«Весенние фантазии»
26 марта в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла концертная программа «Весенние фантазии».
Узнагароды і падарункі тым, хто дорыць нам чысціню, цяпло і камфорт! (+відэа)
Напярэдадні прафесійнага свята работнікі Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гасцей і артыстаў Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў. Урачыстасць праходзіла ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, звяртаючыся да прысутных са сцэны, пажадаў, каб дабрабыт і росквіт сталі дастойнымі ўзнагародамі за працу работнікаў жыллёва-камунальнай службы. – Сфера самая шматгранная і складаная, тут выпадковых людзей не бывае, працуюць толькі тыя, хто ведае і любіць сваю справу. Жадаю, каб на ваш адрас гучалі добрыя словы, у сем’ях быў спакой, а арганізацыі – фінансавага працвітання. Райвыканкам заўсёды быў вашым тылам, і надалей можаце спадзявацца на нашу падтрымку, – сказаў Андрэй Уладзіміравіч. Кіраўнік раёна ўзнагародзіў Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта: бухгалтара Наталлю Саўчыц, вадзіцеля пагрузчыка Алега Панасенкава, спецыяліста па кадрах Таццяну Лагун; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта: аператара кацельні Фёдара Грышука, слесара па эксплуатацыі і рамонце абсталявання Дзмітрыя Жыдко, тынкоўшчыка Максіма Ківачука, сартыроўшчыка другаснай сыравіны Ірыну Крывагуз. Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Моцнага вам здароўя, міру, сонечных дзён, удачы ў вашай няпростай і вельмі патрэбнай працы. Ад вашых намаганняў і старанняў залежыць дабрабыт дзятлаўчан.Аляксандр Станіслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў: бухгалтару Марыі Ерамейчык, начальніку жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнага ўчастка гарпасёлка Казлоўшчына Віктару Цярэшку, трактарысту Яўгену Шмыгіну; Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў: аператару кацельні Юрыю Бортка, трактарысту Леаніду Касачу, прыбіральшчыцы памяшканняў Марыі Мешкевіч, вадзіцелю пагрузчыка Сяргею Юркевічу. Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк падзякаваў работнікам і ветэранам сваёй арганізацыі за тое, што яны зрабілі і працягваюць рабіць на карысць роднага горада і раёна, і ўручыў узнагароды ад Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абласнога и раённага прадпрыемстваў ЖКГ. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Аляксандр Адамчык уручыў падзякі прафсаюзнаму актыву камунальнікаў. Госць свята, нядаўна яшчэ работнік РУП ЖКГ, а зараз дырэктар Дзятлаўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” Васілій Шпакоўскі павіншаваў калектыў камунальнікаў з надыходзячым святам, уручыў каштоўны падарунак для Новаяльнянскага ўчастка. А таксама Васілій Іванавіч перадаў шчырае прывітанне, пажаданне аптымізму і станоўчага настрою цудоўным дзятлаўскім людзям, поспеху РУП ЖКГ ад былога старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Івана Крахмальчыка, які зараз узначальвае прадпрыемства “Гроднааблпаліва”. За цудоўны віншавальны канцэрт дырэктар РУП ЖКГ Васіль Пяцюк падзякаваў супрацоўнікам Навагрудскага цэнтра культуры і перадаў ім падарунак і кветкі.
