«Конституция моей страны»
15.03. творческие работники филиала «Козловщинского Дома культуры» совместно с работниками Козловщинской горпоселковой библиотеки, провели информационную программу «Конституция моей страны», посвящённую Дню Конституции Республики Беларусь. Для учащихся 7 касса Козловщинской средней школы.
15 марта — День Конституции Республики Беларусь
Конституция Республики Беларусь — Основной закон страны, имеющий высшую юридическую силу и закрепляющий основополагающие принципы и нормы правового регулирования важнейших общественных отношений. Конституция определяет государственное устройство, устанавливает принципы избирательной системы, регулирует образование органов власти, закрепляет права и обязанности граждан. Высшей ценностью Конституция объявляет человека, его жизнь. Конституция Беларуси была принята 15 марта 1994 года. Она впервые в истории белорусской государственности закрепила статус республики как унитарного демократического социального правового государства, установила принципы демократического строя, приоритет прав и свобод человека, главенство международного права. Кроме того, Конституцией впервые в истории страны в системе высших органов государственной власти предусмотрена должность Президента Республики Беларусь. Этот документ заложил прочный правовой фундамент независимости, реализовал стремление белорусского народа быть полноправным хозяином на родной земле. 15 марта ежегодно отмечается государственный праздник — День Конституции Республики Беларусь. Конституция 1994 года действует с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 года, 17 октября 2004 года и 27 февраля 2022 года. Первые изменения и дополнения в Конституцию были внесены в результате проведенного 24 ноября 1996 года республиканского референдума, на который были вынесены два проекта обновленного Основного закона. За проект, предложенный Президентом Беларуси А.Г.Лукашенко, проголосовали 70,5% от общего числа избирателей. За проект Верховного Совета — 7,9% от общего числа избирателей. На основании результатов референдума Конституция была принята в новой редакции. В частности, были перераспределены полномочия между Президентом, парламентом и правительством, расширены некоторые права и свободы. Следующий референдум, на который были вынесены вопросы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь, состоялся 17 октября 2004 года. Его итогом явилось изъятие из части первой статьи 81 Конституции нормы о занятии одним и тем же лицом должности Президента Республики Беларусь не более двух сроков. За новую редакцию части первой статьи 81 Конституции высказались 79,42% граждан от общего числа внесенных в списки для голосования. Третий референдум по вопросу внесения изменений и дополнений в Конституцию был проведен 27 февраля 2022 года по инициативе Президента. На общественное обсуждение был вынесен обновленный вариант Основного закона страны, где было предложено изменить 83 статьи, дополнить текст одной главой о Всебелорусском народном собрании и 11 новыми статьями. Изменения прежде всего затронули вопросы государственного устройства нашей страны. Так, были сформулированы нормы, определяющие статус, порядок формирования и полномочия Всебелорусского народного собрания, который стал высшим представительным органом народовластия. За принятие изменений и дополнений Конституции проголосовали 4 440 830 граждан, что составило 82,86% голосовавших. Президент Беларуси Александр Лукашенко 4 марта 2022 года на торжественной церемонии во Дворце Независимости подписал Решение республиканского референдума по изменениям и дополнениям в Конституцию страны. «Мы создали и приняли уникальный правовой документ. В нем сочетаются традиции и инновации, народовластие, единство управления. Без ложной скромности его можно назвать Конституцией будущего», — заявил белорусский лидер. Лукашенко также отметил, что в историю суверенной Беларуси вписана новая страница — 27 февраля 2022 года состоялся республиканский референдум, на котором абсолютное большинство граждан поддержало предложенные конституционные поправки. «А это значит, что событие