Па пашпарты – на раённае свята
У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзень Канстытуцыі, Год міру і стварэння ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 19 юных жыхароў нашага раёна, якім споўнілася 14 гадоў. Паводле новай традыцыі пераемнасці моладзевых арганізацый краіны яшчэ 26 навучэнцаў сярэдніх школ № 1 горада Дзятлава і Круцілавіцкай развіталіся з піянерскімі гальштукамі і ўступілі ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Святочнае мерапрыемства і канцэрт прайшлі ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. З дзяржаўным святам прысутных павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека. Яна адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за стагоддзі яе гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця. Абапіраючыся на Асноўны закон наша краіна ўпэўнена прайшла праз няпростыя выпрабаванні, захаваўшы сваю цэласнасць і незалежнасць. Асноўная ідэя Канстытуцыі ў тым, што дзяржава павінна служыць грамадству і людзям, працаваць на іх дабрабыт і поспех. Цяпер мы завяршаем важную работу па разгалінаванні паўнамоцтваў, умацоўваючы мясцовае самакіраванне і органы ўлады. Сутнасць улады любога ўзроўню – работа для народа, і наша задача – дабівацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны жыхар раёна і краіны заўсёды адчуваў абарону закона, кожная сям’я была сацыяльна абароненай. Акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” адметная яшчэ і тым, што ў рамках яе з ініцыятывы Прэзідэнта краіны юнакам і дзяўчатам уручаюцца падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Іх у Дзень Канстытуцыі, а таксама пашпарты і сувеніры ад раённага савета ветэранаў чатырнаццацігадовым дзятлаўчанам уручылі Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Святлана Гоман, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Ад імя равеснікаў за віншаванні падзякавала навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы Карына Лабейка, паабяцала, што моладзь вучобай і добрымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны, захоўваць гістарычную памяць і спрыяць працвітанню Рэспублікі Беларусь. Новых адкрыццяў, яркіх здзяйсненняў, цікавых спраў у Год міру і стварэння юным грамадзянам пажадалі лідары раённых арганізацый ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” Ірына Мішчанка і Кацярына Хілімончык, а тым, хто развітаўся з піянерыяй і ўступіў у моладзевае аб’яднанне, яны перадалі салодкія падарункі.
«Основной закон моей страны -Конституция»
15 марта в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла информационно- познавательная программа «Основной закон моей страны -Конституция», посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь.
«Конституция-символ эпохи»
15 марта коллектив «Новоельнянского Дома культуры» провели акцию «Конституция-символ эпохи», посвящённую Дню Конституции Республики Беларусь, для учащихся Новоельнянской средней школы.
«Наша Спадчына»
15 марта в отделе традиционного искусства и ремёсел прошла интерактивная программа «Наша Спадчына» , посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь.
Конституция страны-фундамент государства»
15 марта творческим коллективом сектора нестационарного обслуживания населения Дятловского районного Центра культуры и народного творчества, совместно со специалистом библиобуса Дятловской районной библиотеки была организована и проведена встреча-диалог «Конституция страны-фундамент государства», посвящённая Дню Конституции Республики Беларусь, для жителей отдалённых деревень: Руда Яворская, Гута, Капти, Скрунди, Черлёнка, Подвеликое. Во время встречи с жителями деревень велась речь, о значении основного закона как для страны в целом, так и для каждого гражданина нашей республики, а также была представлена тематическая выставка «Конституция — гарант свободы человека и гражданина».
«Обязан и имею право»
15 марта в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла информационно-познавательная программа «Обязан и имею право», ко Дню Конституции Республики Беларусь
«Конституция моей страны»
15.03. творческие работники филиала «Козловщинского Дома культуры» совместно с работниками Козловщинской горпоселковой библиотеки, провели информационную программу «Конституция моей страны», посвящённую Дню Конституции Республики Беларусь. Для учащихся 7 касса Козловщинской средней школы.
