Месяц: Март 2023

Неделя нулевого травматизма стартовала в Гродненской области

«На основании Госпрограммы «Рынок труда и содействие занятости» на 2021-2025 годы на территории Гродненской области с 6 по 12 марта проводится «Неделя нулевого травматизма». Мероприятие проводится с целью обеспечения безопасности и здоровья работников на рабочих местах,  предотвращения случаев производственного травматизма в организациях (недопущения ни одного случая травмирования в этот период) путем оперативного выявления нарушений норм охраны труда и применения мер по их устранению.    Принципами проведения Недели нулевого травматизма являются: приоритет жизни работника и его здоровье; соблюдение требований законодательных и иных нормативных правовых актов по охране труда; организация регулярного анализа выполнения мероприятий, направленных на достижение полной безопасности труда, постоянное улучшение системы управления охраной труда; активное вовлечение в процесс управления охраной труда, в обеспечение безопасных условий и охраны труда всех работников организации с целью применения современных методов управления охраной труда, направленных на предупреждение несчастных случаев и профессиональных заболеваний, непрерывное совершенствование деятельности по охране труда, доведение до каждого работника его обязанностей по охране труда; обеспечение ответственности руководителей и каждого работника за безопасность труда работающих, безаварийную работу объектов; систематическом информировании работающих о состоянии условий и охраны труда на рабочем месте, существующем риске повреждения здоровья и полагающихся средствах индивидуальной защиты; непрерывная идентификация опасностей, оценка рисков и управление ими на рабочих местах, проведение предупреждающих и корректирующих действий, направленных на предотвращение возникновения несчастных случаев и профессиональных заболеваний. обучения и повышения квалификации работников в области охраны труда; реализации идеи о том, что безопасность труда — дело всех и каждого.

Автор admin 09.03.2023 Выкл.

«Цветы весны»

8 марта работниками филиал «Новоельнянский дом культуры» провели праздничную концертную программу «Цветы весны» посвящённую Международному  женскому дню.             

Автор admin 08.03.2023 Выкл.

Лепшае, любімае і толькі для вас! (+відэа)

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дзятлаўчанкі прымалі віншаванні і песні ад выдатных і таленавітых мужчын раёна. – Дарагія, мілыя, паважаныя жанчыны! Прыміце самыя цёплыя, шчырыя сардэчныя віншаванні з 8 Сакавіка – святам пяшчоты, вясны, любові і дабрыні, – звярнуўся да зямлячак старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Менавіта ў жынчыне, яе дабрыні і чалавечнасці раскрываецца сапраўдная душа ўсяго чалавецтва. Вы даяце нам жыццё, саграваеце сваёй любоўю, падтрымкай і клопатам. Вобраз жанчыны заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем мацярынскай любові, міру і сямейнага дабрабыту. Ваш клопат, цяпло і вялізная ўнутраная энергетыка дапамагаюць нам, мужчынам, дасягаць поспехаў. Кожны дзень нароўні з мужчынамі вы выконваеце складаныя адказныя задачы, дасягаеце новых персанальных вышыняў, але заўсёды застаяцеся захавальніцамі дамашняга ачага. Вы ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні, любыя жыццёвыя складанасці можна пераадолець, калі побач з намі матулі, жонкі, сёстры, дочкі. Вы – невычарпальная крыніца натхнення і жыццёвага стымулу. Са святам вас, нашы любімыя! На працягу канцэртнай праграмы жарты, сюрпрызы, цікавыя прэм’еры і мора добрых песень прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва дарылі Генадзь Суравец, Сяргей Малышчык, Дзмітрый Ёда, Аляксандр Баклушын, Іван Кашко, Андрэй Добыш з сынамі Дзянісам і Яўгенам, Аляксандр Ківуля, Артур Лішык, Валянцін Палухін, Сяргей Рудоль, Валерый Макарчык, ВІА “Гарачыя сэрцы”, якіх гледачы сустракалі авацыямі. Для жадаючых зрабіць здымак на памяць аб мерапрыемстве працавала тэматычная фотазона.

Автор admin 07.03.2023 Выкл.

Дзесяць правілаў бяспекі

Людзям пажылога ўзросту важна адчуваць клопат, але не менш важна і самім быць патрэбнымі і прыноcіць карысць. Ахінуць увагай землякоў “залатога ўзросту”, вырашыць іх надзённыя праблемы, паклапаціцца пра бяспеку дапамагае праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Праз актыўнасць да даўгалецця”. На гэты раз яго арганізатары з праграмай “Дзесяць правілаў бяспекі” з прадстаўнікамі службаў прафілактыкі і аўталаўкай пабывалі ў вёсках Сцяткоўшчына, Вялікія і Малыя Шастакі, Студзераўшчына, Маркавічы, Лядзіны. Інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч нагадаў вяскоўцам, што самымі распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі з’яўляюцца неасцярожнасць, абыякавасць і грэбаванне правіламі перасцярогі, пералічыў самыя актуальныя з іх. Інфармацыяй аб магчымасці атрымання сацыяльнай падтрымкі і кваліфікаванага догляду для адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў і тых, хто жыве адзінока, падзялілася спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Пра здаровы лад жыцця, інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні размову вяла інструктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня. Жыхары з цікавасцю выслухалі спецыялістаў, задалі ім хвалюючыя пытанні, а таксама атрымалі ад гасцей тэматычныя памяткі з падрабязнай інфармацыяй, як абараніць свой дом і сябе ад бяды. Вясёлыя песні і добры настрой вяскоўцам дарылі артысты.

