Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве сабраў сяброў. Адкрыццё. (+відэа)
Сёмы штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” выйшаў за межы раённага, сёлета сабраў 68 дружных, творчых, спартыўных сем’яў з розных куткоў Беларусі. У Год міру і стварэння ён прайшоў у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” пад дэвізам “Сем’і за мір і стварэнне!”. Землякоў і гасцей свята павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Штогадовы фестываль сямейнага адпачынку, які стаў добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і традыцый, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Мы бачым, што мерапрыемства стала любімым у дзятлаўчан. Прыемна ўсведамляць, што наша брэндавае свята набывае маштаб міжрэгіянальнага. Сям’я – гэта аснова дзяржавы, дзе з малаком маці чалавек упітвае свае патрыятычныя якасці, духоўнасць, культуру. Гэта месца, дзе мы чэрпаем натхненне, дзе заўсёды адчуваем моцны тыл і падтрымку. У нашым раёне 302 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 974 дзіцяці – гэта трэцяя частка дзяцей раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую матулям, адзначаным ордэнам Маці, на Дзятлаўшчыне іх 49. Дарагія сябры! Шчыра жадаю вам на нашым фестывалі творчых поспехаў, спартыўных дасягненняў, кожнаму знайсці, дзе праявіць сябе. Жадаю ўсім добра адпачыць, адчуць сябе адной дружнай сям’ёй і прывезці з Дзятлаўшчыны самыя яркія эмоцыі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір, утульнасць і згода. Госцем на сямейным свяце ў Дзятлаве стаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў. Ён таксама павіншаваў прысутных: – 15 мая Рэспубліка Беларусь адзначыла самае цудоўнае і цёплае свята – Дзень сям’і. Радуе, што Дзятлаўшчына таксама далучылася да рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”. Беларусы – вельмі сямейныя людзі, для 98 % насельніцтва нашай краіны сям’я з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, – адзначыў Валерый Валер’евіч. – Традыцыі любові, клопату, узаемнай павагі вельмі моцныя ў краіне, і іх трэба папулярызаваць. На сёння кожная трэцяя сям’я ў Беларусі – двухдзетная, і іх колькасць расце. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, заснаванні сямейнага капіталу, у сем’яў ёсць магчымасць атрымаць жыллёвыя і шэраг іншых ільгот. Толькі за апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 70 %, у Беларусі іх сёння 122 тысячы, у такіх сем’ях жыве кожны пяты маленькі беларус. Жадаю, каб у вас былі поўныя, дружныя, любячыя сем’і, каб былі магчымасць і жаданне мець шмат дзяцей. У сваю чаргу дзяржава будзе дапамагаць іх гадаваць і выхоўваць, прадастаўляючы цэлы комплекс сацыяльных гарантый. Да віншаванняў далучылася старшыня камітэта – начальнік упраўлення пенсій і дапамогаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аліна Варанюк: – Ад імя Гродзенскага аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне шчыра віншую вас са святам. Ад усёй душы жадаю вам міру, спакою і дабра. Ці можа каханне “пакрыцца” серабром? Адказ на гэта пытанне ведаюць сямейныя пары, якія ідуць поруч ужо 25 гадоў і сёлета адзначаюць сваё сярэбранае вяселле. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 10 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Васкель, кветкі і падарункі — ад арганізацый, у якіх працуюць. Авацыямі дзятлаўчане сустракалі сям’ю залатых юбіляраў – Івана Ільіча і Зою Аляксандраўну Буйко. Іх павіншавалі са святам блізкія і калегі. У гэты дзень прымалі віншаванні прыёмныя сем’і Млынарчыкаў і Асіпук-Фатон, людзі з добрым сэрцам, яны ўзялі на сябе велізарную адказнасць за лёс і выхаванне дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, падарылі ім сваю любоў, пяшчоту, увагу і клопат. На галоўнай сцэне арганізатары свята павіталі сем’і ўдзельнікаў фестывалю, уручылі ім духмяныя дзятлаўскія караваі і прэзенты на памяць аб сустрэчы.
