День: 23.12.2022

Лізавета Нагавонская – “Краса Дзятлаўшчыны-2022”

З непаўторным і загадкавым Сусветам можа параўнацца толькі жаночая прыгажосць, таямніцу якой дагэтуль не ўдалося разгадаць вучоным і творцам. Гэты факт яшчэ раз пацвердзілі абаяльныя ўдзельніцы конкурсу грацыі і таленту “Краса Дзятлаўшчыны-2022”, які праводзіцца ў нашым раёне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. За званне самай абаяльнай і прывабнай сёлета змагаліся восем канкурсантак, якія ў стартавым дэфіле выступілі ў вобразах яскравых і чароўных зорак Сусвету. Гэта Ангеліна Мазура (Хвінявіцкая сярэдняя школа), Лізавета Калановіч (сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава), Лізавета Нагавонская (ААТ “Граніт-Агра”), Карына Папко (Круцілавіцкая сярэдняя школа), Ганна Калмыкова, Сняжана Шылюк (Дзятлаўская ЦРБ), Марыя Раеўская (сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава), Анастасія Ганчарук (гімназія № 1 горада Дзятлава). Пазнаёміцца з кожнай з іх гледачы змаглі праз відэапрэзентацыі, якія ўдзельніцы падрыхтавалі да конкурсу загадзя. Шлях да тытула самай прыгожай, творчай і грацыёзнай не быў усыпаны ружамі: дзяўчаты правялі не адзін тыдзень сур’ёзнай работы і самаўдасканалення, падрыхтаваліся да няпростых конкурсных іспытаў.  Яны змаглі паказаць сябе ў творчым спаборніцтве “Зорны россып талентаў”, дзе здзіўлялі журы і гледачоў харэаграфічным майстэрствам, артыстызмам, ігрой на цымбалах, дэкламаваннем вершаў. Праявіць дасціпнасць, красамоўства, а таксама паказаць лепшыя якасці характару дзяўчаты змаглі ў час інтэлектуальнага конкурсу. Па-сапраўднаму “гарачым” атрымалася дэфіле ў шортах, дзе канкурсанткі прадэманстравалі грацыю, фігуру і модныя тэндэнцыі наступнага лета.   Якая маладая дзяўчына не марыць апрануць вясельную сукенку? Надзвычай прыгожым і кранальным атрымаўся выхад канкурсантак у вобразах нявестаў у суправаджэнні кавалераў. Пакуль госці мерапрыемства аддавалі свае галасы за будучую “Міс сімпатый гледачоў”, журы ацэньвала яшчэ адно хатняе заданне – кулінарны батл “Мой смачны кавалачак жыцця”. Гаспадыні пастараліся на славу, прыгатаваўшы стравы ў адпаведнасці са сваім вобразам. Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2022” і карону атрымала Лізавета Нагавонская. Па традыцыі галоўны прыз уручыла пераможца папярэдняга конкурсу грацыі і прыгажосці Ангеліна Дулебенец. Тытула “I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2022” была ўдастоена Карына Папко, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2022” – Лізавета Калановіч. “Міс фота” стала Сняжана Шылюк, якая атрымала сертыфікат на фотасесію ад члена журы, прафесійнага фатографа Веранікі Макарчык; “Міс топ-мадэль” – Марыя Раеўская; “Міс сімпатый гледачоў” – Анастасія Ганчарук. Дыпломамі ўдзельніц конкурсу былі адзначаны Ангеліна Мазура і Ганна Калмыкова. Усе канкурсанткі атрымалі памятныя падарункі ад прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць, а таксама сертыфікаты на б’юці-працэдуру ад Ангеліны Дулебенец, сертыфікат на прафесійны ўрок «Макіяж для сябе» Ганне Калмыковай уручыла візажыст Кацярына Шыцко. Кветкі дзяўчатам падарылі родныя і сябры, якія прыйшлі іх падтрымаць. Свята прыгажосці і грацыі завяршылася нефармальнай фотасесіяй прыгажуняў на сцэне разам з роднымі і сябрамі, а таксама арганізатарам мерапрыемства і галоўным трэнерам канкурсантак Алай Чарняўскай. Музычныя падарункі гледачам і ўдзельніцам конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2022” гэтым вечарам зрабілі арт-студыя “Лэйла” са Слоніма пад кіраўніцтвам Кацярыны Лапацкай і артысты раёна.

Автор admin 23.12.2022 Выкл.

«Instagram Снегурочки, или тайна новогоднего волшебства»

23 декабря образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» провел новогоднее представление «Instagram Снегурочки, или тайна новогоднего волшебства» для учеников 1-х классов средней школы № 1 г. Дятлово. Сказочные герои увлекли детей в волшебный мир сказки, устроили настоящий праздник с песнями, танцами и подарками для ребят.

Автор admin 23.12.2022 Выкл.