Автор admin 07.03.2023 Выкл.

«НаркоСТОП»

4 марта в отделе по киновидеообслуживанию ГУК «Дятловский РЦК и НТ», прошла тематическая дискотека «НаркоСТОП», посвящённая Международному Дню борьбы с наркоманией и незаконным оборотом наркотиков.             

Автор admin 04.03.2023 Выкл.

Вясну сустракалі залатымі блінамі ды вясёлымі песнямі (+відэа)

У лепшых традыцыях народных гулянняў дзятлаўчане праводзілі зіму і сустракалі вясну. На плошчы 17 Верасня ў райцэнтры гасцей сабрала святочная праграма “Насустрач вясне”, якую падрыхтавалі калектывы і артысты Дзятлаўшчыны. – Даўней , зіму праводзячы, абавязкова бліны пяклі, круглыя, як сонейка, вясёлыя песні спявалі ды гульні гулялі, – пазнаёмілі ўсіх з народнымі традыцыямі вядучыя. – У гэты час забаранялася быць сумным, бо лічылася: хто будзе сумаваць, таму цэлы год не будзе шанцаваць.   З жартамі і песнямі, пажаданнямі ўсім дабра і шчасця запрашалі далучацца да свята ўдзельнікі ансамбля “Мара”, народнага тэатра-студыі гульні “Прымакі”. Яны правялі цікавую віктарыну, гульні, забавы і конкурсы, вадзілі карагоды, спявалі песні. Дзеці і дарослыя далучыліся да ўсеагульнай весялосці: разам з завірухай патанцавалі народны “Ручаёк” і ад душы паскакалі пад сучасныя рытмы разам з узорным тэатрам роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Вялікі асартымент бліноў прапаноўвалі сельгаспрадпрыемствы раёна: з яблыкамі, мясам, грыбамі, шакаладам. Пачаставацца блінамі, выпечкай можна было ў палатцы Дзятлаўскага райспажыўтаварыства. Актыўна ўдзельнічалі дарослыя і дзеці ў бяспройгрышных латарэях, куплялі вырабы народных майстроў, удзельнічалі ў майстар-класе па вырабе талісманаў-абярэгаў.   Разам з землякамі віталі вясну, дарылі ўсім добры настрой песнямі артысты Нэлі Санюк, Марына Міхалоўская, Андрэй Добыш, Аляксандр Баклушын, Наталля Бузук, Таццяна Загорцава, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Ірына Бакшук, народны ансамбль песні “Зараначка”, творчыя калектывы Казлоўшчынскага, Новаяльнянскага дамоў культуры. Гулянне суправаджалася творчымі і спартыўнымі спаборніцтвамі, пераможцы якіх атрымалі памятныя дыпломы і грашовыя падарункі. У конкурсе “Гарачае свята да нас ідзе, бліноў з чаем прынясе” трэцяе месца ў СГФ “АграМілк”, другімі сталі прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы”. Не было роўных кулінаркам КСУП “Жукоўшчына”, якія здзівілі прыгожымі і разнастайнымі стравамі з бліноў. Лепшы сімвал мінулай Зімы атрымаўся ў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава, другое – у Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе – у сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. У “Парадзе саней” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава, другое – у Казлоўшчынскага дзіцячага сада, трэцяе – у Круцілавіцкай сярэдняй школы. У гэтым годзе ўдзельнічалі 9 каманд: РУП ЖКГ, Дзятлаўскага лясгаса, КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, СГФ “АграМілк”, Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, раёна электрычных сетак, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Круцілавіцкай сярэдняй школы, якія змагаліся ў шасці конкурсах. Спаборніцтвы праходзілі вельмі эмацыйна, бурна і азартна.     У біятлонным дартсе перамогу заваявала каманда КСУП “Жукоўшчына”, лепшыя хакеісты і “ваданосы”– у камандзе камунальнікаў, перамогу ў “Дастаўцы бліноў” і “Замыславатай пераправе” атрымалі энергетыкі, у забегу на лыжах-хадунах не было роўных прадстаўнікам “АграМілка”. Пераможцай народнай спартакіяды стала зборная Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, сярэбранымі прызёрамі – прадстаўнікі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”, бронзавымі – калектыў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

Автор admin 04.03.2023 Выкл.