«Мисс Непоседа»
23 марта в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла музыкально-развлекательная программа «Мисс Непоседа»
Хатынь – несуцішны боль у сэрцы беларусаў
22 сакавіка споўнілася 80 гадоў з таго трагічнага дня, калі невядомая беларуская вёска Хатынь была спалена разам з мірнымі жыхарамі, стаўшы для грамадскасці ўсяго свету сімвалам бязмерных выпрабаванняў беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, увасабленнем некалькіх соцень беларускіх вёсак, знішчаных карнікамі. У дзень памяці і смутку каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. На свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, сілавых структур, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада, каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады. – На месцы былой вёскі ў 1969 годзе быў адкрыты Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”, у якім захоўваецца зямля з населеных пунктаў, спаленых карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – зрабілі экскурс у гісторыю вядучыя Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб. – Адзіны дарослы сведка трагедыі 56-гадовы Іосіф Камінскі стаў прататыпам вобраза для вядомага помніка “Няскораны чалавек”. Шасціметровая скульптура беларускага селяніна сімвалізуе чалавека, які з агню вынес цела мёртвага сына і нясе яго праз гады, прамаўляючы вечнае пракляцце любому злу на Зямлі. Аб тым, што і ў нашым раёне ёсць вёскі-сёстры Хатыні, удзельнікам мерапрыемства нагадаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Трагічны след Вялікая Айчынная вайна пакінула і на Дзятлаўшчыне: было знішчана 7 вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні. Гэта Ліпічанская Пушча, Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Трахімавічы, Гарадкі. У перыяд фашысцкай акупацыі было знішчана каля дзвюх тысяч мірных жыхароў нашага раёна. Такія трагічныя месцы, як мемарыял “Дзеці ліхалецця”, сталі для нас свяшчэннымі. Паважаныя землякі, занадта дарагой цаной дасталася нашаму народу перамога ў Вялікай Айчыннай вайне. Памяць аб загінулых навечна застанецца ў нашых сэрцах, мы перададзім яе сваім дзецям, каб вайна не паўтарылася. Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула заклікалі маладое пакаленне і дарослых заўжды помніць трагічныя старонкі нашай гісторыі і берагчы мір на Зямлі. Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінулых, абараняць праўду аб той страшнай вайне, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны. Брацкія магілы і мемарыялы нагадваюць нам аб тым, што мы ніколі не павінны дапусціць паўтарэння падобных трагедый. У пацверджанне гэтаму дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла. https://youtu.be/TACG9n3b6EQ https://youtu.be/1eLcieg76L4
«Мы сгорели живыми в огне»
22 марта работники филиала «Новоельнянский дом культуры» провели информационно-познавательный час «Мы сгорели живыми в огне», для учащихся Новоельнянской средней школы.
«Звон Хатыни»
22 марта в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошёл час-реквием «Звон Хатыни» с просмотром документального видеофильма, посвященный 80-ой годовщине трагедии в Хатыни.
«Мы помним»
22 марта 2023 года филиал «Козловщинский ДК» провел митинг «Мы помним», в д. Городки и д. Трахимовичи Козловщинского с/Совета, посвященный 80-ой годовщине трагедии в Хатыни.
«Хатынь. Это должен помнить каждый»
22 марта в филиале «Даниловичский Дом культуры» совместно с библиотекарем Ж. Курьян прошёл информационно-познавательный час «Хатынь. Это должен помнить каждый.», посвященный 80-ой годовщине трагедии в Хатыни.
Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа
Вялікая Айчынная вайна пакінула беларускаму народу цяжкую спадчыну – памяць аб страшных трагедыях людзей, якія сталі сведкамі і ахвярамі жахлівых злачынстваў фашызму. Мы ніколі не змірымся з болем бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці. Нам ніколі не забыць страху і бездапаможнасці дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што ў яго забіраюць жыццё. Немагчыма дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, слёзы хлопчыка, які знайшоў выратаванне пад целам забітай маці. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы па-зверску знішчаных вёсак. Аплакваючы ахвяр жудасных падзей, аплакваем кожнага трэцяга жыхара Беларусі, які загінуў у час Другой сусветнай вайны. Гэты боль назаўжды застанецца ў нашых сэрцах як памяць аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці. І няма ім апраўдання. Занадта дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу. Гістарычную памяць аб страшных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці, як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця. Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа, які выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне, кажам усім: “Няхай журботныя званы Хатыні гучаць і засцерагаюць ад паўтарэння страшнай трагедыі. Няхай іх металічны плач данясецца да куткоў зямлі, дзе сёння забыліся пра тое, што жыццё – вышэйшы дар, а мір – самая вялікая каштоўнасць. Мы павінны гэта памятаць заўсёды!” Такія пранікнёныя, кранальныя словы прагучалі ў звароце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа з нагоды гадавіны хатынскай трагедыі. 433 вёскі, знішчаныя разам з жыхарамі, здолелі адрадзіцца пасля вайны. Іх назвы ўшанаваны на сімвалічных “дрэвах жыцця”. Яны нібыта прарастаюць з зямлі, толькі замест галінак і лісця – назвы вёсак. А за імі як сімвал вечнага адраджэння жыцця і неўміручасці нашага народа – застылы ў бетоне зруб дома, які пачынаюць будаваць. Няма ў Беларусі такой сям’і, якую б не закранула вайна. Кожны, хто загінуў, камусьці быў бацькам ці маці, мужам або жонкай, сынам ці дачкой, братам ці сястрой. Самая крывавая вайна XX стагоддзя забрала ў нас 2 мільёны 230 тысяч чалавек – кожнага трэцяга жыхара Беларусі. І мы не павінны ніколі забываць пра гэта. За гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна фашысты знішчылі 23 населеныя пункты, з іх 7 – цалкам: Вялікая Воля, Малая Воля, Трахімавічы, Ліпічанская Пушча, Дубраўка, Гарадкі, Дубароўшчына. Пасля карных аперацый сельскае насельніцтва раёна зменшылася на чвэрць. Мы павінны і абавязаны перадаць гэту памяць нашчадкам, каб падобныя трагедыі больш не паўтарыліся. І ў рамках крымінальнай справы, якая расследуецца Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па генацыдзе беларускага народа, мы будзем даводзіць да ўсёй міжнароднай грамадскасці факты тых злачынстваў, якія здзейснілі нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя на беларускай зямлі.