15 марта — День Конституции Республики Беларусь
Конституция Республики Беларусь — Основной закон страны, имеющий высшую юридическую силу и закрепляющий основополагающие принципы и нормы правового регулирования важнейших общественных отношений. Конституция определяет государственное устройство, устанавливает принципы избирательной системы, регулирует образование органов власти, закрепляет права и обязанности граждан. Высшей ценностью Конституция объявляет человека, его жизнь. Конституция Беларуси была принята 15 марта 1994 года. Она впервые в истории белорусской государственности закрепила статус республики как унитарного демократического социального правового государства, установила принципы демократического строя, приоритет прав и свобод человека, главенство международного права. Кроме того, Конституцией впервые в истории страны в системе высших органов государственной власти предусмотрена должность Президента Республики Беларусь. Этот документ заложил прочный правовой фундамент независимости, реализовал стремление белорусского народа быть полноправным хозяином на родной земле. 15 марта ежегодно отмечается государственный праздник — День Конституции Республики Беларусь. Конституция 1994 года действует с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 года, 17 октября 2004 года и 27 февраля 2022 года. Первые изменения и дополнения в Конституцию были внесены в результате проведенного 24 ноября 1996 года республиканского референдума, на который были вынесены два проекта обновленного Основного закона. За проект, предложенный Президентом Беларуси А.Г.Лукашенко, проголосовали 70,5% от общего числа избирателей. За проект Верховного Совета — 7,9% от общего числа избирателей. На основании результатов референдума Конституция была принята в новой редакции. В частности, были перераспределены полномочия между Президентом, парламентом и правительством, расширены некоторые права и свободы. Следующий референдум, на который были вынесены вопросы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь, состоялся 17 октября 2004 года. Его итогом явилось изъятие из части первой статьи 81 Конституции нормы о занятии одним и тем же лицом должности Президента Республики Беларусь не более двух сроков. За новую редакцию части первой статьи 81 Конституции высказались 79,42% граждан от общего числа внесенных в списки для голосования. Третий референдум по вопросу внесения изменений и дополнений в Конституцию был проведен 27 февраля 2022 года по инициативе Президента. На общественное обсуждение был вынесен обновленный вариант Основного закона страны, где было предложено изменить 83 статьи, дополнить текст одной главой о Всебелорусском народном собрании и 11 новыми статьями. Изменения прежде всего затронули вопросы государственного устройства нашей страны. Так, были сформулированы нормы, определяющие статус, порядок формирования и полномочия Всебелорусского народного собрания, который стал высшим представительным органом народовластия. За принятие изменений и дополнений Конституции проголосовали 4 440 830 граждан, что составило 82,86% голосовавших. Президент Беларуси Александр Лукашенко 4 марта 2022 года на торжественной церемонии во Дворце Независимости подписал Решение республиканского референдума по изменениям и дополнениям в Конституцию страны. «Мы создали и приняли уникальный правовой документ. В нем сочетаются традиции и инновации, народовластие, единство управления. Без ложной скромности его можно назвать Конституцией будущего», — заявил белорусский лидер. Лукашенко также отметил, что в историю суверенной Беларуси вписана новая страница — 27 февраля 2022 года состоялся республиканский референдум, на котором абсолютное большинство граждан поддержало предложенные конституционные поправки. «А это значит, что событие войдет в учебники как очередная веха развития суверенной страны. И очень символично, что обновленный Основной закон вступит в силу 15 марта — в День Конституции Республики Беларусь», — сказал Президент Беларуси. Конституция Республики Беларусь воплощает в себе преемственность и опыт многовекового исторического пути Беларуси, знаменует новый этап в политическом и социально-экономическом развитии страны. Она основывается на неотъемлемом суверенном праве белорусского народа иметь свою государственность и быть полноправным субъектом мирового сообщества. Белорусская Конституция гарантирует каждому гражданину свободы и права, необходимые для созидательного труда, достойной жизни и гармоничного всестороннего развития личности.-0-
Кіно, танцы, сямейныя святы