войдет в учебники как очередная веха развития суверенной страны. И очень символично, что обновленный Основной закон вступит в силу 15 марта — в День Конституции Республики Беларусь», — сказал Президент Беларуси. Конституция Республики Беларусь воплощает в себе преемственность и опыт многовекового исторического пути Беларуси, знаменует новый этап в политическом и социально-экономическом развитии страны. Она основывается на неотъемлемом суверенном праве белорусского народа иметь свою государственность и быть полноправным субъектом мирового сообщества. Белорусская Конституция гарантирует каждому гражданину свободы и права, необходимые для созидательного труда, достойной жизни и гармоничного всестороннего развития личности.-0-
Кіно, танцы, сямейныя святы
У кожным горадзе ёсць свае цэнтры прыцягнення, дзе прыемна адпачыць і правесці вольны час. Чым вабіць у Дзятлаве гараджан і гасцей аддзел па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, расказала загадчыца ўстановы Ірына Сарачынская: – Наш аддзел пачаў сваё існаванне пасля рэарганізацыі кінатэатра “Спадарожнік” і скасавання КУКП “Дзятлавакінавідэасетка” ў 2020 годзе. Спачатку было складана займець наведвальнікаў, бо многія не падазравалі, што ўстанова працуе. Каб заявіць пра сябе, разам з метадыстам Кацярынай Сарачынскай, культарганізатарам Аксанай Анушкевіч стварылі бестэрміновы праект “Дзеці. Моладзь. Сям’я”. Асаблівы ўхіл зрабілі менавіта на падрастаючае пакаленне, бо гэта наша будучыня. Пачаць вырашылі з сямейных урачыстасцяў для самых маленькіх, для гэтага аднавілі работу міні-кафэ “Мікс”. Па першым часе ладзіць у нас дні нараджэння запрашалі дзяцей знаёмых, затым у якасці надзейнай рэкламы спрацавала “сарафаннае радыё”, цяпер амаль кожныя выхадныя ў нас ёсць кліенты. Робім усё, каб дні нараджэння праходзілі цікава і запамінальна: нашы работнікі рыхтуюць фотазону, зону адпачынку, спецыяльную дзіцячую дыскатэку, для якой набылі “сярэбранае шоу” – лёгкія бліскучыя стужачкі, з якімі вельмі любяць гуляць маленькія наведвальнікі. Нядаўна набылі новыя забаўкі – мыльныя бурбалкі і бадмінтон. Прапаноўваем згуляць і ў папулярны з ранейшых часоў аэрахакей. Наш адміністратар Святлана Рымша распрацоўвае насычаныя праграмы дзіцячых святаў з конкурсамі і віншаваннямі, якія вельмі падабаюцца малечы і іх бацькам, таму запіс кліентаў фарміруецца наперад. Традыцыйнымі сталі выпускныя вечарыны для дзіцячых садоў і пачатковых класаў. Сёлетні год не выключэнне – чакаем заказаў. Пры жаданні можам сустрэць і выпускнікоў 11 класаў, бо практыкуем такую паслугу, як “выязны рэстаран” па дамоўленасці з кафэ “Паніква”, якое прадастаўляе гарачыя стравы і афіцыянтаў для арганізацыі свята на базе нашай установы. – Якія вашы паслугі запатрабаваны ў моладзі? – Для падлеткаў і маладых людзей па выхадных з 19 да 22 гадзін у нас праходзяць тэматычныя дыскатэкі, у тым ліку прафілактычнай скіраванасці з інфармацыйнай часткай, фотазонамі, нават бітвамі дыджэяў, адначасова працуе кафэ, дзе можна пасядзець за кубачкам чаю. Летам плануем арганізаваць дыскатэкі яшчэ і для малечы. Актыўна наведваюць нашы мерапрыемствы падлеткі, з якімі ладзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Увогуле імкнёмся ўлічваць галоўныя пажаданні моладзі, для чаго вывучаем патрэбы і запыты, у тым ліку музычныя. Для гэтага ёсць скрыначка пажаданняў, куды юныя наведвальнікі апускаюць свае прапановы. Радуе, што змаглі “адарваць” іх ад тэлефонаў, што ім палюбілася танцаваць. Яшчэ запатрабаваны наш більярд, набывае папулярнасць сумесны прагляд кінастужак “на вялікім экране”. Свежую афішу навінак і прапановаў можна ўбачыць як на інфармацыйных стэндах установы, так і на старонцы ў Instagram. Падабаецца гасцям і адпачынак у міні-кафэ “Мікс”, дзе можна заказаць каву з кавамашыны, чай, гарачы поп-корн, прысмакі. Праводзім прывабныя акцыі для пакупнікоў: “Падвойваем радасць” – пры пакупцы прадукцыі кафэ на 5 рублёў у суботні вечар уваход на дыскатэку ўжо бясплатны, “Шчаслівы пакупнік” – пастаянныя кліенты кафэ атрымліваюць салодкія прызы. – Раскажыце пра сямейныя формы адпачынку. – У рамках праекта ў нядзелю