Антаніна Каско: “Каб неба было мірным”
Доўгі жыццёвы шлях да свайго юбілейнага 90-га дня нараджэння прайшла наша шаноўная зямлячка, жыхарка аграгарадка Гезгалы Антаніна Каско. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці да доўгажыхаркі па сакрэты даўгалецця і жыццёвую мудрасць завіталі артысты Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, да якіх з падарункам далучылася старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, яна ж загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей ЦСАН Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк, а таксама пляменніца юбіляркі Галіна Чура. Павіншаваў Антаніну Аляксееўну і падзякаваў ёй за больш чым 40 гадоў працоўнай дзейнасці, значная частка якой прайшла менавіта на тэрыторыі цяперашняга Жукоўшчынскага сельсавета, старшыня сельвыканкама Валерый Верамейчык. Сустрэча атрымалася па-сямейнаму цёплай і шчырай. Госці жадалі імянінніцы моцнага здароўя, жыццёвых шчадрот, актыўнага даўгалецця, увагі родных людзей, радасных, светлых дзён жыцця. – Антаніна Аляксееўна – добрай душы чалавек, цікавы субяседнік, цудоўная гаспадыня, пяшчотная маці, бабуля і прабабуля. У аграгарадку яе ведаюць усе, бо і ў паважаным узросце не скараецца гадам: сама робіць большасць хатніх спраў, летам яшчэ даглядае агарод, ездзіць на веласіпедзе. У паўсядзённых клопатах ёй дапамагае сын Сяргей, які жыве па суседстве, часта прыязджаюць іншыя дзеці, я таксама стараюся тэлефанаваць як мага часцей, – расказала пра блізкага чалавека пляменніца Галіна Чура. Менавіта Галіна Мікалаеўна і паведаміла раённай газеце большасць фактаў з біяграфіі Антаніны Каско (у дзявоцтве Дымовіч), якая была малодшай сястрой яе нябожцыцы матулі Соф’і Аляксееўны. Таксама Галіна Мікалаеўна прынесла ў рэдакцыю даўнейшыя чорна-белыя фотаздымкі з сямейнага архіва. Варта адзначыць, што наша зямлячка з пашанай захоўвае гісторыю роду Дымовічаў – удзельнікаў партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. Вось што Галіна Чура расказала пра юбілярку і сваіх продкаў. – Мая цётка Антаніна Аляксееўна пражыла няпростае жыццё, багатае на цяжкія выпрабаванні і шчаслівыя моманты, напоўненае самаадданай працай і сямейнымі радасцямі. Ёй, народжанай у 1933 годзе, рана давялося пасталець з-за падзей Вялікай Айчыннай вайны, якая наклала свой глыбокі адбітак на гісторыю Дзятлаўшчыны і лёс нашай сям’і. Калі нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на Савецкі Саюз, Антаніне было ўсяго восем гадоў, а маёй маці, яе старэйшай сястры Соф’і, ужо сямнаццаць. Жылі Дымовічы ў невялікай, атуленай лясамі, аддаленай вёсцы Глушыца. Як сведчыць даведка-водгук, якая захоўваецца ў сямейным архіве, бацька Антаніны, мой дзед Аляксей Якаўлевіч Дымовіч быў партызанскім сувязным. Вось вытрымка з гэтага дакумента: “Я, Пупко Іван Сцяпанавіч, 1915 года нараджэння, член КПСС 1943 года …, як былы камандзір партызанскага атрада “Звезда” штаба партызанскага руху, сведчу, што былы партызан атрада “Звезда” тав. Дымовіч Аляксей Якаўлевіч, 1891 года нараджэння, пражывае: Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, паселішча Глушыца, сапраўды быў у атрадзе са студзеня 1943 па верасень 1944 гадоў і ў адным з баёў пры выкананні баявога задання (падрыў чыгуначнага эшалона) быў паранены ў правую нагу”. – Яшчэ адна, ужо рукапісная даведка, таксама за подпісам