«Новогодние превращения»
27 декабря работники филиала «Новоельнянский Дом культуры провели театрализованное представление «Новогодние превращения» для детского отделения санатория » Боровичок».
Новы год адзін для ўсіх
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбылося раённае навагодняе свята з удзелам кіраўніцтва раёна. На галоўнае мерапрыемства дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прыехалі юныя госці з розных куткоў Дзятлаўшчыны – адораныя вучні, выніковыя спартсмены, хлопчыкі і дзяўчынкі з прыёмных і апякунскіх сем’яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Удзельнікаў мерапрыемства павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Вельмі рады бачыць сёння вас усіх у гэтай зале са шчырымі ўсмешкамі і радасцю ў вачах, – звярнуўся Андрэй Уладзіміравіч да юных дзятлаўчан. – Навагоднія і калядныя святы аб’ядноўваюць нас вакол галоўных чалавечых каштоўнасцяў – дабрыні, цярпення, міласэрнасці, спагады, моцнай дружбы, шчырай любові да сваіх бацькоў, родных, блізкіх, да нашай Беларусі. Паважаныя дзеці, вы з’яўляецеся гонарам сваіх сем’яў, навучальных установаў раёна. Вы маеце магчымасць рэалізоўваць свае таленты ў вучобе, творчасці і спорце. Многія з вас, нягледзячы на юны ўзрост, дастойна прадстаўляюць Дзятлаўшчыну на абласных, рэспубліканскіх конкурсах і спаборніцтвах. Мы вельмі ганарымся вамі. Дзейнасць кіраўніцтва раёна забяспечвае развіццё творчага патэнцыялу маленькіх грамадзян, дапамагае расці духоўна і фізічна здаровымі, быць карыснымі сваёй краіне. Вы дапамагаеце нашаму грамадству мяняцца да лепшага, рухацца наперад, развівацца. Сваім прыкладам вы даказваеце, што моладзь можа жыць цікавым насычаным жыццём. Жадаю, каб у надыходзячым годзе ў вас хапіла сіл не толькі дасягнуць перамог на абраным шляху. Я веру, што ў хуткім часе вы станеце дастойным прадаўжэннем лепшых традыцый нашага народа і будзеце праслаўляць наш рэгіён. Дазвольце падзякаваць вам за актыўную жыццёвую пазіцыю, важкі ўклад у развіццё нашага раёна і павіншаваць з надыходзячым Новым годам. Жадаю здароўя і ўдачы, верных сяброў і шчырых людзей на жыццёвым шляху. У святочнай зале госці мерапрыемства акунуліся ў чароўныя навагоднія прыгоды, разам з казачнымі героямі адшукалі посах Дзеда Мароза, апладысментамі сустрэлі выступленні творчых калектываў Казлоўшчынскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава і артыстаў раёна. Свята прадоўжылася каля галоўнай гераіні Новага года – упрыгожанай ёлкі, вакол якой дзеці павадзілі карагоды разам са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Кухарэвічам, начальнікам аддзела адукацыі Марынай Лашкоўскай і намеснікам начальніка аддзела Аленай Жадзейка. На раённай ёлцы юных дзятлаўчан чакалі жарты, песні, конкурсы, танцы і, вядома, падарункі. Усе жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак на памяць каля навагодняй фотазоны-2023.
Песні пад каляднай зоркай
З нагоды светлага свята Нараджэння Хрыстовага артысты Дзятлаўшчыны падарылі землякам тэматычную канцэртную праграму, якая сабрала сяброў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. – У старадаўнія часы на калядныя святкі людзі збіраліся ўсёй сям’ёй, забываліся на спрэчкі, прасілі прабачэння ў сваіх блізкіх за хваляванне і міжвольныя крыўды. Дык няхай у наш час гэта традыцыя не страціць сваю значнасць і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, – павітала гледачоў вядучая Анастасія Голуб. Гэтым цёплым утульным вечарам госці канцэрта атрымалі асалоду ад россыпу музычных кампазіцый у выкананні воптыных артыстаў і юных зорачак Дзятлаўшчыны. Навагоднія і калядныя хіты дзятлаўчанам дарылі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Аксана Кашляк, Алеся Варабей, Алёна Касцюк, Анастасія Клімец, Часлаў Свіб, Ала Чарняўская, Іван Кашко, ансамбль “Мара”. “На біс” свой запамінальны творчы нумар у дуэце з Валерыяй Ласянковай паўтарыла “Краса Дзятлаўшчыны-2022” Лізавета Нагавонская. Па-каляднаму цудоўнымі і кранальнымі атрымаліся музычныя сюрпрызы ад дзяцей: творчых калектываў дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, дуэта сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Артура Лішыка, Анастасіі Літвінскай, якая выканала гімнастычны эцюд. Па традыцыі на раённай сцэне быў разыграны прыз каляднай латарэі, у ёй удзельнічалі ўсе, хто набыў шчаслівы білецік на канцэрт. Сёлета ўдача ўсміхнулася дзятлаўчанцы Таццяне Кажала, якая атрымала памятны падарунак. На завяршэнні канцэртнай праграмы артысты развіталіся з любімымі гледачамі да хуткай сустрэчы, бо наперадзе – насычаная праграма цікавых, вясёлых навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Усіх, хто прыйшоў на канцэрт, у фае ўстановы ў вобразе белага анёла сустракала Іна Юганава.
«С Рождеством и Новым годом!»
