Областной фестиваль детского эстрадного творчества «Масты надзей»
20 мая 2023 года в г. Мосты состоялся областной фестиваль детского эстрадного творчества «Масты надзей». В областном конкурсе приняло участие более 60 человек. Участники любительского творчества Дятловского районного центра культуры вернулись с достойными наградами. 🏆 диплом ІІ степени, номинация «Ведущий»- Лера Кастусик ф-л «Гезгаловский ДК» 🏆диплом ІІІ степени, номинация «Ведущий» Арсений Борисевич ф-л «Даниловичский ДК» 🏆диплом ІІІ степени в номинации «солист-вокалист» разделили Артур Лишик ф-л «из ДК» и Нелли Санюк ф-л «Гезгаловский ДК» Диплом за участие-Алиса Дирвук ф-л «Новоельнянский ДК». От всей души поздравляем участников и руководителей, желаем дальнейших творческих успехов и достижений 👏🎉💐👏🎉💐👏🎉👏💐🎉👏
“Зецельскі фэст”: вы з якой пляцоўкі? (+відэа)
Праграма свята прадоўжылася работай шасці інтэрактыўных пляцовак і конкурсам-дэфіле сямейных касцюмаў у адзіным стылі “Family look”. Свае дызайнерскія шэдэўры, творчыя здольнасці і артыстызм сем’і Дзятлаўшчыны прадставілі ў трох намінацыях – “Двайняты, трайняты”, “Шматдзетныя сем’і”, “Шчасце нараджаецца ў сям’і”. На “Скрыжаванні мастацтваў” пад куратарствам Наталлі Нагорнай паказалі клас меламаны з усяе Гродзеншчыны, якія не толькі ўдала адгадвалі рэтра-кампазіцыі і музычныя навінкі, але і дэманстравалі адметныя артыстычныя здольнасці. Самыя дружныя і спартыўныя ўдзельнікі фестывалю сямейнага адпачынку сабраліся на інтэрактыўнай пляцоўцы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, сёлета на ёй працавалі 22 каманды-ўдзельніцы. Спартсмены-аматары паказалі клас і зладжанасць на этапах “дартс”, “бег (таты)”, “бег на скакалцы” (матулі), турыстычная эстафета, гарадкі і іншых. Сапраўдныя сямейныя батлы з творчым запалам і добрым настроем разгортваліся на фестывальных пляцоўках, дзе сем’ям прапанавалі праявіць сябе, праходзячы розныя заданні-выпрабаванні. З яркага адкрыцця з удзелам тэатральнай студыі “Мелодыя душы” і роставых лялек” пачаліся спаборніцтвы на пляцоўцы “АRT-Batll – дружная сям’я”. Выпрабаванні на спрыт і зладжанасць дзеянняў тут праходзілі 6 сем’яў, сярод якіх былі госці з Бераставіцкага, Карэліцкага і Мастоўскага раёнаў. Смажылі, пяклі, варылі – і ўсіх гасцей здзівілі! Ці ведаеце вы сакрэт сямейнай кухні? Вядома ж, гэта не заморскія далікатэсы, падыдзе і бульба з уласнага агарода, галоўнае, каб прыгатавана яна была ўсімі сямейнікамі разам і з любоўю. А калі, акрамя солі і перцу, гатовую страву “прыправіць” творчай рэкламай з вершамі, песнямі, жартамі ды прыемнай дэгустацыяй, то формула поспеху, лічы, разгадана. Здаецца, пакарылася яна і ўдзельнікам самай масавай фестывальнай пляцоўкі “Гастранамічны конкурс”. Сваімі стравамі на “Зецельскім фэсце” здзіўлялі амаль два дзясяткі сем’яў. Пляцоўка прываблівала не толькі яркім і арыгінальным афармленнем сталоў, але і прыемным пахам прыгатаванай дамашняй ежы, які разносіўся на ўсю акругу. Адным словам, конкурс – проста пальчыкі абліжаш. А галоўнае, што, дзякуючы гасціннасці гаспадароў, ні адзін наведвальнік гэту пляцоўку галодным не пакінуў. Ні сякеры, ні цвікоў, а ўтульны дом гатоў! “Будаўніком ты можаш і не быць, аднак фантазёрам з’яўляцца абавязаны” – такі настрой панаваў на пляцоўцы “Беларускі 3D- дворык”. Сем’ям-удзельніцам, сярод якіх былі госці з Навагрудскага, Смаргонскага і Івацэвіцкага раёнаў прапанавалі сваімі рукамі ўзвесці сядзібу мары ў нацыянальным стылі. У работах віталася наяўнасць бусліных гнёздаў, бо гэтыя птушкі — не толькі сімвал Беларусі, але і немаўлятак бацькам прыносяць. Дадатковыя балы налічваліся і за выкарыстанне нацыянальных арнаментаў, вышыванак, іншай аўтэнтычнай аздобы і прадметаў. Пры ацэнцы члены журы надавалі ўвагу складанасці і арыгінальнасці канструкцый, а таксама поўнаму саставу “арганізацыі-забудоўшчыка” – каб былі тата, мама, дзеткі. А вось галоўную аздобу — мірнае неба над шчаслівымі беларускімі сядзібамі мары — удзельнікам гэтай пляцоўкі, ды і “Зецельскага фэсту” ў цэлым, падарыла наша Радзіма — Беларусь. Дзецям і дарослым давялося прайсці іспыт з шарыкамі “Ручаёк” і ўзяцца за “Парашуты”. Толькі на першы погляд здаецца, што пакарыць паветраную стыхію проста, а на справе атрымалася весела, смешна, у многіх – даволі арыгінальна. Усяго тры конкурсы, а колькі энергіі і старанняў. Журы было няпроста вызначаць лепшых.