камандзіра атрада “Звезда” Івана Пупко, сведчыць, што мой дзед “быў правадніком дыверсійных групаў, якія ішлі на падрыў чыгункі Ліда – Баранавічы”, – прадаўжае свой аповед Галіна Мікалаеўна, – Жыў ён на хутары ў Глушыцы, сярод лесу, у непасрэднай блізкасці ад чыгуначных шляхоў, што дазваляла штодзень назіраць за рухам нямецкіх эшалонаў і работамі ворагаў па пабудове ўмацаваных агнявых кропак, перадаваць атрыманыя звесткі партызанам. У той жа даведцы пазначана, што дзед даставаў зброю, тол і боепрыпасы для партызан, у яго хаце неаднаразова спыняліся партызанскія групы, якія ішлі на баявыя заданні, хаваліся байцы атрада ў час нямецкіх аблаваў. Знайшоўся і здраднік, які данёс на Аляксея Якаўлевіча, пасля чаго немцы разграмілі хутар Дымовічаў, а маёмасць разрабавалі. Безумоўна, такая напружаная атмасфера, калі ноччу наведваліся партызаны, а днём у хату ці на падворак заходзілі фашысты, вымушала ўсіх членаў сям’і Дымовічаў, нават яшчэ зусім юную Тоню, заўсёды быць напагатове, умець знайсці выхад з любой складанай сітуацыі, што ўжо казаць пра тое, што жыцці гэтых людзей пастаянна знаходзіліся пад пагрозай. Сярод сямейных успамінаў, якія Галіна Чура не раз чула ад сваіх матулі і цёткі, былі гісторыі аб тым, як Дымовічы ў хляве пад сенам хавалі параненых, як Соф’я Аляксееўна насіла ў лес партызанам патроны і хлеб, як, не пабаяўшыся расправы, у вартавых медыцынскага эшалона яна прасіла лекі нібыта для хворай сястрычкі, каб таксама перадаць іх у атрад. Мінула ваеннае ліхалецце, наша Айчына ўступіла ў мірнае жыццё, вярнуліся ў родныя краі салдаты Савецкай Арміі і партызаны. Іван Пупко некалькі разоў прыязджаў з дэлегацыямі землякоў у мясціны, дзе ваяваў са сваім атрадам “Звезда”, а Аляксей Якаўлевіч з задавальненнем ладзіў для дарагіх гасцей цікавыя экскурсіі па месцах баявой партызанскай славы. Вырасла і пайшла ў дарослае жыццё Антаніна. Яе працоўная дзейнасць праходзіла на розных участках – на цагляным заводзе ў Лідзе, на чыгунцы, дзе нараўне з мужчынамі рамантавала пуці, паляводам у мясцовым калгасе (цяпер КСУП “Жукоўшчына”), затым многія гады – у домакіраванні ваеннага гарадка Гезгалы прыбіральшчыцай. Антаніну Аляксееўну землякі ведаюць як добразычлівую, працавітую жанчыну, толькі добрымі словамі характарызуюць у аграгарадку і яе нябожчыка мужа Аляксандра Канстанцінавіча, які быў майстрам залатыя рукі, ніколі не адмаўляў у просьбах людзям. Разам сям’я Каско дружна і шчасліва пражыла 63 гады, выгадавала чацвёра дзяцей, двое з якіх, Сяргей і Аркадзь, – блізняты. Цяпер Антаніна Каско – “багатая” бабуля: у яе 7 унукаў і 5 праўнукаў. – Антаніна Аляксееўна дастойна самых лепшых словаў, – упэўнена яе пляменніца. – Яна заўсёды была стараннай гаспадыняй і рукадзельніцай. Вельмі прыгожа вышывала, вязала на спіцах і кручком, шыла, ткала, вяла хатнюю гаспадарку, вырошчвала кветкі. Яна і цяпер вельмі рухавая, не можа ўседзець на месцы. Мяркую, калі пацяплее, Антаніна Аляксееўна зноў будзе завіхацца на агародзе, бо гэта яе аддушына. Сваім гасцям доўгажыхарка прызналася, што яе асабісты сакрэт даўгалецця – старанная праца і добрыя адносіны да людзей. Як чалавек, які перажыў Вялікую Айчынную вайну, маладому пакаленню Антаніна Каско пажадала мірнага неба, каб мужчыны не ваявалі, а працавалі, каб дзеці любілі і шанавалі сваіх бацькоў, а сем’і былі моцнымі, дружнымі, шчаслівымі.