25 декабря в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла праздничная концертная программа «С Рождеством и Новым годом!»
«Рождественское ассорти»
25 декабря работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели праздничную концертную программу «Рождественское ассорти».
«Новогодние огни приглашают в сказку»
25 декабря в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла праздничная концертная программа «Новогодние огни приглашают в сказку»
«Поем, играем и танцуем — колядуем, колядуем»
25 декабря в филиале «Даниловичский Дом культуры» прошел фольклорный праздник «Поем, играем и танцуем — колядуем, колядуем».
«Свет Рождественской звезды»
25 декабря в филиале «Козловщинском Доме культуры» прошли рождественские встречи «Свет Рождественской звезды».
Новогодний утренник для детей медработников
24 декабря в зале Центра культуры г. Дятлово образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» провел новогодний утренник «Instagram Снегурочки, или тайна новогоднего волшебства» для детей медицинских работников. Скучно не было никому: дети радовались сказочным героям, отправлялись с ними в путешествие, рассказывали стихи и пели новогодние песни. По завершении праздника дети получили новогодние подарки от Деда Мороза и Снегурочки.
Лізавета Нагавонская – “Краса Дзятлаўшчыны-2022”
З непаўторным і загадкавым Сусветам можа параўнацца толькі жаночая прыгажосць, таямніцу якой дагэтуль не ўдалося разгадаць вучоным і творцам. Гэты факт яшчэ раз пацвердзілі абаяльныя ўдзельніцы конкурсу грацыі і таленту “Краса Дзятлаўшчыны-2022”, які праводзіцца ў нашым раёне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. За званне самай абаяльнай і прывабнай сёлета змагаліся восем канкурсантак, якія ў стартавым дэфіле выступілі ў вобразах яскравых і чароўных зорак Сусвету. Гэта Ангеліна Мазура (Хвінявіцкая сярэдняя школа), Лізавета Калановіч (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава), Лізавета Нагавонская (ААТ “Граніт-Агра”), Карына Папко (Круцілавіцкая сярэдняя школа), Ганна Калмыкова, Сняжана Шылюк (Дзятлаўская ЦРБ), Марыя Раеўская (сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава), Анастасія Ганчарук (гімназія № 1 горада Дзятлава). Пазнаёміцца з кожнай з іх гледачы змаглі праз відэапрэзентацыі, якія ўдзельніцы падрыхтавалі да конкурсу загадзя. Шлях да тытула самай прыгожай, творчай і грацыёзнай не быў усыпаны ружамі: дзяўчаты правялі не адзін тыдзень сур’ёзнай работы і самаўдасканалення, падрыхтаваліся да няпростых конкурсных іспытаў. Яны змаглі паказаць сябе ў творчым спаборніцтве “Зорны россып талентаў”, дзе здзіўлялі журы і гледачоў харэаграфічным майстэрствам, артыстызмам, ігрой на цымбалах, дэкламаваннем вершаў. Праявіць дасціпнасць, красамоўства, а таксама паказаць лепшыя якасці характару дзяўчаты змаглі ў час інтэлектуальнага конкурсу. Па-сапраўднаму “гарачым” атрымалася дэфіле ў шортах, дзе канкурсанткі прадэманстравалі грацыю, фігуру і модныя тэндэнцыі наступнага лета. Якая маладая дзяўчына не марыць апрануць вясельную сукенку? Надзвычай прыгожым і кранальным атрымаўся выхад канкурсантак у вобразах нявестаў у суправаджэнні кавалераў. Пакуль госці мерапрыемства аддавалі свае галасы за будучую “Міс сімпатый гледачоў”, журы ацэньвала яшчэ адно хатняе заданне – кулінарны батл “Мой смачны кавалачак жыцця”. Гаспадыні пастараліся на славу, прыгатаваўшы стравы ў адпаведнасці са сваім вобразам. Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2022” і карону атрымала Лізавета Нагавонская. Па традыцыі галоўны прыз уручыла пераможца папярэдняга конкурсу грацыі і прыгажосці Ангеліна Дулебенец. Тытула “I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2022” была ўдастоена Карына Папко, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2022” – Лізавета Калановіч. “Міс фота” стала Сняжана Шылюк, якая атрымала сертыфікат на фотасесію ад члена журы, прафесійнага фатографа Веранікі Макарчык; “Міс топ-мадэль” – Марыя Раеўская; “Міс сімпатый гледачоў” – Анастасія Ганчарук. Дыпломамі ўдзельніц конкурсу былі адзначаны Ангеліна Мазура і Ганна Калмыкова. Усе канкурсанткі атрымалі памятныя падарункі ад прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць, а таксама сертыфікаты на б’юці-працэдуру ад Ангеліны Дулебенец, сертыфікат на прафесійны ўрок «Макіяж для сябе» Ганне Калмыковай уручыла візажыст Кацярына Шыцко. Кветкі дзяўчатам падарылі родныя і сябры, якія прыйшлі іх падтрымаць. Свята прыгажосці і грацыі завяршылася нефармальнай фотасесіяй прыгажуняў на сцэне разам з роднымі і сябрамі, а таксама арганізатарам мерапрыемства і галоўным трэнерам канкурсантак Алай Чарняўскай. Музычныя падарункі гледачам і ўдзельніцам конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2022” гэтым вечарам зрабілі арт-студыя “Лэйла” са Слоніма пад кіраўніцтвам Кацярыны Лапацкай і артысты раёна.