Акция «Курение — опасное увлечение»
31 мая отделом по работе с детьми и молодежью Центра Культуры г. Дятлово была проведена Акция «Курение — опасное увлечение».
Акция «Молодежь против курения»
31 мая творческий коллектив «Даниловичский Дом культуры», совместно с антинаркотическим отрядом «Ради жизни» Крутиловичской средней школы и валеологом ГУ «Дятловский райЦГЭ Юреня Н.И, провели акцию «Молодежь против курения».
Аграгарадок Дварэц сустракаў гасцей
Філіял “Дварэцкі дом культуры” Дзятлаўскага РЦКіНТ наведалі ўдзельнікі абласнога выязнога семінару па тэме “Аб практыцы работы з кадрамі і іх рэзервам у раёне”.Аб рабоце дома культуры па захаванні і папулярызацыі народных традыцый расказала загадчык Людміла Баклушына. Пазнаёміла прысутных з этнаграфічнай экспазіцыяй “Побытавая культура беларускага селяніна”. Не абышлося без вясёлых беларускіх песень і найгрышаў, вялікую цікавасць у гасцей выклікаў і аповед мясцовага майстра па лозапляценні Сяргея Балыкова, які прадставіў багатую выставу сваіх работ з традыцыйнага на Беларусі прыроднага матэрыялу – лазы.
З падарункамі – да дзяцей
Дзяцінства – гэта бесклапотны час, калі можна радавацца кожнаму дню, расці, марыць пра будучыню, ведаючы, што цябе любяць і твае праблемы вырашаюць клапатлівыя дарослыя. Гукі музыкі, звонкае рэха дзіцячага смеху – на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава радавалі маленькіх дзятлаўчан шматлікія госці, творчыя нумары і сонечнае цёплае надвор’е. Нотку добрага настрою сустрэчы задалі вакальная група ансамбля “Арэал” пад кіраўніцтвам Валянціна Палухіна, а таксама роставыя лялькі ўзорнай студыі роставых лялек “Яркий праздник для всех”. Дзеці ў гэты дзень знаходзіліся ў прыўзнятым настроі: з задавальненнем гулялі, спявалі, танцавалі, дэманстравалі спрыт, шпаркасць, кемлівасць і проста гарэзавалі.