“Зецельскі фэст”: заслужаныя ўзнагароды (+відэа)
Работа інтэрактыўных пляцовак сёмага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання прызёраў і пераможцаў кожнай інтэрактыўнай пляцоўкі. Дыпломы, грашовыя прэміі і падарункі ўручылі старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. У дызайнерска-сямейным конкурсе дэфіле ў стылі “Family Look”, дзе прымалі ўдзел дзятлаўчане, лепш за ўсіх паказала сябе сям’я Снапковых, другімі сталі Кастусікі, трэцімі – Свібы. Лепшых творцаў на свяце вызначыла пляцоўка “ART-Batll “Дружная сям’я”. Імі стала сям’я Гурыновічаў (Мастоўскі раён), “серабро” конкурсу – у сям’і Барысікаў (Бераставіцкі раён), “бронза” – у сям’і Германюк (Карэліцкі раён). На пляцоўцы-майстэрні “Беларускі 3D-дворык” не было роўных сям’і Глібчук (Смаргонскі раён), якая адзначана дыпломам першай ступені. Узнагарода за другое месца – у сям’і Барадын (Іўеўскі раён), за трэцяе – у сям’і Лабарэвічаў з Дзятлаўшчыны. Спецыяльнымі прызамі адзначаны сем’і Бакей (Дзятлаўскі раён) і Ціхановіч (Навагрудскі раён). На гастранамічнай пляцоўцы на ўсіх прыступках п’едэстала апынуліся нашы землякі: першае месца ў сям’і Жуйковых, на другім – сям’я Юруць, на трэцім – сям’я Сёмуха. Прызам глядацкіх сімпатый адзначаны сем’і Каваленя (Зэльвенскі раён) і Барук (Дзятлаўскі раён). Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на “Скрыжаванні мастацтваў”, перамогу заваявала сям’я Сямак (Ваўкавыскі раён), другое месца ў сям’і Санцэвічаў (Дзятлаўскі раён), трэцяе – у сям’і Асіпчык (Слонімскі раён). Пераможцай на пляцоўцы “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” стала каманда сям’і Юхнік з горада Гродна, віцэ-чэмпіёны – сям’я Кастусік (Дзятлаўскі раён), “бронза” пляцоўкі — у сям’і Лебедзь (Дзятлаўскі раён). За волю да перамогі былі адзначаны сем’і Гайдзіс (Лідскі раён) і Памбухчан (Дзятлаўскі раён). Усе сем’і, удзельніцы інтэрактыўных пляцовак, акрамя прызоў і дыпломаў, атрымалі шмат пазітыву, набылі цікавы вопыт і новыя ўражанні і знаёмствы.
«Зецельскі фэст». Песеннае шоў, роставыя лялькі і вялікі канцэрт (+відэа)
Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання сем’яў-пераможцаў праграму фестывалю прадоўжыў канцэрт Ігара Аксюты і Святланы Шыманскай у суправаджэнні шоу-балета “Danceway”. Прыспеў час крыху адпачыць і атрымаць асалоду ад выступлення артыстаў. Пасля кароткай перадышкі далучыцца да цікавага інтэрактыўнага прадстаўлення “Яркае свята для ўсіх” малечу і дарослых заклікалі роставыя лялькі ўзорнай студыі. Затым “У коле сям’і і сяброў” свой вялікі святочны канцэрт пад заслону “Зецельскага фэсту” правялі калектывы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. З важкім багажом уражанняў і добрага настрою, крыху стомленыя госці фестывалю паспяшаліся дамоў.
