Пажаданні для доўгажыхара
Свае падарожжы па аддаленых вёсках Дзятлаўшчыны прадаўжае праект “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз яго маршрут быў пракладзены ў вёску Харабровічы. Знайшлася і адметная нагода: свой 98-ы дзень нараджэння святкаваў мясцовы доўгажыхар Сяргей Рабец. Самыя цёплыя віншаванні, шчырыя пажаданні, вясёлыя песні прагучалі для Сяргея Фёдаравіча ад Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук і Таццяны Янушкевіч. Земляку шаноўнага ўзросту госці зычылі здаровага даўгалецця, душэўных cіл, бадзёрасці духу, клопату блізкіх людзей. Шмат выпрабаванняў было на жыццёвым вяку імянінніка, многія з іх да гэтага часу бярэдзяць яго сэрца, асабліва тыя, што звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Калі яна пачалася, Сяргей Рабец быў падлеткам, а таму ў час акупацыі разам з іншымі маладымі землякамі яго вывезлі на работы ў Германію, ён з’яўляецца непаўналетнім вязнем. Пра перыяд жыцця ў чужой краіне расказвае не вельмі шмат, але ў дзіцячую памяць урэзаліся пачуцці голаду, прыгнечанасці, пастаяннай стомленасці. Як зазначае, і сярод ворагаў людзі сустракаліся розныя: адзін мог і за вясёлы настрой перацягнуць бізуном па плячах, іншы ж дазваляў крыху адпачыць. Шкадавалі галодных падлеткаў-вязняў і некаторыя нямецкія “фрау”. Паколькі карміць такіх работнікаў насельніцтву было строга забаронена, то жанчыны ўпотай клалі для іх прадукты ў розных месцах. Дзеці знаходзілі і падмацоўвалі свае сілы. Моцны малады арганізм Сяргея не даў яму загінуць ад голаду і хваробаў, Бог збярог ад куляў і бамбёжак. Вярнуўшыся на малую радзіму, юнак адпачываў не доўга, бо прыспеў час ісці ў армію на тэрміновую службу, яна тады доўжылася 3 гады. Увесь гэты час наш зямляк адслужыў у расійскім Тамбове на аэрадроме. Дома на Дзятлаўшчыне чакала працоўная вахта. Спачатку Сяргей Рабец пайшоў на перавозку лесу. У час такіх вандровак неаднойчы даводзілася кватараваць у розных гаспадароў. Так у вёсцы Хамічы пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй Іванаўнай, якая на некалькі гадоў была малодшай за яго, а спадабалася за бойкі характар. Поруч прайшлі праз доўгае сямейнае жыццё, але больш за дзесяцігоддзе Сяргей Фёдаравіч крочыць па ім адзін. Цяпер бацьку даглядае сын Сяргей, а ўсяго з жонкай на ногі яны паставілі чацвёра дзяцей, ёсць у доўгажыхара па 8 унукаў і праўнукаў, адзін прапраўнук. Пасляваенную маладосць і працоўныя гады пастухом у гаспадарцы, хаця і былі яны няпростымі, імяніннік узгадвае як самы шчаслівы свой час, любіць паўтараць: “Добра, весела было ў вёсцы”. Расказвае, што яго Марыя была здатнай гаспадыняй, смачна гатавала, сама выпякала духмяны хлеб на аеры, а па святах – пірагі з розным начыненнем. Усе стравы для вялікай сям’і гатавала ў печы, таму і атрымліваліся яны на дзіва смачнымі. Узімку хадзіла з жанчынамі на вячоркі, дзе разам пралі і ткалі. Яшчэ Сяргей Фёдаравіч памятае ранейшыя вясковыя танцы і святы са скрыпкай і гармонікам, зазначае, што ладзіліся яны звычайна ў самай прасторнай хаце, пад святло газоўкі, бо электрычнасць у вёсках з’явілася не адразу. Цікава праходзілі і мясцовыя вяселлі, прычым яго жонка Марыя таксама была на іх у ліку музыкаў – садзілася за барабан. Аптымізм, працавітасць і разважлівасць Сяргей Рабец лічыць складальнікамі свайго сакрэту даўгалецця, раіць і цяперашняй моладзі займець такія якасці, а яшчэ жадае сучаснікам, каб яны ніколі не зведалі тых жахаў вайны, праз якія давялося прайсці яму самому.
«Не стареют душой ветераны» г. Ивье
«Не стареют душой ветераны» г. Ивье 18 марта в г. Ивье прошёл областной фестиваль народного творчества ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны», в котором принял активное участие народный хор ветеранов труда «Ветараны в строю» ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества», художественный руководитель Шостко Татьяна Викторовна.
Ансамбль цыганской песни «Бахталачи» в агрогородке Кошелево
Настоящее шоу устроили в агрогородке Кошелево Новогрудского района. ансамбль цыганской песни «Бахталачи» и детский театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества».
