Месяц: Февраль 2023

Легкие деньги — тяжелые последствия.

Родители! А чем занимается ваш ребёнок? Легкие деньги — тяжелые последствия. Проблема профилактики наркомании в молодежной среде не теряет своей актуальности до настоящего времени. Принимаемые субъектами профилактики меры являются недостаточными. Наркомагазины предлагают не только с виду хорошо оплачиваемую работу, не требующую больших физических и временных затрат, но и связанную с использованием привычных гаджетов и Интернета, дающих ложное чувство безопасности и застрахованное от задержания и привлечения к ответственности.

Автор admin 10.02.2023 Выкл.

«Твори добро на всей земле»

7 февраля, творческим коллективом сектора нестационарного обслуживания населения Дятловского районного Центра культуры и народного творчества, совместно со специалистом библиобуса Дятловской районной библиотеки была организована и проведена концертная программа «Твори добро на всей земле», для жителей деревень: Савичи, Яхновщина и агрогородка Раготно, к Году Мира и созидания. Артистов принимали с тёплыми улыбками и хорошим настроением!

Автор admin 07.02.2023 Выкл.

«Азбука здоровья»

4.02.2023 творческим коллективом Филиала «Даниловичский Дом культуры» проведена познавательная программа «Азбука здоровья», дети отвечали на вопросы викторины о здоровом образе жизни и раскрашивали картинки, которые негативно влияют на здоровье человека в обществе

Автор admin 04.02.2023 Выкл.

“Дзесяць правілаў бяспекі”

Узгадалі правілы бяспекі Вёскі Гірычы, Міроўшчына, Белякі, Явар разам з аўталаўкай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства наведалі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Разам са спецыялістамі службаў прафілактыкі правялі інфармацыйна-пазнавальную праграму у рамках праекта “Праз актыўнасць да даўгалецця”. Пажылыя людзі – гэта група насельніцтва, бяспека якой найбольш падвержана рызыцы. З-за пагаршэння фізічных і кагнітыўных здольнасцяў, эмацыянальнага стану, яны губляюць пільнасць і могуць стаць ахвярай пажару, махляроў, не задумвацца аб правільным харчаванні, таму парады спецыялістаў былі дарэчы. Вяскоўцы атрымалі карысную інфармацыю, узгадалі, як неабходна клапаціцца пра ўласную бяспеку, задалі хвалюючыя пытанні, атрымалі буклеты і памяткі. Напрыканцы артысты сектара парадавалі іх вясёлымі песнямі.

Автор admin 04.02.2023 Выкл.

Итоговая коллегия управления культуры облисполкома прошла в Гродно

Итоговая коллегия управления культуры облисполкома прошла в Гродно. На коллегии подвели итоги работы за 2022 год. Сфера культуры Гродненской области справилась с поставленными на 2022 год задачами. Работники и коллективы учреждений культуры одержали победы и получили признание на республиканском уровне. В завершение коллегии по традиции состоялось награждение лучших работников сферы культуры региона. Присутствующие на итоговой коллегии управления культуры облисполкома также смогли ознакомиться с выставкой достижений сферы культуры региона, которая развернулась на втором этаже областного драмтеатра.

Автор admin 03.02.2023 Выкл.

Майстар і час: “Духоўнае адраджэнне”