Фестываль «Зецельскі фэст». Выставы
Гасцей свята сардэчна сустракала выстава дзіцячай творчасці ўстановаў адукацыі раёна.
Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве сабраў сяброў. Адкрыццё. (+відэа)
Сёмы штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” выйшаў за межы раённага, сёлета сабраў 68 дружных, творчых, спартыўных сем’яў з розных куткоў Беларусі. У Год міру і стварэння ён прайшоў у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” пад дэвізам “Сем’і за мір і стварэнне!”. Землякоў і гасцей свята павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Штогадовы фестываль сямейнага адпачынку, які стаў добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне, накіраваны на ўмацаванне сямейных каштоўнасцяў і традыцый, – адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. – Мы бачым, што мерапрыемства стала любімым у дзятлаўчан. Прыемна ўсведамляць, што наша брэндавае свята набывае маштаб міжрэгіянальнага. Сям’я – гэта аснова дзяржавы, дзе з малаком маці чалавек упітвае свае патрыятычныя якасці, духоўнасць, культуру. Гэта месца, дзе мы чэрпаем натхненне, дзе заўсёды адчуваем моцны тыл і падтрымку. У нашым раёне 302 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваюцца 974 дзіцяці – гэта трэцяя частка дзяцей раёна. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую матулям, адзначаным ордэнам Маці, на Дзятлаўшчыне іх 49. Дарагія сябры! Шчыра жадаю вам на нашым фестывалі творчых поспехаў, спартыўных дасягненняў, кожнаму знайсці, дзе праявіць сябе. Жадаю ўсім добра адпачыць, адчуць сябе адной дружнай сям’ёй і прывезці з Дзятлаўшчыны самыя яркія эмоцыі. Няхай у вашых сем’ях заўжды пануюць мір, утульнасць і згода. Госцем на сямейным свяце ў Дзятлаве стаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерый Кавалькоў. Ён таксама павіншаваў прысутных: – 15 мая Рэспубліка Беларусь адзначыла самае цудоўнае і цёплае свята – Дзень сям’і. Радуе, што Дзятлаўшчына таксама далучылася да рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”. Беларусы – вельмі сямейныя людзі, для 98 % насельніцтва нашай краіны сям’я з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, – адзначыў Валерый Валер’евіч. – Традыцыі любові, клопату, узаемнай павагі вельмі моцныя ў краіне, і іх трэба папулярызаваць. На сёння кожная трэцяя сям’я ў Беларусі – двухдзетная, і іх колькасць расце. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, заснаванні сямейнага капіталу, у сем’яў ёсць магчымасць атрымаць жыллёвыя і шэраг іншых ільгот. Толькі за апошнія 10 гадоў колькасць шматдзетных сем’яў павялічылася на 70 %, у Беларусі іх сёння 122 тысячы, у такіх сем’ях жыве кожны пяты маленькі беларус. Жадаю, каб у вас былі поўныя, дружныя, любячыя сем’і, каб былі магчымасць і жаданне мець шмат дзяцей. У сваю чаргу дзяржава будзе дапамагаць іх гадаваць і выхоўваць, прадастаўляючы цэлы комплекс сацыяльных гарантый. Да віншаванняў далучылася старшыня камітэта – начальнік упраўлення пенсій і дапамогаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аліна Варанюк: – Ад імя Гродзенскага аблвыканкама, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне шчыра віншую вас са святам. Ад усёй душы жадаю вам міру, спакою і дабра. Ці можа каханне “пакрыцца” серабром? Адказ на гэта пытанне ведаюць сямейныя пары, якія ідуць поруч ужо 25 гадоў і сёлета адзначаюць сваё сярэбранае вяселле. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 10 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі ад начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Васкель, кветкі і падарункі — ад арганізацый, у якіх працуюць. Авацыямі дзятлаўчане сустракалі сям’ю залатых юбіляраў – Івана Ільіча і Зою Аляксандраўну Буйко. Іх павіншавалі са святам блізкія і калегі. У гэты дзень прымалі віншаванні прыёмныя сем’і Млынарчыкаў і Асіпук-Фатон, людзі з добрым сэрцам, яны ўзялі на сябе велізарную адказнасць за лёс і выхаванне дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, падарылі ім сваю любоў, пяшчоту, увагу і клопат. На галоўнай сцэне арганізатары свята павіталі сем’і ўдзельнікаў фестывалю, уручылі ім духмяныя дзятлаўскія караваі і прэзенты на памяць аб сустрэчы.