У кожным горадзе ёсць свае цэнтры прыцягнення, дзе прыемна адпачыць і правесці вольны час. Чым вабіць у Дзятлаве гараджан і гасцей аддзел па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, расказала загадчыца ўстановы Ірына Сарачынская: – Наш аддзел пачаў сваё існаванне пасля рэарганізацыі кінатэатра “Спадарожнік” і скасавання КУКП “Дзятлавакінавідэасетка” ў 2020 годзе. Спачатку было складана займець наведвальнікаў, бо многія не падазравалі, што ўстанова працуе. Каб заявіць пра сябе, разам з метадыстам Кацярынай Сарачынскай, культарганізатарам Аксанай Анушкевіч стварылі бестэрміновы праект “Дзеці. Моладзь. Сям’я”. Асаблівы ўхіл зрабілі менавіта на падрастаючае пакаленне, бо гэта наша будучыня. Пачаць вырашылі з сямейных урачыстасцяў для самых маленькіх, для гэтага аднавілі работу міні-кафэ “Мікс”. Па першым часе ладзіць у нас дні нараджэння запрашалі дзяцей знаёмых, затым у якасці надзейнай рэкламы спрацавала “сарафаннае радыё”, цяпер амаль кожныя выхадныя ў нас ёсць кліенты. Робім усё, каб дні нараджэння праходзілі цікава і запамінальна: нашы работнікі рыхтуюць фотазону, зону адпачынку, спецыяльную дзіцячую дыскатэку, для якой набылі “сярэбранае шоу” – лёгкія бліскучыя стужачкі, з якімі вельмі любяць гуляць маленькія наведвальнікі. Нядаўна набылі новыя забаўкі – мыльныя бурбалкі і бадмінтон. Прапаноўваем згуляць і ў папулярны з ранейшых часоў аэрахакей. Наш адміністратар Святлана Рымша распрацоўвае насычаныя праграмы дзіцячых святаў з конкурсамі і віншаваннямі, якія вельмі падабаюцца малечы і іх бацькам, таму запіс кліентаў фарміруецца наперад. Традыцыйнымі сталі выпускныя вечарыны для дзіцячых садоў і пачатковых класаў. Сёлетні год не выключэнне – чакаем заказаў. Пры жаданні можам сустрэць і выпускнікоў 11 класаў, бо практыкуем такую паслугу, як “выязны рэстаран” па дамоўленасці з кафэ “Паніква”, якое прадастаўляе гарачыя стравы і афіцыянтаў для арганізацыі свята на базе нашай установы. – Якія вашы паслугі запатрабаваны ў моладзі? – Для падлеткаў і маладых людзей па выхадных з 19 да 22 гадзін у нас праходзяць тэматычныя дыскатэкі, у тым ліку прафілактычнай скіраванасці з інфармацыйнай часткай, фотазонамі, нават бітвамі дыджэяў, адначасова працуе кафэ, дзе можна пасядзець за кубачкам чаю. Летам плануем арганізаваць дыскатэкі яшчэ і для малечы. Актыўна наведваюць нашы мерапрыемствы падлеткі, з якімі ладзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Увогуле імкнёмся ўлічваць галоўныя пажаданні моладзі, для чаго вывучаем патрэбы і запыты, у тым ліку музычныя. Для гэтага ёсць скрыначка пажаданняў, куды юныя наведвальнікі апускаюць свае прапановы. Радуе, што змаглі “адарваць” іх ад тэлефонаў, што ім палюбілася танцаваць. Яшчэ запатрабаваны наш більярд, набывае папулярнасць сумесны прагляд кінастужак “на вялікім экране”. Свежую афішу навінак і прапановаў можна ўбачыць як на інфармацыйных стэндах установы, так і на старонцы ў Instagram. Падабаецца гасцям і адпачынак у міні-кафэ “Мікс”, дзе можна заказаць каву з кавамашыны, чай, гарачы поп-корн, прысмакі. Праводзім прывабныя акцыі для пакупнікоў: “Падвойваем радасць” – пры пакупцы прадукцыі кафэ на 5 рублёў у суботні вечар уваход на дыскатэку ўжо бясплатны, “Шчаслівы пакупнік” – пастаянныя кліенты кафэ атрымліваюць салодкія прызы. – Раскажыце пра сямейныя формы адпачынку. – У рамках праекта ў нядзелю ў 17 гадзін працуе клуб “Кінасям’я”, калі збіраюцца некалькі сем’яў, выбіраюць з кінатэкі і глядзяць любую стужку. Для маленькіх дзетак, якім цяжка ўседзець у зале, мы на гэты час знаходзім забавы – размалёўкі, аэрахакей, атракцыён-матацыкл, іншыя. Затым у дарослых і малечы ёсць магчымасць пасядзець за чаем у кафэ. У чацвер у 17 гадзін прапануем наведвальнікам дакументальны кінацыкл “Легенды спорту” пра вядомых спартсменаў. Наш праект ужо правераны часам і быў прадстаўлены на абласным выязным семінары, які праходзіў у Дзятлаве ў 2021 годзе. Увогуле на базе ўстановы зараджаецца своеасаблівы сацыяльна-забаўляльны цэнтр па арганізацыі вольнага часу з ухілам на непаўналетніх і моладзь, якіх прывабліваюць дыскатэкі, кінасеансы, тэматычныя праграмы, адпачынак у міні-кафэ. У канікулярны час работа актывізуецца: штодзень ладзім дзіцячыя кінасеансы, запрашаем да сябе адпачывальнікаў летнікаў, выхаванцаў дзіцячых садоў. Па магчымасці з кіналекторыямі стараемся выязджаць у сельскія ўстановы адукацыі, абслугоўваем па дзве на месяц. – Як удаецца быць паспяховымі? – Наш калектыў – гэта 8 аднадумцаў, у кожнага вялікая зона адказнасці. Многіх назвала, яшчэ варта адзначыць вопытнага, адказнага, энергічнага кінамеханіка Наталлю Лях, добрасумленнага, стараннага відэадэманстратара-касіра Марыну Жых, якая выязджае ў сельскія школы, працавітага камунікабельнага бармена Ганну Шышко, якая ўмее нават самым юным наведвальнікам падабраць пачастунак. Нельга не ўзгадаць нашу прыбіральшчыцу Лідзію Гемза, якая сочыць за чысцінёй, парадкам і ўтульнасцю. Мы – зладжаная каманда, якой па сілах любыя задачы і планы. – Ці сутыкаецеся з цяжкасцямі ў рабоце? – На жаль, яны ёсць: у аддзела адсутнічае свая машына, каб выязджаць на раён, даўно не папаўнялася матэрыяльна-тэхнічная база, хацелася б абнавіць апаратуру для дыскатэкі, перацягнуць більярдны стол і набыць новыя кіі, не вельмі аператыўна да нас даходзяць кінанавінкі. – Што ў планах надалей? – Стварыць свой музейны куток, бо маем ранейшую апаратуру, кінаўстаноўкі, ёсць і старажылы, якія дапамогуць з напісаннем экскурсіі. Гэта актуальна, бо да нас часта заходзяць госці, прыязджаюць адпачывальнікі з санаторыя “Радон”, іншагароднія, нават іншаземцы. Наведванням спрыяе зручны графік работы: працуем з аўторка па нядзелю з 8 да 23 гадзін, у панядзелак – з 8 да 17 гадзін, абедзенны перапынак з 13 да 14 гадзін. Заходзьце.