Месяц: Май 2023

«Невероятные приключения Лисы Алисы и Кота Базилио»

Творческим коллективом Дворецкого Дома культуры ГУК «Дятловский РЦКиНТ» проведена анимационная программа для выпускников детского сада «Невероятные приключения Лисы Алисы и Кота Базилио»

Автор admin 25.05.2023 Выкл.

Концертный марафон

        23 мая творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения продолжил концертный марафон, в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс». Совместно с библиотекарем  нестационарного обслуживания Дятловской районной библиотеки, они посетили отдалённые и малонаселённые  деревни: Озераны, Бернатовщина, Кожуховцы, Ведровичи, Нарбутовичи, Змеевцы и Миклаши.

Автор admin 23.05.2023 Выкл.

«Цветок Победы в каждом окне!»

        23 мая сектор нестационарного обслуживания населения, в рамках областной акции «Цветок Победы в каждом окне!», прикрепили символ Великой Победы на окна домов где жили ветераны Великой отечественной войны: — Глотько Виктора Станиславовича из д. Кожуховцы и  Цирюлик Степана Павловича из д. Озераны.

Автор admin 23.05.2023 Выкл.

І быў баль, і была “Вясенняя рапсодыя”…

      Трэці год запар у аграгарадку Бердаўка, што на Лідчыне, у сядзібе Дзембавецкіх ладзіцца вясенні шляхецкі баль, арганізатары якога запрашаюць усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. І няхай сядзіба даўно ператварылася ў мясцовы Дом культуры, яго работнікі Аляксандр і Інэса Парфенчыкавы беражліва захоўваюць звычаі продкаў, культывуюць сямейныя каштоўнасці і актыўна адраджаюць мясцовыя бальныя традыцыі. Вось і на гэты раз Аляксандр Генадзьевіч і Інэса Георгіеўна выступілі ў ролі гасцінных гаспадароў сядзібы – графа і графіні Дзембавецкіх і запрасілі ў свой салон на вечар бальных танцаў і рамансаў больш за 25 пар, у ліку якіх была і моладзь.         Не пакінулі без увагі вясенні шляхецкі баль у Бердаўцы і наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах “ЭлітДанс”, што функцыянуе пры Новаяльнянскім доме культуры, кіраўніком якога з’яўляецца Анатоль Кардаш.       Як расказаў Анатоль Аляксандравіч, з сабой на Лідчыну яны запрасілі музыкантаў Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Юрыя і Наталлю Жданюк. На кларнэце і фартэпіяна сямейная пара сыграла дзве прыгожыя музычныя кампазіцыі “Маленькая кветачка” і “Вясновы сад”, а ўдзельнікі харэаграфічнага аб’яднання падрыхтавалі выступленне і майстар-клас па бальных танцах. – На балі мы выступілі з нядаўна пастаўленым танцавальным нумарам з рамантычнай назвай “Вясенняя рапсодыя”, – расказаў Анатоль Кардаш. – Як ахарактарызавала пастаноўку мая былая настаўніца па харэаграфіі, чэмпіёнка Еўропы па танцах 80-х гадоў Надзея Бірун, – “танец цудоўны”. Думаю меркаванне Надзеі Віктараўны раздзялілі ўсе нашы гледачы. Яшчэ ў Бердаўку мы “прывезлі” майстар-клас па контардансе, польку-тройку, а таксама адметны і цікавы кацільён “Колеры”. Ён характэрны тым, што пары фарміруюцца за кошт каляровых стужак, якія наўгад выцягваюць і павязваюць сабе на рукі дамы і кавалеры. Супалі колеры – склалася танцавальная пара. Наогул, вясенні баль выклікаў самыя прыемныя і яркія ўражанні. У праграме былі выступленні ўзорнага ансамбля танца “Забавушка”, прысутных не пакінулі раўнадушнымі танцы-спектаклі ад лідскага рыцарскага клуба, у якіх змог паўдзельнічаць і я.       Напрыканцы лепшыя пары і калектывы былі адзначаны ўзнагародамі. Анатолю Кардашу па выніках агульнага галасавання прысвоена званне “Кавалер балю”, а аб’яднанне па інтарэсах “ЭлітДанс” Новаяльнянскага дома культуры вярнулася ў пасёлак з падзякай за сваё выступленне. Дарэчы, жыхары Дзятлаўшчыны, якім падабаецца танцавальная культура нашых продкаў, калі жадаюць і самі ўпэўнена адчуваць сябе на любым балі ці танцавальнай вечарыне, могуць далучацца да ўдзельнікаў аб’яднання “ЭлітДанс”. Заняткі праходзяць у Новаяльнянскім доме культуры па чацвяргах у 18 гадзін і нядзелях у 16 гадзін 30 хвілін. Паўгода практыкі – і вы таксама зможаце прыгожа танцаваць. https://youtu.be/kPfeXqfJXnI https://youtu.be/0tGUnodqg8I

Автор admin 21.05.2023 Выкл.