ў 17 гадзін працуе клуб “Кінасям’я”, калі збіраюцца некалькі сем’яў, выбіраюць з кінатэкі і глядзяць любую стужку. Для маленькіх дзетак, якім цяжка ўседзець у зале, мы на гэты час знаходзім забавы – размалёўкі, аэрахакей, атракцыён-матацыкл, іншыя. Затым у дарослых і малечы ёсць магчымасць пасядзець за чаем у кафэ. У чацвер у 17 гадзін прапануем наведвальнікам дакументальны кінацыкл “Легенды спорту” пра вядомых спартсменаў. Наш праект ужо правераны часам і быў прадстаўлены на абласным выязным семінары, які праходзіў у Дзятлаве ў 2021 годзе. Увогуле на базе ўстановы зараджаецца своеасаблівы сацыяльна-забаўляльны цэнтр па арганізацыі вольнага часу з ухілам на непаўналетніх і моладзь, якіх прывабліваюць дыскатэкі, кінасеансы, тэматычныя праграмы, адпачынак у міні-кафэ. У канікулярны час работа актывізуецца: штодзень ладзім дзіцячыя кінасеансы, запрашаем да сябе адпачывальнікаў летнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў. Па магчымасці з кіналекторыямі стараемся выязджаць у сельскія ўстановы адукацыі, абслугоўваем па дзве на месяц. – Як удаецца быць паспяховымі? – Наш калектыў – гэта 8 аднадумцаў, у кожнага вялікая зона адказнасці. Многіх назвала, яшчэ варта адзначыць вопытнага, адказнага, энергічнага кінамеханіка Наталлю Лях, добрасумленнага, стараннага відэадэманстратара-касіра Марыну Жых, якая выязджае ў сельскія школы, працавітага камунікабельнага бармена Ганну Шышко, якая ўмее нават самым юным наведвальнікам падабраць пачастунак. Нельга не ўзгадаць нашу прыбіральшчыцу Лідзію Гемза, якая сочыць за чысцінёй, парадкам і ўтульнасцю. Мы – зладжаная каманда, якой па сілах любыя задачы і планы. – Ці сутыкаецеся з цяжкасцямі ў рабоце? – На жаль, яны ёсць: у аддзела адсутнічае свая машына, каб выязджаць на раён, даўно не папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база, хацелася б абнавіць апаратуру для дыскатэкі, перацягнуць більярдны стол і набыць новыя кіі, не вельмі аператыўна да нас даходзяць кінанавінкі. – Што ў планах надалей? – Стварыць свой музейны куток, бо маем ранейшую апаратуру, кінаўстаноўкі, ёсць і старажылы, якія дапамогуць з напісаннем экскурсіі. Гэта актуальна, бо да нас часта заходзяць госці, прыязджаюць адпачывальнікі з санаторыя “Радон”, іншагароднія, нават іншаземцы. Наведванням спрыяе зручны графік работы: працуем з аўторка па нядзелю з 8 да 23 гадзін, у панядзелак – з 8 да 17 гадзін, абедзенны перапынак з 13 да 14 гадзін. Заходзьце.
Каб на парозе хаты сустракала мама
У сакавіку нашай матулі, бабулі, прабабулі Любові Іванаўне Белавус, якая жыве ў вёсцы Буйкі, споўнилася 90 гадоў. Гэта шчырая, мудрая, добразычлівая жанчына, якая пражыла нялёгкае жыццё. Рана пачала працаваць. Выйшла замуж. Нарадзіла чатырох дзяцей, у 35 гадоў засталася ўдавой. Аднак яна выцерпела ўсё. Трох дачок навучыла гатаваць, вязаць, шыць. Адзінага мужчыну ў нашай сям’і, сына Міхаіла, – касіць, выконваць мужчынскую работу. Усе дзеці выраслі, атрымалі адукацыю, стварылі свае сем’і. Цяпер Любоў Іванаўна мае 8 унукаў, 10 праўнукаў. Яна вядзе актыўны лад жыцця. Матуля не паддаецца хваробам, у такім узросце яшчэ ездзіць на веласіпедзе. А як жа без яго паспееш усё зрабіць? І царкву трэба наведаць, ды і сяброўку адзінокую без увагі не пакінуць. Яна дапамагае не толькі сваім, але і чужым, проста знаёмым. Каму добрым словам, каму парадамі, каму травамі-лекамі, агароднінай. У яе хапае дабрыні, душэўнага цяпла для ўсіх. Сакрэт свайго даўгалецця матуля бачыць у тым, што ўсё сваё жыццё яна жыве з Богам у душы. Ніколі не жадала людзям дрэннага, даравала крыўды. Рабі другім дабро, і яно вернецца да цябе – такі дэвіз нашай матулі. – Маліцеся Богу, даруйце крыўды, не жадайце зла людзям, не затойвайце ў сэрцы помсты, – так павучае матуля сёння ўнукаў і праўнукаў. Кожны вечар яна моліцца за нас усіх, і з яе малітвамі нам лягчэй ісці па жыцці. Побач з ёю кожны становіцца дабрэйшым і святлейшым. Дарагая матуля, бабуля, прабабуля, Любоў Іванаўна Белавус. Усе тавае родныя віншуюць цябе з днём нараджэння. Мы жадаем табе здароўя, аптымізму, дабра. Жыві, любая, доўга-доўга і радуй нас сустрэчай на парозе роднай хаты.
