мир завещано беречь», посвященный Дню Победы.
«Песни Победы»
7 мая в аг. Крутиловичи прошла концертная программа «Песни Победы» подготовленная творческим коллективом «Даниловичский Дом культуры».
«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»
7 мая работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели концерт для жителей г.п.Новоельня, в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс».