«Таямніцы роднай мовы»
21 лютага у фiлiяле «Гезгалаўскі Дом культуры» прайшла інтэлектуальная гульня «Таямніцы роднай мовы», да Дня роднай мовы.
21 лютага у фiлiяле «Гезгалаўскі Дом культуры» прайшла інтэлектуальная гульня «Таямніцы роднай мовы», да Дня роднай мовы.
Музычна-лiтаратурная гасцеўня «З любоую да роднага слова» да Дня роднай мовы прайшла 21 лютага у фiлiяле «Дварэцкi Дом культуры»
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. Для нашага народа такой спрадвеку з’яўляецца- беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. Выпадалі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла, аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрымала выпрабаванні і цяпер займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх кожнага народа. Яно – люстэрка культуры, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.
19 лютага y фiлiяле «Данiлавiцкi Дом культуры» прайшла квэст-гульня «Любi, шануй, ведай роднае слова», прымеркаваная да Мiжнароднага дню роднай мовы.
17 февраля в отделе традиционного искусства и ремесел прошла тематическая выставка посвященная Дню роднай мовы «Беларускія матывы».
16 лютага на базе Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла гульнёва-пазнавальная праграма «Гуляем па-даўнейшаму». Удзельнікі народнага театр-студыі гульні «Суседзі» пазнаёмілі дзяцей з традыцыямі дзятлаўшчыны, а таксама з беларускімі гульнямі і танцамі. У праграме дзеці пазналі шмат цікавага: паспрабавалі сплясці пугу, «спячы блін» і паспаборнічаць на хуткасць. У прыканцы мерапрыемства ўдзельнікі народнага театра-студыі гульні «Суседзі», запрасілі ўсіх жадаючых на майстар-клас па беларускіх побытавых танцах нашых продкаў : «Кракавяк», «Юрачка», «Кракавяк у тройках», «Нарэчанька». Усе дзеці з добрым настроем і задавальненнем пераймалі вопыт у беларускіх танцах.
Рэйд-акцыя пад такой назвай 16 лютага у рамках інфармацыйна-пазнавальнага праекта “Праз актыўнасць да даўгалецця” прайшла для жыхароў вёсак Скіпоравічы, Сверплевічы, Малдавічы. Яго правялі артысты творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і інструктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня, якія выехалі па маршруце разам з аўталаўкай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Наталля Юрэня расказала вяскоўцам аб прафілактыцы інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, важнасці падтрымання здаровага ладу жыцця, як у пажылым узросце арыентавацца на актыўную жыццёвую пазіцыю, адказала на пытанні. Усе жыхары, якія далучыліся да рэйда-акцыі, атрымалі буклеты “Азбука здароўя” і “Рэгіянальны аглядальнік”. У сваю чаргу артысты сектара парадавалі іх вясёлымі песнямі пад гармонік.
«Радуемся вместе с тобой» — под таким названием 16.02.2023г в санатории «Радон» прошла концертная программа с участием ансамбля цыганской песни «Бахталачи», весёлого и жизнерадостного народного хора ветеранов труда «Ветераны в строю» и работников отдела народного творчества и культурно-досуговой деятельности «Дятловского районного центра культуры и народного творчества».
На Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва з удзелам некалькіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Групы намеснікаў старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча і Вольгі Жэлезоўскай – наведалі калектывы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў і раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.– 2022 год склаўся добра для Дзятлаўшчыны, нягледзячы на выклікі часу, мы плённа спрацавалі ва ўсіх сферах, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Па фінансавых паказчыках за мінулы год наш раён увайшоў у чацвёрку лепшых у вобласці. Вынік устойлівай работы эканомікі Дзятлаўшчыны – добрая напаўняльнасць раённага бюджэту, за сродкі якога, напрыклад, быў набыты транспарт для сацыяльнай сферы – школьны аўтобус і спецмашына хуткай дапамогі, таксама правялі рамонтныя работы, укамплектавалі мэбляй і абсталяваннем установы адукацыі раёна. На гэты год запланаваны ўнушальны комплекс мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры Дзятлаўшчыны, якія прафінансуюцца з раённага бюджэту. Сярод іх – рамонт у хірургічным аддзяленні бальніцы, мадэрнізацыя харчблока ў дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава.– За мінулы год мы значна выраслі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. – Цяпер важна не спыняцца на дасягнутым і працаваць па меры сіл. Планаў шмат, застаецца іх рэалізаваць. У Год міру і стварэння, напярэдадні свята абаронцаў Айчыны, размова ішла аб забеспячэнні ваеннай бяспекі як найважнейшым фактары развіцця Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь носіць абарончы характар. Наша краіна зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў не з’яўляецца для яе праціўнікам. У той жа час Беларусь будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы, і пакідае за сабой права прыняцця комплексу прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага ўзброенага канфлікту.
16 февраля творческие работники филиала «Козловщинский ДК» провели встречу поколений «Афганистан — это память и вечность», посвящённый Дню вывода войск из Афганистана.