Запрашаем да ўдзелу у фестывалі дзіцячай творчасці «Шлях да поспеху».
Паважаныя сябры! 1 мая 2023г. у Цэнтры культуры г. Дзятлава, адбудзецца фестываль дзіцячай творчасці «Шлях да поспеху». Запрашаем да ўдзелу усіх жадаючых ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў (уключна). Чакаем ад вас заяўкі і яркія, цікавыя нумары. Галоўнае-гэта ваша жаданне і натхненне!!!
І кланяліся ў ногі каласы
80 гадоў пражыў у родным аграгарадку Парэчча і амаль 40 з іх шчыра адпрацаваў у мясцовай гаспадарцы наш зямляк Філіп Паўлоўскі. За высокія дасягненні ў рабоце Філіп Сцяпанавіч неаднаразова адзначаны рознымі ўзнагародамі, сярод якіх дзяржаўны ордэн “Знак пашаны СССР”, знакі “Ударнік ХІ пяцігодкі”, “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва-1977”, значок “Ударнік камуністычнай працы”, нагрудны знак СССР “За поспехі ў народнай гаспадарцы”. Павіншаваць гэтага паважанага і працавітага чалавека з юбілейным днём нараджэння ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” прыехалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Бакшук і Марына Варган, музычным суправаджэннем іх забяспечваў Іван Кашко. Шаноўнаму імянінніку зычылі моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, сямейнага дабрабыту, увагі і клопату родных людзей, бадзёрасці духу яшчэ на многія гады. – Змалку зусім не бязвоблачным было маё жыццё, – прагартаў юбіляр старонкі сваёй біяграфіі. – Бацька памёр, пакінуўшы на руках маці траіх маленькіх дзяцей: мне, старэйшаму, тады споўнілася ўсяго сем гадоў, а малодшай сястрычцы – два тыдні ад нараджэння. Безумоўна, матулі было складана ставіць нас на ногі, а замуж яна другі раз так і не выйшла. Як старэйшы мужчына ў хаце, ужо ў гэтым узросце я пачаў пасвіць кароў у чужых людзей. Чатырнаццацігадовым падлеткам уладкаваўся рознарабочым у калгас, які раней насіў імя Сяргея Кірава, цяпер гэта КСУП “Хвінявічы”. Яшчэ да арміі пасябраваў з прывабнай мясцовай дзяўчынай з прыгожым іменем Браніслава. Калі ж прыспеў час ісці служыць, ужо ведаў, што яна збіраецца дачакацца яго з арміі. У 1963 годзе юнаку прыйшла павестка. Прызываўся ён у Ленінград, у школу малодшых афіцэраў. Праўда, скончыць яе Філіпу Паўлоўскаму так і не давялося: вельмі хутка навабранцаў накіравалі ў “маленькую камандзіроўку”. Маладыя салдаты нават не здагадваліся, што яна акажацца сакрэтнай і зацягнецца на доўгія тры гады (столькі на той час служылі ў арміі). Наш зямляк трапіў на Фінскую граніцу – Кольскі паўвостраў, які знаходзіцца на поўначы Расіі ў Мурманскай вобласці, большая частка тэрыторый –гэта Запаляр’е, адсюль і суровы клімат, калі нават летам нечакана можа выпасці снег. Аднак выпрабаваннем для савецкіх салдат было зусім не надвор’е, а напружаная абстаноўка на прыгранічных тэрыторыях, таму ўвесь час службы, як прызнаецца Філіп Сцяпанавіч, хлопцам трэба было быць напагатове. Суровыя мясціны не любілі слабых духам людзей. Затое моцным тут было салдацкае братэрства, калі юнакі з розных куткоў Савецкага Саюза сябравалі, падтрымлівалі адзін аднаго, ва ўсім дапамагалі. Плюсам службы для беларуса Філіпа таксама стала атрыманне спецыяльнасці зваршчыка з наступным удасканаленнем прафесійных навыкаў за кошт армейскіх заданняў. Дзякуючы