Месяц: Декабрь 2022

«Instagram Снегурочки, или тайна новогоднего волшебства»

23 декабря образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» провел новогоднее представление «Instagram Снегурочки, или тайна новогоднего волшебства» для учеников 1-х классов средней школы № 1 г. Дятлово. Сказочные герои увлекли детей в волшебный мир сказки, устроили настоящий праздник с песнями, танцами и подарками для ребят.

Автор admin 23.12.2022 Выкл.

Ростовые куклы на катке

В воскресенье на улице было холодно, но атмосферно! Несмотря на мороз, на катке царила радостная атмосфера, яркие эмоции дарили детям и взрослым ростовые куклы — зайчик Ляля и Снеговичок, а также веселые игры, конкурсы, танцы и сладкие призы.            

Автор admin 19.12.2022 Выкл.

«Засверкала елка разными огнями!»

16 декабря в г.п. Козловщина состоялась торжественное зажжение огней новогодней елки  «Засверкала елка разными огнями!». Церемония зажжения собрала немало юных жителей посёлка, а также их родителей, бабушек и дедушек.

Автор admin 16.12.2022 Выкл.

Сцяжынка ў неба, або Адно жыццё за сотні іншых

16 снежня 2022 года Дзятлаўшчына адзначыла 80-годдзе подзвіга ліпічанскага Сусаніна часоў Вялікай Айчыннай вайны Іосіфа Філідовіча і памятную дату яго трагічнай гібелі. Каля мемарыяла герою ў райцэнтры сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых службаў, грамадскіх арганізацый, школьнікі. – Адыходзячы 2022 год у Беларусі – гэта Год гістарычнай памяці, – адзначыла вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская. – Гістарычная памяць захоўвае ў чалавеку ўдзячнасць продкам і любоў да роднага куточка зямлі, робіць нас сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, прадаўжальнікамі гістарычнай спадчыны. Сёння абавязак памяці прывёў кожнага з нас да гэтага святога месца ў Дзятлаве – помніка Іосіфу Юр’евічу Філідовічу, жыхару вёскі Пушча Ліпічанская. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён быў сувязным Ленінскай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. У снежні 1942 года, ратуючы партызанскі шпіталь, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна. За час вайны ў партызанскім шпіталі было вылечана больш за 500 партызан і падпольшчыкаў, ён працаваў да самага прыходу Чырвонай Арміі ў ліпені 1944 года. Мінула 80 гадоў з дня страшнай трагедыі, але мы ніколі не забудзем подзвігаў салдат, якія стаялі на смерць, і простых працаўнікоў, якія здабывалі Перамогу ў тыле.Экскурс у мінулае прадоўжыла старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык: – Восем дзесяцігоддзяў праляцелі з таго трагічнага для нашай малой радзімы снежня. Тры страшныя трагедыі адбыліся памятнай зімой 1942 года: былі спалены вёскі разам з жыхарамі, загінуў Іосіф Філідовіч і 13 снежня было знішчана Дварэцкае гета і яўрэі, якія знаходзіліся ў лагеры пад Наваельняй. Мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць Іосіфа Юр’евіча. Гераічны подзвіг гэтага чалавека будзе жыць у стагоддзях, бо не кожны адважыцца адддаць сваё жыццё за іншых. І калі герой ідзе на подзвіг, то робіць гэта свядома, бо ведае, што цаной свайго жыцця ўратуе людзей. Калі ў снежні 1942 года пачалася блакада Ліпічанскай пушчы, карнікі-эсэсаўцы атрада “Чорная галава” прыйшлі на падворак Філідовічаў. Дома былі Іосіф Юр’евіч, яго нявестка і ўнук Федзя. Ворагі патрабавалі, каб Іосіф Юр’евіч паказаў ім дарогу ў шпіталь. Пад пагрозай расправы над роднымі людзьмі ён згадзіўся, але павёў эсэсаўцаў у іншы бок, за 10 кіламетраў ад шпіталя. Калі фашысты здагадаліся пра падман, яны забілі свайго праважатага.Толькі вясной 1943 года, калі растаў снег, партызаны знайшлі цела сувязнога і пахавалі з ушанаваннямі.У наш час жыхары раёна памятаюць і ведаюць аб гераічным учынку Іосіфа Філідовіча, збіраюцца каля яго мемарыяла ў дні важных дат.Лепшае праяўленне пашаны да подзвігаў мінулых пакаленняў – гэта яшчэ і ўдзячнасць, а таксама добрыя справы нашчадкаў. Да 80-годдзя ўшанавання памяці Іосіфа Філідовіча побач з яго помнікам у рамках сумеснага рэспубліканскага праекта “Захаваем гісторыю” грамадскіх аб’яднанняў “Патрыёты Беларусі” і “Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі” была ўсталявана таблічка з QR-кодам. Цяпер з дапамогай мабільнага тэлефона кожны жадаючы можа атрымаць доступ да адпаведнай інфармацыі, а значыць, дакрануцца да жывой гісторыі малой радзімы. Хвілінай маўчання прысутныя яшчэ раз ушанавалі подзвіг вядомага земляка, а заадно пакланіліся подзвігам савецкіх людзей, якія прайшлі вогненныя вёрсты жорсткай і бязлітаснай вайны, – легендарнаму пакаленню народа, чыя адданая любоў да Радзімы прынесла мір і незалежнасць нашай краіне. Напрыканцы ўдзельнікі памятнага мерапрыемства ўсклалі да мемарыяла вянкі і кветкі, паставілі запаленыя лампадкі.

