Месяц: Апрель 2023

«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»

     30 апреля коллектив филиала «Козловщинский ДК», в рамках областной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», подготовили тематическую концертную программу посвящённую Дню Победы для жителей д. Куцки и д. Долбневичи.

Автор admin 30.04.2023 Выкл.

«Посидим по-хорошему»

30 апреля в филиале «Козловщинский ДК» прошло заседание любительского обьединения «Посидим по-хорошему» Для участниц обьединения были подготовлены весёлые конкурсы, игры, танцы. Работники культуры дарили гостям музыкальные номера и хорошее настроение.

Автор admin 30.04.2023 Выкл.

Туристический форум «Открой Беларусь»

        С 28 по 29 апреля в Республиканском Дворце культуры профсоюзов проходит традиционный туристический форум «Открой Беларусь», на котором каждый регион страны представляет свой туристический потенциал. ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» принимает активное участие в работе интерактивной площадки Дятловского района создавая настроение всем участникам форума.

Автор admin 28.04.2023 Выкл.

Міра Шпак: “Памятайце дабро”

        Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Прыказка гэта якраз пра такіх, як наша зямлячка Міра Шпак – стараста вёсак Малдавічы і Скіпоравічы.          Менавіта да яе, як да паважанага на сяле чалавека, у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” завіталі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, каб даведацца асабістую жыццёвую гісторыю, якая цесна звязана з гэтымі мясцінамі.     Нарадзілася Міра Іосіфаўна 25 сакавіка 1943 года тут жа, у вёсцы Малдавічы, і ўжо восем дзесяцігоддзяў жыве ў бацькоўскім доме, мяняючы да лепшага свет вакол сябе. – Бацькі мае былі паляводамі ў калгасе, у сям’і нас гадавалася чацвёра, вось і давялося мне, як старэйшай, адразу пасля дзясятага класа пайсці працаваць на хлебапякарню ў Казлоўшчыну, – так коратка і дакладна апісвае мімалётную пару дзяцінства жанчына.       Працавала старанна, не лічылася з уласным часам, і даволі хутка маладую работніцу вырашылі прызначыць майстрам, аднак сама дзяўчына адчувала, што ёй неабходна атрымаць спецыяльнасць, таму паступіла на тэхніка-тэхнолага ў Баранавічы – цяпер гэта каледж Белкаапсаюза.      Калі ў казлоўшчынскай хлебапякарні пачалася рэканструкцыя, работнікаў перавялі на Дзятлаўскі хлебазавод. Аднойчы несямейным хлебапёкам прапанавалі працоўную камандзіроўку на Слонімшчыну, дзе ў Новадзявяткавічах адкрывалася свая пякарня. Там патрэбны былі спецыялісты для пераймання вопыту і арганізацыі вытворчага працэсу. У іх ліку ў суседні раён паехала і Міра. Менавіта там дзяўчына пазнаёмілася са сваім будучым мужам Уладзімірам, а праз некаторы час яны зладзілі вяселле, нарадзілася дачка. Даглядаць дзіця дапамагалі бацькі Міры Іосіфаўны, таму было вырашана, што маладыя застануцца жыць на Дзятлаўшчыне. Уладзімір Мікалаевіч працаваў спачатку ў МПМК, затым электрасетках, а потым вадзіцелем і аж да пенсіі – трактарыстам. Паступова абжываліся на малой радзіме жонкі ў Малдавічах, дабудоўвалі бацькоўскі дом. Уладзімір быў годным чалавекам, руплівым гаспадаром, добрым сем’янінам. Як узгадвае Міра Іосіфаўна, за 50 гадоў сумеснага жыцця яны ні разу сур’ёзна не пасварыліся, наадварот, заўсёды падтрымлівалі адзін аднаго, жылі душа ў душу.      У спажывецкай кааперацыі Дзятлаўскага раёна Міра Іосіфаўна адпрацавала 45 гадоў, з’яўляецца ўдарніцай камуністычнай працы. Расказвае, што раней на Дзятлаўшчыне вельмі любілі казлоўшчынскую выпечку, і калі пякарню ў гарпасёлку закрылі, а Міру Шпак перавялі на хлебазавод у Дзятлава, яе яшчэ не раз прасілі “напячы булак, як у Казлоўшчыне”. У райцэнтры Міра Іосіфаўна працавала начальнікам вытворчасці. Каб у любы момант дня і ночы можна было хутка дабрацца да завода (а выпадкі здараліся розныя), яна атрымала вадзіцельскае пасведчанне, сама ездзіла на матацыкле. Сваёй справе наша зямлячка аддавала не толькі час і сілы, але і любоў, таму духмяная смачная прадукцыя хлебазавода славілася не толькі ў раёне, але і за межамі Дзятлаўшчыны. – Я прайшла ўсе прыступкі прафесіі хлебапёка, таму і сёння літаральна за тры гадзіны дома магу напячы самых розных булак, кексаў, пляцёнак, ватрушак. Цеста мяне слухае, людзям падабаецца мая выпечка, заўсёды яе любілі дзеці і мой пляменнік. Малыя прыязджалі гасцяваць да нас на канікулы і ад’язджалі абавязкова з прысмакамі “ў дарогу”.      За нераўнадушныя адносіны да даверанай справы, уменне давесці задуманае да канца, актыўную жыццёвую пазіцыю аднавяскоўцы выбралі Міру Іосіфаўну старастай. Яна з гатоўнасцю прыходзіць землякам на дапамогу ў любых, нават самых складаных на першы погляд пытаннях. У свой час дабілася, каб мясцовыя вёскі газіфікавалі, на ўчастку дарогі паклалі асфальтавае пакрыццё, правялі дастойнае вулічнае асвятленне і многае іншае. А ўсё таму, што стараста душой хварэе за родныя мясціны і аднавяскоўцаў, хоча, каб тут панавалі чысціня і камфортныя ўмовы для жыцця, каб пенсіянерам было добра.  —  Ці ж я для сябе стараюся? – часта разважае Міра Іосіфаўна, – Але калі ўжо выбралі старастай, калі даверылі адказную справу, то нельга сядзець склаўшы рукі, тым больш гэта не ў маім характары.        У апошнія гады Міру Шпак, на жаль, ужо падводзіць здароўе, клічуць жыць да сябе дзеці. Але жанчына не згаджаецца на пераезд, бо лічыць, што дома і сцены лечаць, што яна яшчэ патрэбна мясцовым жыхарам, а спраўляцца па гаспадарцы ёй дапамагае надзейная памочніца – сацыяльны работнік.      Маладому пакаленню Міра Іосіфаўна раіць таксама рабіць больш карысных справаў, заўсёды памятаць дабро і часцей прыслухоўвацца да мудрых парадаў старэйшага пакалення.  