Областной фестиваль детского эстрадного творчества «Масты надзей»

      20 мая 2023 года в г. Мосты состоялся областной фестиваль детского эстрадного творчества «Масты надзей». В областном конкурсе приняло участие более 60 человек. Участники любительского творчества Дятловского районного центра культуры вернулись с достойными наградами. 🏆 диплом ІІ степени, номинация «Ведущий»- Лера Кастусик ф-л «Гезгаловский ДК» 🏆диплом ІІІ степени, номинация «Ведущий» Арсений Борисевич ф-л «Даниловичский ДК» 🏆диплом ІІІ степени в номинации «солист-вокалист» разделили Артур Лишик ф-л «из ДК» и Нелли Санюк ф-л «Гезгаловский ДК» Диплом за участие-Алиса Дирвук ф-л «Новоельнянский ДК». От всей души поздравляем участников и руководителей, желаем дальнейших творческих успехов и достижений 👏🎉💐👏🎉💐👏🎉👏💐🎉👏

Автор admin 20.05.2023 Выкл.

“Зецельскі фэст”: вы з якой пляцоўкі? (+відэа)

     Праграма свята прадоўжылася работай шасці інтэрактыўных пляцовак і конкурсам-дэфіле сямейных касцюмаў у адзіным стылі “Family look”.       Свае дызайнерскія шэдэўры, творчыя здольнасці і артыстызм сем’і Дзятлаўшчыны прадставілі ў трох намінацыях – “Двайняты, трайняты”, “Шматдзетныя сем’і”, “Шчасце нараджаецца ў сям’і”.       На “Скрыжаванні мастацтваў” пад куратарствам Наталлі Нагорнай паказалі клас меламаны з усяе Гродзеншчыны, якія не толькі ўдала адгадвалі рэтра-кампазіцыі і музычныя навінкі, але і дэманстравалі адметныя артыстычныя здольнасці.    Самыя дружныя і спартыўныя ўдзельнікі фестывалю сямейнага адпачынку сабраліся на інтэрактыўнай пляцоўцы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, сёлета на ёй працавалі 22 каманды-ўдзельніцы. Спартсмены-аматары паказалі клас і зладжанасць на этапах “дартс”, “бег (таты)”, “бег на скакалцы” (матулі), турыстычная эстафета, гарадкі і іншых.       Сапраўдныя сямейныя батлы з творчым запалам і добрым настроем разгортваліся на фестывальных пляцоўках, дзе сем’ям прапанавалі праявіць сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні.        З яркага адкрыцця з удзелам тэатральнай студыі “Мелодыя душы” і роставых лялек” пачаліся спаборніцтвы на пляцоўцы “АRT-Batll – дружная сям’я”. Выпрабаванні на спрыт і зладжанасць дзеянняў тут праходзілі 6 сем’яў, сярод якіх былі госці з Бераставіцкага, Карэліцкага і Мастоўскага раёнаў.        Смажылі, пяклі, варылі – і ўсіх гасцей здзівілі!       Ці ведаеце вы сакрэт сямейнай кухні? Вядома ж, гэта не заморскія далікатэсы, падыдзе і бульба з уласнага агарода, галоўнае, каб прыгатавана яна была ўсімі сямейнікамі разам і з любоўю. А калі, акрамя солі і перцу, гатовую страву “прыправіць” творчай рэкламай з вершамі, песнямі, жартамі ды прыемнай дэгустацыяй, то формула поспеху, лічы, разгадана. Здаецца, пакарылася яна і ўдзельнікам самай масавай фестывальнай пляцоўкі “Гастранамічны конкурс”. Сваімі стравамі на “Зецельскім фэсце” здзіўлялі  амаль два дзясяткі сем’яў. Пляцоўка прываблівала не толькі яркім і арыгінальным афармленнем сталоў, але і прыемным пахам прыгатаванай дамашняй ежы, які разносіўся на ўсю акругу. Адным словам, конкурс – проста пальчыкі абліжаш. А галоўнае, што, дзякуючы гасціннасці гаспадароў, ні адзін наведвальнік гэту пляцоўку галодным не пакінуў.            Ні сякеры, ні цвікоў, а ўтульны дом гатоў!         “Будаўніком ты можаш і не быць, аднак фантазёрам з’яўляцца абавязаны” – такі настрой панаваў на пляцоўцы “Беларускі 3D- дворык”. Сем’ям-удзельніцам, сярод якіх былі госці з Навагрудскага, Смаргонскага і Івацэвіцкага раёнаў прапанавалі сваімі рукамі ўзвесці сядзібу мары ў нацыянальным стылі. У работах віталася наяўнасць бусліных гнёздаў, бо гэтыя птушкі —  не толькі сімвал Беларусі, але і немаўлятак бацькам прыносяць. Дадатковыя балы налічваліся і за выкарыстанне нацыянальных арнаментаў, вышыванак, іншай аўтэнтычнай аздобы і прадметаў. Пры ацэнцы члены журы надавалі ўвагу складанасці і арыгінальнасці канструкцый, а таксама поўнаму саставу “арганізацыі-забудоўшчыка” – каб былі тата, мама, дзеткі. А вось галоўную аздобу — мірнае неба над шчаслівымі беларускімі сядзібамі мары —  удзельнікам гэтай пляцоўкі, ды і “Зецельскага фэсту” ў цэлым, падарыла наша Радзіма — Беларусь.        Дзецям і дарослым давялося прайсці іспыт з шарыкамі “Ручаёк” і ўзяцца за “Парашуты”. Толькі на першы погляд здаецца, што пакарыць паветраную стыхію проста, а на справе атрымалася весела, смешна, у многіх – даволі арыгінальна. Усяго тры конкурсы, а колькі энергіі і старанняў. Журы было няпроста вызначаць лепшых.  