Автор admin 16.12.2022 Выкл.

На Дзятлаўшчыне ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду

Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Гарадкі – назвы, якія ведае кожны дзятлаўчанін, крывавыя раны гісторыі, якія не загояцца ніколі. 80 гадоў таму мірныя жыхары гэтых вёсак былі па-зверску знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У гадавіну трагедыі ў вёсцы Гарадкі адбыўся жалобны мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяраў тых страшных падзей. Каля помніка загінулым землякам ушанаваць іх памяць сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, духавенства, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, навучэнцы і педагогі Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Аб трагедыі вёсак нашага раёна прысутным нагадаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Гады Вялікай Айчыннай вайны – адна з чорных старонак гісторыі Дзятлаўшчыны. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі захопнікі знішчалі мірнае насельніцтва. Па звестках кнігі “Памяць” у нашым раёне было забіта 18 820 чалавек, знішчаны 23 населеныя пункты, з іх 7 – поўнасцю. Сёння мы знаходзімся на тым самым месцы, дзе ў снежні 1942 года было расстраляна 367 мірных жыхароў – жанчын, пажылых людзей, дзяцей. Да нашых дзён дайшлі ўспаміны нешматлікіх выжыўшых відавочцаў тых страшных падзей, у іх ліку Ядвіга Іванаўна Гародка. Немагчыма нават уявіць увесь боль і жах той жанчыны, якая здолела застацца жывой у час масавага расстрэлу, страціўшы ў ім траіх сваіх дзяцей і мужа. Сёння мы бачым, як некаторыя суседнія краіны перапісваюць гісторыю ваеннага перыяду, знішчаюць помнікі савецкім салдатам, руйнуючы іх нават на месцах масавых пахаванняў. Гэта не проста адмаўленне ад свайго мінулага, а танцы на касцях, чаго мы ніколі не дапусцім у нашай краіне. Сёння мы смуткуем і ўшаноўваем памяць нашых землякоў, трагічна загінулых у час вайны і абяцаем перадаць яе наступным пакаленням, каб ведалі і шанавалі, каб ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі тыя страшныя падзеі. Узнеслі малітву за спачын душы ахвяраў генацыду на Дзятлаўшчыне і асвяцілі памятныя знакі настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў Казлоўшчыне протаіерэй Георгій Ярмоліч і настаяцель касцёла Сэрца Ісуса вёскі Рандзілаўшчына ксёндз Андрэй Пышынскі. Удзельнікі мітынгу-рэквіема хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду на Дзятлаўшчыне, усклалі кветкі і паставілі лампадкі да падножжа манумента. З такой жа місіяй яны наведалі вёску Трахімавічы. Жалобныя мерапрыемствы адбыліся ў вёсках Вялікая Воля і Дубраўка. У іх прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя жыхары, навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы.

Автор admin 16.12.2022 Выкл.