Жывапіс, піраграфія, разьба па дрэве – тры гэтыя накірункі злучыла ў сабе выстава “Духоўнае адраджэнне” народнага майстра з аграгарадка Дварэц Аркадзя Сокала. Ужо некалькі тыдняў запар яна сустракае наведвальнікаў у фае мясцовага Дома культуры, каб адкрыць іх поглядам вышыні Божага Свету і прыгажосць зямных “жамчужын” веры праваслаўнай – сабораў і храмаў розных гарадоў і роднай Дзятлаўшчыны. Некалькі дзясяткаў работ, у тым ліку аўтарскія іконы і інтэрпрэтацыі карцін вядомых мастакоў, такіх як, напрыклад, “Хрыстос у пустэльні” Івана Крамскага, Аркадзь Мяфодзьевіч стварыў літаральна за 2022 год і прысвяціў сваю новую выставу святу Нараджэння Хрыстова-2023 і Году міру і стварэння. Аўтар не любіць называць сябе мастаком, магчыма, яшчэ і таму, што працуе ў розных тэхніках, у тым ліку выпальвання і разьбы па дрэве. Землякі, якія ўжо даўно ацанілі творчасць Аркадзя Сокала, малюнкі якога ўпрыгожваюць у тым ліку інтэр’еры мясцовых дзіцячага сада і школы, прывыклі называць яго хутчэй “народным майстрам”, зазірнуўшы ў творчасць якога, ёсць чаму павучыцца і над чым задумацца. Як сімвалам дзяцінства з’яўляецца калыска, так сімвалам нараджэння чалавека-верніка ў Хрысце з’яўляецца той храм, дзе святар тройчы акунаў немаўля ў купель пры хрышчэнні, каб прысвяціць яго Богу. Для Аркадзя Мяфодзьевіча яго духоўная калыска – Пятра-Паўлаўская царква вёскі Моўчадзь, таму яе выява ў ліку карцін майстра экспануецца побач з цэрквамі Дзятлаўшчыны. Яшчэ дзве выставачныя работы адлюстроўваюць храмы горада Дзятлава – царкву Праабражэння Гасподняга і сабор святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай, які паўстае перад гледачом з двух розных ракурсаў: выгляд з вуліцы Чырвонаармейскай і з боку гарадскога возера, у водах якога, як у люстэрку, відаць адбітак святыні. Гэтыя два малюнкі можна па праве лічыць цікавым аўтарскім прыёмам: мяняецца ракурс, мяняюцца тон і настрой саміх карцін. Увогуле для жывапісу Аркадзя Сокала характэрны яркія сакавітыя фарбы, у яго малюнках шмат свету, празрыстасці. Калі звяртацца да піраграфіі, то ёю Аркадзь Мяфодзьевіч валодае па-майстэрску: выявы здаюцца гледачу аб’ёмнымі, нібыта 3D-фармата – гэта дасягаецца, як сцвярджае мастак, за кошт “лёгкай” тэхнікі выпальвання, а паколькі для яе патрабуецца адточанасць і дакладнасць рухаў, то стварае ён такія шэдэўры ў поўнай цішыні. Асвоіў і тэхніку іх падфарбоўкі, для якой выкарыстоўвае каляровыя алоўкі, а затым ледзь адцененыя работы пакрывае лакам – на выгляд атрымліваецца нешта падобнае на акварэль, але з больш дакладнымі абрысамі. Прыродным цяплом і натуральнасцю колеру прывабліваюць разбяныя выявы і іконы. З дрэвам майстар пасябраваў даўно, яшчэ калі аздабляў ім свае паляўнічыя трафеі, нездарма адна з экспазіцый яго мінулай выставы насіла назву “Паклонімся дрэву”. У якасці асноўнага матэрыялу для разбяных работ Аркадзь Сокал выкарыстоўвае ліпу і паўжартам сцвярджае, што нездарма ў нашай мове гэта дрэва жаночага роду, бо і характар у яго такі ж далікатны і капрызны – патрабуе адпаведнага падыходу і цярпення, затое якая прыгажосць атрымліваецца напрыканцы – залюбуешся. Сярод іконаў народны майстар не абышоў увагай Уладзімірскую Божую Маці, якую выразаў па дрэве. Згодна з паданнем, гэту ікону напісаў евангеліст Лука. Ужо фарбамі Аркадзь Сокал намаляваў не менш вядомую і вельмі шанаваную ў Беларусі ікону Жыровіцкай Божай Маці. Увогуле, аб кожнай з работ нашага земляка ёсць што сказаць, але лепш убачыць іх на ўласныя вочы. “Гідам” па выставе народнага майстра выступае яго жонка Раіса Міхайлаўна, якая можа доўга і цікава расказваць пра карціны мужа. Сам Аркадзь Мяфодзьевіч так характарызуе іх творчае ўзаемадзеянне: “Яна ўмее апераджаць мае думкі”. Аркадзь і Раіса Сокалы – педагогі, цяпер ужо на заслужаным адпачынку. Яны людзі з багатым жыццёвым вопытам, у абаіх ёсць уменне перадаваць адметныя і глыбокія з’явы рэчаіснасці: у яго – праз карціны, у яе – праз слова. Так супала, што ў час работы выставы аўтар адзначыў яшчэ і свой 72 дзень нараджэння, павіншаваць з якім Аркадзя Мяфодзьевіча паспяшаліся работнікі культуры. Зычылі моцнага здароўя, актыўнай творчасці, каб ніколі не пакідала Муза, каб на жыццёвым шляху дапамагаў Гасподзь. Скарыстаўшыся момантам, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч запрасіла Аркадзя Сокала да ўдзелу ў абласной выставе “Добрых рук майстэрства”, якая пройдзе ў Гродне ў лістападзе гэтага года. А дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская прапанавала яму экспанаваць свае работы ў рамках сёлетніх мерапрыемстваў да 525-годдзя заснавання горада Дзятлава. Майстар падзякаваў за шчырыя словы і паабяцаў, што пастараецца папоўніць сваю творчую калекцыю новымі творамі.

Автор admin 02.02.2023 Выкл.

З віншаваннямі да юбілею

З віншаваннямі да юбілею 60-гадовы юбілей жыхаркі аграгарадка Хвінявічы Алены Глубокай выдаўся адметным і запамінальным. З “круглай” датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” яе павіншавалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, а таксама кіраўнік народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка і бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Алена Апанасік. Не толькі цікавая кніга на абанемент дасталася ў юбілейны дзень нараджэння імянінніцы, але і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, даўгалецця, шчаслівых светлых дзён, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Алена Вікенцьеўна падзякавала работнікам культуры за ўвагу і прыемны сюрпрыз, расказала, што заўжды рада добрым кнігам і песням.

Автор admin 01.02.2023 Выкл.