День: 13.04.2023

Майстры Дзятлаўшчыны ўключыліся ў рэалізацыю рэспубліканскага праекта “Культурная спадчына Беларусі”

     Ён стартаваў па ўсёй краіне і мае мэтай стварэнне вялікага пано “Карта Беларусі”, выкананага ў розных тэхніках ручной вышыўкі. На карце будзе вышыты кожны раён сярод якіх і Дзятлаўскі. Майстр па вышыўцы Таццяна Загорцава філіяла “Наваяльнянскі Дом культуры” прыступіла да крапатлівай і адказнай работы. 🇧🇾СТВАРЭННЕ «КАРТЫ БЕЛАРУСІ» ПРАЦЯГВАЕЦЦА🇧🇾         Майстар па вышыўцы Дзятлаўскага аддзела традыцыйнай культуры і раместваў Гнаінская Валянціна Балеславаўна працягвае працу па стварэнні «КАРТЫ БЕЛАРУСІ» ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага творчага праекта «Культурная спадчына Беларусі».        Наперадзе вельмі тонкая і крапатлівая работа.    

Автор admin 13.04.2023 Выкл.

“Пинскдрев” – зноў у Дзятлаве

     У будынку магазіна “Мэбля” па вуліцы Слонімскай адчыніў свае дзверы фірменны магазін кампаніі “Пинскдрев”.            13 красавіка адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.           – Гэта 25-ы магазін кампаніі на Гродзеншчыне, спадзяюся, ён парадуе пакупнікоў. Дзятлаўчане і госці горада змогуць набыць не толькі мэблю, прадстаўленую ў гандлёвых залах, але і ўвесь асартымент вытворцы ў жаданым памеры і камплектацыі. Тавар можна выбраць як непасрэдна ў магазіне, так і па друкаваным або электронным каталогу. У Дзятлаве, як і ва ўсіх нашых фірменных аб’ектах гандлю, будуць дзейнічаць растэрміноўкі, скідкі, распродажы і акцыі, – адзначыў дырэктар унітарнага прадпрыемства “Пинскдрев-Гродна” Пётр Мароз.           – Можна пабудаваць дом і зайсці да нас, каб абставіць мэбляй кожны яго пакой, – запэўніла намеснік дырэктара Святлана Мароз. – Графік работы магазіна: з аўторка па пятніцу – з 10 да 19 гадзін, субота – з 10 да 17 гадзін, нядзеля – з 10 да 13 гадзін.           Для зручнасці пакупнікоў прастора гандлёвай залы разбіта на тэматычныя зоны – “гасціная”, “спальня і дзіцячы пакой”, “прыхожая”, “кухня”, дзе можна паглядзець корпусную і мяккую мэблю, пакратаць, пры дапамозе прадаўцоў-кансультантаў праверыць яе функцыянаванне. Таксама ў асартыменце матрацы, карціны, пакрывалы, прадметы інтэр’еру.        Загадчыца магазіна “Пинскдрев” у Дзятлаве Ларыса Бурдэй расказала аб рабоце магазіна і прапановах для пакупнікоў:       – Мэблю ў нас можна набыць адразу (пры гэтым дзейнічае пастаянная скідка 10 %) або ў растэрміноўку: на тавар да 1 тысячы рублёў – 12 месяцаў пры першапачатковым узносе 20 % ад сумы, звыш 1 тысячы – на 18 месяцаў, першапачатковы ўзнос таксама 20 %. Аплачваць растэрміноўку можна як у Дзятлаве, так і любым фірменным магазіне Гродзенскай вобласці.            Каб лепш арыентавацца ў коштах, у магазіне працуе сістэма белых, жоўтых і чырвоных цэннікаў. Аднак акцыі актуальныя толькі для тых, хто гатовы набыць тавар адразу. З нюансамі выбару дапаможа разабрацца сама загадчыца або прадавец-кансультант Алёна Верамейка. У бліжэйшы час каманда магазіна “Пинскдрев” папоўніцца грузчыкам.

Автор admin 13.04.2023 Выкл.