Автор admin 20.05.2023 Выкл.

“Зецельскі фэст”: заслужаныя ўзнагароды (+відэа)

      Работа інтэрактыўных пляцовак сёмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі.        Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. У дызайнерска-сямейным конкурсе дэфіле ў стылі “Family Look”, дзе прымалі ўдзел дзятлаўчане, лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Снапковых, другімі сталі Кастусікі, трэцімі – Свібы. Лепшых творцаў на свяце вызначыла пляцоўка “ART-Batll “Дружная сям’я”. Імі стала сям’я Гурыновічаў (Мастоўскі раён), “серабро” конкурсу – у сям’і Барысікаў (Бераставіцкі раён), “бронза” – у сям’і Германюк (Карэліцкі раён). На пляцоўцы-майстэрні “Беларускі 3D-дворык” не было роўных сям’і Глібчук (Смаргонскі раён), якая адзначана дыпломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Барадын (Іўеўскі раён), за трэцяе – у  сям’і Лабарэвічаў з Дзятлаўшчыны. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Бакей (Дзятлаўскі раён) і Ціхановіч (Навагрудскі раён). На гастранамічнай пляцоўцы на ўсіх прыступках п’едэстала апынуліся нашы землякі: першае месца ў сям’і Жуйковых, на другім – сям’я Юруць, на трэцім – сям’я Сёмуха. Прызам глядацкіх сімпатый адзначаны сем’і Каваленя (Зэльвенскі раён) і Барук (Дзятлаўскі раён). Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на “Скрыжаванні мастацтваў”, перамогу заваявала сям’я Сямак (Ваўкавыскі раён), другое месца ў сям’і Санцэвічаў (Дзятлаўскі раён), трэцяе – у сям’і Асіпчык (Слонімскі раён). Пераможцай на пляцоўцы “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” стала каманда сям’і Юхнік з горада Гродна, віцэ-чэмпіёны – сям’я Кастусік (Дзятлаўскі раён), “бронза” пляцоўкі — у сям’і Лебедзь (Дзятлаўскі раён). За волю да перамогі былі адзначаны сем’і Гайдзіс (Лідскі раён) і Памбухчан (Дзятлаўскі раён). Усе сем’і, удзельніцы інтэрактыўных пляцовак, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт і новыя ўражанні і знаёмствы.  

Автор admin 20.05.2023 Выкл.

«Зецельскі фэст». Песеннае шоў, роставыя лялькі і вялікі канцэрт (+відэа)

      Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання сем’яў-пераможцаў праграму фестывалю прадоўжыў канцэрт Ігара Аксюты і Святланы Шыманскай у суправаджэнні шоу-балета “Danceway”.              Прыспеў час крыху адпачыць і атрымаць асалоду ад выступлення артыстаў.           Пасля кароткай перадышкі далучыцца да цікавага інтэрактыўнага прадстаўлення “Яркае свята для ўсіх” малечу і дарослых заклікалі роставыя лялькі ўзорнай студыі.        Затым “У коле сям’і і сяброў” свой вялікі святочны канцэрт пад заслону “Зецельскага фэсту” правялі калектывы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.         З важкім багажом уражанняў і добрага настрою, крыху стомленыя госці фестывалю паспяшаліся дамоў.  

Автор admin 20.05.2023 Выкл.