Автор admin 27.04.2023 Выкл.

«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»

       27 апреля сектор нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» продолжил концертный Марафон, посвященный Дню Победы, по отдаленным и малонаселенным деревням, в рамках общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс». Теплые слова поздравлений и музыкальный задор артистов встречали жители деревень: Подвеликое, Черленка, Гута, Яблонька и Красный бор. Артисты поздравили жителей с праздником Великой Победы и исполнили песни военных лет.

Автор admin 27.04.2023 Выкл.

Школа-учеба для руководителей и специалистов учреждений культуры Дятловского района

      Накануне Всемирного дня охраны труда в Центре культуры г. Дятлово прошла школа-учеба для руководителей и специалистов учреждений культуры Дятловского района, посвящённая теме безопасной и здоровой производственной среды в качестве основополагающего принципа и права в сфере труда.

Автор admin 27.04.2023 Выкл.

«Летящий дым Чернобыльской беды»

      26 апреля в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошёл час памяти ко Дню Чернобыльской трагедии с просмотром видеофильма «Летящий дым Чернобыльской беды» и закрытие выставки «Пасхальная радость» мастера декоративно- прикладного искусства Винцукевич Светланы Алексеевны.

Автор admin 26.04.2023 Выкл.

«Военная агитбригада: фронтовой экспресс»

        26 апреля сектор нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ», дали старт общеобластной акции «Военная агитбригада: фронтовой экспресс», в отдалённых деревнях по маршруту автолавки Дятловского филиала Гродненского облпотребобщества. Первыми, выездную тематическую концертную программу посвященную Дню Победы встречали жители отдаленных и малонаселенных деревень: Борки, Ивязь, Совоздяки, Жиковичи и Семёновичи. Артисты с настроением и огоньком в глазах исполнили известные песни военных лет под баян, а жители деревень с удовольствием им подпевали.

Автор admin 26.04.2023 Выкл.