Анимационная программа «Невероятные приключения Лисы Алисы и Кота Базилио»
30 мая творческим коллективом Дворецкого Дома культуры была проведена анимационная программа «Невероятные приключения Лисы Алисы и Кота Базилио» для выпускников начальной школы г. Дятлово.
Рамеснікам на заметку
Згодна з заканадаўствам, ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і выплаты збору за дадзеную дзейнасцьабо падатку на прафесійны даход забараняецца. З 1 студзеня бягучага года зменены парадак выплаты збору. Здзейснены пераход са штогадовай выплаты на штомесячную, устаноўлена яго стаўка ў памеры шасці беларускіх рублёў на месяц. Таксама ў першым паўгоддзі 2023 года фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, маюць права замест выплаты збору прымяніць падатак на прафесійны даход. З 1 ліпеня фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дадзеную дзейнасць, абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход. Выключэннем з’яўляюцца фізічныя асобы, у дачыненні да рамеснай дзейнасці якіх мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі будзе прынята рашэнне аб выплаце збору, гэта значыць, такія асобы пасля 1 ліпеня змогуць прадоўжыць выплачваць збор у перыяд дзеяння рашэння. У выпадку пераходу з 1 студзеня па 30 чэрвеня гэтага года фізічнай асобы на прымяненне падатку на прафесійны даход у дачыненні да рамеснай дзейнасці залішне выплачаная сума збору за каляндарны месяц, у якім ажыццёўлены такі пераход, падлягае заліку або вяртанню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. У сувязі з унесенымі змяненнямі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 6 лютага 2023 года арт. 20 “Народныя мастацкія рамёствы” ў пытанні аднясення прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў рамеснікам неабходна прадаставіць узоры вытворчых вырабаў на выставе мастацкай творчасці. Дадатковую інфармацыю аб выставе можна атрымаць па тэлефонах: 8-01563-2-21-71 (аддзел метадычнай работы ДУК “Дзятлаўскі РЦКНТ”), 6-11-68 (сектар культуры райвыканкама). Інфармацыю па падатковых выплатах можна атрымаць па тэлефонах: 2-24-55, 2-42-51,2-27-55 (упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне ІМПЗ па Навагрудскім раёне).