«Песни великого подвига»
17 мая творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры», в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», с концертной программой «Песни великого подвига» посетил отдаленные и малонаселенные деревни Рабки и Ворокомщина.
«Радуга талантов»
14 мая работники «Новоельнянского Дома культуры» совместно с участниками объединения «Эпатажный блюз» провели танцевально-концертную программу «Радуга талантов», приуроченную ко Всемирному Дню семьи.
«Счастья и мира вашему дому»
14 мая в аг. Крутиловичи прошла концертная программа ко Дню Семьи «Счастья и мира вашему дому», подготовленная творческим коллективом «Даниловичский Дом культуры».
«Всё начинается с семьи!»
14 мая в филиале «Козловщинский ДК» прошла музыкально- развлекательная программа «Всё начинается с семьи!», посвящённая Дню семьи.
«Дорогами Победы»
14 мая творческий коллектив работников филиала «Козловщинский ДК», в рамках акции «Военная агитбригада: военный экспресс», посетили д. Маськовцы, Пацевичи и д. Соловичи с концертной программой «Дорогами Победы».
Мы, беларусы, мірныя людзі (+відэа)
14 мая, адначасова з усёй Гродзеншчынай, Дзятлаўскі раён сустрэў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць прайшла на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве.У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ раёна. Для жадаючых атрымаць у падарунак бутаньерку або стужку на руку ў колерах дзяржаўнага сцяга працаваў “Пункт міру”, арганізаваны раённымі камітэтамі ГА “БРСМ” і “БРПА”. Ва ўрачыстай абстаноўцы Дзяржаўны сцяг і сцяг раёна ўзнялі дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык, доктар Дзятлаўскай ЦРБ Вікторыя Тыць, навучэнка сярэдняй школы № 3 райцэнтра, член моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Анастасія Шавель і трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Афанасік. Адначасова з гэтым Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь паднялі ва ўсіх навучальных установах раёна. Госці мерапрыемства разам праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь, які з гэтага года быў замацаваны ў назве дзяржаўнага свята. Камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец павіншаваў землякоў з важнай для кожнага беларуса датай: – Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн з’яўляюцца ўвасабленнем палітычнай незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны. Дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца той гістарычнай нітачкай, якая звязвае нас з гераічным мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Радкі нашага гімна так і пачынаюцца: “Мы, беларусы, мірныя людзі”. Мы павінны заўжды помніць, якой цаной заваявана наша Перамога, шанаваць, ахоўваць і аберагаць нашы дзяржаўныя сімвалы. Сардэчна віншую вас са святам! Жадаю ўсім нам міру, дабрабыту і стваральнай працы на карысць нашай любімай Беларусі. Па добрай традыцыі моладзь Дзятлаўшчыны прынесла клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Кранальна і пранікнёна прайшла цырымонія развітання з піянерскім гальштукам. Навучэнцы школ, якія пераходзяць на новую прыступку жыцця грамадзяніна, атрымалі членскія білеты ГА “БРСМ” ад першага сакратара раённай арганізацыі Кацярыны Хілімончык. Свята прадоўжылася міні-канцэртам і яскравым сцяг-шоу ад школьнікаў Дзятлаўшчыны. Удзельнікі свята ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы гірлянду з чырвонымі, зялёнымі стужкамі і кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову. Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне адзначыўся таксама спартыўнымі мерапрыемствамі.
«Счастья вашему дому»
13 мая в агрогородке Дворец прошла концертно-развлекательная программа ко Дню семьи «Счастья вашему дому».
Развлекательные площадки на праздновании Дня Победы
В сквере Дворчанина в День Победы для Дятловчан и гостей города было организовано военное караоке «Музыкальный «блиндаж». На площадке «На привале» всех желающих ждала встреча с самим Василием Тёркиным. Здесь участникам требовалась логика, ловкость, смекалка, умение оказывать первую медицинскую помощь и много другое.