Каго захапілі “нотныя” баталіі?
Цёплая сустрэча сяброў у фармаце музычнай шоу-праграмы “Адгадай мелодыю” прайшла на Дзятлаўшчыне. Яна ладзілася паміж камандамі гасцей з аматарскага аб’яднання “Кропелька шчасця” Слонімскіх цэнтра культуры і аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў суседняга раёна, а таксама гаспадароў пляцоўкі – аматарскага аб’яднання “Крыніца натхнення” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці і аддзялення для асаблівых людзей “Праменьчык”. Яго загадчыца Алена Калюцік павітала ўдзельнікаў сустрэчы і пажадала добра правесці час разам у прыемнай сяброўскай атмасферы. Дзякуючы намаганням творчага калектыву Новаяльнянскага дома культуры, для музычнай шоу-праграмы былі падабраны цікавыя і актуальныя заданні. Удзельнікі каманд з задавальненнем адгадвалі знаёмыя мелодыі, разам з вядучымі спявалі любімыя песні. Па выніках гульнявых тураў перамога ў конкурсе дасталася сланімчанам, але зарад бадзёрасці, цудоўны настрой, а таксама дыпломы ўдзельнікаў і падарункі атрымалі ўсе без выключэння канкурсанты. Завяршылася сустрэча на прыемнай ноце: вясёлай дыскатэкай і абменам падарункамі паміж камандамі.
Па пашпарты – на раённае свята
У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзень Канстытуцыі, Год міру і стварэння ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 19 юных жыхароў нашага раёна, якім споўнілася 14 гадоў. Паводле новай традыцыі пераемнасці моладзевых арганізацый краіны яшчэ 26 навучэнцаў сярэдніх школ № 1 горада Дзятлава і Круцілавіцкай развіталіся з піянерскімі гальштукамі і ўступілі ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Святочнае мерапрыемства і канцэрт прайшлі ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. З дзяржаўным святам прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за стагоддзі яе гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця. Абапіраючыся на Асноўны закон наша краіна ўпэўнена прайшла праз няпростыя выпрабаванні, захаваўшы сваю цэласнасць і незалежнасць. Асноўная ідэя Канстытуцыі ў тым, што дзяржава павінна служыць грамадству і людзям, працаваць на іх дабрабыт і поспех. Цяпер мы завяршаем важную работу па разгалінаванні паўнамоцтваў, умацоўваючы мясцовае самакіраванне і органы ўлады. Сутнасць улады любога ўзроўню – работа для народа, і наша задача – дабівацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар раёна і краіны заўсёды адчуваў абарону закона, кожная сям’я была сацыяльна абароненай. Акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” адметная яшчэ і тым, што ў рамках яе з ініцыятывы Прэзідэнта краіны юнакам і дзяўчатам уручаюцца падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Іх у Дзень Канстытуцыі, а таксама пашпарты і сувеніры ад раённага савета ветэранаў чатырнаццацігадовым дзятлаўчанам уручылі Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Святлана Гоман, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Ад імя равеснікаў за віншаванні падзякавала навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы Карына Лабейка, паабяцала, што моладзь вучобай і добрымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны, захоўваць гістарычную памяць і спрыяць працвітанню Рэспублікі Беларусь. Новых адкрыццяў, яркіх здзяйсненняў, цікавых спраў у Год міру і стварэння юным грамадзянам пажадалі лідары раённых арганізацый ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” Ірына Мішчанка і Кацярына Хілімончык, а тым, хто развітаўся з піянерыяй і ўступіў у моладзевае аб’яднанне, яны перадалі салодкія падарункі.
«Основной закон моей страны -Конституция»
15 марта в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла информационно- познавательная программа «Основной закон моей страны -Конституция», посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь.
«Конституция-символ эпохи»
15 марта коллектив «Новоельнянского Дома культуры» провели акцию «Конституция-символ эпохи», посвящённую Дню Конституции Республики Беларусь, для учащихся Новоельнянской средней школы.
«Наша Спадчына»
15 марта в отделе традиционного искусства и ремёсел прошла интерактивная программа «Наша Спадчына» , посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь.
Конституция страны-фундамент государства»
15 марта творческим коллективом сектора нестационарного обслуживания населения Дятловского районного Центра культуры и народного творчества, совместно со специалистом библиобуса Дятловской районной библиотеки была организована и проведена встреча-диалог «Конституция страны-фундамент государства», посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь, для жителей отдалённых деревень: Руда Яворская, Гута, Капти, Скрунди, Черлёнка, Подвеликое. Во время встречи с жителями деревень велась речь, о значении основного закона как для страны в целом, так и для каждого гражданина нашей республики, а также была представлена тематическая выставка «Конституция — гарант свободы человека и гражданина».
«Обязан и имею право»
15 марта в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла информационно-познавательная программа «Обязан и имею право», ко Дню Конституции Республики Беларусь