Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага РЦКіНТ прыняў ўдзел у абласным фестываль-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Удзельнікам і гасцям свята была прадстаўлена выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстар-клас па пляценню паясоў і вязанню шыдэлкам. Выставу аддзела рамёстваў наведаў фалькларыст і этнахарыограф Сяргей Выскварка.
Фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”
27 мая ў аграгарадку Дзітва Лідскага р-на адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Удзельнікі аматарскай творчасці Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці вярнуліся зноў з перамогамі!🎉 🏆Дыплом II ступені ў намінацыі “Побытавы танец” узроставая катэгорыя 11-17 гадоў- Лера Кастусік і Сцяпан Лотыш ф-л “Гезгалаўскі Дом культуры” (кіраўнік Наталля Бузук) 🏆Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Побытавы танец” узроставая катэгорыя 7-10 год —Арсеній Барысевіч і Анастасія Куркоўская ф-л “Данілавіцкі Дом культуры”(кіраўнік Святлана Грос). Віншуем з перамогай і жадаем дальнейшых поспехаў!