Месяц: Декабрь 2022

 Дорогие друзья! Приближается самый волшебный праздник, которого с нетерпением ждут и взрослые, и дети — Новый год! Центр культуры г. Дятлово приглашает на новогодние мероприятия. 

Автор admin 14.12.2022 Выкл.

РЕЕСТР ОРГАНИЗАТОРОВ КУЛЬТУРНО-ЗРЕЛИЩНЫХ МЕРОПРИЯТИЙ

В соответствии с постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 22 июня 2022 г. № 401 «О реестре организаторов культурно-зрелищных мероприятий» (далее – постановление № 401) Министерство культуры осуществляет прием заявок от юридических лиц, индивидуальных предпринимателей на включение в реестр организаторов культурно-зрелищных мероприятий. Полный текст постановления https://online.zakon.kz/Document/?doc_id=34027684 Обращаем внимание, что постановление вступило в силу с 1 августа 2022 г.  РЕЕСТР —  https://kultura.by/reestr-organizatorov/ Консультации по вопросам включения в реестр можно получить по телефонам: (17) 203 91 31, (17) 204 86 09.

Автор admin 14.12.2022 Выкл.

«Песни с которыми мы победили»

10 декабря в филиале «Новоельнянский дом культуры» прошла музыкальная гостиная под названием «Песни с которыми мы победили», где за чашкой ароматного чая и под аккомпанемент баяна, посетители мероприятия смогли  исполнить песни военных лет.

Автор admin 10.12.2022 Выкл.

Ёлачка, заззяй! Свята заклікай!

Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны сёння адначасова запалілі агні на галоўных навагодніх ёлках. Акцыя аб’яднала дзясяткі гарадоў Прынёмання, дзе прайшлі адметныя святочныя мерапрыемствы. Надвор’е таксама выдалася па-сапраўднаму зімовым і снежным. Дзятлаўчан і гасцей горада сёлета здзіўлялі традыцыйным парадам навагодніх герояў, сярод якіх, вядома ж, былі Дзяды Марозы і Снягурачкі. Гаспадыня свята Зіма заклікала прысутных павесяліцца. Добры настрой дарылі Іван Кашко і маленькія зайчаняты з дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава. Праўда, здарылася неспадзяванка: дочкі Зімы – Завіруха і Мяцеліца – не ўсіх запрасілі на ўрачыстасць, паспяшаліся зрабіць гэта праз “Instagram” і пакрыўдзілі Ведзьму, а яна начаравала, каб заблукалі Дзед Мароз і Снягурачка. Выпраўляць сітуацыю давялося Зіме. Усё скончылася мірна: пачаліся танцы з роставымі лялькамі, карагодамі, выступленні моладзі і артыстаў. Нарэшце, на вясёлае свята па заснежанай дарозе дабраліся Дзед Мароз і Снягурачка. Дружна ўсе разам яны ажыццявілі маленькі навагодні цуд – запалілі агеньчыкі на галоўнай ёлцы горада. Не менш цікавым быў конкурс на лепшы касцюм сімвала 2023 года з уручэннем супер-прыза ад КСУП “Хвінявічы”. Яго атрымала наша маленькая зямлячка Дар’я, якая прыйшла на свята ў вобразе зайчаняці. Яшчэ адной наваагодняй сенсацыяй стала тое, што ўсе прысутныя зайцы ўзялі білеты, праўда латарэйныя. Пад песні і танцы Зіма і Дзядуля Мароз прачыталі свой святочны загад: навагоднім героям ехаць у аграгарадкі, каб і там у хуткім часе засвяціліся-заззялі ёлкі. Раённае свята прадоўжылі вясёлыя выступленні артыстаў. Спадзяёмся, што ў дзятлаўчан разам з агеньчыкамі ёлак у сэрцах заззяе, мацнеючы з кожным днём, радасць ад прадчування надыходзячых святаў.

Автор admin 09.12.2022 Выкл.

