На крылах музыкі, песні, гульні – да творчай зоркі (+відэа)
Сапраўднае свята “без білета” са свабодным уваходам падарылі сваім гледачам лепшыя калектывы раёна. 28 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці праходзіла абарона ганаровых званняў “народны” і “ўзорны”, а гэта значыць, свае талент, творчасць, артыстызм дэманстравалі лепшыя з лепшых. На раённай сцэне выступілі народны эстрадна-духавы аркестр “Акцэнт” Новаяльнянскага дома культуры, якому ў некалькіх нумарах саліраваў Сяргей Малышчык. Народны ансамбль песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры парадаваў мілагучнымі спевамі. Далучыцца да “Юраўскіх забаўлянак” гледачоў запрасіў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Марш, польку, нават “Святочны салют” і іншыя музычныя кампазіцыі на суд журы вынес духавы народны аркестр гарадскога пасёлка Наваельня. Сваімі спевамі і сольным выступленнем Вольгі Кузьма добры настрой прысутным дарылі ўдзельніцы народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Ятранка”. Майстэрскім выкананнем твораў і песняй ад Нэлі Санюк запомніўся ўзорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” Гезгалаўскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў. Шырокі рэпертуар твораў прадставілі выканаўцы народнага інструментальнага ансамбля “Дзятлаўскі калейдаскоп” дзіцячай школы мастацтваў райцэнтра. Адправіцца ў цікавае падарожжа ў краіну гульняў з дынамічнымі танцамі самых юных гледачоў запрасіў вожык Сонік і яго каманда – героі ўзорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Выступленні калектываў Дзятлаўшчыны ацэньвала кампетэнтнае журы ў саставе галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Ірыны Жук-Куніцкай, вядучага метадыста па музычна-інструментальным жанры Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяны Мерчы, яе калегі па ўстанове – вядучага метадыста па вакальна-харавым жанры Алы Варабей, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай, яе намесніка Васілія Шыцько, дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Для артыстаў абарона ганаровага звання перарасла ў сапраўднае свята, у час якога яны прадэманстравалі свае прафесіяналізм, высокую сцэнічную культуру, творчы патэнцыял, а галоўнае – падзяліліся з гледачамі невычэрпнай энергіяй, радасцю ад творчага працэсу і падарылі прысутным у зале мора станоўчых уражанняў і пазітыву.
«Куклы для всех» на народном гулянье «Масленичные забавы» в г.Слоним
26 февраля в городском парке Слонима прошло народное гулянье «Масленичные забавы». Праздник был насыщенный и по-настоящему народный. Веселили всех Скоморохи, которые вместе со Слонимчанами провожали госпожу Зиму, играли и выбирали богатырей с весельчаком Нестеркой, танцевали и водили хороводы с Масленицей, которая угощала всех присутствующих сладкими и румяными блинами и конечно же по традиции сжигали чучело Масленицы, тем самым прогоняя Зиму и зазывая Весну. Гостей порадовали весёлыми песнями народные коллективы Слонимщины — народный вокальный ансамбль «Славяночка», народный ансамбль народной песни «Жывіца» и артисты Слонимского центра культуры и отдыха. Гвоздём программы стало выступление образцового театра игры ростовых кукол «Куклы для всех» из Дятлово. Также в парке была организована выставка-продажа изделий народного творчества. Состоялся конкурс-презентация масленичных кукол «Сударыня Масленица 2023». Работали музыкально-интерактивные и спортивные площадки.
«Приглашаем на блины»
26.02. 2023 творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры» проведены посиделки «Приглашаем на блины»
День именинника прошёл в театре игры ростовых кукол
26 февраля в театре игры ростовых кукол прошёл День именинника. Ростовые куклы уточка Лала-Фан-Фан и зайчик Ляля, поздравили Милану с Днём рождения!
Cвята Масленiца для адпачываючых санаторыя Радон.
26 лютага творчы калектыў Дварэцкага Дома культуры правеў свята Масленiца для адпачываючых санаторыя Радон.
Свята Масленiца у аграгарадку Дварэц
25 лютага, у аграгарадку Дварэц Дзятлаўскага раёна адбылося свята Масленiца. Гледачам было прапанована тэатралiзаванае прадстаўленне, народные забавы, гульнi, песнi i карагоды. Пасля свята удзельнiкi дзiцячых фармiраванняу частавалiся духмянымi блiнамi i iншымi салодкiмi пачастункамi, а бацюшка Дварэцкай царквы паведаў дзецям пра праваслаўную Масленiцу.
«Масленица весела — всех на игры увела»
25 февраля в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла развлекательная программа «Масленица весела — всех на игры увела».
«Гуляй народ, масленица у ворот»
25 февраля творческий коллектив филиала «Козловщинский ДК» провел праздник «Гуляй народ, масленица у ворот», для жителей посёлка Козловщина.
