«Женщина! Весна! Любовь!»
7 марта в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла тематическая концертная программа «Женщина! Весна! Любовь!», посвященная Международному женскому дню.
Лепшае, любімае і толькі для вас! (+відэа)
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці дзятлаўчанкі прымалі віншаванні і песні ад выдатных і таленавітых мужчын раёна. – Дарагія, мілыя, паважаныя жанчыны! Прыміце самыя цёплыя, шчырыя сардэчныя віншаванні з 8 Сакавіка – святам пяшчоты, вясны, любові і дабрыні, – звярнуўся да зямлячак старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Менавіта ў жынчыне, яе дабрыні і чалавечнасці раскрываецца сапраўдная душа ўсяго чалавецтва. Вы даяце нам жыццё, саграваеце сваёй любоўю, падтрымкай і клопатам. Вобраз жанчыны заўсёды быў і застаецца ўвасабленнем мацярынскай любові, міру і сямейнага дабрабыту. Ваш клопат, цяпло і вялізная ўнутраная энергетыка дапамагаюць нам, мужчынам, дасягаць поспехаў. Кожны дзень нароўні з мужчынамі вы выконваеце складаныя адказныя задачы, дасягаеце новых персанальных вышыняў, але заўсёды застаяцеся захавальніцамі дамашняга ачага. Вы ўсяляеце ўпэўненасць у заўтрашнім дні, любыя жыццёвыя складанасці можна пераадолець, калі побач з намі матулі, жонкі, сёстры, дочкі. Вы – невычарпальная крыніца натхнення і жыццёвага стымулу. Са святам вас, нашы любімыя! На працягу канцэртнай праграмы жарты, сюрпрызы, цікавыя прэм’еры і мора добрых песень прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва дарылі Генадзь Суравец, Сяргей Малышчык, Дзмітрый Ёда, Аляксандр Баклушын, Іван Кашко, Андрэй Добыш з сынамі Дзянісам і Яўгенам, Аляксандр Ківуля, Артур Лішык, Валянцін Палухін, Сяргей Рудоль, Валерый Макарчык, ВІА “Гарачыя сэрцы”, якіх гледачы сустракалі авацыямі. Для жадаючых зрабіць здымак на памяць аб мерапрыемстве працавала тэматычная фотазона.
Дзесяць правілаў бяспекі
Людзям пажылога ўзросту важна адчуваць клопат, але не менш важна і самім быць патрэбнымі і прыноcіць карысць. Ахінуць увагай землякоў “залатога ўзросту”, вырашыць іх надзённыя праблемы, паклапаціцца пра бяспеку дапамагае праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Праз актыўнасць да даўгалецця”. На гэты раз яго арганізатары з праграмай “Дзесяць правілаў бяспекі” з прадстаўнікамі службаў прафілактыкі і аўталаўкай пабывалі ў вёсках Сцяткоўшчына, Вялікія і Малыя Шастакі, Студзераўшчына, Маркавічы, Лядзіны. Інспектар Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч нагадаў вяскоўцам, што самымі распаўсюджанымі прычынамі ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі з’яўляюцца неасцярожнасць, абыякавасць і грэбаванне правіламі перасцярогі, пералічыў самыя актуальныя з іх. Інфармацыяй аб магчымасці атрымання сацыяльнай падтрымкі і кваліфікаванага догляду для адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў і тых, хто жыве адзінока, падзялілася спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Пра здаровы лад жыцця, інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні размову вяла інструктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня. Жыхары з цікавасцю выслухалі спецыялістаў, задалі ім хвалюючыя пытанні, а таксама атрымалі ад гасцей тэматычныя памяткі з падрабязнай інфармацыяй, як абараніць свой дом і сябе ад бяды. Вясёлыя песні і добры настрой вяскоўцам дарылі артысты.