Юбілей прыходзіць з песняй

У сёлетнім снежні “паважаны” юбілей, 90 гадоў жыцця, адзначыў наш зямляк з вёскі Белякі Аляксандр Шапель. У юбілейны дзень нараджэння на падворку Аляксандра Міхайлавіча весела “разліліся” гукі баяна, што расправіў свае “крылы” ў руках Івана Кашко. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, да імянінніка мудрага ўзросту з “жывой музычнай паштоўкай” завіталі Ганна Харлінская, Ірына Бакшук і Марына Варган. З падарункам для юбіляра да іх далучылася загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту ЦСАН Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк. Віншуючы Аляксандра Міхайлавіча, Галіна Эдвардаўна адзначыла, што людзі “сярэбранага ўзросту” – тое пакаленне, у якога заўсёды ёсць чаму павучыцца. Для моладзі яны прыклад стойкасці, працавітасці, памяркоўнасці, руплівасці. Яна пажадала імянінніку даўгалецця, бадзёрасці духу, заўсёды быць агорнутым клопатам блізкіх людзей і радавацца жыццю. Эстафету пажаданняў перанялі артысты. Зычылі юбіляру здароўя, сямейнага дабрабыту, светлых дзён, напоўненых радасцю стасункаў з блізкімі людзьмі, добрага настрою, а ён, як вядома, прыходзіць з любімай песняй. Жаданымі падарункамі для Аляксандра Міхайлавіча сталі некалькі хітоў мінулых гадоў у выкананні артыстаў, ды і сам юбіляр падпяваў ім з вялікай ахвотай. Станоўчыя эмоцыі нагадалі Аляксандру Шапялю пра яго маладосць, блізкіх сяброў, з якімі былі заўзятымі вясковымі спевакамі, дарылі землякам пазітыў і добры настрой. Жонка імянінніка, Людміла Іванаўна, расказала, што і ў мудрым узросце яе муж ні дня не праводзіць без песні. Найчасцей ад яго можна пачуць любімую – “Стаіць сцяной пшаніца залатая”. У свой дзень нараджэння імяніннік не адмовіўся і для гасцей праспяваць свой хіт. Чаму словы гэтага музычнага твора запалі так глыбока ў душу нашаму земляку? Справа ў тым, што доўгі час ён быў механізатарам мясцовага калгаса “Новае жыццё” і яшчэ сем гадоў пасля выхаду на пенсію працаваў на палетках гаспадаркі. Да гэтай пары Аляксандр Міхайлавіч памятае тое ні з чым не параўнальнае пачуццё хлебароба, камбайн якога “плыве” па хвалях залатой збажыны. У нашага земляка – сэрца шчырага працаўніка і залатыя рукі. Ды і ці магло інакш скласціся жыццё для звычайнага хлопчыка, які нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і на хутары Ліпавец недалёка ад вёскі Сцяткоўшчына, застаў Вялікую Айчынную вайну, застаўся жывы дзякуючы самаадданасці матулі, якая схапілася за дула фашысцкага аўтамата і толькі гэтым храбрым учынкам уратавала сваіх дзяцей ад смерці, заслужыўшы ад немца здзіўленую пахвалу “о, а ты адважная!” і “памілаванне” для сям’і. У Шапялёў з Ліпаўца было сямёра дзяцей, значны надзел зямлі і вялікая гаспадарка. З малых гадоў бацькі прывучалі іх да сялянскай працы, нават павучыцца ў школе Аляксандру давялося ўсяго чатыры класы. Затое ў Савецкай Арміі, як і належала на той час, юнак адслужыў тры з паловай гады ў артылерыі пад Куйбышавам. Калі вярнуўся на Радзіму, пайшоў у калгас сталяром, майстраваў вокны і дзверы для новых кароўнікаў, а ў вольны час дапамагаў будавацца аднавяскоўцам. З будучай жонкай Людмілай Іванаўнай, якую пяшчотна называе “мой адуванчык”, пазнаёміўся на танцах, закахаўся, як кажуць, з першага погляду і даволі хутка зрабіў прапанову рукі і сэрца. Разам выгадавалі траіх дзяцей – двайнятак Ліду і Валерыя, дачку Алену, дачакаліся дваіх унукаў. Аляксандр Міхайлавіч заўсёды быў не толькі працавітым, але і мэтанакіраваным чалавекам. У 40 гадоў ён вырашыў атрымаць спецыяльнасць: у Казлоўшчыне вывучыўся на трактарыста, а прафесія сталяра перайшла ў карыснае захапленне, пачаўся новы этап працоўнай дзейнасці ў калгасе. Не спыняцца на доўгім шляху ў 90 гадоў, як лічыць юбіляр, яму дапамагалі шчырая праца, песня і тое дабро, якое заўсёды стараўся зрабіць людзям. “Усё добрае абавязкова вяртаецца з памножанай сілай” – такую “формулу” асабістага даўгалецця вывеў для сябе Аляксандр Шапель. Таму і жадае ён сучаснаму маладому пакаленню трывалага шчасця, якое здабываецца ў руплівай працы, здароўя і доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам роднай Беларусі, а яе трэба любіць і берагчы, тады і самі годна пражывём на сваёй зямлі.

Автор admin 09.12.2022 Выкл.

Такой жорсткасці гісторыя не ведала. І, спадзяёмся, не будзе ведаць

Ніколі не забудзем. Гэтыя словы сёння набылі новы, знакавы для беларусаў сэнс. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па фактах генацыду мірнага беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе якой адкрыліся новыя жахлівыя акалічнасці. Шматпакутная Дзятлаўшчына таксама страціла ў ваенныя гады тысячы мірных жыхароў, імёны якіх яшчэ належыць аднавіць. У гарпасёлку Наваельня, на месцы трагічнай гібелі мясцовага насельніцтва, адбылася цырымонія перапахавання астанкаў, знойдзеных у ходзе пошукавай аперацыі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама  Андрэй Садоўскі, прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі райвыканкама, сілавых страктур, работнікі калектываў, навучэнцы школ раёна.  

Автор admin 08.12.2022 Выкл.

Приглашаем всех на церемонию зажжения огней на главной ёлке  города Дятлово «Главная ёлка зажигает огни». Дед Мороз и Снегурочка вместе с жителями и гостями нашего города Дятлово, дадут старт рождественским и новогодним праздникам.

Автор admin 07.12.2022 Выкл.