Задача – працаваць без фармалізму
На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2022 год і акрэслілі задачы на 2023-і. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча. Пралогам да пасяджэння Савета стала выстава-прэзентацыя дасягненняў культуры раёна, якую прадэманстравалі калектывы дзятлаўскай бібліятэкі, раённага метадычнага цэнтра, а таксама цэнтра рамёстваў. Аб тым, як спрацавалі ў 2022 годзе і якія планы паставілі на 2023-і ўстановы культуры раёна, прысутным паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова: – У 2022 годзе дзейнасць арганізацый культуры Дзятлаўшчыны была накіравана на рэалізацыю задач дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, ажыццяўленне мерапрыемстваў і дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады. У раёне рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных знакавым падзеям у гісторыі Рэспублікі Беларусь, Году гістарычнай памяці, дзяржаўным святам, мясцовыя брэндавыя святы. Сярод найбольш адметных – “Зецельскі фэст”, свята “Каб помнілі”, прысвечанае 78-й гадавіне вызвалення Дзятлаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Свята працы, Дзень народнага адзінства, раённыя “Дажынкі” і іншыя. За год праведзена абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў культуры. Сярод задач на гэты год – пашырэнне спектра паслугаў установаў культуры, павышэнне заработнай платы работнікаў за кошт росту пазабюджэтных паслугаў, прыцягненне ў сферу дадатковых крыніц фінансавання. 14 помнікаў архітэктуры на тэрыторыі раёна выкарыстоўваюцца па прызначэнні, будынак былога палаца Радзівілаў пакуль не выкарыстоўваецца. Аднак у снежні мінулага года аб’ект набыў праз аўкцыён грамадзянін Расійскай Федэрацыі, ён падпісаў ахоўнае абавязальніцтва. Усяго ўсталяваны 43 ахоўныя дошкі на нерухомых аб’ектах матэрыяльна-культурных каштоўнасцяў, падпісаны 38 ахоўных абавязальніцтваў. За справаздачны перыяд гісторыка-краязнаўчы музей наведалі 5246 чалавек, праведзены 156 экскурсій, што больш за запланаваную колькасць. У бібліятэчнай сферы нязначна скарочана колькасць штатных адзінак, пры гэтым з’явіліся філіялы змешанага тыпу, інтэрактыўныя формы работы. Усе бібліятэчныя ўстановы актыўна ўдзельнічаюць у грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва. Жыхары аддаленых населеных пунктаў раёна маюць магчымасць чытаць літаратуру, якую дастаўляе “Бібліобус”, графік яго работы публікуецца на старонках газеты “Перамога”. Сярод значных дасягненняў у бібліятэчнай сферы – перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. На 1 студзеня 2023 года ў раёне дзейнічаюць 8 клубных установаў, часова прыпынена работа Вензавецкага дома культуры. Культурнае абслугоўванне маланаселеных і аддаленых пунктаў Дзятлаўшчыны ажыццяўляе сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Творчы калектыў сектара быў адзначаны дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі” за сацыяльна-культурны праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. Па выніках мінулага года навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў раёна заваявалі 159 перамог на конкурсах розных узроўняў, 9 сталі атрымальнікамі стыпендыі са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Выступленне Вольгі Мікалаеўны дапоўнілі кіраўнікі ўстановаў культуры раёна. Як аб’яднаць моладзь і старэйшае пакаленне, зацікавіць людзей народнымі традыцыямі, расказала загадчыца Дварэцкага дома культуры і народнай творчасці Людміла Баклушына. Па меркаванні загадчыцы Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі Анжалікі Вабішчэвіч, такія ўстановы павінны стаць не толькі цэнтрам чытання, але і месцам сустрэч, сумеснага баўлення вольнага часу і калектыўнай творчасці. Пра вопыт і перспектывы музейнай работы паведаміла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева. Дырэктар Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Барысенка акцэнтавала ўвагу на ключавой ролі кадраў у рабоце ўстановы, расказала, як “прыжыліся” ў раёне маладыя спецыялісты і каго ўстанова чакае ў бліжэйшы час. Ігар Кухарэвіч падвёў вынікі сустрэчы і даў ацэнку дзейнасці ўстановаў культуры раёна. Ён адзначыў той факт, што, нягледзячы на значныя поспехі і дасягненні ў гэтай сферы, ёсць і істотныя недапрацоўкі. Найперш яны тычацца ўзроўню і грунтоўнасці падрыхтоўкі мерапрыемстваў. Напрыклад, брэндавае свята Дзятлаўшчыны “Зецельскі фэст” павінна развівацца, мяняць фармат і метады падачы, а не заставацца на першапачатковым узроўні. Па яго словах, рыхтавацца да ключавых падзей неабходна на працягу ўсяго года. – Паказчыкам выніковасці і паспяховасці работы ўстановаў культуры з’яўляецца зацікаўленасць гледачоў у мерапрыемствах і масавасць іх наведвання, – заўважыў Ігар Станіслававіч. – У сферы культуры ўсім варта навучыцца працаваць без фармалізму. Таксама ён засяродзіў увагу на падрыхтоўцы канцэртных праграм да дзяржаўных і прафесійных святаў, патрабуючы больш грунтоўнага падыходу да сцэнарыя і рэпертуару. Што тычыцца сферы музычнай адукацыі, тут важна адштурхоўвацца ад інтарэсаў саміх дзяцей і іх законных прадстаўнікоў, улічваць не толькі жаданне займацца, але і схільнасці. Намеснік старшыні райвыканкама заклікаў усіх, хто задзейнічае школьнікаў у пазакласнай дзейнасці і аб’яднаннях па інтарэсах, цесна супрацоўнічаць з установамі агульнай і спартыўнай адукацыі. Не менш важнае для ўсіх установаў культуры – трансліраваць вынікі сваёй дзейнасці праз месенджары, каналы і інтэрактыўныя платформы, супрацоўнічаць з раённай газетай “Перамога”, абласнымі і рэспубліканскімі медыя. Фіналам Савета стала прыемная місія, якую выканала Вольга Рагачова: яна ўручыла ўзнагароды за паспяховую работу па выніках мінулага года. Таксама за актыўнае і плённае супрацоўніцтва, творчы падыход да асвятлення дзейнасці сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці быў адзначаны калектыў газеты “Перамога”.