новай спецыяльнасці на малой радзіме ён змог уладкавацца на машынна-трактарную станцыю ў Міроўшчыну, дзе атрымаў яшчэ і пасведчанне трактарыста. Дачакалася свайго каханага і Браніслава Рыгораўна – праз месяц яны згулялі вяселле, дабудавалі дом, дзе жывуць і па сённяшні дзень. Паступова жыццё наладжвалася, трымалі вялікую гаспадарку. Каб для дамашніх жывёл было сена і кармы, Філіп Сцяпанавіч перайшоў працаваць механізатарам у калгас. Умела і старанна вадзіў трактар і камбайн, у сезон шчыраваў на палетках ад цямна да цямна, быў сапраўдным воінам хлебных палёў, якому ў ногі кланяліся важкія каласы. За шчырую ўдарную працу ў гаспадарцы Філіпа Паўлоўскага шанавалі і паважалі, яго імя амаль не сыходзіла з Дошкі гонару, неаднаразова ўмелага механізатара адзначалі не толькі заслужанымі ўзнагародамі, але і пуцёўкамі на адпачынак у санаторыі, была нават турыстычная – у Ленінград. Так непрыкметна, сезон за сезонам, на калгасных палях праляцелі амаль 40 працоўных гадоў. З утульнага “бацькоўскага гнязда” ў вялікае жыццё годнымі людзьмі пайшлі сын і дачка, бабулю і дзядулю сёння радуюць трое ўнукаў, падрастае паўтарагадавалы праўнучак – любімец сям’і. Філіп і Браніслава Паўлоўскія не абдзелены ўвагай родных людзей і землякоў, а таму і юбілейны дзень нараджэння гаспадара быў багаты на цёплыя віншаванні, добрыя пажаданні і візіты гасцей. Год назад сямейная пара Паўлоўскіх адсвяткавала смарагдавае вяселле і ўпэўнена набліжаецца да брыльянтавага юбілею сумеснага жыцця, шануючы і падтрымліваючы адзін аднаго. Як прызнаецца Філіп Сцяпанавіч, спрыяльная сямейная атмасфера – гэта адзін са складальнікаў формулы яго даўгалецця, яшчэ сярод яе “інгрэдыентаў” – добразычлівыя адносіны да людзей і працавітасць. У свае паважаныя 80 гадоў наш зямляк стараецца не здаваць пазіцый, не спяшаючыся, працуе па гаспадарцы, разам з жонкай яшчэ трымае казу і курэй, садзіць агарод. Сучаснай моладзі са свайго жыццёвага вопыту Філіп Паўлоўскі раіць нястомна радавацца жыццю, бо цяпер яно сапраўды шчаслівае і шчодрае на выгоды, не тое што ў часы яго маладосці, а таксама берагчы ўсё, што маем, каб не страціць і не шкадаваць аб гэтым. Не шукаць свайго шчасця далёка, бо яно побач – у сэрцы чалавека і на яго роднай зямлі.
«Вясна — гэта казка. Вясна — гэта песня»
12 сакавіка ў філіяле «Новаяльнянскага Дома культуры» прайшло мерапрыемста пад назвай «Вясна — гэта казка. Вясна — гэта песня» , для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Эпатажны блюз»
Кинотеатр «Спутник» приглашает провести праздники для детей.
Кинотеатр «Спутник» приглашает провести праздники для детей (дни рождения и другие праздничные даты)В программе:✨просмотр фильмов и мультфильмов ✨ «сладкий» стол в мини-кафе «Микс»✨ дискотека ✨ «серебряное» шоу ✨аниматоры, герои любимых сказок, фокусник✨настольная игра «Аэрохоккей»Мы ждём ваших заказов! Справки по телефону:📞61569
Мастер-класс по танцу «Зумба»
10 марта в ГУК «Дятловский районный Центр культуры и народного творчества» прошел мастер-класс по танцу «Зумба», в рамках проекта «Новая Я».
«Любимым женщинам»
08.03 в отделе традиционного искусства и ремесел ГУК «Дятловский РЦКиНТ» прошла выставка «Любимым женщинам», посвященная Международному женскому дню.